КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Скорапіс
Паўустаў XV-XVII стст.
Паўустаў XV – XVII ст. у палеаграфічным плане даследаваны параўнальна слаба, галоўным чынам таму, што для гэтай эпохі час напісання рукапісу лягчэй вызначыць па вадзяных знаках, па вязі, арнаменту, чым на падставе графікі. Паўустаў XV і XVI стст. падвержаны значнаму ўздзеянню паўднёваславянскага ўплыва. Для паўустава XVII ст. характэрна прастата пісьма: ён пазбаўлены вытанчанасці пісьма XVI ст. і грубай манернасці пісьма XV ст. Да XV ст. без цітлы пры вынасе пішацца толькі Т у спалучэнні Ѿ. Над іншымі літарамі Т пісалася з цітлай. У XV ст. ў паўуставе з’яўляюцца надрадковыя “цітлападобныя” літары без цітлы. У першай палове XV ст. без цітлы часам пішацца надрадковае Д. У другой палове XV ст. без цітлы над радком пішуцца Д, М, Т ( не толькі над Амегай), Х. Знікненне ў вынасных літарах цітлы трэба тлумачыць не толькі паскарэннем пісьма; яно было абумоўлена таксама і формай саміх вынасных літар. Гэтыя літары ў сваіх лініях ужо як бы заключалі адпаведную цітлу ці былі вельмі блізкія да яе абрысы.
Скорапіс – гэта ў першую чаргу пісьмо актавай пісьменнасці. У дзелавых дакументах гэта пісьмо з’яўляецца ў другой палове XV ст., а XVI – XVII стст. пануе. “Скорапіс характаразуе эпоху, калі пісьмо шырока пашырана не толькі ў якасці патрэбы вышэйшай культуры, але таксама ў якасці прылады практычных мэтаў... Істотнае паскарэнне пісьма дасягаецца ў скорапісу адмысловымі прыёмамі, якіх не ведаюць ні ўстаў, ні паўустаў; гэтыя прыёмы пісьма рэзка адлюстроўваюцца на знешнем выглядзе скарапісных літар і іх злучэнні. Нават скарачэнні атрымліваюць у скорапісу істотна іншы характар ” (В. М. Шчэпкін). Скорапіс – гэта паскоранае пісьмо. Паскарэнне дасягаецца за кошт: 1) вялікай свабоды націскаў і узмахаў пяра; 2) безадрыўным напісаннем суседніх літар (радковых з радковымі, радковымі з надрадковымі); 3) шматлікімі скарачэннямі. Паступовае павялічэнне свабоды націскаў і узмахаў пяра і лягло ў аснову стварэння скорапісу як новага віда пісьма. Беларускі скорапіс XV ст. па сваім напісанням – гэта па-сутнасці той жа паўустаў, але толькі значна паскораны і поўны свабоды націскаў і ўзмахаў пяра. Скорапіс XV ст. мае тыя ж скарачэнні, як і паўустаў. У скорапісу другой палове XV ст. без цітлы над радком пішуцца Д, М, Т, Х, а таксама і Ж. Скорапіс XVI ст. грунтуецца ў значнай ступені на падставе паўкруглых напісанняў. Для беларускага скорапісу XVI ст. у адрозненні ад рускага характэрна больш слабая свабода ўзмаха пяра. Самі ўзмахі накіраваны ў асноўным не ўверх, а ўніз. Звяртаюць на сабе ўвагу літары Д, Р, Ц, Щ, адзін з варыянтаў А сваімі асабліва доўгімі хвастамі, а таксама літары Ж, ѣ Ъ сваімі вялікімі верхнімі часткамі. У беларускім скорапісу ўжо з XV ст. мацней адчуваецца паўднёваславянскі ўплыў. Узмахі пяра ў ім носяць больш манерна-дэкаратыўны, чым практычны характар. Для скорапісу XVI ст. характэрны наступныя напісанні радковых літар. Літара А. Левая частка літары пішацца як О, правая ўяўляе сабой перакладзіну, якая размяшчаецца пад вуглом. Замест перакладзіны можа быць доўгая мачта, ніжні канец якой загінаецца ўлева. З 30-40-х гадоў XVI ст. унізе перакладзіны з’яўляецца хвосцік, які загінаецца ўправа. А як асобнае слова, першая літара слова, а таксама апошняя (падрадковая) літара ў словах з асновай, якая заканчваецца Ц, пішацца як грэчаская Альфа. Літара Б. У першай чвэрці XVI ст. часта пішацца як 5 без верхняй перакладзіны, з той толькі розніцай, што мачта спускаецца да ніжняй лініі радка і такім чынам злучаецца з ніжняй лініяй пятлі. З другой чвэрці XVI ст. пануе Б у форме сучаснай рукапіснай маленькай П (радзей И) з перакладзінамі унізе і наверсе і навесам. З 40-х гадоў XVI ст. Б часта пішацца без верхняй перакладзіны з адным хвосцікам наверсе мачты, які загінаецца ўлева і ўніз. Такі варыянт Б тоесны аднаму з варыянтаў Ь. (У рукапісах, у якіх сустракаецца Ь з хвосцікам наверсе, Б заўжды мае перакладзіну). З другой паловы XVI ст. уваходзіць ва ўжытак варыянт з пятлёй унізе. Апошні мае разнавіднасці: з верхняй перакладзінай і з хвосцеікам наверсе мачты, які загінаецца ўлева і ўніз. Разнавіднасць Б з пятлёй і хвосцікам пішацца ў адзін прыём і падобная па сваім графічным прыкметам да сучаснай рукапіснай маленькай З. У другой палове XVI ст. выкарыстоўваецца таксама варыянт Б з верхняй перакладзінай, навесам і паўкружжам, які злучае мачту і ніжнюю перакладзіну. Літара В. У пачатку XVI ст. петлі В маюць форму трохвугольнікаў, якія аднолькавыя па памерах, а сама літара пішацца нахіленай у левы бок. З другой чвэрці XVI ст. пануе варыянт з акруглай ніжняй і завостранай і выцягнутай верхняй петлямі. У другой палове XVI ст. выкарыстоўвацца таксама В у форме завостранага зверху авала з рыскай пасярэдзіне. Літара Г. Першапачаткова мела форму сучаснай друкаванай Г. Ужо з пачатку XVI ст. яна набывае навес з правага боку, памеры якога паступова павялічваюцца. К 40-м гадам XVI ст. перакладзіна знікае, унізе мачты з’яўляецца паўкруглы хвосцік, канец якога загінаецца ў права, месца злучэння мачты і навеса акругляецца. У выніку Г набывае форму сучаснай рукапіснай маленькай і пішацца ў адзін прыём. У другой палове XVI ст. можа мець вялікі хвост, г. зн. выходзіць за лініі радка. Такі варыянт Г нярэдка падобны да сучаснай друкаванай Т. Літара Д мае доўгія ножкі. Правая ножка загінаецца ўлева. Верх літары трохвугольны. У другой палове XVI ст. з’яўляецца варыянт Д з дзвюма петлямі. У канцы XVI ст. выкарыстоўваецца варыянт з дзвюма касымі злучанымі наверсе перакладзінамі замест трохвугольніка і ножкамі. Літара Е. Існуе некалькі варыянтаў. Адзін – у выглядзе шырокага паўкружжа, якое стаіць на радку вертыкальна ці нахілена наперад з язычком адпаведна ў права і ўніз. Такое Е пішацца пасля галосных і ў пачатку слова. Другі – безадрыўны – варыянт быў тоесны сучаснай рукапіснай вялікай Е. У пачатку XVI ст. Е магло пісацца ў форме невялікага расшчэпа, прычым яго левая перакладзіна была меншай па памерах у параўнанні з правай і больш тонкай. Літара Ж. Пануючы варыянт гэтай літары – вертыкаль з перакрыжаванай пятлёй. Галоўка пятлі можа быць акруглай ці трохвугольнай. Выкарыстоўваецца варыянт, які падобны да сучаснай друкаванай Ж. Выступае над радком. Літара З (зямля). Мае вялікі хвост, які загінаецца ў права. Ужо ў першай палове XVI ст. сустракаецца варыянт, які па свайму напісанню тоесны сучаснай рукапіснай, але мае вялікі хвост, які павёрнуты ўлева. К канцу XVI ст. зацвярджаецца варыянт сучаснай рукапіснай З з хвосцікам, канец якога загінаецца ўправа. Літара И. Да другой чвэрці XVI ст. літара пішацца нахіленай ўлева і мае касую перакладзіну, якая злучаецца з мачтамі пад вуглом. З другой чвэрці XVI ст. И пачынае выроўніваецца, месца злучэння перакладзіны з левай мачтай акругляцца. У 20-30-я гады XVI ст. унізе правай мачты з’яўляецца хвосцік, які павёрнуты ўправа. Такая И пісалася як сучасная рукапісная маленькая. У другой палове XVI ст. вялікая И можа пісацца як сучасная рукапісная вялікая. Літара І. Выкарыстоўвалася для абазначэння лічбы 10. Звычайна была перакрыжавана трыма маленькімі вертыкалямі. Літара К. Пішацца ў выглядзе дзвюх вертыкальных паралельных прамых ці двух С. Сустракаюцца варыянты напісання гэтай літары у выглядзе спалучэння І і С. Літара Л. Складаецца з дзвюх касых перакладзін, якія злучаны наверсе. У 20-30-х гадах XVI ст. унізе правай перакладзіны Л з’яўляецца хвосцік, які павёрнуты ў права. Пішацца ў адзін ці два прыёмы. Левая перакладзіна можа заходзіць за правую. Літара М. Па сваёй графічнай форме блізкая па напісанню да сучаснай друкаванай М з той толькі розніцай, што яе мачты нахіленыя ўнутр. Такая М пішацца ў адзін, тры ці чатыры прыёмы. У 20-30-х гадах XVI ст. унізе правай мачты М з’яўляецца хвосцік, які павёрнуты ўправа. К сярэдзіне XVI ст. ніжняя пятля М акругляецца. У 60-х гадах XVI ст. з’яўляецца хвосцік і ўнізе левай мачты. Літара Н. Спачатку пішацца як лацінская N і нахілена ўправа. У 20-х гадах XVI ст. левая мачта па-ранейшаму мае нахіл у права, але пры гэтым перакладзіна падымаецца да сярэдзіны, а ў некаторых выпадках і выпрамляецца. У 20-30-х гадах XVI ст. унізе правай мачты з’яўляецца хвосцік, які загінаецца ў права. У другой палове XVI ст. Н мае вертыкальныя мачты і прамую перакладзіну пасярэдзіне. Літара О. Агульны контур гэтай літары адпавядае контуру сучаснай О. Пры больш уважлівым разгледжанні можа мець форму трохвугольніка. Часцей О утвараецца з паўкружжа, з паўкружжа і прамой лініі, з двух паўкружжаў. У другой палове XVI ст. з’яўляецца О з незавершаным авалам. Літара П. Нагадвае сучасную П. У 20-30-я гады XVI ст. унізе абодвух мачтаў з’яўляюцца хвосцікі, якія павёрнуты ў права. Ужо з пачатку XVI ст. можа мець невялікі навес з правага боку. З 40-х гадоў XVI ст. заўжды пішацца з навесам. У другой палове XVI ст. вялікая П можа пісацца як сучасная рукапісная вялікая. Літара Р. Складаецца з круглай галоўкі і доўгага хваста, які загінаецца ўлева. Літара С. Пішацца як сучаснае С. Маленькая і не выходзіць за межы радка. Літара Т. Выкарыстоўваецца некалькі варыянтаў Т. Адзін – з загнутымі крыламі, канцы якога даходзяць да ніжняй лініі радка (Т з ножкамі). Такое Т не выходзіць за лініі радка. Другі – у выглядзе вялікага акруглага ці вуглаватага хваста, які загінаецца ўлева, на ножцы (Г -падобнае). У першай палове XVI ст. сустракаецца петлепадобная Т. Варыянт Т з ножкамі ўжо з пачатку XVI ст. можа мець навес. З 40-х гадоў XVI ст. навес выкарыстоўваецца амаль заўжды. У 20-30-х гадах XVI ст. на ножках з’яўляюцца хвосцікі, якія загнуты ўправа. У другой і апошняй трэцях XVI ст. для напісання Т з ножкамі часта выкарыстоўваецца камбінаваны варыянт: П + Г. Літара У пішацца з малой галоўкай і вялікім хвастом, які загінаецца ўлева. Мае таксама і форму пятлі. Левы канец петляпадобнага варыянта меншы па даўжыне, чым правы. Апошні загінаецца ўніз ці ўтварае пятлю. Літара Ф выкарыстоўвалася як лічба. Падобна да сучаснай. У значэнні літары выкарыстоўваецца Фіта. Літара Х. Пішацца як сучасная друкаваная. Перакладзіна, якая спускаецца з правага боку, даўжэй за другую. Літара Амега. Пішацца ў выглядзе дзвюх злучаных дуг. Часта можа нагадваць сучасную рукапісную маленькую К. Літара Ц. Мае доўгі хвост, які загінаецца ўлева. Літара Ч. Мачта Ч ужо ў 40-я гады XVI ст. мае хвост, які павёрнуты ўлева. Літара Ш. Тоесная па напісанню сучаснай друкаванай. Літара Щ. Мае доўгі хвост, які спускаецца з сярэдзіны і загінаецца ўлева. Літара Ъ. Спачатку пішацца як сучасная рукапісная маленькая П (радзей И) з перакладзінай унізе і вялікім хвастом, які спачатку ідзе ўправа, а затым загінаецца ўлева і ўніз. Сустракаюцца разнавіднасць Ъ з прамой мачтай унізе і хвастом, які загінаецца ўправа, а затым улева і ўніз, і з прамой мачтай, якая пераходзіць у загнуты ўніз хвост. З другой чвэрці XVI ст. пануе безадрыўная Ъ з круглай пятлёй. З 60-х гадоў XVI ст. хвост памяншаецца, але па-ранейшаму загнуты ўніз. Літара Ы. Да другой чвэрці XVI ст. Ь можа пісацца як 5 без верхняй перакладзіны з мачтай, якая спускаецца да ніжняй лініі радка (як адзін з варыянтаў Б). З другой чвэрці XVI ст. пераважае варыянт у выглядзе сучаснай рукапіснай маленькай П (радзей И) з перакладзінай унізе. У другой палове XVI ст. наверсе мачты Ь можа дабаўляцца хвосцік, канец якога загінаюцца ўлева. У гэтым выпадку Ь з’яўляецца ідэнтычнай па форме аднаму з варыянтаў Б. (У рукапісах, у якіх сустракаецца такая разнавіднасць Б, Ь заўжды пішацца з верхняй перакладзінай). Ёта у Ы мае выгляд вертыкалі. У першай палове XVI ст. Ь яшчэ не злучаецца з вертыкаллю. Аднак у другой палове XVI ст. злучанае напісанне Ь і вертыкалі сустракаецца даволі часта. Ужо у другой чвэрці XVI ст. з’яўляецца безадрыўны петляпадобны варыянт Ы: 5 без верхняй перакладзіны, хвост 5 утварае пятлю і злучаецца з вертыкаллю. Але такі варыянт запанаваў толькі ў пачатку XVII ст. Літара Ь. Пісалася як Ь у літары Ы. Літара Яць. Пісалася як Ь з перакладзінай на мачце. Літара Э. Пішацца як крыж, гарызанталь якога менш за вертыкаль, і як сучасная. Літара Ю. Нагадвае сучасную. У другой палове XVI ст. з’яўляецца безадрыўны варыянт. Літара Я (А ётаваная). У другой палове XVI ст. магла пісацца ў адзін прыём. Літара Ксі. Выкарыстоўвалася для абазначэнні лічбы. Нагадвае ўстаўную. Літара Псі. Выкарыстоўвалася для абазначэнні лічбы. Нагадвае ўстаўную. Літара Фіта. Складалася з высокай мачты, канец якой спускаўся ўніз, загінаўся ўправа, затым уверх і ўлева, перасякаючы мачту. З канца XV-пачатку XVI ст. без цітлы пішуцца наступныя вынасныя літары Д, Ж, З, И, М (з цітлай у рэдкіх выпадках), Т, Х; вынасныя спалучэнні ДИ, ТИ. У першых трох дзесяцігоддзях XVI ст. пачынаюць зацвярджацца без цітлы Р, Ц, спалучэнні – МИ, ЛИ. Рэдка, але без цітлы ў першай палове XVI ст. маглі пісацца таксама вынасныя К, Л, Н, ү. Вынасная без цітлы Л больш-менш сістэматычна выкарыстоўваецца толькі з другой паловы XVI ст. Літары, якія пісаліся пры вынасе без цітлы, мяняюць сваю форму. Д пішацца без ножак з трохвугольнікам пасярэдзіне ці зправа. К сярэдзіне XVI ст. перакладзіна пачынае загінацца ўніз. К сярэдзіне XVI ст. нахіляецца З, пры гэтым са змеепадобнай яна часам пераўтвараецца на падобную да сучаснай. З пачатку XVI ст. И узнаўляецца ў выглядзе дзвюх касых ці вертыкальных паралельных прамых. З другой чвэрці XVI ст. яна пішацца як радковая. У 40-50-х гадах XVI ст. адраджаецца варыянт И (вядомы яшчэ па дакументах Вітаўта) у выглядзе двух касых ці гарызантальных паралельных прамых, якія злучаюцца касой ці прамой лініямі. Пры гэтым па-ранейшаму дамінуе варыянт радковай. К пішацца як дзве паралельныя вертыкалі. З ніжняй кропкі правай вертыкалі ў права адыходзіць хвост. М мае хваляпадобную форму ў выглядзе расцягнутай ці звычайнай сучаснай рукапіснай Ш. Перакладзіна вынасной Н заходзіць за мачты. Р заўжды ляжачае, а Т – Г -падобная. Верхнія часткі перакладзін Х часта маюць загіны ўніз, а ніжнія памяншаюцца. Хвост Ц накіраваны не ўніз, а ў правы бок і зліваецца з ніжняй перакладзінай. Такое напісанне гэтых літар характэрна для першай паловы XVI ст. У другой палове XVI ст. пануе Д з трохвугольнікам зправа часта з заходзячай у права перакладзінай і з перакладзінай, якая злева загінаецца ўніз. Т памяншаецца ў памерах. Перакладзіна Х, якая падымаецца зправа налева выгінаецца, яе вялікі хвост накіроўваецца ўніз ці ва ўсякім выпадку ўлева. Змяняюцца і некаторыя вынасныя літары, якія пісаліся пад цітлай. У другой палове XVI ст. Г можа злівацца з лініяй цітлы. Правая перакладзіна Л таксама можа злівацца з лініяй цітлы. Н часта набывае форму зігзага, але часцей – лацінскай S, якая нахілена ў правы бок, ляжыць ці стаіць. Ніжнія часткі зігзага і S зліваюцца з лініяй цітлы. Пры гэтым Н можа пісацца і не зліваючыся з цітлай. С пішацца ў выглядзе маленькай палачкі ці кропкі, якая можа злівацца з лініяй цітлы. Мачта Ч нярэдка злівацца з лініяй цітлы. Адзіным адрозненнім вынасных Г і Ч, якія зліваюцца з лініяй цітлы, з’ўляецца тое, што ў Г галоўка выгнутая, а ў Ч прамая. Дамінуючы варыянт вынасной И у выглядзе сучаснай маленькай на працягу другой паловы XVI ст. трансфармуецца ў паерык. Найбольш пашыраныя лігатуры першай паловы XVI ст.: А + У, Д + Р, А + Д + Р, Т + В; вензелі h+ Т, Н + Т. У пісарскіх подпісах сустракаем лігатуры Д + В, И + В, Р + Н + Т, Р + Б, А + Р. У першай палове XVI ст. з’яўляюцца першыя связныя напісанні. Безадрыўна часам пісаліся радковыя ТЬ і вынасныя ТИ. Колькасць связных напісання павялічваецца ў другой палове XVI ст. Гэта: – радковыя з радковымі: А (у выглядзе Альфы) Л
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 711; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |