Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Палітычныя рэпрэсіі ў БССР




Прыход Сталіна да ўлады суправаджаўся спыненнем НЭПа і замацаваннем адміністратыўна-камандных метадаў кіравання. Умацоўваўся рэжым асабістай улады, ці культу асобы, і як вынік – усталяванне таталітарнага рэжыму і дэфармацыя нацыянальна-культурнай палітыкі. Жорсткасць стала нормай жыцця грамадства. Рэпрэсіі былі патрэбны кіруючаму апарату па шматлікіх прычынах. Яны дазвалялі спісваць на «ворагаў народа» пралікі ў эканоміцы і сацыяльнай палітыцы, давалі мільёны бясплатных рабочых, стваралі атмасферу страху, што заглушала спробы супраціўлення. На жорсткасць рэпрэсій паўплывалі як знешнія ўмовы існавання СССР, так і ўнутранае грамадска-палітычнае жыццё з улікам барацьбы за ўладу ў вышэйшых партыйных і дзяржаўных органах.

Беларусь стала адной з першых ахвяр рэпрэсій, якія разгарнуліся ўжо ў 20-я гады і не спыняліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а затым працягваліся ў пасляваенны час.

Рэжым асабістай улады не мог ужыцца з самастойнасцю рэспублікі ні ў эканамічнай, ні ў палітычнай сферах, з вылучэннем і актыўнай дзейнасцю мясцовых кадраў. З пачатку 20-х гадоў на Беларусі, як і ў цэлым па СССР, пачаў фарміравацца рэпрэсіўны механізм, які ўключаў заканадаўчую базу, сістэму судовых, пазасудовых органаў і папраўча-судовых лагераў.

З канца 20-х гадоў, у перыяд «штурмаў» індустрыялізацыі і калектывізацыі, разам з націскам на сялянства адбыўся удар па нацыянальнай інтэлігенцыі, якая была абвінавачана ў «правым ухіле». На беларускую інтэлігенцыю быў павешаны ярлык «нацыянал-дэмакратызму». Першымі ў нацдэмаўшчыне былі абвінавачаны А.Р. Чарвякоў – старшыня ЦВК БССР, Зм. Жылуновіч, які працаваў на той час у выдавецтве «Беларусь», і У.М. Ігнатоўскі, – першы прэзідэнт АН БССР.

Рэпрэсіі выліліся ў расправу над прадстаўнікамі беларускай навукі, літаратуры, мастацтва, работнікамі шэрагу наркаматаў рэспублікі. 3 вядомага спісу на 826 удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху 1917–1924 гг. рэпрэсіраваны ўсе, хто застаўся жыць на тэрыторыі СССР. У 1930-я г. больш за палову сваіх членаў страцілі ў выніку рэпрэсій Саюз пісьменнікаў Беларусі, АН БССР (рэпрэсіраваны 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў). Кульмінацыяй расправы над інтэлігенцыяй у 1930–31 гг. стала справа аб «нацдэмаўскай контррэвалюцыйнай арганізацыі» “Саюз вызвалення Беларусі” (СВБ), па якой арыштавана 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Арышты па справе "СВБ" пачаліся ў лютым 1930 г., калі быў заняволены "контррэвалюцыйны" паэт Н. Чарнушэвіч, і дасягнулі найбольшага ўздыму ў ліпені, а працягваліся да канца года. Хваля арыштаў прайшла па галоўных цэнтрах і асяродках беларускай навукі, асветы і мастацтва ў Мінску (БАН, БДУ, пісьменніцкія арганізацыі "Полымя”, "Узвышша", Наркамасветы, Беларускі дзяржаўны музей, архіў, Першы Беларускі дзяржаўны тэатр і інш.), у Горках (Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія), у Віцебску (ветэрынарны інстытут), у Магілёве (Гістарычны архіў) і г.д.

Па справе СВБ былі арыштаваны акадэмікі БАН В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафесар А. Смоліч, народны камісар земляробства Дз. Прышчэпаў, народны камісар асветы А. Баліцкі, пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча і іншыя. Арыштаваны таксама былыя кіраўнікі беларускіх дзяржаўных утварэнняў, якія вярнуліся з эміграцыі ці жылі ў Беларусі – I. Серада, У. Пракулевіч, А. Цвікевіч, Я. Дыла і іншыя. Гэта сведчыць аб тым, што справа СВБ, арышты па ёй мелі палітычны характар, з’яўляліся фактычнай формай расправы з былымі палітычнымі праціўнікамі бальшавікоў. "Справа СВБ " была пачаткам сістэматычных рэпрэсій у Беларусі.

