Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Графіка. Матэрыял і прылады для пісьма

Матэрыял і прылады для пісьма. Пераплёт.

Знешнія прыкметы помнікаў пісьменнасці XII – канца XIV стст.

 

У XII – XIV стст. матэрыялам для пісьма па-ранейшаму з’яўляўся пергамін. Пергамін, на якім пісаліся беларускі рукапісы, відавочна, меў мясцовае паходжанне, быў добра выраблены, аднак у адрозненне ад заходнееўрапеўскага пергаміну ёй быў не такі глянцава-белы і паўпразрысты. Вырабляліся даволі вялікія скуры, якія давалі магчымасць стварыць кнігу памерам 26 Х 29, 5 см. У адрозненне ад кніг XII-XIII ст., у XIV ст. дзіркі ў пергаміне, утвораныя ў працэсе яго апрацоўкі (ад рам) старанна зацыроўваліся.

 

Развіццё графікі ў разглядаемы перыяд заключалася ў паступовым пераходзе ад устава да паўустава і скорапісу. У пачатку XII – XIV стст. па-ранейшаму выкарыстоўваўся устаў.

Устаў XI і XII стст. маюць нязначныя адрозненні, якія заключаюцца ў напісанне літар ѡ (Амега), ѣ (Яць) і ѱ (Псі). У XI ст. w пісалася ў асноўным з высокай сярэдзінай, у XII ст. – з’яўляецца w з нізкай сярэдзінай. У XI ст. h не выходзіла сваёй мачтай вышэй лініі радка, а каромысла ляжала ніжэй гэтай лініі. У XII ст. мачта амаль заўжды выходзіць вышэй за лінію радка, а каромысла ляжыць на гэтай лініі ці набліжаецца да яе. У XI ст. ѱ мела форму крыжа. Тады ж сталі з’яўляцца варыянты ѱ з паўкружжам, канцы якога накіраваны ўгору, а таксама ў выглядзе лілеі. У XII ст. стала пануючай напісанне Псі у выглядзе лілеі з высокім песцікам наверсе і з двума пялёсткамі з адогнутымі канцамі пад ім.

У XII ст. пануе такі тып Н, у якім перакладзіна не даходзіць да самага нізу правай мачты, але заканчваецца ніжэй за яе сярэдзіну. Літара Ч была сіметрычнай і мела дробную чарку, галоўным чынам, акруглую, часам трохвугольную, рэдка прамавугольную.

К сярэдзіне XII ст. ва ўсходнеславянскіх рукапісах знікаюць Юс вялікі і юсы ётаваныя. Юс вялікі замяняецца на ѹ ці ү, Юс вялікі ётаваны – на Ю, Юс малы ётаваны – на А ётаванае.

У XIII ст. фарміруецца позні ўстаў. Для позняга ўстава XIII ст. характэрныя наступныя асаблівасці. Ніжнія петлі літар Б, В, Ь, Ъ – акруглыя ці трохвугольныя – страчваюць сваю геаметрычную форму. У выніку павялічэння пяцель узнікаюць тыпы В з вузкай ці скарочанай упадзінай паміж двума петлямі.

З'яўляюцца И з ляжачай перакладзінай наверсе, з касой перакладзінай пасярэдзіне і з касой перакладзінай наверсе. Пры гэтым И з касой перакладзінай наверсе мае наступныя варыянты: калі перакладзіна ідзе з пункта ніжэй верха правай мачты і калі перакладзіна ідзе з самага верха правай мачты. З’яўляюцца варыянты Н з перакладзінай, якая ідзе з самага верху левай мачты і даходзіць да сярэдзіны правай мачты ці да пункта вышэй сярэдзіны правай мачты.

Такую ж эвалюцыю, як Н праходзіць Е ётаванае. Праўда, Е ётаванае з высокай прамой і высокай касой перакладзінамі з’яўляецца пераважна ў канцы XIII ст. У Ч пераважае трохвугольная неглыбокая чарка. Ножка Ч ці даўжэй чаркі ці аднолькавая з ёй па памерах. У некаторых выпадках Ч бывае не сіметрычным. Сустракаецца аднабаковое Ч і Амега з высокай сярэдзінай. Яць сваёй мачтай выходзіць за межы радка, а каромысла ляжыць на верхнем узроўні радка. Вярхі літар К і Ж памяншаюцца.

Графічным сродкам для абазначэння гука Е пасля мягкіх зычных да XIII ст. былі літары e і Е. Ётаванае Е перадавалася праз Е ётаванае. З XIII ст. Е ётаванае выцясняецца шырокім є з язычком у права, або паўляжачым у радку є з язычком уверх (так званае якарнае Е). Такое є займае месца Е ётаванага.

Усе гэтыя напісанні становяцца тыповымі толькі ў XIV ст., калі канчаткова ліквідуюцца перажыткі XI – XII стст.

