Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самакатролю




Літаратура

1. Абрамов К.И. История библиотечного дела в России. Ч.1 М., 2001.

2. Абрамов К.И. История библиотечного дела в СССР. М., 1980.

3. Амбарцумян З. Мелвин Дьюи (1851-1931) // Библиотековедение и библиография за рубежом. 1966. Вып.18. С.35-50.

6. Володин Б.Ф. Всемирная история библиотек. СПб., 2002. С.

9. Лукашов И.В. Развитие представлений о статусе библиотековедения в дореволюционной России // Сов. библиотековедение. 1989. №6. С.17-23.

10. Талалакина О.И. История библиотечного дела за рубежом. М., 1982.

11. Шамурин Е.И. Очерки по истории библиотечно-библиографической классификации. Т.2. М., 1955.

1. Які асноўны кірунак развіцця бібліятэчнай справы вызначыўся ў ХІХ – пачатку ХХ ст.?

2. Назавіце асноўныя палажэнні англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі?

3. Ц сувязі з чым і дзе стаў ужывацца тэрмін “бясплатная публічная бібліятэка”?

4. Калі і дзе ўзнікае сістэма публічных бібліятэк?

5. Калі ў Вялікабрытаніі ўзнікае рух за стварэнне публічных бібліятэк і якія асаблівасці ён меў?

6. Які ўплыў мелі палажэнні амерыканскай Канстытуцыі аб праве на свабоду і адкрыты абмен ідэямі і інфармацыяй на асноўныя прынцыпы агульнадаступнасці публічных бібліятэк?

7. Калі і па чыёй ініцыятыве створана Амерыканская бібліятэчная асцыяцыя і прафесійны часопіс?

8. Пры якім універсітэце ў ЗША ў 1887 г. адкрываецца прафесійная бібліятэчная школа?

9. Якія асаблівасці мела канцэпцыя “народнай бібліятэкі”?

10. З чыім імем звязана стварэнне народных бібліятэк у Германіі?

11. На каго арыентавалася ў абслугоўванні народная бібліятэка?

12. Калі створаны прафесійны бібліятэчны часопіс у Германіі?

13. Чыёй заслугай у Германіі з’яўляецца стварэнне сістэмы народных бібліятэк і ў чым заключаліся ідэі гэтага бібліятэказнаўцы?

14. Які ўплыў абедзьве канцэпцыі аказалі на развіццё бібліятэчнай справы ў Еўропе і Паўднёвай Азіі?

15. З чыімі імёнамі звязана вяртанне ідэі арганізацыі агульнадаступных бібліятэк у Расіі?

16. З імем Ф.Ф. Паўленкава звязана ўзнікненне якога тыпу бібліятэк?

17. Дзе ўзнікае першая прафесійная падрыхтоўка бібліятэкараў у Расіі і Германіі, хто быў ініцыятарам?

18. Калі заснавана першае прафесійнае аб’яднанне бібліятэкараў Расіі і якая падзея адбылася ў 1911 г.?

 

ЛЕКЦЫЯ 11. Бібліятэчная справа ў Беларусі (ХІХ – пач. ХХ ст.)

Першая палова ХІХ ст. У пачатку ХІХ ст. у Беларусі праводзіцца рэформа асветы. У Расійскай іпмерыі створана міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі падзелена на 6 вучэбных акруг. Беларускія губерні – Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская ўвайшлі ў склад Віленскай вучэбнай акругі, папячыцелем якой стаў Адам Чартарыйскі. Адукацыйным, адміністратыўным і культурным цэнтрам была Вільня і Віленскі універсітэт.

Бібліятэка Віленскага універсітэта стала буйнейшай навуковай бібліятэкай Паўночна-Заходняга краю. Атрымлівала штогадовае фінансаванне ад царскага ўраду. Фонд бібліятэкі на 1832 г. налічваў 60 тыс. экземпляраў, з якіх 15% – прыродазнаўчая і медыцынская літаратура; 15% – па грамадскіх і гуманітарных навуках; каля 50% – мастацкая літаратура і перыёдыка. У 1814 г. былі прняты правілы карыстання бібліятэкай: у бібліятэцы фондам мог карыстацца кожны, браць дадому толькі прафесары універсітэта, настаўнікі гімназіі, чыноўнікі вучэбнай акругі. У маі 1832 г. універсітэт і бібліятэка зачынены.

Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1812 г. Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў акадэмію з правамі універсітэта. Да 1820 г. з’яўляўся яшчэ адным навуковым цэнтрам Беларусі. У 1813 г. у бібліятэцы налічвалася 40 тыс. тамоў. У 1820 г. акадэмія і бібліятэка зачынены.

У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы абвешчана аб аб’яднанні уніяцкай і праваслаўнай царквы. Манастырскія бібліятэкі перадаюцца расійскім вучэбным установам, Імператарскай публічнай бібліятэцы ў С.-Пецярбургу.

Бібліятэкі агульнаадукацыйных навучальных устаноў. У 1828 г. быў прыняты школьны статут і на тэрыторыі Беларусі былі адкрыты ў першай трэці ХІХ ст. 6 гімназій і 17 павятовых вучылішч, бібліятэкі якіх сталі асноўнымі цэнтрамі распаўсюджання кніг.

У 1830-я гг. ХІХ ст. адкрываюцца губернскія публічныя бібліятэкі. Па ініцыятыве прэзідэнта Вольнага эканамічнага таварыства М.С.Мардвінава. У Магілёве публічная бібліятэка адкрыта 25 кастррычніка 1833 г. з фондам у 51 экз. кніг і перыядычных выданняў. Бібліятэка была платнай. Фінансаванне адсутнічала. Існавала на ахвяраванні некаторых выдаўцоў. Бібліятэкарам быў В.Ігнатовіч. У Гродне публічную бібліятэку было дазволена адкрыць у ліпені 1834 г. Яе чытачамі былі чыноўнікі, памешчыкі. Фонд на 1845 г. налічваў 1427 тамоў у асноўным ахвяраваных прыватнымі асобамі, а таксама афіцыйныя перыядычныя выданні. Бібліятэкарам быў чыноўнік І.Мірановіч. З сярэдзіны 1830-х гг. вырашалася пытанне аб адкрыцці публічнай бібліятэкі ў Мінску. І толькі ў 1845 г. бібліятэка пачала выдаваць кнігі. Была адчынена 3 разы на тыдзень. Кнігі выдаваліся на 15 дзён. Гэта бібліятэка была першай у Беларусі, у якой было прыменена бясплатнае абслугоўванне. Чытачамі з’яўляліся ў асноўным чыноўнікі. Па “Росписи русских книг Минской губернской библиотеки для чтения”, выдадзенай у 1849 г., у бібліятэцы налічвалася 1697 экз. кніг. Большасць складала мастацкая літаратура, а таксама былі кнігі па ўсеагульнай гісторыі, геаграфіі, гісторыі Расіі і Польшчы; прыродазнаўчая, медыцынская і сельскагаспадарчая літаратура.

У 1830-я гг. з’яўляюцца кабінеты для чытання пры кніжных лаўках, якія выконвалі ў некаторай ступені функцыі публічных бібліятэк. У першай палове ХІХ ст. адкрываюцца ў асноўным прыватныя кніжныя лаўкі польскіх кніг.

У 1840 г. у Магілёўскай губерні была адкрыта Горы-Горыцкая земляробчая школа, пры якой пачала дзейнасць першая спецыяльная сельскагаспадарчая бібліятэка Беларусі з фондам у 165 экз. кніг. Загадваў бібліятэкай прафесар Б.А.Міхельсон. З 1842 г. школа была рэарганізавана ў інстытут. На 1850 г. у бібліятэцы налічвалася 4095 экз. навуковай, вучэбнай, мастацкай літаратуры, перядычныя выданні. За бібліятэкай быў строгі нагляд з боку міністэрства асветы, губернатара, паліцыі. У сакавіку 1864 г. за ўдзел у паўстанні Горы-Горыцкі інстытут быў закрыты. Перастала існаваць і бібліятэка.

На снове цыркуляра генерал-губернатара Паўночна-Заходняга краю М.Н.Мураўёва ад 28 скаавіка 1864 г. былі закрыты бібліятэкі, якія змяшчалі ў сваіх фондах польскамоўную літаратуру. У выніку не засталося ніводнай публічнай бібліятэкі.

Другая палова ХІХ ст. Пачынаючы з 1867 г. па Царскім загадзе гарадскія і грамадскія бібліятэкі перадаваліся ў падпарадкаванне Міністэрству ўнутраных спраў. У 1884 г. у Віленскай вучэбнай акрузе былі распаўсюджаны “Часовыя правілы”, па якіх прадугледжвалася назначэнне спецыяльных упаўнаважаных за адкрыццё і ўтрыманне бібліятэк. Былі складзены “Алфавітныя спіскі твораў друку, якія не павінны быць у.... публічных бібліятэках і грамадскіх чытальнях”. Нягледзячы на гэта ў Беларусі ўжо на 1886 г. налічвалася 35 публічных бібліятэк:

ü грамадскія публічныя бібліятэкі;

ü камерцыйныя бібліятэкі і кабінеты для чытання;

ü прышкольныя народныя бібліятэкі.

