КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
БССР на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг
Пасля Другой сусветнай вайны змянілася палітычнае становішча Беларусі. Яна была адноўлена ў рамках адзінай дзяржавы і пачала выходзіць на міжнародную арэну праз дзейнасць у ААН. Уключэнне БССР у склад краін-заснавальніц ААН было абумоўлена прызнаннем вялікага ўкладу яе ў разгром фашызму, а таксама каласальных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт у час вайны. Так, 27 красавіка 1945 г. БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай аўтарытэтнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця адносін паміж народамі, ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару. Аднак удзел дэлегацыі Беларусі ў рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар, бо яна фактычна з’яўлялася часткай дэлегацыі СССР і знаходзілася ў фарватары той палітыкі, якую ён праводзіў. Разам з тым членства БССР у складзе ААН садзейнічала развіццю міжнародных сувязей і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту. Практычнай карысцю для беларускага народа з’явілася атрыманне ад гэтай арганізацыі дапамогі ў якасці паставак тавараў, машын і абсталявання ў найбольш цяжкі пасляваенны час. Дэлегацыя БССР удзельнічала ў абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогадовыя сесіі. Ужо на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у студзені 1946 г. была прынята рэзалюцыя “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”, прапанаваная БССР. У 1946 г. на Парыжскай мірнай канферэнцыі беларуская дэлегацыя выступіла ў абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. З пазіцый усталявання такіх адносін, якія выключалі б дыскрымінацыю іншых народаў, у лютым 1947 г. БССР падпісала мірныя дагаворы з Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Фінляндыяй і Італіяй. Усяго ў 1944–1955 гг. БССР падпісала 30 дагавароў, пагадненняў, канвенцый і ўступіла ў Міжнародны Саюз электрасувязі і Сусветны паштовы Саюз (1947 г.), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948 г.), Міжнародную арганізацыю працы (1954 г.). Змякчэнне міжнароднай напружанасці ў другой палове 50-х гг., пасля перыяду абвастрэння “халоднай вайны” (1945–1955 гг.), дало магчымасць дэлегацыі Беларусі адстойваць у ААН лінію на ўмацаванне міру і бяспекі, ліквідацыю каланіялізму, развіццё раўнапраўнага эканамічнага супрацоўніцтва. У 1963 г. у ліку першых БССР падпісала ў Маскве дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, космасе і пад вадой. У 1965 г. прадстаўніцтвы БССР дзейнічалі ў спецыяльных органах ААН, такіх як ЮНЕСКА, МАГАТЭ і інш. Супрацьстаянне двух лагераў, і перш за ўсё ЗША і СССР, пагражала ўзнікненнем новай сусветнай вайны. Таму ў 1981 г. чарговая сесія Генеральнай Асамблеі ААН прыняла прапанаваную БССР і УССР Дэкларацыю аб прадухіленні ядзернай вайны. У ёй адзначалася, што тыя дзяржавы, якія першымі пачнуць баявыя дзеянні з выкарыстаннем ядзернай зброі, будуць абвешчаны сусветным супольніцтвам ваеннымі злачынцамі і панясуць адказанасць. Зручнае геапалітычнае становішча прадвызначыла пашырэнне кантактаў і развіццё двухбаковых сувязей паміж краінамі-членамі СЭУ, перш за ўсё з Польшчай, Балгарыяй, Чэхаславакіяй і ГДР. У пачатку 70-х гг. на долю беларускага экспарту ў сацыялістычныя краіны прыпадала электронна-вылічальных машын – 91%, матацыклаў – 88%, металарэжучых станкоў – 70%, грузавых аўтамабіляў – 56%, трактароў – 54%. Усяго больш за 300 прадпрыемстваў Беларусі пастаўлялі сваю прадукцыю прыкладна ў 100 краін свету. Каля 10% прыходзілася на краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Для паскарэння тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, іншых галінах гаспадаркі важнае месца мелі эканамічныя сувязі з развітымі капіталістычнымі краінамі. У 1970–1980 гг. на іх долю прыпадала 22,5% усіх экспартных паставак рэспублікі. За кошт імпартных аперацый у рэспубліку завозіліся тэхналагічныя лініі і абсталяванне, тавары шырокага ўжытку. Неабходным сродкам умацавання і паглыблення сяброўскіх адносін паміж беларускім і іншымі народамі свету былі культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Галоўным чынам гэта ажыццяўлялася праз дзяржаўныя і грамадскія структуры, партыйныя, праф-саюзныя, камсамольскія арганізацыі, творчыя саюзы, бібліятэкі і г.д. Адначасова з гэтым Беларусь удзельнічала ў працы шматлікіх міжнародных арганізацый, камітэтаў, таварыстваў па супрацоўніцтву. Пры іх непасрэдным удзеле адбываўся навуковы і культурны абмен, праводзіліся міжнародныя выставы, кінафестывалі, кангрэсы, сімпозіумы і г.д. Такім чынам, у 40–80-я гг. роля Беларусі ў міжнародным супольніцтве мела важнае значэнне. Супрацоўнічаючы ў складзе шматлікіх камітэтаў ААН, БССР ажыццяўляла разнастайныя мерапрыемствы па пашырэнні і ўмацаванні сяброўскіх адносін з народамі ўсіх дзяржаў свету. Храналогія падзей Чэрвень 1945 г. – дэлегацыя БССР падпісала Статут ААН. 1949 г. – стварэнне Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). 1954 г. – уступленне БССР у Міжнародную арганізацыю працы (МАП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА). 1955 г. – падпісанне Варшаўскага дагавору – ваенна-палітычнага блока сацыялістычных дзяржаў. 28 сакавіка 1958 г. – арганізацыя пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН. 1975 г. – нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (Хельсінская нарада). Ліпень 1982 г. – у Мінску адбыўся “Марш міра – 82”, які прахо-дзіў па маршруту Стакгольм–Мінск–Масква. Пытанні для самаправеркі 1. Што, на вашу думку з’явілася асноўнай прычынай прыняцця Беларусі ў члены ААН? 2. Якія мэты ставіла перад сабой Арганізацыя Аб’яднаных Нацый? 3. Якія перашкоды існавалі на шляху пашырэння эканамічных сувязяў Беларусі з замежнымі краінамі?
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 1117; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |