Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Новая эканамічная палітыка ў БССР




ТЭМА. БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД

Спроба бальшавіцкай партыі перайсці да сацыялістычных метадаў гаспадарання пры дапамозе ўсеагульнага адзяржаўлення сродкаў вытворчасці і адыходу ад таварна-грашовых адносін прывяла да глыбокіх крызісных з’яў. Эканамічны крызіс дапоўніўся палітычным. “Ваенны камунізм”, заснаваны на прымусе і насіллі, выклікаў шырокую незадаволенасць народа, асабліва сялянства. Пракацілася хваля забастовак рабочых, незадаволеных цяжкім эканамічным становішчам. Гвалтоўная канфіскацыя хлеба ў сялян па харчразвёрстцы выклікала шматлікія ўзброеныя выступленні. Кульмінацыяй незадаволенасці стала кранштацкае паўстанне (люты – сакавік 1921 г.).

Цяжкім было сацыяльна-эканамічнае становішча на Беларусі. Вясковае насельніцтва імкнуліся абіраць усе – вайсковыя часці, харчовыя атрады і бандыты. Незадаволеныя харчразвёрсткай беларускія сяляне таксама браліся за зброю. Бальшавіцкія органы ўлады вымушаны былі да 1922 г. уключна захоўваць у БССР надзвычайнае становішча.

Такім чынам, выступленні рабочых і сялян вымусілі бальшавіцкіх кіраўнікоў адмовіцца ад палітыкі “ваеннага камунізму” і выпрацаваць новую тактыку кіравання гаспадарчым комплексам, якая ў сакавіку 1921 г. на Х з’ездзе РКП(б) была прынята ў якасці новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Трэба адзначыць, што пераход да нэпа быў спробай сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіравання адзяржаўленай эканомікі, у першую чаргу прамысловасцю і транспартам, з эканамічнымі законамі, выкарыстаць прыватны капітал у інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мерай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам, які ўстанаўліваўся да пачатку палявых работ. Спачатку падатак складаў прыкладна 20% ад атрыманага селянінам чыстага прадукту, амаль у два разы менш, чым па харчразвёрстцы. Затым быў зніжаны да 10%, а з 1 студзеня 1924 г. браўся толькі чырвонцамі ў памеры каля 5% прыбытку з гаспадаркі. Падатак дыферынцыраваўся з улікам наяўнасці жывёлы, урадлівасці зямлі. Ільготы мелі таксама сем’і чырвонаармейцаў, інвалідаў вайны і інш.

Селянін атрымаў свабоду выбару і формы арганізацыі апрацоўкі зямлі і гарантыю землеўладання. Аднолькава законнымі прызнаваліся сялянская арцель, абшчына, аднаасобныя ўладанні ў выглядзе адрубаў, або хутароў.

Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу, пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць. Тэрмін арэнды абмяжоўваўся, заахвочвалася развіццё кааперацыі. Усё гэта стварала матэрыяльную зацікаўленасць у развіцці дробнатаварнай сялянскай гаспадаркі, расшырэнні і пад’ёме вытворчасці. Усе лішкі, якія заставаліся ў селяніна пасля выплаты падаткаў, ён мог свабодна абменьваць і прадаваць на рынку. Гэтым самым вяртаўся прыватны гандаль.

Спроба абмежаваць прыватны абмен мясцовымі рынкамі, натуральным абменам не дала патрэбных вынікаў, а таму з мая 1921 г. грамадзяне і кааператывы атрымалі права абменьваць, купляць і прадаваць прадукты.

У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Паміж імі існавала адкрытая канкурэнцыя. У рознічным гандлі найбольш актыўным быў прыватны прадавец, дзяржаўны гандаль панаваў у аптовай сферы, кааператывы ж займаліся і аптовым, і рознічным гандлем.

Вялікае значэнне для налажвання нармальнага эканамічнага жыцця мела грашовая рэформа 1922–1924 гг., па якой уводзіліся чырвонцы і праведзены дзве дэнамінацыі. Цяжка пераацаніць вынікі яе для Беларусі, дзе ў абароце хадзілі грошы самых розных краін.