Да канца ХІХ ст. іх стала каля 1000.

З другой паловы ХІХ ст. у Беларусі узнікаюць грамадскія бібліятэкі ў Мінску, Магілёве, Пінску, Віцебску, Ваўкавыску, Ашмянах, Наваградку. Ствараюцца па ініцыятыве інтэлігенцыі і гарадскога самакіравання. Былі платнымі. У 1870-я гг. узнікаюць камерцыйныя бібліятэкі і кабінеты для чытання. Іх арганізоўвалі мяшчане з камерцыйнай мэтай. У 1871–1897 гг. у Мінскай губерні іх было каля 60. Бібліятэкі мелі губернскія гімназіі, духоўныя семінарыі. Так, бібліятэка Віцебскай губернскай гімназіі ў 1880 г. налічвала 13 тыс. кніг і перыядычных выданняў. У канцы 1870-х –1880-я гг. адкрываюцца бібліятэкі для “публікі” пры народных вучылішчах. На пашырэнне народных бібліятэк значны ўплыў аказала распаўсюджанне рэвалюцыйнага руху 1880–1890-х гг. Першая такая бібліятэка была адкрыта на ахвяраванні ўстаноў і прыватных асоб у 1890 г. пры Белавежскім вучылішчы ў Гродзенскай губерні. Кіраванне бібліятэкай ажыццяўляла дырэкцыя гродзенскіх народных вучылішч. Кнігі выдаваліся толькі на дом. Бібліятэкай маглі карыстацца розныя асобы (домаўладальнікі). У 1892 г. быў выдадзены нават цыркуляр аб стварэнні народных бібліятэк як асобных адддзелаў у школьных бібліятэках. Работу такіх бібліятэк рэгламентавалі “Правілы аб бясплатных народных чытальнях і аб парадку нагляду за імі”. Пры камплектаванні народных бібліятэк кіраваліся “Каталогом книг и повременных изданий, допускаемых к употреблению в бесплатных читальнях”. Гэтыя бібліятэкі ў Беларусі былі пад наглядам Віленскай вучэюнай акругі і стлі “моцным саюзнікам у распаўсюджанні і зацвярджэнні пачаткаў рускай народнасці і праваслаўя”.

У другой палове ХІХ ст. у Беларусі дзейнічалі і нелегальныя бібліятэкі рабочых і марксісцкіх гурткоў. Адна з першых такіх бібліятэк узнікла ў Мінску ў сярэдзіне 1870-х гг. У 1892 г. створана бібліятэка марксісцкай групы “Освобождение труда” (Г.В.Пляханаў) у Віцебску. Мела бібліятэку і створаная ў 1903 г. у Мінску група РСДРП. У другой палове 1890-х гг. узнікаюць бібліятэкі і сацыял-дэмакратычных арганізацый у Гомелі, Віцебску, Мінску.

Пачатак ХХ ст. У перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэвалюцыі 1905–1907 гг. царскі ўрад вымушаны быў зняць некаторыя абмежаванні, устаноўленыя раней на дзейнасць бібліятэк. Цыркуляр 1906 г. па Віленскай акрузе паведамляў аб адмене “Правіл” 1890 г., у 1907 г. былі адменены алфавітныя спісы забароненых кніг. У пачатку ХХ ст. у губернскіх і павятовых гарадах Беларусі павялічваецца колькасць грамадскіх публічных бібліятэк. З’явіліся новыя публічныя бібліятэкі ў Мінску:

у 1900 г. створана Мінская публічная бібліятэка імя А.С.Пушкіна. Была платнай бібліятэкай. Сродкі на бібліятэку выдзяляліся гарадской думай. У 1914 г. фонд бібліятэкі складаў 15 тыс. экз. Бібліятэкай карысталіся каля 2 тыс. чытачоў;

у 1911 г. адкрыта бібліятэка-чытальня імя Л.М.Талстога;

у 1912 г. – бібліятэка-чытальня па вул.Аляксандраўскай (Багдановіча) да юбілею 1812 г. Падобныя бібліятэкі адкрываюцца ў Оршы (1900 г.), Бабруйску (1901 г.), Віцебску (1906 г.), Полацку, Гомелі (1911 г.). Гэтыя бібліятэкі знаходзіліся ў распараджэнні гарадскіх дум. Атрымлівалі ахвяраванні, утрымліваліся за кошт платы за чытанне.

У 1897 г. у гарадах Беларусі, а пазней і ў сельскай мясцовасці з’яўляюцца бібліятэкі-чытальні, арганізаваныя таварыствамі апекі аб народнай цвярозасці. Так, напрыклад, у 1903 г. іх было 385.

Задавальнялі патрэбы у чытанні і камерцыйныя бібліятэкі. На пачатак 1914 г. толькі ў Мінскай губерні іх налічвалася звыш 50.

У пачатку ХХ ст. з’яўляюцца бясплатныя народныя бібліятэкі – новы тып бібліятэк. Арганізуюцца ў сельскай мясцовасці. Сродкі на іх утрыманне выдзялялі сродкі сельскія таварыствы. Ініцыятарамі стварэння народных бібліятэк былі студэнты-гродзенцы беларускага гуртка Пецярбургскага універсітэта, у ліку якіх быў вядомы ў будучым дзеяч бібліятэчнай справы Яўген Хлябцэвіч. Аснову фондаў гэтых бібліятэк складалі кнігі расійскага выдаўца Ф.Ф.Паўленкава. У гэтыя ж бібліятэкі пастаўляліся і выданні беларускіх выдавецтваў (“Загляне сонца і ў наша аконца”), расійскіх – “Знание”, “Посредник” і інш., бібліятэкі АН Расіі (СПБ). На ахвяраванні Ф.Ф.Паўленкава ў Беларусі было створана 11 народных бібліятэк: 9 – у Гродзенскай і 2 ў Мінскай губернях. Распаўсюджвалі літаратуру сярод жыхароў звыш 100 вёсак. Дзейнасць народных бібліятэк на І Усерасійскім з’ездзе па бібліятэчнай справе ў 1911 г. з’явілася штуршком да развіцця “самастойнай думкі народа” і ініцыятывы сялян да адкрыцця бібліятэк (Я.Хлябцэвіч).

І ўсё ж бібліятэчнае абслугоўванне сельскага насельніцтва ажыццяўлялі пераважна прышкольныя народныя бібліятэкі. Аднак адбывалася яно пад строгім наглядам у адпаведнасці з “Правіламі аб народных бібліятэках пры нізшых вучэбных установах” 1912 г.

Земствы, створаныя ў Беларусі ў 1911 г., спрабавалі распрацоўваць праекты арганізацыі сеткі бібліятэк, аднак ваенныя абставіны 1914 г. не дазволілі іх ажыццявіць.

На 1913 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 851 публічная бібліятэка з фондам 423 тыс. экз., з іх у гарадах – 83 бібліятэкі з фондам 185 тыс. экз.; у сельскай мясцовасці – 768 бібліятэк з фондам 238 тыс. экз. У горадзе на 100 жыхароў прыходзілася 19 кніг публічных бібліятэк, на сяле – 4. У горадзе бібліятэкамі карысталіся 3–3,5% насельніцтва, у вёсц – 0,2-0,3%.

У канцы ХІХ – пач. ХХ ст. адкрываюцца бібліятэкі навуковых і культурных таварыстваў. Да 1914 г. іх было 54. Абслугоўвалі толькі членаў таварыства. Існавалі за кошт членскіх складак і ахвяраванняў. Найбольш значнымі былі бібліятэкі таварыстваў урачоў у Мінску, а таксама ў Магілёве, Віцебску і Гродне. Мелі бібліятэкі таварыствы сельскай гаспадаркм. Так, у 1876 г. была арганізавана бібліятэка Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі з фондам у 1175 экз. Была бібліятэка таварыства сельскай гаспадаркі ў Віцебску. Мела бібліятэку Мінская балотная станцыя.

Каштоўная бібліятэка была арганізавана пры Віцебскай вучонай архіўнай камісіі ў 1909 г. Арганізавана мясцовымі краязнаўцамі. У бібліятэку прысылалі кнігі 103 установы, сярод іх нават Каліфарнійскі універсітэт, Смітсанаўскі інстытут з Вашынгтона, Нью-Йоркская публічная бібліятэка. У 1911 г. бібліятэка налічвала 1859 назваў кніг і 3726 перыядычных выданняў.

