Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Старажытная беларуская мова XVII – XVIII стст




 

Канец XVI – першая палова XVII стст. былі эпохай найбольшага выкарыстання беларускай мовы ў рэлігійнай сферы. На беларускую мову перакладаліся асобныя часткі Бібліі. Выкарыстанне вуснай беларускай мовы ў набажэнстве зводзілася да пропаведзяў і тлумачэнняў афіцыйнай часткі літургіі. Асноўнай жа галіной выкарыстання беларускай мовы была т. зв. гамілетычная літаратурара, якая грунтавалася на павучальным тлумачэнні тэкстаў свяшчэннага пісання. Гэты жанр прадстаўлены шматлікімі рукапіснымі зборнікамі, якія захаваліся да нашага часу, і друкаванымі кнігамі: “Казанне Кірылы, патрыярха іерусалімскага, пра антыхрыста” С. Зізанія (Вільня, 1596), “Евангелле вучыцельнае” (Еўе, 1616) “Кінавіён” (Еўе, 1618), “Духоўныя бяседы” Макарыя Егіпецкага (Вільня, 1627) і інш. Беларуская мова ўжывалася ў разнастайных настаўленнях аб хрысціянскіх рытуалах і ў царкоўнымзаканадаўстве.

На рубяжы XVI – XVII стст. у сувязі з абмеркаваннем пытання пра аб'яднанне на Беларусі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў і правядзеннем Брэсцкай уніі 1596 г. узнікла палемічная літаратура. Мова рукапісных твораў, прысвечаных гэтай тэматыцы, бліжэй да народнай беларускай мовы і да мовы свецкай ліры.

Распаўсюджанне беларускай літаратурна-пісьмовай мовы, якая ў XVI – першай палове XVII ст. дасягнула вышэйшай ступені ў развіцці граматычна-лексічнай структуры і пашырэнні грамадска-культурных функцый, паступова пайшло на спад у новых палітычных і культурных умовах жыцця беларускага народа ў складзе Рэчы Паспалітай. Беларуска-літоўская шляхта, якая ў сярэдзіне XVI ст. з'яўлялася галоўнай палітычнай сілай, з мэтай захавання свайго палітычнага і эканамічнага становішча імкнулася да ўстанаўлення ў ВКЛ найважнейшых дзяржаўных інстытутаў на польскі ўзор. Гэта імкненне знайшло сваё выражэнне ў рашэннях Люблінскай уніі 1569 г. Праяўленнем інтарэсаў вышэйшых слаёў грамадства з'явіліся іх негатыўныя адносіны да беларускай мовы. Адначасова сярод літоўскай знаці распаўсюджвалася перакананне, што для літоўцаў больш блізкая лацінская мова, чым беларуская. У гэтых абставінах узнікла неабходнасць юрыдычнай абароны статуса беларускай мовы ў галіне справаводства. Таму ўжо ў Статут ВКЛ 1566 г. быў уключаны спецыяльны пункт аб ужыванні ў справаводстве беларускай мовы. Гэты пункт захаваны і ў Статуце 1588 г. і нават у польскім выданні Статута 1614 г. Аднак такая мера толькі запаволіла, але не прадухіліла выцяснення беларускай мовы польскай з канцылярска-юрыдычнага ўжытку. Раннім паказчыкам пранікнення польскай мовы ў справаводства стала звычка беларускіх арыстакратаў пісаць свае прозвішчы лацінскімі літарамі пад дакументамі на беларускай мове. Наступнай ступенню гэтага працэсу стала пранікненне польскай мовы непасрэдна ў тэкст дакументаў.

У сярэдзіне XVII ст. беларуская мова практычна выйшла з ужытку ў дзяржаўных канцылярыях. Юрыдычна гэта было аформлена рашэннем усеагульнай канфедэрацыі саслоўяў 1696 г. Заняпад беларускай мове ў справаводстве суправаджаўся звужэннем яе ролі ў розных галінах культурнага жыцця. Тагачасныя друкарні перасталі друкаваць беларускія кнігі і выдавалі літаратуру выключна на царкоўнаславянскай мове. Прыкметна скарацілася колькасць і рукапіснай літаратурыры на беларускай мове У другой палове XVII – XVIII стст. на Беларусі панавала польска-лацінскае кнігадрукаванне. Адукацыя знаходзілася пераважна ў руках шматлікіх рымска-каталіцкіх ордэнаў: езуітаў, дамініканцаў, кармелітаў, францысканцаў, бернардзінцаў і піяраў, якія мелі свае школы і вучылішчы амаль ва ўсіх беларускіх гарадах і буйных мястэчках. Навучанне ў іх вялося на польскай і лацінскай мовах. Беларуская мова вывучалася толькі ва уніяцкіх базыльянскіх школах, выкарыстоўвалася ў неафіцыйных частках набажэнства. Жывой беларускай мовай працягвалі карыстацца сяляне, дробная шляхта, гарадское рамеснае насельніцтва. На народнай мове ствараліся разнастайныя фальклорныя творы: казкі, легенды, паданні, прыказкі і прымаўкі. У народзе вусна распаўсюджваліся вершы і песні на царкоўна-рэлігійныя, маральна-этычныя тэмы, гістарычныя і патрыятычныя вершаваныя творы. У XVIII ст. беларуская мова атрымала пісьмовую фіксацыю толькі ў інтэрмедыях і інтэрлюдыях да драматычных твораў, што ставіліся ў вучылішчах, гімназіях, калегіях. 3 іх вылучаюцца 2 камедыі выкладчыкаў рыторыкі Забельскай дамініканскай калегіі К. Марашэўскага і М. Цяцерскага, змешчаныя ў зборніку 1787 г. Гэтыя камедыі можна разглядаць як спробы стварэння новай беларускай літаратурнай мовы: усёй сістэмай сваіх графіка-арфаграфічных, граматычных і лексічных сродкаў яны набліжаюцца да твораў беларускай літаратуры сярэдзіны XIX ст.

 

Літаратура

 

Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 3. Очерки словесности белорусского племени. Вып. 2. Старая западнорусская письменность. Пг., 1921.

Филин Ф. П. Происхождение русского, украинского и белорусского языков. Л., 1972.

Нарысы па гісторыі беларускай мовы. Мн., 1957.

Жураўскі А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1. Мн., 1967.

Шакун Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. 2-е выд. Мн., 1984.

 

Арфаграфія. Правапіс старабеларускай пісьменнасці грунтаваўся на этымалагічна-марфалагічным прынцыпе. Па гэтай прычыне важнейшыя фанетычныя асаблівасцібеларускай мовы не знаходзілі адлюстраванне на пісьме. Такія паказальныя рысы фаналагічнай сістэмы беларускай мовы, як аканне, дзеканне і цеканне, падваенне зычных у інтэрвакальным становішчы, пераход “л” у “ў” у пэўных катэгорыях слоў адлюстроўваліся на пісьме толькі спарадычна ў выглядзе памылак, але яны не з’яўляліся арфаграфічнай нормай. Больш шырока аказалася адлюстраваным зацвярдзенне шыпячых і “р”, але і гэта з’ява не выйшла за межы варыянтнай нормы. Рукапіснае пісьмо характарызуецца своеасаблівым арфаграфічным прыёмам, пры якім над радком пісаліся зычныя літары са спалучэнняў зычных у сярэдзіне слоў. Пры вынасе зычных апошніх складоў апускаліся звычайна, канцовыя галосныя ў некаторых граматычных формах.

Граматыка. Граматычны лад старабеларускай мовы развіваўся ў кірунку ўсё большага вызвалення ад архаічных кніжнаславянскіх рыс і паступовага збліжэння з народнай мовай. Аднак існавалі паасобныя звенні, якія не мелі адпаведнасці ў жывых гаворках і сваім існаванням абавязаны іншамоўным уплывам. Так у старабеларускай мове пазнейшага перыяду ўжыванне, відавочна, пад порльскім уплывам канчатка “ове(-еве)” ў назоўным склоне множнага ліку адушаўлёных назоўнікаў можна лічыць асноўнай нормай: “воеводове”, “докторове”, “панове” і інш. Для помнікаў XVII ст. Характэрна шырокае ўжыванне канчатка “-ови(-еви)” у давальным склоне адзіночнага ліку адушаўлёных назоўнікаў: “гетманови”, “мужеви”, “хлопцеви” і інш. Гэты ж канчатак і на некаторыя неадушаўлёныя назоўнікі. У сістэме прыметніка старабеларускай мовы вылучаецца пашырэнне форм вышэйшай ступені параўнання з суфіксам “-ш-“: “ближший”, “слабший”, “солодший”. Для старабеларускай мовы характэрна ўжыванне спецыфічных форм найвышэйшай ступені прыметнікаў, утвораных шляхам далучэння прыстаўкі “най-(-на-)” да формы вышэйшай ступені з суфіксам “-ш-“: “наближший”, “наболший”, “найчистший” і інш. Важнейшай асаблівасцю ў галіне займеннікаў стіарабеларускай пісьмовай мовы з’яўляецца шырокае ўжыванне энклітычных форм асабовых займеннікаў “я” і “ты” ў давальным і вінавальным склонах адзіночнага ліку ў выглядзе “ми”, “ти”, “мя”, “тя”. У сістэме дзеслова старабеларускай мовы вылучаецца інфінітыў, нормай якога быў канчатак “-ти”: “быти”, “жити”, “мовити” і інш. Найбольш важную асаблівасць сістэмы дзеяслова старой беларускай мовы складае ўжыванне своеасаблівых форм прошлага часу, утвораных шляхам зліцця ў адно слова дзеяслоўнай звязкі з дзеепрыметнікам на “-л-”. Гэта форма належыць да ліку найбольш яркіх рыс польскага граматычнага ўплыву: “былемъ”, “взялемъ”, “далемъ” і інш.

Лексіка. У помніках старажытнай пісьменнасці надзвычай рапаўсюджаны аддзеяслоўныя назоўнікі на “-ье” тыпу “баченье”, “взятье”, “приеханье” і інш. Другі прыкметны разрад абстрактнай лексікі старажытнай пісьменнасці складаюць адпрыметнікавыя назоўнікі з суфіксам “-ость”. Практычна амаль ад кожнага часта ўжывальнага якаснага прыметніка ў помніках зафіксаваны адпаведны назоўнік: “беглость”, “безбожность”, “волность” і інш. Пералічаныя разрады лексікі з’яўляюцца прыналежнасцю пераважна кніжнай мовы. Для лексікі старабеларускай мовы характэрна вялікая колькасць запазычанняў. Першае месца сярод лексічных запазычанняў старажытнай пары займаюць паланізмы, інтэнсіўнаму пранікненню якіх у беларускую мову спрыялі палітычныя і культурныя ўмовы таго часу. З пэўнай ступенню верагоднасці да ліку паланізмаў можна аднесці такія словы, як назоўнікі “быдло”, “маетность”, “рожай”, “цорка”, “члонок” і інш.; прыметнікі “велкий”, “трудоватый” і інш., дзясловы “дбати”, “патрити” і інш., займеннікі “вшелякий”, “жаден”, прыслоўі “барзо”, “веле”, “веспол”, “звлаща” і інш., службовыя словы “бовемъ”, “ведле”, “вобецъ” і інш. Відаць, праз польскую мову пранікла ў беларускую пісьменнасць таксама вялікая колькасць лацінізмаў. Лексіка лацінскага паходжання займае вядучае месца ў грамадска-палітычнай, канцылярскай і навуковай тэрміналогіі. З ліку найбольш ужывальных у старажытнай пісьменнасці лацінізмаў можна адзначыць наступныя: “администратор”, “акт”, “апелляция”,

 

Аб існаванні пісьма ў славян яшчэ да прыняцця хрысціянства пацвярджаюць і археалагічныя знаходкі. Нейкія знакі былі выяўлены ў сярэдзіне XIX ст. у гг. Херсанес, Керч, Ольвія і іншых месцах былых грэчаскіх калоній на Чорным моры. Найбольш старажытныя з іх адносяцца да канца I тысячагоддзя да н. э., найбольш познія - да I - IV ст. н. э. Гэтыя знакі ўяўляюць сабой схематычныя малюнкі лінейна-геаметрычнай формы. Калі першапачаткова іх адносілі да гоцкай пісьменнасці, то цяпер - да сармацкай. Большасць гэтых знакаў уяўляюць сабой родавыя, племянныя ці асабістыя знакі, знакі ўласнасці, клеймы майстроў і магічныя культавыя знакі скіфа-сарматаў. Магчыма, названыя знакі праз пісьмо "чертами и резами" аказалі ўплыў на развіццё глагалічнага пісьма ці, ва ўсякім выпадку, на форму некаторых літар глаголіцы. Вялікую цікавасць маюць знакі на глінянай пасудзіне X - XI стст., якая выяўлена ў 1897 г. каля с. Алеканава пад Разанню. Колькасць знакаў - 14 і размешчаны яны ў радок. У 1898 г. там жа на рэштках посуду былі выяўлены яшчэ пяць такіх жа знакаў. Блізкую форму маюць знакі на гаршках з былога Цверскага музея. Пералік знаходак з падобнымі нерасшыфраванымі знакамі можна памнажаць.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 1010; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.024 сек.