Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі




Да падзей кастрычніка 1917 г. беларускія нацыянальныя арганізацыі і партыі выступалі ў пераважнай сваёй большасці за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі.

Вялікая беларуская рада і іншыя нацыянальныя арганізацыі не маглі згадзіцца з тым, у якую форму вылілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі. Аб’яднанне вобласці і фронту ў адзінае ваенна-грамадзянскае дзяржаўнае ўтварэнне, як гэта адбылося ў Беларусі, не мела прэцэдэнту. І ВРК Заходняга фронту, і Аблвыканкамзах, і Саўнарком Заходняй вобласці і фронту ў адзін і той жа час з’яўляліся і абласнымі, і франтавымі. Але па свайму складу ў пераважнай большасці яны былі ўкамплектаваны ваеннымі, цывільных асобаў у іх было мала. Акрамя таго, партыйнае і савецкае кіраўніцтва вобласці складалася з прафесійных ваенных рускай, украінскай, армянскай, латышскай, яўрэйскай і іншых нацыянальнасцяў. Беларусаў сярод іх не было. Кіраўніцтва Аблвыканкамзаху не прызнавала існавання беларускай нацыі, а таму патрабаванне беларускіх нацыянальных арганізацый аб самавызначэнні Беларусі ўспрымалі як антысавецкае, контррэвалюцыйнае.

Улічваючы, што ў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва фактычна не пачыналася, Вялікая Беларуская Рада сумесна з Беларускім абласным камітэтам пры Выканкаме Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў у снежні 1917 г. склікала з дазволу І.В. Сталіна – наркама па справах нацыянальнасцей ва ўрадзе У.І. Леніна Усебеларускі з’езд. На з’езд сабралася 1872 дэлегаты, у тым ліку 1167 з правам рашаючага голасу. Пасля працяглых спрэчак паміж прыхільнікамі захавання Беларусі ў складзе Расіі і прыхільнікамі яе поўнага самавызначэння на з’ездзе было прынята кампраміснае рашэнне “вылучыць са свайго складу орган краёвай улады” – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, якому, паводле папярэдняга пагаднення, заключанага паміж Народным камісарыятам па справах нацыянальнасцей РСФСР і Беларускім абласным камітэтам, павінна была перайсці ўся ўлада ў Беларусі. Але ў момант прыняцця з’ездам дадзенага рашэння, прыкрываючыся шырмаю абароны савецкай улады ў вобласці і на фронце, СНК Заходняй вобласці і фронту 17 снежня 1917 г. прыняў рашэнне аб гвалтоўным разгоне з’езду, што і было зроблена салдатамі Мінскага рэвалюцый-нага палка пад кіраўніцтвам Рамнёва. Разам з тым, разгон з’езду не мог спыніць далейшага разгортвання працы, накіраванай на вырашэнне пытання самавызначэння беларускага народа.



18 снежня 1917 г. дэлегаты з’езду на сваім пасяджэнні ў клубе чыгуначнікаў пастанавілі прызнаць Савет з’езду выканаўчым органам з’езду і абвясціць яго Часоваю Краёваю ўладаю. 21 снежня 1917 г. Савет І Усебеларускага з’езду прыняў рашэнне папоўніць свой склад прадстаўнікамі сялян, рабочых і салдат прапарцыянальна іх колькасці, а таксама прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў з ліку сацыялістычных партый, і тэрмінова вылучыць са свайго складу Выканаўчы Камітэт Савету І-га Усебеларускага з’езду. Выканаўчаму Камітэту ў складзе 17 чалавек на чале з Тамашом Грыбам даручалася тэрмінова заняцца беларусізацыяй Саветаў на месцах і ўзяць уладу ў свае рукі, калі дзеля гэтага складуцца спрыяльныя ўмовы.

9 снежня 1917 г. у Брэсце паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перамовы, якія па віне кіраўніка расійскай дэлегацыі Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало загад сваім вайскам пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне. У гэтых умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаху і СНК Заходняй вобласці ў ноч на 19 лютага 1918 г. спешна выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканкам Савету Усебеларускага з’езду, кіруючыся рашэннямі Усебеларускага з’езду, вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён выдаў Першую ўстаўную грамату, у якой абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі да склікання Устаноўчага сходу. Быў створаны першы беларускі ўрад – Народны Сакратарыят на чале з Язэпам Варонкам. У склад Народнага Сакратарыяту ўваходзілі П. Крачэўскі, П. Бадунова, Т. Грыб, К. Езавітаў, У. Серада, А. Карач і інш.

Дзейнасць Народнага сакратарыяту праходзіла ў складаных умовах. У Мінск увайшлі войскі кайзераўскай Германіі, якая разглядала Беларусь як частку акупіраванай расійскай тэрыторыі. Так, 25 лютага 1918 г. нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакратарыяту, знялі бел-чырвона-белы сцяг, захапілі касу. Пасля гэтага інцыдэнту акупацыйным уладам быў накіраваны мемарандум. У адказе на мемарандум нямецкі камендант падкрэсліў, што ў сваіх дзеяннях Гер-манія кіруецца законамі ваеннага часу, а таму прызнаваць на занятай тэрыторыі ніякай іншай улады, акрамя сваёй, не будзе. Разам з тым, дзейнасць Народнага Сакратарыяту нямецкімі ўладамі не была забаронена.

9 сакавіка 1918 г. была прынята Другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі, якой Беларусь была абвешчана Народнай Рэспублікай – БНР. Граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, вызначаліся асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. 18 сакавіка 1918 г. Рада Усебеларускага з’езду абвясціла сябе Радай БНР, папоўніўшы свой склад да 71 чалавека. Раду БНР узначаліў Янка Серада.

Напярэдадні прыняцця Другой устаўной граматы, 3 сакавіка 1918 г., паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны Брэсцкі мірны дагавор, у адпаведнасці з якім землі, што знаходзіліся на захад ад лініі Рыга-Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны перадаваліся Германіі, і іх лёс павінен быў вырашацца ў адпаведнасці з пажаданнямі насельніцтва. Усходняя частка захопленых Германіяй беларускіх зямель да заканчэння вайны лічылася часова акупіраванай.

Гэта яшчэ больш узмацніла незалежніцкія настроі сярод прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху. 25 сакавіка 1918 г. была прынята Трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і вызначалася тэрыторыя БНР. Германскі рэйхсканцлер у адказ на ноту Народнага Сакратарыяту паведаміў, што нямецкі ўрад разглядае Беларусь як частку Савецкай Расіі і, кіруючыся ўмовамі Брэсцкага міру, не мае права прызнаць БНР без згоды ленінскага ўрада.

Разам з тым, пры падтрымцы камандуючага 10-й арміяй генерала Э. фон Фалькенгайма Рада БНР дабілася згоды на стварэнне мясцовых беларускіх радаў. Так, у 1918 г. мясцовыя беларускія рады дзейнічалі ў Слуцку, Радашковічах, Койданаве, Магілёве, Бабруйску, Ігумене (Чэрвені) і іншых гарадах і мястэчках. Пры павятовых камендатурах ствараўся інстытут дарадцаў для ўрэгулявання спрэчак паміж акупантамі і насельніцтвам. Акупацыйныя ўлады перадалі таксама ў кампетэнцыю Народнага Сакратарыяту гандаль, прамысло-васць, адукацыю і культуру, дазволілі займацца знешнепалітычнай дзейнасцю. Прадстаўніцтвы БНР з’явіліся на Украіне, у Літве, Савецкай Расіі. Дыпламатычныя місіі былі накіраваны ў Варшаву, Капен-гаген, Берлін, Берн. У Кіеве была адкрыта беларуская гандлёвая палата. Грамадзяне Беларусі атрымлівалі пашпарты БНР, у тым ліку дыпламатычныя. У якасці дзяржаўных сімвалаў былі зацверджаны бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Найбольш значных поспехаў Рада БНР і Народны Сакратарыят дасягнулі ў развіцці асветы і культуры. У красавіку 1918 г. беларуская мова набыла статут дзяржаўнай. Пачы-наючы з красавіка 1918 г., праводзіліся курсы беларусазнаўства, арга-нізоўваліся шматлікія гісторыка-этнаграфічныя і краязнаўчыя выставы. Паводле розных падлікаў, было адкрыта ад 150 да 350 беларускіх школ, 13 гімназій, разгарнулася шырокая выдавецкая дзейнасць. У 1918 г. было выпушчана каля 50 назваў кніг, выходзіла 14 газет і часопісаў на беларускай мове.

Разам з тым, поспехі ў дзяржаўным будаўніцтве БНР былі абмежаваныя. Германскія ўлады не дазволілі стварыць свае войска, фінан-авую сістэму.

Абмежаваны ў сваіх магчымасцях і дзейнасці, Народны Сакратарыят і Рада БНР з’яўляліся своеасаблівым грамадска-палітычным цэнтрам, які аб’ядноўваў і арганізоўваў нацыянальныя сілы і імкнуўся бараніць нацыянальныя інтарэсы беларускага народа.

Такім чынам, абвяшчэнне незалежнасці БНР і дзейнасць яе Рады зрабілі значны ўплыў на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Рада БНР прымусіла бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці па шляху стварэння беларускай савецкай дзяржавы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Вялікая Беларуская Рада – арганізацыя, узнікшая ў кастрычніку 1917 г. на аснове рэарганізацыі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. Выступіла ініцыятарам склікання Першага Усебеларускага з’езду.

Першы Усебеларускі з’езд (кангрэс) – з’езд прадстаўнікоў розных беларускіх партый і арганізацый, які меў на мэце вырашэнне пытання самавызначэння Беларусі. На з’ездзе прысутнічала 1872 дэлегаты.

Народны Сакратарыят Беларусі – першы ўрад Беларусі, створаны 21 лютага 1918 г. на чале з Язэпам Варонкам. У кастрычніку 1918 г. перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР.

Беларуская Народная Рэспубліка – дзяржаўнае ўтварэнне, фактычна абвешчанае Другой Устаўной граматай 9 сакавіка 1918 г.

Храналогія падзей

7–17 (20–30) снежня 1917 г. – Першы Усебеларускі з’езд прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый.

21 лютага 1918 г. – стварэнне Народнага сакратарыята Беларурусі; выданне Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда Першай Устаўной граматы да народаў Беларусі.

9 сакавіка 1918 г. – прыняцце Другой Устаўной граматы, абвяшчэнне БНР.

25 сакавіка 1918 г. – прыняцце Трэцяй Устаўной граматы. Абвяшчэнне незалежнасці БНР.

Пытанні для самаправеркі

1. Якую задачу павінен быў вырашыць Першы Усебеларускі з’езд?

2. Чым было абумоўлена абвяшчэнне БНР і яе незалежнасці?

3. У чым гістарычнае значэнне БНР?





Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 780; Нарушение авторских прав?;


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



ПОИСК ПО САЙТУ:


Читайте также:
studopedia.su - Студопедия (2013 - 2022) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление
Генерация страницы за: 0.012 сек.