КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Знешнія прыкметы помнікаў пісьменнасці канца XIV – XVII стст.
Матэрыял і прылады для пісьма. Знешні від помнікаў пісьменнасці (аркушы, сшыткі, кнігі, асаблівасці кніжнага пераплёту) У першай палове XV ст. у Беларусі з’яўляюцца першыя рукапісы на паперы. Папера так і называлася “папера” ці “папер”. Гэты больш танны і больш зручны для беглага пісьма матэрыял неўзабаве пачынае выцесняць пергамін, хаця і пазней, у прыватнасці ў XVI ст., многія дакументы, па-ранейшаму пісаліся на пергаміне, і гэта не было выключэннем. Паперу пачалі выпрацоўваць у Кітае ў II ст. н. э. У Заходней Еўропе папера выкарыстоўвалася з XI – XII стст. У XII – XIII стст. амаль ва ўсіх краінах Заходней Еўропы яна стала пануючым матэрыялам для пісьма. У Беларусі першая папера была замежнай вытворчасці – французскай, італьянскай, з нямецкіх зямель. Першая паперня на тэрыторыі Беларусі з’явілася ў 60-х гадах XVI ст. у Нясвіжы. Яе прадукцыя прызначалася для задавальнення патрэб Нясвіжскай друкарні, якая была заснавана ў 1562 г. Гэта друкарня была заснавана нясвіжскім старостай Мацеям Кавячынскім. Пасля закрыцця Нясвіжкай друкарні Мікалаем Радзівілам Сіроткам Кавячынскі заснаваў другую ў Беларусі паперню ў маёнтку Узда. У другой палове XVI – XVIIІ стст. на землях Беларусі было пабудавана каля 30 паперняў і папяровых фабрык. Амаль усе яны былі прыватныя. Такія паперні дзейнічалі ў Бакштах, Быцені, Відзах, Гальшанах, Дуброўне, Дзятлаве, Заслаўі, Лыскаве, Любані, Любчы, Слуцку, Смаргоні і інш. Праўда, правіла, згодна з якім папера з адным і тым жа вадзяным знакам з'яўляецца больш старажытнай, калі вяржэры размешчаны на большай адлегласці адзін ад другога, нельга абсалютызаваць ва ўсіх выпадках. Адлегласць паміж вяржэрамі залежала і ад густаты папяровай масы. Чым больш вадкім была гэта маса, тым больш часта размяшчаўся дрот сеткі, інакш разам з вадой сцякала бы і папяровая маса. На старых папяровых млынах з-за недасканаласці тэхналогіі вытворчасці папяровую масу немагчыма было размяліць як след, па гэтай прычыне яна была густая і для яе зачэрпвання выраблялася больш рэдкая сетка. Па меры ўдасканалення вытворчасці маса станавілася больш вадкай і яе можна было чарпаць формай з больш частай сеткай. Аднак пераход да больш дасканалай тэхнікі адбываўся не адначасова, таму і ў адзін і той жа час пры вырабе папяровай масы выкарыстоўваліся формы з сеткамі рознай частаты. Вадзяныя знакі з’яўляюцца важнай палеаграфічнай прыкметай пры вызначэнні часу стварэння недатаваных рукапісаў. Сетка хутка прыходзіла ў лядашчасць, а сам малюнак скажаўся. Па гэтай прычыне малюнак замяняўся кожныя 2-3 гады. Пры ўзнаўленні старога малюнка ён дэталямі адрозніваўся ад папярэдняга. Пры дапамозе вадзяных знакаў рукапіс можна датаваць з дакладнасцю ад 5 да 10-15 гадоў. Дакладнасць датавання павялічваецца, калі ў рукапісу сустракаецца не адзін, а некалькі вадзяных знакаў. У ВКЛ формай справаводства быў сшытак, які складаўся з чатырох (ці пяці-васьмі) складзеных папалам аркушаў ці з васьмі паўаркушаў, г. зн. 16 старонак. Нумарацыя вялася не па старонках, а па аркушах і сшытках. Таму нумараваўся толькі правы бок аркуша. Сшыткі брашураваліся і перапляталіся, утвараючы кнігу ў сучасным разуменні гэтага слова. Памер кнігі вызначаўся так званым бібліяграфічным фарматам і залежаў ад таго, колькі разоў складваўся аркуш паперы. Аркуш, які складзены адзін раз, утварае фармат in folio (ад лацінскага folium – аркуш), у два разы – in quarto (чацвёрка, кварт), у тры разы – in octavo (асьмушка, ці актаў) (альбо адпаведна ½, ¼, 1/8) і г. д. Фармат, які быў меншы за актаў выкарыстоўваўся рэдка. Для абазначэння разгорнутага (двайнога) аркуша выкарыстоўваўся тэрмін “в дестный лист”. Фармат in folio называўся “в десть”, фармат in quarto – “в полдесть”, in octavo – “в четверть”. Фармат папяровых рукапісаў устанаўліваецца па месцу размяшчэння вадзянога знака. На разгорнутым аркушы вадзяны знак памяшчаецца ў верхняй ці ніжняй яго палавіне, пры гэтым бачны след папярочнага згіну. На аркушы, які складзены адзін раз (in folio) вадзяны знак знаходзіцца пасярэдзіне першага паўаркуша (на другім паўаркушы магла памяшчацца кантрамарка – вадзяны знак меншых памераў). Калі рукапіс складаўся з асобных папалам складзеных аркушаў, вадзяны знак сустракаецца праз паўаркуш. Калі кнігу ўтваралі ўкладзеныя адзін у другі складзеныя аркушы, то вадзяны знак паўтараўся на некалькіх паўаркушах запар, затым ішла такая ж колькасць паўаркушаў без вадзянога знака і г. д. У кнізе in quarto вадзяны знак знаходзіцца пасярэдзіне папярочнага згіна на другім і трэцім паўаркушы і папярочным згінам дзеліцца на дзве палавінкі. У кнізе in octavo чвэрці малюнка вадзянога знака памяшчаюцца наверсе ці ўнізе чацвёртага і пятага паўаркуша і г. д. Апрача гэта фармат рукапісаў вызначаецца па размяшчэнню гарызантальных і вертыкальных ліній. Фармат рукапісаў з пергаміну вызначаецца ўмоўна. Пры гэтым маюцца на ўвазе нармальныя памеры папяровых рукапісаў. У канцы XIV – XVII стст. як і ў папярэдні перыяд фарбавальным рэчывам для пісьма служылі чарніла – “чернило” (у адзіночным ліку), якія ў XVI – XVII стст. называліся таксама “інкаустам” і “атраментам”. У XVI – XVII стст. пры вытворчасці чарнілаў выкарыстоўваўся медны купарос, а ў якасці дубільных рэчываў – чарнільныя арэшкі – “галяс” – адмысловыя наросты на месцах паражэння лісцеў дуба насякомымі-шкоднікамі. Чарнільніца ў XVI – XVII стст. называлася “каламар” ці “калямар”. Пісалі пер’ямі. Ініцыялы, застаўкі, канцоўкі, палявыя аздобы размалёўваліся фарбамі. У XV ст. у Беларусі быў пашыраны гатычны пераплёт. Ён складаўся з дашчаных дошак, якія абцягваліся скурай, часам ціснёнай. Навугольнікі і срэднікі мелі няправільную рамбічную форму, а “пуклі” ці “жукі” – паўсферычную. З канца XV ст. на змену гатычнаму прыходзіць рэнесансавы пераплёт. Крышкі кнігі выступаюць за блок на 2-3 мм. Зашпількі ўяўлялі сабой дзве металічныя сашчэпкі, адна з якіх у выглядзе накладкі прымацоўвалася да правага боку верхняй крышкі, а другая – да раменчыка і ніжняй крышкі. Прыкладам першых рэнесансавых пераплётаў з’яўляюцца два пераплёты месячных Міней 80-90-х гадоў XV ст. К пачатку XVII ст. на Беларусі пашыраецца своеасблівы від абкладу. Ён мае выпуклыя прамавугольныя ці квадратныя навугольнікі, на якіх гравіраваліся выявы евангелістаў ці іх сімвалаў (арла, льва, анёла і быка). У цэнтры верхняй крышкі памяшчаецца планкетка з адлюстраваннем Укрыжавання. Планкетка магла мець накладную пластыку. Да такіх помнікаў з такім абкладам адносіцца, напрыклад, Евангелле канца XVI ст. (Бібліятэка АН Літоўскай Рэспублікі). Крышкі абцягнуты зялёным аксамітам. Упрыгожанні накладныя – залачоная цэнтральная планкетка і чатыры срэбраныя навугольнікі з выявамі евангелістаў і іх сімвалаў. На цэнтральнай планкетцы адлюстравана сцэна Укрыжавання з выявамі Марыі і Іаана. У XVII ст. для пераплёту рукапісаў пачынаюць выкарыстоўваць кардон, які быў зроблены з паперы самай нізкай якасці (harta bibula).
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 389; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |