КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прамысловасць БССР у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
Ажыццяўленне індустрыялізацыі з’явілася адным з важнейшых накірункаў тактыкі і стратэгіі бальшавікоў па замацаванню сваёй ула-=ды ў грамадстве. Патрэбу індустрыялізацыі Беларусі яны тлумачылі агульнай неабходнасцю паскоранай індустрыялізацыі СССР і асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага развіцця самой рэспублікі. У ліку апошніх бачыліся наяўнасць сельскагаспадарчай сыравіны, істотны рэзерв рабочай сілы ў сельскай мясцовасці, прыродныя багацці лесу і торфу, значная ўдзельная вага саматужна-рамеснай вытворчасці. Таму прамысловае будаўніцтва прадугледжвала расшырэнне здабычы і перапрацоўкі лесу і торфу, выкарыстанне льну і каноплі. Але паколькі БССР была адным са звенняў агульнай народна-гаспадарчай структуры СССР, тут намячалася таксама развіццё шэрагу галін, якія базіраваліся на прывазной сыравіне, у тым ліку сельскагаспадарчага машынабудавання, буйной швейнай і тэкстыльнай прамыс-ловасці і інш. З улікам гэтых асаблівасцей у першыя гады індустрыялізацыі (1925–1926; 1927–1928 гг.) асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай, лясной, дрэваапрацоўнай, папяровай, паліўнай і хімічнай прамысловасці. Частка сродкаў выдзялялася на развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, машынабудаўнічай і энергетычнай. Мінскія заводы “Энергія” і “Камунар”, пазней заводы Кастрычніцкай рэвалюцыі і імя Кірава паклалі пачатак станкабудаванню, а закладзеная ў 25 км. ад Оршы БелДРЭС – уздыму энергетыкі ў Беларусі. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР быў прыняты ў маі 1929 г. Асноўная задача пяцігодкі ў галіне прамысловасці заключалася ў павышэнні яе ўдзельнай вагі ў народнай гаспадарцы БССР. Адпаведна прадугледжвалася развіццё паліўна-энергетычнай базы, стварэнне сельскагаспадарчага і агульнага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў хімічнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай і іншых галін прамысловасці. Эканамічны вынік пяцігодкі быў значны. Выпуск прамысловай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. павялічыўся ў 2,7 раза. За гады пяцігодкі было ўведзена ў строй 538 прадпрыемстваў, з іх 78 буйных (швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” ў Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш.).Удзельная вага прамысловасці БССР у прадукцыі прамысловасці СССР узрасла з 1,12 да 2,15%. Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. Асноўнымі крыніцамі накаплення з’яўляліся: сама прамысловасць, дзяржаўныя займы, даходы ад унутранага і знешняга гандлю, жорсткая эканомія, прыбыткі ад калгасаў і саўгасаў, выкарыстанне фактычна бясплатнай мільённай рабочай сілы гулагаўцаў і інш. У другой пяцігодцы (1933–1937 гг.) прамысловасць рэспублікі дала прырост валавай прадукцыі ў 1,9 раза. Найбольш высокімі тэмпамі развіваліся металаапрацоўчая, харчовая, цагляная, тарфяная і трыкатажная галіны. У строй дзеючых уступілі Гомельскі шкляны і Крычаўскі цэментны заводы, Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны за-воды, Гомельскі тлушчакамбінат, Аршанскі льнокамбінат, Мінская ЦЭЦ – 2 і інш. Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 – чэрвень 1941 гг.) ставілася значнае павелічэнне магутнасці электрастанцый, паскарэнне развіцця прамысловасці, асабліва машынабудавання. Новабудоўлямі пяцігодкі сталі другая чарга БелДРЭС і Мазырская электрастанцыя, Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы завод. Хуткімі тэмпамі развівалася прамысловасць у заходніх абласцях. Такім чынам, у выніку індустрыялізацыі ў БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929–1940 гг. ў рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны каля 2 тысяч прадпрыемстваў, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З’явіліся станкабудаванне, сельскагаспадарчае машынабудаванне, маторабудаванне і інш. Адным з вынікаў індустрыялізацыі сталі істотныя змены ў сацыяльнай структуры насельніцтва рэспублікі. Паводле ўсесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г. рабочы клас складаў у БССР 21,9%, фарміраваліся новыя рабочыя прафесіі – металісты, машынабудаўнікі, тарфянікі, хімікі, тэкстыльшчыкі. Аднак ажыццяўленне індустрыялізацыі ў рэспубліцы, як і ў цэлым у Саюзе, было звязана са значнымі затратамі матэрыяльных сродкаў, вялікім напружаннем фізічных і маральных сіл народа, прымя-неннем паднявольнай працы (гулагі), нізкім узроўнем жыцця працоўных мас. Рост прадукцыйнасці працы адставаў ад зададзеных тэмпаў, сабекошта прадукцыі і заставаўся высокім, многія галіны не выконвалі пяцігадовы план. Сур’ёзнай праблемай стаў выпуск бракавай, недабраякаснай прадукцыі. Асноўныя тэрміны і паняцці Індустрыялізацыя – працэс стварэння машыннай індустрыі ва ўсіх галінах гаспадаркі і ў першую чаргу ў прамысловасці. Пяцігодка – пяцігадовы план эканамічнага і сацыяльнага развіцця ў СССР. Храналогія падзей Снежань 1925 г. – пачатак індустрыялізацыі. 1928/1929–1930/1932 – першая пяцігодка. 1933–1937 – другая пяцігодка. 1938–1941 – трэцяя пяцігодка. Пытанні для самаправеркі 1. Чым тлумачылі бальшавікі неабходнасць індустрыялізацыі? 2. Якія былі яе мэты і метады і як яны сумяшчаліся? 3. Назавіце перыяды індустрыялізацыі і дайце ім кароткую хара-ктарыстыку. 4. У чым заключаліся асаблівасці індустрыялізацыі ў Беларусі? 5. Пералічыце найбольш буйныя прамысловыя прадпрыемствы, пабудаваныя ў рэспубліцы за гады першых пяцігодак. 6. Якія вынікі індустрыялізацыі ў рэспубліцы?
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 2276; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |