КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Мініяцюра. Ужо ў XV ст. на мініяцюру і, наогул, знешні выгляд рукапісаў, уздзейнічала агульная эвалюцыя беларускага мастацтва
Ужо ў XV ст. на мініяцюру і, наогул, знешні выгляд рукапісаў, уздзейнічала агульная эвалюцыя беларускага мастацтва, якое развівалася пад уплывам готыкі і Рэнесанса. Аднак, калі, напрыклад, у беларускім іканапісу ўжо на ранніх этапах яго развіцця адчуваецца ўплыў заходнееўрапейскіх стыляў, у мініяцюры рукапісаў па-ранейшаму дамінуюць візантыйскія традыцыі, галоўным перадатчыкам якога ў рукапісах Беларусі былі, відаць, Балгарыя і Сербія. Фігурная мініяцюра ў рукапісах XII-XVI ст. сустракаецца рэдка, у іх афармленні дамінуе арнаментыка. Кола тэм і вобразаў зводзіцца ў асноўным да выяў чытырох евангелістаў, якія звычайна даваліся перад пачаткам Чацвёраевангелля. Для рукапісаў характэрна ўпрыгожанні мініяцюрамі, якія прыраўноўваюцца да абразоў (ілюмінацыя). Аршанскае евангеллі канца XII – пачатку XIII ст. змяшчае дзве мініяцюры, якія паказваюць евангелістаў Мацея і Луку. Абодва сядзяць за нізкімі пюпітрамі і трымаюць у руках аркушы папіруса. Перад імі на пюпітрах – кнігі, якія пісаны золатам. Мастацтвазнавец В. Шматаў мяркуе, што ілюмінатарам гэтага евангелля быў мастак-фрэскіст, аб чым сведчыць, у прыватнасці, шырокая манера жывапісу – стрыманая ў мадэліроўцы твараў, рук, затое энергічная ў трактоўцы антуражу. Мініяцюры з выявамі евангелістаў Мацея, Марка, Лукі і Іаана змешчаны ў Жыровіцкім евангеллі XV – XVI стст. Усе яны сядзяць за невысокімі пюпітрамі і пішуць. Зверху – іх сімвалы: анёл з кнігай над Мацеем, бык – над Лукой, арол – над Маркам, леў – над Іаанам. У гэтых мініяцюрах сустракаюцца рысы заходнееўрапейскага мастацтва (у арнаменце дэкора на рамцы з выявай Мацея, рысы готыкі – у выяве архітэктуры). З дэкору Анежскага псалтыра XIV ст., вылучаецца малюнак з выявай крылатага льва, барса, мядзведзя і рагатай пачварай з чалавечай галавой паміж рагамі і з доўгім хвастом, які закнчваецца змяінай галавой. Над звярыма зроблены надпісы: над ільвом “царь Римский”, над барсам - “царь Макидонский”, над мядзведзем - “царь Вавилонский ”, над пачварай - “Антихрист”. Пасярэдзіне, паміж імі змешчана фігура жывёлы, верагодна – зайца. Даследчык Анежскага псалтыра Г. К. Бугаслаўскі выказаў думку, што смалянін Лука, стваральнік рукапісу, такім чынам сімвалічна выявіў усю роспач становішча Смаленскага княства, якое было аб’ектам нападу з розных бакоў. На думку іншага даследчыка М. Нікалаева, звяры – гэта пасланцы сатаны, а заяц – сам Лука, які імкнецца пазбегнуць іх лап і пашчы праз цяжкасці працы “списателя богоугодной книги”. Аднак ужо ў мініяцюрах і тонавых малюнках Лаўрышаўскага евангелля канца XIII – пачатку XIV ст. назіраецца адыход ад візантыйскіх канонаў, матэрыялізацыі выявы, цікавасць да жывапісных сродкаў. Мініяцюра набліжаецца да іллюзіяністычнай карціны з рэальнай асновай. Пашыраецца кола тэм. У мініяцюры сустракаюцца шматлікія элементы гатычнага стылю. З Лаўрышаўскім евангеллем звязана з'яўленне першых ілюстрацый, г. зн. мініяцюр, якія раскрываюць змест напісанага. Такім чынам, напрыклад, праілюстраваны адзін з сюжэтаў пра Варлаама і Іасафата. З пашчы змея расце дрэва – вобраз дрэва жыцця. На дрэве сядзіць чалавек і есць яго плады. Зправа ад дрэва сядзіць адзінарог – вобраз смерці – і чакае, пакуль дзве мышы (дзень і ноч) падточаць дрэва і чалавек зробіцца здабычай адзінарога. Злева ад дрэва на прастоле сядзіць старац Варлаам, які позіркам скіроўвае ўвагу чытача на чалавека, які паквапіўся на “салодкія спакусы гэтага свету” і не прыкмечае небяспеку гэтага свету.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 672; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |