Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Арнамент


Доверь свою работу кандидату наук!
1500+ квалифицированных специалистов готовы вам помочь

У XII – XIII стст. у рукапісах па-ранейшаму выкарыстоўваецца старавізантыйскі стыль. Старавізантыйскую застаўку мае Полацкае евангелле канца XII ст. Пры яе афармленні выкарыстоўвалася срэбра, што характэрна для тэхналогіі жывапісу гарадоў Германіі XII ст.

У XIII-XV ст. пануючым відам упрыгожвання з’яўляўся тэраталагічны (ад грэчаскага teras – пачвара) ці звярыны арнамент. У XIV – XV стст. гэты арнамент дасягае свайго росквіту.

Вызначальным матывам тэраталагічнага арнамента з’яўляецца “жывая істота”, пачвара, выявы якіх пераходзяць у лістоту, паўжывёл-паўнасякомых, у рамяні, якія нагадваюць змей. Матывы “жывой істоты”, “пляцення” і “расліны” злітыя ў адзін, утвараючы адзін фантастычны вобраз.

Паступовы пераход ад старавізантыйскага арнаменту да тэраталагічнага адбіваўся першапачаткова ў ініцыялах рукапісаў. З’яўляюцца асобныя матывы: галінка расліннага арнамента заканчваецца змяінай ці птушынай галовамі; птушка ці звер, якія раней стаялі свабодна пры мачтах літар, пачынаюць прывязвацца да іх пляцёным вузорам з рамней. У далейшым гэта манера усё боль развіваецца, пераходзіць у застаўку, дзе два пастаўленыя побач ініцыялы ўтвараюць складаны вузор.

Больш за 300 ініцыялаў і дзве тэраталагічныя застаўкі мае Аршанскае евангелле канца XII – пачатку XIII ст. – найбольш ранні беларускі помнік, які выкананы ў гэтым стылі. Да помнікаў тэраталогіі належаць Мсціжскае евангелле канца XIV – пачатку XV ст. і Анежскі (Мсціслаўскі) псалтыр XIV ст. Ініцыялы Мсціжскага евангелля і Анежскага псалтыра маюць апрача зааморфных элементаў, таксама і выявы чалавечых фігур. Па сцвярджэнню даследчыкаў беларуская тэраталогія мае агульныя рысы з наўгародскай (тоеснасць матываў, контурнасць, мадэліроўка чырвоным і жоўтым колерамі і г. д.), а элементы рэалізма ў беларускай тэраталогіі адчуваюцца ў значна мацнейшай ступені, чым у наўгародскай. Застаўка звярынага арнамента не мае выразнай геаметрычнай рамы. Ініцыялы пазбаўлены выразных контураў літар і пераўтвараюцца ў самастоўную мініяцюру.

Фарбы – чырвоная, зялёная, жоўтая, сіняя. Золата і срэбра для гэтага арнамента не характэрныя.

У рукапісах XIV – XV стст. па-ранейшаму сустракаюцца элементы старавізантыйскага арнамента. У старавізантыйскім стылі выкананы, у прыватнасці, некаторыя ініцыялы Пролага (вучыцельная частка, люты) сярэдзіны XIV ст. (Бібліятэка АН Літоўскай Рэспублікі), Евангелле апракаса поўнага канца XIV ст. (адтуль жа), названага Мсціжскага евангелля.

 

Поможем в написании учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой
<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Графіка. Матэрыял і прылады для пісьма | Мініяцюра. Ужо ў XV ст. на мініяцюру і, наогул, знешні выгляд рукапісаў, уздзейнічала агульная эвалюцыя беларускага мастацтва

Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 611; Нарушение авторских прав?;


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



ПОИСК ПО САЙТУ:


Читайте также:
studopedia.su - Студопедия (2013 - 2022) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.021 сек.