Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Старадрукаваны арнамент




МЛ

ЛЪ

ИТ

ЕМ

А(у выглядзе Альфы)М

ГЛ

ГЪ

ЕТ (Г -падобная)

И (як сучасная рукапісная маленькая) З

И (як сучасная рукапісная маленькая) М

ЛИ (як сучасная рукапісная маленькая)

М ү

МЪ

СТ

СЪ

Т (Г -падобная) И (як сучасная рукапісная маленькая)

Т (Г -падобная) Ь (петляпадобная)

– радковыя з вынаснымі:

АТ (вынасная Г -падобная)

М (вынасная)В(як 5),

О (з незавершаным авалам) Р (вынасная)

ү Т (Г -падобная);

– вынасныя з вынаснымі:

МИ (як сучасная рукапісная маленькая)

Мү

МЪ

СТ (Г -падобная)

Т (Г -падобная) И (як сучасная рукапісная маленькая).

Лігатуры другой паловы XVI ст.:

А ётаванае (з доўгім хвастом)+ К

А ётаванае + У

А (з доўгім хвастом)+ В

А (з доўгім хвастом)+ К

А (у выглядзе грэчаскай Альфы)+ Н (вынасная)

ГУ (як сучасная рукапісная маленькая)

Д + Р

И + В

Паерчык + П

Паерчык + Т

К (дзве вертыкалі)+ У (як сучасная рукапісная маленькая)

Л+У (як сучасная рукапісная маленькая)

М +У(як сучасная рукапісная маленькая)

П +У(як сучасная рукапісная маленькая)

Р (вынасная)+ Б

Р (вынасныя)+ Паерчык

Р (вынасная)+ П

Р (вынасная)+ Т

Р + Ш (абедзве вынасныя)

Т (Г -падобная)+ У (як сучасная рукапісная маленькая)

Т + В

Ц (вынасная)+ К

Ц (вынасная)+ П. Пісар канцылярыі ВКЛ Леў Сапега ў сваім подпісу выкарыстоўваў лігатуру В (вынасная)+ П.

Скорапіс XVII ст. характарызуецца большай звязнасцю. У ім развіты прынцып спрашчэння, але не раўнамерна – вельмі часта сустракаецца манернае пісьмо. Літары пераважна дробных памераў і стаяць блізка адна ад другой. Націск пяра аднолькаваы на ўсім працягу літары (зверху данізу). Для скорапісу XVII ст. больш характэрна ў параўнанні з са скорапісам XVI ст. шматварыянтнае напісанне адных і тых жа літар.

Літара А. Мае перакладзіну з хвосцікам унізе, які загінаецца ўправа. У другой палове XVII ст. часта можа пішацца ў адзін прыём як сучасная рукапісная маленькая И. Пры гэтым левая мачта такой И злучаецца з правай. Вялікая А пішацца як Альфа, як 2 з пятлёй унізе, як сучасная друкаваная А.

Літара Б. На працягу усяго XVII ст. выкарыстоўваецца архаічны варыянт у форме сучаснай рукапіснай маленькай П у ніжняй частцы, і высокай мачтай, верхні канец якой загінаецца ўлева і ўніз, у верхняй. Пануе безадрыўная Б з пятлёй унізе і хвосцікам наверсе. З другой чвэрці XVII ст. з’яўляецца варыянт Б, які ўяўляе сабой 2 унізе з вялікім хвастом у верхняй частцы. Гэты варыянт – вынік эвалюцыі Б у выглядзе сучаснай рукапіснай маленькай П з пятлёй унізе. Замест 2 можа пісацца трохвугольнік. Дзве разнавіднасці Б – з 2 і трохвугольнікам – паслужылі прататыпам сучаснай рукапіснай маленькай Б.

Літара В. В XVII ст. характаразуецца шматварыянтнасцю. Побач з В з акруглай ніжняй і завостранай верхняй петлямі і В у выглядзе авала з рыскай пасярэдзіне ў першай палове XVII ст. пачынае выкарыстоўваецца безадрыўная В, канцы ліній пяцель якой заходзяць за мачту. Існуе складаная разнавіднасць В, верхняя пятля якой утварае кола, а ніжняя – васмёрку. У другой палове XVII ст. выкарыстоўваецца безадрыўны Фіта -падобны варыянт з пятлёй зправа, які паходзіць ад В у форме звычайнага ці завостранага зверху авала з рыскай пасярэдзіне. Вялікае В можа пісацца як ляжачая складаная 8 ці як адваротная 2.

Літара Г. Па сваёй форме адпавядае сучаснай рукапіснай маленькай Г. Выкарыстоўваецца варыянт з вялікім хвастом. Галоўка такога Г часам завостраная, а канец хваста загінаецца ўверх ці ўтварае пятлю. Пішацца ў адзін прыём.

Літара Д. У пачатку XVII ст. пануе варыянт з трохвугольным верхам. З першай чвэрці XVII ст. пішацца ў адзін прыём з дзвюма петлямі наверсе. У першай палове XVII ст. выкарыстоўваецца варыянт з дзвюма касымі злучанымі зверху перакладзінамі замест трохвугольніка і ножкамі. У другой палове XVII ст. пашыраны безадрыўны эвалюцыйны варыянт такога Д, які нагадвае сучасную рукапісную маленькую З. Ад папярэдняга Д застаюцца дзве касыя перакладзіны ці адна – правая – перакладзіна, правая ножка ператвараецца ў доўгі хвост, які знізу ўтварае вялікую пятлю. Так узнікае прататып сучаснай рукапіснай маленькай Д.

Літара Е. Тоесная сучаснай рукапіснай вялікай Е. У другой палове XVII ст. пішацца як сучасная рукапісная маленькая ў адзін прыём. Е шырокае не выкарыстоўваецца.

Літара Ж. Акругляецца і пішацца з кружком, трохвугольнікам і хваляпадобнай лініяй пасярэдзіне.

Літара З. Пануе варыянт, амаль тоесны сучаснай З. Такі варыянт мае хвост, канец якога загінаецца ўправа.

Літара И. Заўжды безадрыўная. Пануе варыянт у выглядзе сучаснай рукапіснай маленькай И. Такі варыянт тоесны К і Н другой паловы XVII ст.

Літара І. Пішацца як сучасная друкаваная маленькая І, друкаваная Х ці як лацінская Z з пяцелькамі наверсе і ўнізе ці без іх.

Літара К. Пішацца ў выглядзе двух вертыкалей ці дужак. У першай палове XVII ст. левая дужка сваім хвастом можа злучацца з правай. Такі варыянт тоесны И і Н і пішацца ў адзін прыём. У другой палове XVII ст. вялікае К можа пісацца ў выглядзе сучаснай рукапіснай вялікай.

Літара Л. Пішацца як сучасная рукапісная ў два ці адзін прыёмы.

Літар М. На працягу ўсяго XVII ст. выкарыстоўваецца варыянт, які па сваёй графічнай форме тоесны сучаснай рукапіснай маленькай. Адрозніваюцца некалькі разнавіднасцяў апошняга: М, якое пісалася ў чатыры прыёмы і безадрыўная М. У другой палове XVII ст. пануе М, якое пішацца як сучасная рукапісная маленькая Т у адзін прыём.

Літара Н. Не адрозніваецца ад сучаснай рукапіснай маленькай. У другой палове XVII ст. выкарыстоўваюцца і безадрыўны варыянт у выглядзе сучаснай рукапіснай маленькай И. Такі варыянт не адрозніваўся ад И і К гэтага часу.

Літара О. Пішацца як сучасная. Мае месца варыянт ў выглядзе незакрытага ўверсе авала, які пішацца ў адзін прыём. Гэты варыянт у другой палове XVII ст. з’яўляецца пануючым.

Літара П. У першай палове XVII ст. пішацца з навесам у правы і левы бакі і хвосцікамі на мачтах, якія загнуты ў правы бок. У другой палове XVII ст. пашыраны вынік яе эвалюцыйнага развіцця: сучасная рукапісная маленькая И з перакладзінай наверсе. Вялікае П не адрозніваецца ад сучаснай рукапіснай вялікай.

Літара Р. Пішацца як і ў XVI ст. Але у другой палове XVII ст. лінія авала унізе можа не злучацца з мачтай і мець пяцельку.

Літара С. Тоесная сучаснай, але часта выходзіць за лініі радка.

Літара Т. У XVII ст. вядомыя наступныя варыянты: з трыма ножкамі, канцы якіх загінаюцца ўправа; у выглядзе вялікай сучаснай маленькай Г; петлепадобная. Т з ножкамі мае навес. У другой палове XVII ст. пашыраецца варыянт, які па сваёй форме ўяўляе сучасную рукапісную маленькую Ш з перакладзінай наверсе. Гэты варыянт быў вынікам эвалюцыі Т з ножкамі, канцы якіх загіналіся ў права. Вялікая Т можа пісацца як сучасная рукапісная вялікая.

Літара У. Існуюць тры варыянты гэтай літары: першы, які нагадвае сучасную рукапісную маленькую, другі – ідэнтычны сучаснай рукапіснай маленькай, трэці – з пятлёй. Пры злучэнні з іншай літарай (напрыклад Б) У петляпадобная можа пісацца ляжачай з пятлёй управа.

Літара Ф. Выкарыстоўваецца ў лічбавым значэнні. Нагадвае сучасную кірыліцкую Ф ці F лацінскую.

Літара Х. Не адрозніваецца ад сучаснай рукапіснай маленькай. Пішацца таксама ў адзін прыём у выглядзе ляжачай петляпадобнай У з хвастом.

Літара Амега. Пішацца як сучасная рукапісная маленькая Г з незавершаным авалам зправа. Часта нагадвае сучасную К. У другой палове XVII ст. пішацца ў форме паўустаўной Амегі у адзін прыём.

Літара Ц. Мае наступныя варыянты: ідэнтычнае ці крыху змененае Ц XVI ст.; петляпадобная Ь з доўгім хвастом і пяцелькай на канцы; сучасная рукапісная маленькая Ц з перакладзінай унізе і хвастом, які загінаецца ўлева, зправа. У другой палове XVII ст. пераважае першы варыянт. У гэты час можа выкарыстоўвацца безадрыўны варыянт у выглядзе сучаснай рукапіснай маленькай Т з вялікім хвастом.

Літара Ч. Мае форму паўкружжа з палачкай ці чаркай злева або крыжа. У другой палове XVII ст. пішацца ў выглядзе сучаснай рукапіснай маленькай Ч без адрыву. Першыя безадрыўныя варыянты з’явіліся яшчэ ў першай палове XVII ст.

Літара Ш. Часта пішацца як сучасныя маленькія рукапісныя Ш і Т з пятлёй у ніжняй частцы ў адзін прыём. Выкарыстоўваецца варыянт тыпа сучаснай друкаванай Ш.

Літара Щ. У другой палове XVII ст. прымае форму сучаснай рукапіснай маленькай Т з перакладзінай унізе і доўгім хвастом, які ідзе з правага канца перакладзіны і загінаецца ўлева.

Літара Ъ. Пануе варыянт з круглым нізам і з загнутым хвастом.

Літара Ы. На працягу ўсяго XVII ст. выкарыстоўваецца безадрыўны петляпадобны варыянт: 5 без верхняй перакладзіны, хвост 5 утварае пятлю і злучаецца з вертыкаллю. У першай палове XVII ст. такі варыянт пануе. У другой чвэрці XVII ст. пятля становіцца вельмі малой і амаль не бачнай, а лінія злучэння Ь з вертыкаллю і сама вертыкаль часта пішацца ў выглядзе аднаго мініяцюрнага хвосціка зправа. У другой палове XVII ст. пяцелька зусім можа знікаць і тады Ы набывае форму сучаснай друкаванай И ці зігзага з хвосцікам зправа. На працягу ўсяго XVII ст. выкарыстоўваецца таксама архаічная Ы, у якой Ь мае выгляд сучасных друкаванай і рукапіснай маленькай И з хвосцікам наверсе левай мачты ці без яго і перакладзінай унізе. Сустракаюцца дзве разнавіднасці гэтага варыянта. У першай перакладзіна Ь злучаецца з вертыкаллю, у другой – не злучаецца. У апошняй лінія злучэння і сама вертыкаль, як і ў адной з разнавіднасцяў безадрыўнага петляпадобнага варыянта Ы, можа пісацца ў выглядзе мініацюрнага хвосціка зправа. У другой палове XVII ст. існуе таксама Z -падобны варыянт з маленькай перакладзінай, якая злучае касую перакладзіну Z з ніжняй, і з хвосцікам зправа. Безадрыўная разнавіднасць такога варыянта пісалася без маленькай перакладзіны.

Літара Ь. Пішацца як сучасная рукапісныя маленькая П з перакладзінай унізе і як И з пятлёй унізе.

Літара Яць. Пішацца як Ь з перакладзінай на мачце.

Літара Э. Пішацца ў выглядзе крыжа. Вертыкальная лінія большая, чым гарызантальная.

Літара Ю. У другой палове XVII ст. можа пісацца як паўустаўная Амега ў адзін прыём. Пры гэтым О пішацца з незавершаным авалам.

Літара Я (А ётаванае). А гэтай літары паўтарае форму аднаго з варыянтаў А: можа пісацца з невялічкім паўкружжам зверху і маленькай З паўкружжамі ўверх, знізу.

Літара Ксі. Выкарыстоўваецца ў лічбавым значэнні. Нагадвае ўстаўную.

Літара Псі. Выкарыстоўваецца ў лічбавым значэнні. Нагадвае ўстаўную.

Літара Фіта. Падобная да Фіты XVI ст.

Вынасныя літары.

У другой палове XVII ст. В набывае форму васмёркі, а лінія, якая ўтварае яе пераходзіць у лінію цітлы. Такая В пішацца ў адзін прыём. Г у першай палове XVII ст. зліта з лініяй цітлы. Пры гэтым цітла можа набываць спіралепадобную форму. Так пішацца і вынасная С. Д у першай палове XVII ст. мае тую ж – трохвугольную – форму, што і раней. Ніжняя перакладзіна злева як і XVI ст. можа ўтвараць хвост, які загінаецца ўлева. У другой палове XVII ст. трохвугольнік можа перамяшчацца ўлева ці ляжаць пасярэдзіне. Ужо ў першай палове XVII ст. з’яўляецца безадрыўная Д у выглядзе петляпадобнага ляжачага У з хвосцікам ці касой лініяй наверсе. У другой палове XVII ст. сустракаецца яго разнавіднасць у выглядзе сучаснай рукапіснай маленькай П з пяцелькай. Сустракаецца варыянт з сучаснай рукапіснай маленькай П і перакладзінай унізе. У першай палове XVII ст. З можа быць нахіленай, ляжачай ці стаяць прама. Й пішацца як паерчык, а ў другой паловы XVII ст. таксама ў выглядзе адной прамой нахіленай лініі. У другой палове XVII ст. паерчык часта зліваецца з лініяй цітлы. З лініяй цітлы ў гэты час можа злівацца правая вертыкаль К. У першай палове XVII ст. правая перакладзіна Л часта зліваецца з лініяй цітлы. Можа пісацца і без цітлы. У другой палове XVII ст. пераважаюць варыянты Л з цітлай і без яе. М у першай палове XVII ст. пішацца ў выглядзе нахіленай хвалепадобнай дугі. Дуга часта ляжыць і прама. Нярэдка М набывае форму зігзага з хвастамі. У другой палове XVII ст. левы хвост М асабліва вялікі. У гэты час ў безадрыўным напісанні з радковай вынасная М пішацца як перавёрнутая петляпадобная У. Н у першай палове XVII ст. мае форму лацінскай S, ніжняя частка якой зліваецца з лініяй цітлы. У другой палове XVII ст. зноў пішацца як сучасная друкаваная асобна ад цітлы ці ў якасці вензеля: цітла+ Н. Р заўжды ляжачае. У першай палове XVII ст. С пішацца ў выглядзе маленькай палачкі ці кропкі, можа злівацца з лініяй цітлы. Пры гэтым цітла набывае спіралепадобную форму. Так пішацца і вынасная Г. У другой палове XVII ст. С пішацца як палачка ці кропка асобна ад цітлы. У другой палове XVII ст. у безадрыўным напісанні з радковай С можа ўяўляць пяцельку. Вынасная Т мае форму вялікай сучаснай маленькай Г ці перавёрнутай петляпадобнай У. Вынасная Х пішацца як радковая, але перакладзіны часта злучацца зправа і набываюць форму пятлі. Канец верхняга хваста такой Х часта загінаецца ўніз, у выніку чаго літара прымае форму васмёркі. Ц у другой палове XVII ст. пішацца з пятлёй унізе. У першай палове XVII ст. мачта Ч зліваецца з лініяй цітлы. Ш можа пісацца як сучасная рукапісная маленькая Т з перакладзінай унізе.

У другой палове XVII ст. з літарамі безадрыўна пішуцца і цітлы ў словах з прапушчанымі літарамі.

Для першай паловы XVII ст. вядома каля 30 звязных напісанняў радковых літар з радковымі, каля 10 звязных напісанняў радковых з вынаснымі, больш за 10 звязных напісанняў надрадковых з надрадковымі. У другой палове XVII ст. вядома ўжо больш за 120 звязных напісанняў радковых літар з радковымі, каля 30 звязных напісанняў радковых з вынаснымі і каля 10 звязных напісанняў вынасных з вынаснымі.

 

У XVII ст. пашыраецца старадрукаваны або тыпаграфскі арнамент. Пад уплывам кнігадрукавання арнамент рукапіснай кнігі паўтарае ці нагадвае гравіраваныя застаўкі. Часта ініцыялы не пісаліся, а замест іх у рукапісы ўклейвалі друкаваныя ініцыялы і гравюры.

Разам з тыпаграфскім арнаментам з XVII ст. развіваецца прымітывізм, сутнасць якога заключаецца ў імкненні да фалькларызацыі малюнка, колера і кампазіцыі.

Апрача стылю датавызначальнымі з’яўляюцца і наступныя элементы афармлення рукапісаў. З канца XV ст. на развароце насупраць застаўкі або мініяцюры рукапісу сталі размяшчаць пракладку з тканіны, якая выконвала пераважна эстэтычную функцыю. Яна рабілася ў асноўным з каляровага шоўку і па памерах была роўнай з застаўкай ці мініяцюрай. З першай чвэрці XVI ст. на палях рукапісаў з’яўляюцца галінкавыя абрамленні ў выглядзе парасткаў у ініцыялах, асобных лістоў, таксама кветак і бутонаў. Апрача раслінных арнаментаў сустракаюцца выявы птушак. У другой чвэрці XVI ст. такое абрамленне пераўтвараецца ў самастойныя кампазіцыі на палях рукапісаў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 607; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.