Багатая біліятэка была сфаравана Беларускім навуковым таварыствам, створаным у Вільні ў 1907 г. У 1914 г. налічвала 50 тыс. кніг і перыядычных выданняў, рукапісы па гісторыі, эканоміцы і культуры Беларусі, Літвы.

На пачатку ХХ ст. на Беларусі ствараюцца наступныя таварыствы: у 1902 г. – Таварыства вывучэння Беларускага краю ў Магілёве (Е.Раманаў – заснавальнік), у 1908 г. у Мінску быў арганізаваны Царкоўны гістарычна-археалагічны камітэт па збору рукапіснай і старадрукаванай кнігі. У час суссветнай вайны бібліятэка Камітэта была эвакуявана ў Разань і толькі ў 1922 г. была часткова вернута і перададзена Беларускаму дзяржаўнаму музею.

У некаторай ступені Віцебская вучоная архіўная камісія як гістарычнае таварыства ў 1909–1919 гг. Ставіла перад сабой мэту збору і аховы помнікаў гісторыі і культуры, вывучэнне і папулярызацыю гісторыі роднага краю, у тым ліку рукапісаў, старадрукаў, іх выданне. У кнігазборы налічвалася 3700 тамоў. Актыўнымі сябрамі таварыства былі Е.Р.Раманаў, А.П.Сапуноў, В.С.Арсеньева, Я.Ф.Карскі, В.В.Ключэўскі, П.П.Сямёнаў-Цяншанскі, А.А.Шахматаў, Б.І.Эпімах-Шыпіла.

У 1907 г. у Вільні ўзнікла Таварыства сяброў навук, якое выдавала “Рочнік”, а пазней “Атэнэум Віленьскі”. У Мінску у 1912 г. было створана Таварыства амтараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Да гэтага там жа існавала Віленская археаграфічная камісія (1864–1915). На працягу ХІХ ст. узніклі і існавалі таксама шэраг грамадскіх арганізацый, таварыстваў, у статутах якіх адзначаўся пункт аб стварэнні і праве на стварэнне бібліятэк.

У 1905–1907 гг. у Беларусі з’явіліся рабочыя бібліятэкі. Адкрываліся звычайна пры раённых і партыйных арганізацыях. Аднак у 1907 – 1910 гг. дзейнасць іх была спынена.

Распаўсюджвальнікамі спецыяльных ведаў з’яўляліся ведамасныя бібліятэкі, якія пачалі арганізоўвацца з канца ХІХ ст. Буйнейшай была бібліятэка пры ўпраўленні Палескай чыгункі з фондам у 8637 кніг і 39 назваў перыядычных выданняў. Абслугоўвала 518 чытачоў і служачых упраўлення і чыгуначнікаў. У 1910 г. адкрыта бібліятэка пры Лібава-Роменскай чыгунцы ў Мінску, у 1908 г. – у Гомелі.

Бібліятэказнаўцы Беларусі. Я.Хлябцэвіч.

 

 

ЛЕКЦЫЯ 12. Прыватныя кнігазборы Беларусі (ХІХ – пач. ХХ ст.)

У залежнасці ад уладальніцкай прыналежнасці кнігазборы ХІХ ст. падзяляюцца на грамадскія, вучэбныя, царкоўныя і прыватныя. У Беларусі ў пачатку ХІХ ст. налічвалася дзесяткі прыватных бібліятэк са значнымі па аб’ёму зборамі, якія фарміравалі прадстаўнікі розных пластоў беларускага грамадства. Сярод іх патрэбна выдзеліць у першую чаргу сядзібныя кнігазборы заможнай шляхты:

– князёў Радзівілаў (у Нясвіжы); Сапегаў (у Дзярэчыне Слонімскага павета); Любецкіх (у Шчучыне); Вітгенштэйнаў (каля Вільні ў Верках); Паскевічаў (у Гомелі); графаў Тышкевічаў (у Лагойску); Плятэраў (у Краславе); Храптовічаў (у Шчорсах Наваградскага павета); Прозараў (у Хойніках Рэчыцкага павета); Вішнявецкіх (Братня Рэчыцкага павета); Гутэн-Чапскіх (у Станькава на Міншчыне: 8555 адзінак, у тым ліку 329 друкаў з эпохі Ягелонаў, рукапісы і каля 270 аўтографаў, у 1894 г. збор перамешчаны ў Кракаў, дзе створаны музей Чапскіх, Чапскі ўласнаручна склаў свій збор і выдаў 4 тамы каталогаў манет і медалёў. Ф.Коперам быў складзены таксама спіс друкаў эпохі Ягелонаў);




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 489; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.