У прамысловасці таксама адбыліся карэнныя змены. Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія кааператыўныя прадпрыемствы, адмяніла дэкрэты, што абмяжоўвалі іх свабоду дзеянняў і паўнамоцтвы. Прамысловыя кааператывы атрымалі правы юрыдычных асоб, маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць крэдыты. Здаваліся ў арэнду нацыяналізаваныя прамысловыя прадпрыемствы, якія ў дзяржаўным сектары аказаліся нерэнтабельнымі. Тэрмін арэнды звычайна складаў ад 2 да 5 гадоў, арэндная плата спачатку бралася натурай, пазней чырвонцамі. Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.

Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю. Глаўкі былі ліквідаваны, замест іх створаны трэсты – аб’яднанні аднародных або узаемазвязаных паміж сабою прадпрыемстваў. Яны атрымлівалі поўны гаспадарчы разлік і фінансавую незалежнасць. Ні Усесаюзны савет народнай гаспадаркі (УСНГ), ні Савет народнай гаспадаркі Беларусі (СНГ), не мелі права ўмешвацца ў бягучую дзейнасць трэстаў. Гаспадарчы разлік азначаў, што прадпрыемства пасля абавязковых фінансавых узносаў у дзяржбюджэт самастойна адказвала за вынікі сваёй гаспадарчай дзейнасці, выкарыстоўвала прыбытак і ліквідавала страты. Сталі стварацца сіндыкаты – аб’яднанні трэстаў на пачатках кааперацыі. Сіндыкаты займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі.

Матэрыяльнае стымуляванне рабочых і служачых гаспадарча-разліковых прадпрыемстваў ставілася ў поўную залежнасць ад прыбыткавасці. Узнаўлялася грашовая аплата працы. У той жа час ажыццяўляўся пераход да новай тарыфнай палітыкі, якая грунтавалася на прынцыпе здзельнай аплаты працы, здымаліся абмежаванні на павышэнне заробкаў пры росце выпрацоўкі. Былі ліквідаваны абавязковая працоўная павіннасць і некаторыя абмежаванні на перамену месца работы. Такім чынам, арганізацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання.

Гэтыя меры стварылі неабходныя ўмовы для ўздыму прамысловасці і развіцця гандлю. У 1921–1922 гг. пачалі працаваць мінскі чыгуна-ліцейны і машынабудаўнічы завод “Энергія”, Талачынскі крух-мальны завод, крыштальны завод “Барысаў”, шэраг лесапільных і гарбарных заводаў. Наладжваўся гандаль паміж горадам і вёскай, а таксама БССР з Савецкай Расіяй, Украінай і іншымі савецкімі рэспублікамі. Да 1925 г. валавая прадукцыя цэнзавай (буйной) прамысловасці перавысіла ўзровень 1913 г. на 28,5%. У 1925 г. электрастанцыі дзейнічалі ва ўсіх акруговых цэнтрах Беларусі. Усяго ў гэты час у рэспубліцы працавала 40 электрастанцый.

Нягледзячы на першыя поспехі, становішча прамысловасці зас-тавалася цяжкім: крызісы збыту 1923–1924, 1924–1925 гг., востры дэфіцыт тавараў, сведчылі аб гэтым. Крызіс на рубяжы 1927–1928 гг. быў ужо сацыяльна-палітычным. Ён быў таксама звязаны з невыка-наннем плана хлебанарыхтовак і недахопам сродкаў для індустрыялізацыі, якая пачалася. Аднак, калі ў першых двух выпадках дзяржава шукала выйсце на шляху развіцця нэпа з дапамогай рыначных механізмаў, хаця не выключаўся дзяржаўны націск, дык цяпер звярнулася да надзвычайных мер.

Бясспрэчна, што асноўнай супярэчнасцю дадзенага перыяду была неадпаведнасць паміж аўтарытарнай палітычнай сістэмай і рыначнымі метадамі эканомікі. Працягвалася абдзяржаўленне простай кааперацыі як альтэрнатыва прыватнакапіталістычным элементам. Дзяржпрамысловасць, хаця і набыла элементы рыначнай канкурэнцыі, але ў асноўным працягвала кіравацца агульным дзяржаўным планам эканамічнага рэгулявання.