Адначасова з СВБ у 1930 г. былі "раскрыты" і іншыя "контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-шпіёнскія арганізацыі", у прыватнасці беларускі філіял "Працоўнай сялянскай партыі" (па гэтай “справе” было асуджана 59 чалавек); беларускі філіял "Прампартыі" – асуджана 30 чалавек; беларускі філіял "Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў) – асуджана 30 чалавек. У красавіку 1933 г. "выкрыта шкодніцтва" ў сістэме жывёлагадоўлі. Па гэтай “справе” было арыштавана 82 чалавекі, у тым ліку 9 прафесараў, 7 навукоўцаў, 33 ветурачы, 14 служачых Наркамзема, 13 заатэхнікаў і г.д. У 1935 г. было асуджана 8074 чалавекі, а ў 1936 г. – 12 371 чалавек. У чэрвені 1937 г. вяліся бязлітасныя нападкі на члена Бюро ЦК КП(б)Б, старшыню ЦВК БССР А. Чарвякова, які пасля дзвюх спроб апраўдацца застрэліўся ў сваім кабінеце.

З сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. было арыштавана 2570 удзельнікаў так званага "аб'яднанага антысавецкага падполля". Сярод іх 40 наркомаў і іх намеснікаў, 179 кіруючых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату, 1 акадэмік, 25 навукоўцаў, 41 выкладчык вну, 23 супрацоўнікі ЦК КП(б)Б, 16 супрацоўнікаў Саўнаркома.

У 1937–1938 гг. былі рэпрэсіраваны старшыні ЦВК і СНК БССР І.Ф. Адамовіч, Зм.Ф. Жылуновіч, сакратар А.І. Крыніцкі і іншыя. Таксама былі падвергнуты рэпрэсіям амаль усе наркамы, прафсаюзныя і камсамольскія дзеячы, кіраўнікі народнай гаспадаркі, якія працавалі ў Беларусі ў 20-х – другой палове 30-х гг. Большасць з іх была прыгаворана пазасудовымі органамі да вышэйшай меры пакарання.

Новы ўздым хвалі рэпрэсій назіраўся з восені 1939 г., пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР. У гэтых абласцях былі рэпрэсіраваны (у асноўным высланы ва ўсходнія раёны СССР) цэлыя групы насельніцтва – служачыя былога дзяржапарату, судовых органаў, пракуратуры, паліцыі, арміі, гандляры, леснікі, рамеснікі з сем’ямі, – усяго каля 125 тыс. чалавек.

Такім чынам, усяго ў 1917–1953 гг. ахвярамі рэпрэсіі сталі каля 600–700 тыс. грамадзян Беларусі. Акрамя таго, у 1920–30-я г. у Беларусі было рэпрэсіравана і выслана за межы рэспублікі больш за 250 тыс. сялян.

З лістапада 1917 г. да красавіка 1953 г. за «контррэвалюцыйныя злачынствы» да вышэйшай меры пакарання прыгаворана 35868 чалавек. Сярод катаў беларускага народа – былыя наркамы НКУС БССР Г.А. Малчанаў, Б.Д. Берман, А.А. Наседкін, Л.Ф. Цанава. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі спыніліся толікі пасля смерці Сталіна. Усяго з 1954 г. да пачатка 2000 г. у Беларусі рэабілітавана больш за 200 тысяч ахвяр рэпрэсій. Рэабілітацыя працягваецца.

У выніку неабходна адзначыць, што 20–30-я гады ХХ ст. з’явіліся ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны адметным, складаным і драматычным часам. Рэпрэсіі наклалі адмоўны адбітак літаральна на ўсе бакі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця рэспублікі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэпрэсіі – неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказ-насці за так званыя контррэвалюцыйныя злачынствы. Яны право-дзіліся ў форме расстрэлаў, ссылак, высылак, накіравання на спец-пасяленне, выдалення па-за межы Беларусі грамадзян рэспублікі, замежных дзяржаў ці асоб без грамадзянства, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі, судовымі або пазасудовымі органамі па палі-тычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах.

Курапаты – месца масавых расстрэлаў і захаванняў савецкіх грамадзян у 1937–1941гг. ва ўрочышчы Курапаты каля г. Мінска. Органамі НКУС БССР было расстраляна (па дадзеных следчай групы Пракуратуры БССР) не менш за 30 тысяч чалавек.

"Нацыянал-дэмакратызм" – пад ім разумелі "варожую ідэалогію і практыку", контррэвалюцыйную плынь у многіх установах, якая мела сваёй мэтай "рэстаўрацыю капіталізму" у рэспубліцы. Нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў) параўноўвалі з "нацыянал-фашыстамі".

Храналогія падзей

Люты 1930 г. – арышты па справе СВБ (180 чалавек).

Красавік 1933 г. – масавыя арышты ў сістэме жывёлагадоўлі (82 чалавекі).

Сярэдзіна 1937 – ліпень 1938 гг. – арышты 2570 удзельнікаў так званага "аб'яднанага антысавецкага падполля".

З восені 1939 г. – новы ўздым хвалі рэпрэсій пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР (арыштавана каля 125 тыс. чалавек).

Пытанні для самаправеркі

1. Як устанавіўся ў краіне палітычны рэжым аўтарытарнай улады?

2. Якія былі перадумовы яго распаўсюджвання ў Беларусі?

3. Як ён адлюстроўваўся на грамадска-палітычным жыцці рэспублікі?

4. У чым сэнс таталітарнага палітычнага рэжыму?




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 3761; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.