Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі




Пераход краіны ад вайны да міру адбываўся ў цяжкай абстаноўцы. Асабліва пацярпела Беларусь. У пачатку 20-х гг. тэрыторыя БССР складалася з шасці паветаў былой Мінскай губерні (Мінскі, Ігуменскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Слуцкі і Мазырскі). Плошча яе складала 52,3 тыс. квадратных км з насельніцтвам каля 1,5 млн. чалавек. Між тым бальшавікі праводзілі палітыку, накіраваную на стварэнне адзінай савецкай дзяржавы.

16 студзеня 1921 г. быў падпісаны дагавор паміж БССР і РСФСР аб стварэнні аб'яднаных наркаматаў (ваенных і марскіх спраў, гандлю, знешняга гандлю, фінансаў і працы, шляхоў зносін, поштаў і тэлеграфаў).

У 1921–1922 гг. былі аформлены пагадненні па пытаннях фінансавых, зямельных і іншых сувязей, якія прадугледжвалі правядзенне адзінай палітыкі і аказанне непасрэднай дапамогі БССР з боку Савецкай Расіі. 22 лютага 1922 г. у Маскве адбылася нарада паўнамоцных прадстаўнікоў васьмі рэспублік, у тым ліку і БССР, РСФСР, Украінскай, Грузінскай, Азербайджанскай, Армянскай Савецкіх Рэспублік, Бухарскай, Харэзмскай Народных Рэспублік, Далёкаўсходняй Рэспублікі.

На першым з'ездзе Саветаў Саюза ССР, які адбыўся 30 снежня 1922 г. у Маскве, была прынята пастанова аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. Такім чынам, стварылася новая савецкая дзяржава. Урад БССР пачаў дабівацца ўзбуйнення рэспублікі.

Паміж ЦВК РСФСР і ЦВК БССР было заключана пагадненне, на падставе якога 3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт па перадачы Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў: Аршанскага, Быхаўскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Горацкага, Дрысенскага, Калінінскага (Клімавіцкага), Лепельскага, Сенненскага, Суражскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Полацкага, Рагачоўскага. VI Надзвычайны Усебеларускі з’езд Саветаў (13–16 сакавіка 1924 г.) заканадаўча аформіў гэты акт. У выніку першага ўзбуйнення тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. кв. км., г.зн. больш чым у два разы, а насельніцтва да 4,2 млн. чалавек.

У снежні 1926 г. адбылося новае ўзбуйненне БССР. У яе склад увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш як 15 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 649 тыс. чалавек. У абодвух выпадках насельніцтва далучаных да БССР тэрыторый станоўча аднеслася да змены свайго дзяржаўнага статуса. Гэта было на справе вяртанне часткі адабраных у Беларусі ў 1919 г. зямель. Такім чынам, пасля двух узбуйненняў БССР яе тэрыторыя на пачатак 1927 г. складала прыблізна 125 950 км 2 з насельніцтвам каля 5 млн. чалавек.

Адначасова ў БССР вырашалася пытанне аб яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле. У пачатку 1925 г. рэспубліка была падзелена на 10 акруг (Аршанская, Бабруйская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Полацкая, Слуцкая) і 100 раёнаў. А ў сярэдзіне 1927 г. арганізаваны 8 акруг (Мінская, Гомельская, Віцебская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая, Аршанская і Мазырская), 101 раён і 1446 сельскіх Саветаў. Змяненні адміністрацый па тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі былі замацаваны ў Канстытуцыі БССР, прынятай на VIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў 11 красавіка 1927 г.

Пераход да нэпа, неабходнасць лічыцца з тымі сацыяльнымі пытаннямі, якія абаранялі прынцыпы сапраўднага суверэнітэту, і патрэбы знайсці заваёвы даверу насельніцтва застаўлялі бальшавікоў стаць на шлях садзейнічання нацыянальна-культурнаму будаўніцтву на Беларусі. Такая палітыка атрымала назву “беларусізацыі”.

У работу па рэалізацыі палітыкі беларусізацыі ўключылася і час-тка дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У.М. Ігнатоўскі, Зм. Жылуновіч, А.Л. Бурбіс і інш.

Працэс беларусізацыі пачаўся ў чэрвені 1924 г., калі была ўтворана спецыяльная камісія па ажыццяўленню нацыянальнай палітыкі ў рэспубліцы.

Палітыка беларусізацыі прадугледжвала некалькі напрамкаў:

– вывучэнне супрацоўнікамі партыйных, дзяржаўных і прыватных устаноў беларускай мовы і перавод на яе справаводства;

– у 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Камплектаванне Чырвонай Арміі пачало базіравацца па тэрытарыяльным прынцыпе ў спалучэнні з кадравай ваеннай рэформай і прадугледжванні фарміравання нацыянальных часцей і злучэнняў;

– нацыянальна-культурнае будаўніцтва.

Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі праходзіла ў два этапы: 1) з сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 гг., 2) лета 1924 г. і прыкладна да 1928 г. – час актыўнай практычнай рэалізацыі вызначаных напрамкаў.

Поспехі і дасягненні палітыкі беларусізацыі відавочны: у 1927 г. беларускай мовай валодалі ў цэнтральных дзяржаўных установах 80% служачых, у акруговых і раённых установах – каля 70%. Асноўныя рэспубліканскія дакументы выдаваліся на беларускай мове, а таксама на адной з трох іншых моў: рускай, польскай ці яўрэйскай.

Паспяхова праходзіла беларусізацыя і ў навучальных установах. Да 1928 г. каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. На ёй вяліся заняткі ў многіх прафесійна-тэхнічных вучылішчах і чатырох педагагічных тэхнікумах. Разам з тым ва ўсіх навучальных установах суіснавалі беларуская і руская мовы (першая – як мова большасці насельніцтва, другая – як маючая агульнасаюзнае значэнне).

Беларускія школы ў 1931 г. складалі 83,5% (а ў 1921 – 21,5%). За гэты час колькасць яўрэйскіх школ павялічылася з 2,5 да 5,5%, польскіх з 0,3 да 4,5%. У 1930 г. 76,6% студэнтаў вышэйшай школы рэспублікі былі беларусамі, выкладанне больш 70% вучэбных дысцыплін вялося на беларускай мове. Сярод навуковых супрацоўнікаў у пачатку 30-х гг. колькасць беларусаў складала 45%.

У 1924 г. было заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. У 1931 г. выдадзена на беларускай мове 1069 назваў кніг агульным накладам 10,2 экзэмпляраў, выходзіла 13 рэспубліканскіх газет, з іх 6 на мовах нацыянальных меншасцей, 64 раённыя і гарадскія газеты, 30 часопісаў.

У выніку да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў і абапіралася на падтрымку беларускага насельніцтва. Перыяд 20-х гг. – гэта перыяд сапраўднага беларускага Рэнесансу.

У канцы 20-х гг. адміністрацыйна-камандная сістэма аб’явіла беларусізацыю заганай і пачалася барацьба з так званымі нацдэмамі, якая перарасла ў яжоўска-берыеўскія рэпрэсіі 30-х гг.

Такім чынам, 20-я гг. – гэта перыяд практычнай спробы савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.

Асноўныя тэрміны і паняцці

“Узбуйненне” БССР – вяртанне ў 1924 і 1926 гг. да БССР часткі тэрыторый РСФСР з большасцю беларускага насельніцтва.

Беларусізацыя – нацыянальная палітыка ў БССР у 20-я гг., якая спрыяла развіццю беларускай культуры, мовы, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Храналогія падзей

14–18 снежня 1922 г. – IV Усебеларускі з’езд Саветаў. Пры-няцце Дэкларацыі аб неабходнасці стварэння Саюза ССР і ўваходжання ў яго склад Беларускай ССР.

30 снежня 1922 г. – Усесаюзны з’езд Саветаў. Прыняцце Дэкларацыі і Дагавору аб утварэнні СССР.

3 сакавіка 1924 г. – вяртанне БССР паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам.

13–16 сакавіка 1924 г. – VI Надзвычайны Усебеларускі з’езд Саветаў. Заканадаўчае афармленне ўзбуйнення БССР.

8 жніўня 1924 г. – па пастанове ЦВК БССР ад адміністацыйным падзеле БССР на 10 акруг, 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

6 снежня 1926 г. – пастанова Прэзідыума ЦВК аб перадачы Рэчыцкага і Гомельскага паветаў у склад БССР.

5–12 красавіка 1927 г. – VIII з’езд Саветаў БССР. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР.

Ліпень 1924 г. – афіцыйны пачатак правядзення беларусізацыі ў БССР.

Сярэдзіна 1923 – да сярэдзіны 1924 гг. – І этап беларусізацыі.

Лета 1924 – прыкладна да 1928 гг. – ІІ этап беларусізацыі.

Пытанні для самаправеркі:

1. Калі і чаму быў створаны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік?

2. У чым заключалася сутнасць палітыкі беларусізацыі?

3. Якія перыяды можна вылучыць у гісторыі беларусізацыі і чаму?

4. Па якіх асноўных напрамках адбываўся працэс беларусізацыі?

5. Які быў агульны вынік беларусізацыі к канцу 20-х гг.?

6. Калі былі праведзены далучэнні да БССР усходнебеларускіх зямель?




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 1503; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.017 сек.