Рыначны механізм адсутнічаў у адносінах паміж лёгкай і цяжкай прамысловасцю. Аплата працы работнікаў дзяржсектара паранейшаму фарміравалася расцэнкамі, нормамі, тарыфамі. Адсутнічала рэальная канкурэнцыя паміж дзяржаўнымі і кааператыўнымі прадпрыемствамі. Нэп ажыццяўляўся пры адсутнасці нармальных сувязяў з сусветнай эканомікай. Захоўвалася манаполія знешняга гандлю.

Нельга не сказаць і аб некаторых палітычных фактарах, якія садзейнічалі згортванню нэпа: 1) уся гаспадарчая тактыка 20-х гг. падпарадкоўвалася інтарэсам унутрыпартыйнай барацьбы; адсутнічаў дэмакратычны кантроль за дзейнасцю партыі і ўрада; 2) нэп атрымаў у спадчыну ад “ваеннага камунізму” некампетэнтнасць апарату кіравання. Так, на 1 студзеня 1928 г. у праўленнях трэстаў і сіндыкатаў асоб з ніжэйшай адукацыяй налічвалася 45,6% і 50% адпаведна; 3) безу-пынна разрастаўся адміністрацыйна-бюракратычны аппарат, які ва ўмовах нэпа пазбаўляўся надзвычайных паўнамоцтваў, размяркоўваючых і кіруючых функцый, бачыў у адраджэнні вольнага рынку смяротную небяспеку сваім прывілеям; 4) нэп своеасабліва праламляўся ў масавай самасвядомасці. Рэзкі кантраст паміж сучаснасцю і чакаемым “зямным раем” адштурхоўваў ад гэтай палітыкі насельніцтва.

Такім чынам, дзякуючы нэпу, які дазволіў спалучыць дзяржаўныя і асабістыя інтарэсы, была паспяхова адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, атрымала стымул для развіцця прамысловасць, узрасла колькасць прамысловых прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спажывецкі рынак быў напоўнены, павялічваў абароты гандаль. Аднак Беларусь усё яшчэ заставалася слабаразвітай у індустрыяльным плане. Патрэбна была мадэрнізацыя эканамічнага комплексу як усяго СССР, так і нашай рэспублікі. У канцы 20-х гг. перад палітычным кіраўніцтвам краіны паўсталі нялёгкія пытанні выбару шляхоў такой мадэрнізацыі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Нэп – новая эканамічная палітыка савецкай дзяржавы (1921–1928 гг.). Сутнасць – выкарыстанне таварна-грашовых адносін у гаспадарчым механізме. Як сістэма склалася ў 1925 г.

На вёсцы выяўлялася ў:

1. замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам;

2. свабодзе выбару форм землекарыстання;

3. замене натуральнага падатка грашовым;

4. дазволе арэнды зямлі і найме рабочай сілы;

У горадзе:

1. у дазволе прыватнай вытворчасці, арэнды;

2. дэцэнтралізацыі кіравання вытворчасцю;

3. матэрыяльным зацікаўленні ў выніках працы.

Сістэма нэпа прадугледжвала развіццё кааперацыі і фінансавую стабілізацыю.

Дэнамінацыя – змяненне намінальнай вартасці грашовых знакаў з абменам у вызначаных суадносінах старых знакаў на новыя.

Чырвонец – грашовая адзінка, абяспечаная залатым эквівалентам (1 чырвонец = 7,74 г чыстага золата). Уведзены ў абарачэнне Дзяржбанкам у 1922 г.

Храналогія падзей

Сакавік 1921 г. – на Х з’ездзе РКП(б) была прынята новая эка-намічная палітыка (нэп).

1922 г. – праведзена першая дэнамінацыя, па якой адзін новы рубель раўняўся 10 тысячам старых.

1923 г. – праведзена другая дэнамінацыя, па якой адзін савецкі рубель раўняўся 100 рублям узору 1922 г. ці 1 млн. старых.

Пытанні для самаправеркі

1. Ахарактэрызуйце асноўныя прычыны пераходу ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі.

2. Пералічыце мерапрыемствы нэпа ў сельскай гаспадарцы, гандлі і прамысловасці.

3. Выявіце асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі ў сельскай гаспадарцы Беларусі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 2684; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.