Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асноўная

Спіс літаратуры

Крыніцы

1. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1998.

1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. – Мн., 1995.

2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. – Мн., 2002.

3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. – Мн., 2000.

4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. – Мн., 1994–1995.

5. Новейшая история отечества. XX век / Под ред. А.Ф. Киселева, Э.М. Щагина. – М., 1998.

6. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. – Мн., 1997.

7. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн., 1996.

8. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 1992.

Дадатковая

1. Алпеев А.Н. Раздумья о судьбах Отечества. – Мн., 2003.

2. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. – Мн., 1971–1975.

3. Данилевский Н.Я. Россия и Европа: Взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому. – М., 1991.

4. Дебидур. Дипломатическая история Европы. – Р.-на-Д., 1995.

5. История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. – М., 1994.

6. История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. – Мн., 1984–1987.

7. Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1996.

8. Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. – Мн., 1994.

9. Страницы истории Компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. – Мн., 1990.

10. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772–2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. – Мн., 2003.

11. Тэйлар А.Д. Борьба за господство в Европе. – М., 1998.

12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1991–2003. Т. 1–6.


РАЗДЗЕЛ. ШЛЯХ ДА СУВЕРЭНІТЭТУ І ДЗЯРЖАЎНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ (1991–2012 гг.)

1. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (са змяненнямі і дапаўненнямі)

Канец 80-х – пачатак 90-х гг. у гісторыі СССР адзначаўся нарастаннем руху саюзных рэспублік за набыццё сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практычнай рэалізацыі гэтых мэт прыступілі Прыбалтыйскія рэспублікі: Літва, Латвія і Эстонія.

На Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць прадугледжваў перш за ўсё, у адрозненне ад Прыбалтыйскіх рэспублік, карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз.

Спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве 1991 г., які атрымаў назву жнівеньскага путчу, узмацніў цэнтрабежныя тэндэнцыі. Вярхоўны Савет БССР 25 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР і закон аб на-анні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. У гісторыі Беларусі па-чаўся новы этап – незалежнай дзяржавы.

Адбылася змена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў новую назву “Рэспубліка Беларусь”, а дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь сталі бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі, ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт, падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана Вярхоўнымі Саветамі гэтых рэспублік. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі дагаво-ра аб утварэнні СССР ад 1922 г.

Узнікненне СНД было ўспрынята ў грамадстве неадназначна. З аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога, – садзейнічаў афармленню суверэнітэту рэспублік.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўнага кіравання. Былі створаны ўласныя Узброеныя Сілы, арганізавана мытная служба, новая банкаўская сістэма, камітэты па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і па знешніх эканамічных сувязях. Удасканальваліся структура органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў цэнтры і на месцах.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г.

Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з’явілася прыарытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў. У 1994 г. паводле новай Канстытуцыі прайшлі выбары першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ім стаў А.Р. Лукашэнка.

Неад’емным атрыбутам суверэннай дзяржавы з’яўляюцца дзяржаўныя ўзнагароды. У 1995 г. у рэспубліцы былі зацверджаны палажэнні аб званні “Герой Беларусі”, ордэнах Айчыны, Воінскай славы, Ф. Скарыны і інш. Першым героем Беларусі стаў У.М. Карват, які цаной уласнага жыцця адвёў падаючы баявы самалёт ад населенага пункта.

14 мая 1995 г. па ініцыятыве прэзідэнта А.Р. Лукашэнка быў праведзены першы рэферэндум, на які былі вынесены пытанні аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, аб эканамічнай інтэграцыі Беларусі з Расіяй, аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Па гэтых пытаннях былі прыняты адпаведныя законы.

24 лістапада 1996 г. быў праведзены другі рэферэндум, на які былі вынесены пытанні аб прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, аб перанясенні Дня незалежнасці (Дня рэспублікі з 27 ліпеня на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне). Народ прагаласаваў супраць свабоднай, без абмежаванняў, куплі і продажу зямлі, а таксама адмены смяротнай кары ў Беларусі. Вынікі рэферэндума былі неадназначна ацэнены сусветнай грамадскасцю.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі быў створаны новы парламент – Нацыянальны сход – прадстаўнічы і заканадаўчы орган улады, які складаецца з двух палат: Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Новыя паўнамоцтвы нададзены кіраўніку дзяржавы – прэзідэнту. Гэта права заканадаўчай ініцыятывы і выдання дэкрэтаў. Вышэйшым выканаўчым органам улады з’яўляецца ўрад – Савет Міністраў, які фарміруе прэзідэнт. Судовая ўлада належыць судам.

Пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта павысіла яго ролю ў справе забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Асаблівасцю размежавання ўлады з’явілася ўвядзенне прэзідэнцкай формы рэспублікі замест парламенцкай.

18 мая 2001 г. адбыўся другі Усебеларускі народны сход, на якім дэлегаты прапанавалі А.Р. Лукашэнка балаціравацца на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на другі тэрмін. На выбарах 9 верасня 2001 г. ён быў пераабраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. За А.Р. Л-кашэнка было пададзена 75,65% галасоў ад прыняўшых удзел у галасаванні.

Такім чынам, 1991–2002 гг. – перыяд станаўлення і фарміравання Рэспублікі Беларусь як сувярэннай незалежнай дзяржавы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэферэндум – важнейшы інстытут дэмакратыі, які ўяўляе сабой усенароднае галасаванне па пытаннях грамадска-палітычнага жыцця.

Путч – дзяржаўны пераварот з удзелам невялікай групы загаворшчыкаў; тайная замова альбо спроба падобнага перавароту.

Прэзідэнцкая рэспубліка – разнавіднасць рэспубліканскай формы кіравання, якая характарызуецца тым, што выбраны прэзідэнт юрыдычна і фактычна з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады.

Храналогія падзей

27 ліпеня 1990 г. – Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

25 жніўня 1991 г. – наданне канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

19 верасня 1991 г. – зацвярджэнне новай назвы – Рэспубліка Беларусь і дзяржаўных сімвалаў (герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга).

8 снежня 1991 г. – Белавежскія пагадненні аб спыненні дзейнасці СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

15 сакавіка 1994 г. – прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

10 ліпеня 1994 г. – першыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

14 мая 1995 г. – правядзенне Рэспубліканскага рэферэндуму. Замена дзяржаўнай сімволікі.

24 лістапада 1996 г. – прыняцце ў выніку рэспубліканскага рэферэндума новай рэдакцыі Канстытуцыі са змяненнямі і дапаўненнямі.

9 верасня 2001 г. – другія выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пытанні для самаправеркі

1. У чым прынцыповыя адрозненні паміж Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і БССР?

2. Якія змены ў палітычным жыцці беларускага грамадства адбыліся пасля ўвядзення пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь?

3. Калі і якія заканадаўчыя акты замацавалі дзяржаўную незалежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь?

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Культурнае і духоўнае жыццё БССР у другой палове 40-х – 80-я гг | Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з СНД і Расійскай Федэрацыяй
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 475; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.