Для ўстава XIV ст. характэрны і наступныя асаблівасці. Вярхі літар В, Ж, К яшчэ больш скарачаюцца, петлі Ъ, Ь – яшчэ больш павялічваюцца. Літары И, Н, Е ётаванае пішуцца з высокай касой перакладзінай, якая ляжыць у верхняй трэці літары. (И і Е ётаванае з высокай прамой перакладзінай выкарыстоўваюцца яшчэ да сярэдзіны XIV ст.). З’яўляюцца Ю і А ётаванае з высокай прамой перакладзінай. З другой паловы XIV ст. сустракаюцца варыянты гэтых літар, якія маюць высокую касую перакладзіну. Літара Ч заўжды мае вуглаватую чарку, больш глыбокую ў параўнанні з XIII ст. У другой палове XIV ст. пануе варыянт Ч з кароткай ножкай. Сустракаецца варыянты гэтай літары зусім без ножкі.

К сярэдзіне XIV ст. устанаўліваюцца наступныя арфаграфічныя прыёмы. У пачатку слова і пасля галосных пішуцца толькі Е ётаванае, А ётаванае, ѹ, у іншых пазіцыях - e, Юс малы, y ці ү. Паўгалосныя Ъ і Ь пішуцца толькі ў канцы слоў, а ў сярэдзіне слоў замяняюцца на О і Е. З XIV ст. выкарыстоўваецца дыграф Кг для абазначэння выбухнога Г.

У другой палове XIV ст. з’яўляецца аблегчаны, спрошчаны і паскораны від пісьма – паўустаў. “Славянскі паўустаў характаразуе тую эпоху, калі пісьменнасць перарастае літургічные рамкі і выяўляе больш літаратурнае развіццё. У сувязі з узрослай патрэбай у кнігах паўустаў з’яўляецца як дзелавое пісьмо пісараў, якія працавалі на заказ і на продаж: паўустаў злучае мэты зручнасці пісьма і выразнасці...” (В. М. Шчэпкін). Паўустаў драбнейшы за ўстаў і менш старанны. Літары ў паўуставе страчваюць правільную геаметрычную форму. Паўустаўное пісьмо мае большую колькасць вынасных літар і скарачэнняў і часцей, чым устаў, бывае нахіленым.

У паўуставе вядомы наступныя спосабы скарачэння слоў: пропуск літар; 2) вынясенне літар пераважна зычных над радком; 2) частковы пропуск літар і частковае вынясенне іх над радком; 3) усячэнне канчаткаў слоў; 4) пропуск літар і ўсячэнне канчаткаў слоў.

Паўустаў, які характаразуецца вялікай свабодай ўзмахаў пяра называецца беглым паўуставам. Паўустаў, для якога характэрны, апрача гэтага, таксама павышаная колькасць вынасных літар і больш шматлікія скарачэнні, носіць назву паўустава, які пераходзіць у скорапіс.

Адрозніваецца ранні (ці старэйшы) паўустаў і позні (ці малодшы). Першы панаваў да пачатку XV ст., другі – з пачатку XV ст.

Ранні паўустаў блізкі да позняга ўстава: літары пішуцца прама і захоўваюць устаўныя (апошнія па часе) напісанні. Ад ўстава ранні паўустаў адрозніваецца прастатой і адсутнасцю стараннасці ў напісанні асобных літар па прычыне больш свабоднага руху пяра. Пачынаюць выкарыстоўвацца новыя напісанні літар. Ч пішацца з вельмі малой ножкай ці наогул без яе. Літары И, Н, Е ётаванае, Ю, А ётаванае маюць высокую касую перакладзіну, якая ляжыць у верхняй трэці літары. (Пры И з прамой перакладзінай пасярэдзіне). Літара М мае акруглую ніжнюю пятлю, якая можа спускацца ніжэй за лінію радка. У літарах Ы літара Ь з Ётай злучаецца перакладзінай, якая праходзіць унізе ці пасярэдзіне.

У XIV ст. без цітлы пры вынасе пішацца толькі прыназоўнік Ѿ ці Ѿ у слове.

Мэце паскарэння пісьма, служылі ў пэўнай ступені таксама і лігатуры – спалучэнне суседніх літар на аснове супадзення іх сумежных тоесных частак. У канцы XIV-пачатку XV ст. вядомыя наступныя лігатуры: А ётаванае + К, А + К, Т + Р (з незамкнёным авалам), П+Р, у якой замкнёны авал Р пачынаецца пад узроўнем радка, таксама А + В, М + Ь, Н + Ь. У загалоўку да тэкста Патэрыка Рымскага, які адносіцца да канца XIV – пачатку XV ст. знаходзім наступныя лігатуры: А + Ш, Г + Р, І + Г, Ц + Р, А + Р, А + Г, А + Т + Р.

У большасці старабеларускіх помнікаў XIV ст., якія напісаны паўуставам, пасля галосных і ў пачатку слоў замест Е ётаванага звычайна пішацца якарнае e. Пасля зычных выступае графічна звужанае e.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Мініяцюра | Арнамент
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 770; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.016 сек.