КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Кнігазборы духавенства
– кнігазбор Бергеля (у Слуцку, былі рукапісы і ўсходнеславянскія старадрукі); прыватныя бібліятэкі прадстаўнікоў адукванага грамадства: – бібліятэка Масальскіх (у Бялынічах); – кнігазбор Слізняў (пад Слонімам); – Юндзілаў (у Івацэвічах); – Пуслоўскіх (у Мерачоўшчыне на Гродзеншчыне); – Тызенгаўзаў (у Паставах на Віцебшчыне); – Легатовіча (у Мінску); – збор Трамбіцкага (у Пружанскім раёне, меў рэдкія кнігі і рукапісы першага беларускага славіста, прафесара Віленскага універсітэта Міхала Баброўскага – працы па беларускім пісьменстве, гл. ЛіМ. 1970. 30 кастр.); – значная бібліятэка Ю.Жабы (у маёнтку Шо); – бібліятэка А.Ігнатовіча (у Гарадку пад Віцебскам, гл. Полымя. 1975. №8. С.247–249); кнігазборы беларускіх краязнаўцаў, этнографаў: – Аляксандра Ельскага (у Замосці Ігуменскага павета); – Е.Р.Раманава (у Магілёве); – Г.Х.Татура (у Мінску. Больш за 30 год збіраў свае кнігі. Па даведкавых бібліяфільскіх выданнях у кнігазборы значылася каля 6500 тамоў славянскіх, расійскіх і польскіх кніг, прысвечаных Беларусі; лічыцца, што кнігазбор трапіў да Я.Тышкевіча, а потым у Львоўскі музей графа Шэптыцкага, збіралася выкупіць Расійская АН); – П.Н.Гаховіча (у Тураве Мінскай вобл.); – М.Гаўсмана (у Мінску); – А.Хмары (у Сёмкаве, набываў кнігі па дварах і плябанях, матэрыял па справах Польшчы і Літвы, шмат рэдкіх кніг, дакументаў. Бібліятэку наведаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўкі, да 1888 г. збор быў у Сёмкаве, потым з сядзібай перайшоў да родных Хельхоўскіх, у 1916 г. збор налічваў 5 000 адзінак, у 1918 г. падпаў пад знішчэнне); асобныя бібліяфільскія калекцыі: – С.П.Зубакіна (у Мінску, найбольш буйны і знакаміты ў ХІХ – пачатку ХХ ст. кнігазбор выкладчыка Мінскай гімназіі, філолага. Налічваў каля 10 000 тамоў па гісторыі, прыродазнаўстве, усеагульнай і расійскай славеснасці, кнігі былі адзначаны пячаткай і экслібрысам, Беларуская Рада збіралася выкупіць кнігазбор пасля смерці З., аднак была рэквізавана бальшавікамі і стала базай для папаўнення іншых бібліятэк); – І.Х.Каладзеева (у Новабарысаве, самы значны кнігазбор у Расіі, прысвечаны руска-французскай вайне 1812 г., адлюстроўваючы эпоху 1805–1815 гг., быў перамешчааны ў Расію і ахвяраваны ў 1912 г. маскоўскаму музею 1812 г.); – П.А.Горскага (у Бабруйску); – Ф.А.Кудрынскага (у Нясвіжы); – А.М.Семянтоўскага-Курылка (у Полацку); – І.Я.Спрогіса (у Вільні); – В.І.Харкевіча (у Вільні); – Г.М.Юрчанка (у Віцебску) і іншыя. Гэтыя прыватныя зборы ўяўлялі з сябе кнігазборы на славянскіх і замежных мовах, былі даступнымі не толькі пэўнаму колу асобаў, але былі вядомымі па ўсёй Расіі. Так, амаль усе названыя бібліяфільскія кнігазборы былі адзначаны ў вядомых польскіх і расійскіх бібліяфільскіх выданнях таго часу: Радзішэўскага Ф. (Wiadomość historyczno-statystyczna o znakomitszych bibliotekach I archiwach, publicznych I prywatnych… Kraków, 1875), Парадзелава М.Я. (Адресная книга русских библиофилов и собирателей гравюр, литографий, лубков и прочих произведений печати. М., 1904), Шумскага Е.А. (Справочная книга для русских библиофилов и коллекционеров. Одесса, 1905). Акрамя характэрнага для Беларусі ХІХ ст. фармавання сядзібных кнігазбораў, займаліся калекцыянаваннем і пісьменнікі (У.Сыракомля, В.Дунін-Марцінкевіч), навукоўцы (у Вільні, Мінску – Легатовіч, Баброўскі, Бампі, Зубакін). Прадстаўленая класіфікацыя калекцый можа быць дапоўнена таксама такімі асаблівасцямі, як моўная (нацыянальная): кнігазборы, якія лічыліся на той час яшчэ і польскімі (асноўная частка), расійскімі (асбліва пасля паўстання 1863–1864 гг.), яўрэйскімі (Напрыклад, Бампі, Рабіновіча, Цукермана, Ландсберга), татарскімі; а таксама рэлігійныя (езуіцкія – да 1773 г., уніяцкія – да 1836 г., іншых каталіцкіх ордэнаў (ліквідаваны ў асноўным да 1860-х гг. ХІХ ст.), праваслаўныя, зборы мячэцяў (у асноўеым рукапісныя) і старасвецкія (каля Веткі). Прыватныя кнігазборы Беларусі сталі своеасаблівай і ўнікальнай з’явай у гісторыі бібліятэк ХІХ – пач. ХХ ст. ст., бо па-сутнасці выконвалі функцыі пэўных навуковых і грамадска-культурных цэнтраў Беларусі. Такім з’яўляўся, да прыкладу, Музей старажытнасцей і бібліятэка Аляксандра Ельскага (1834–1916). Кнігазбор пісьменніка, літаратара, краязнаўццы, бібліяфіла, які размяшчаўся ў яго маёнтку ў Замосці недалёка ад Мінска. Налічваў каля 10 тыс. Тамоў. Пераважалі польскія выданні, пачынаючы ад ХVI ст. да новых часоў. Былі таксама выданні на лацініцы, рускай, французскай і іншых еўрапейскіх мовах па розных галінах ведаў: па гісторыі, праву, нумізматыцы, палітыцы, белетрыстыцы, мастацтву (вельмі багаты аддзел). Шырокая карэспандэнцыя Ельскага дазваляла яму мець неабходныя бібліяфільскія кантакты з Мінскам, Вільняй, Варшавай, Кракавам, С.-Пецярбургам, Масквой, Дрэздэнам і інш. Свае творы ён друкаваў, адліваючы ўручную шрыфты для капіравання ў маёнтку, такім чынам пашыраў і распаўсюджваў свае творы па вёсках. Супрацоўнічаў з шэрагам навуковых таварыстваў: Сяброў навукі (у Вільні, куды падараваў вялікую колькасць карэспандэнцыі А.Ктркора), Кракаўскай акадэміяй, Вольным эканамічным таварыствам, Румянцаўскім музеям, Маскоўскім этнаграфічным таварыствам і інш. Апублікаваў першапачатковы спіс выданняў на беларускай мове ў часопісе “Край” (СПб., 1886. №30. С.14), у 1892 г. у 8 т. “Вялікай ілюстраванай энцыклапедыі (польскай)” надрукаваў працу “Беларуская літаратура і бібліяграфія”, у якой улічаны адзінкі беларускіх замежных выданняў, усе выданні Дуніна-Марцінкевіча, В.Карартынскага, А.Ельскага, Я.Лучыны, даюцца звесткі аб першым выданні 1891 г. “Дудкі беларускай” Ф.Багушэвіча. Ад кнігазбору па адных меркаваннях засталося 650 асобнікаў, па іншых – звыш 2 000 матэрыялаў (?), якія, у асноўным, знаходзяцца ў Польшчы (у Кракаве, Варшаве, Вільні, Мінску, Львове, Кіеве). Меў таксама багатую калекцыю аўтографаў (А.Міцкевіча – 2 партфелі, якія зараз знаходзяцца ў Кракаве). Асноўнымі крыніцамі фармавання бібліяфільскіх кнігазбораў быў мясцовы кніжны гандаль: у кнігарнях і на кірмашах распаўсюджваліся новыя расійскія і замежныя выданні, а таксама купляліся і прадаваліся старыя кнігі (Аляксандр Валіцкм і Соф’я Савіцкая, Бейліны, Завадскія, Сыркін, Фрумкін, Фрэнкель, Гарадзенскі, Гадлеўскі і інш.). Кніжны гандаль быў выгаднай справай. У адной толькі Вільні ў 1860-я гг. Было 15 кнігарняў, быў буйны кніжны склад купца Нэймана і вялікі кніжны магазін. У Мінску лік кнігарняў таксама быў значны: у другой палове ХІХ ст. – у сярэднім да 12 кнігараняў штогод былі адкрыты для чытачоў і пакупнікоў. Быў распаўсюджаны букіністычны гандаль. На пачатак ХХ ст. у Вільні было ўжо 40 кніжных магазінаў, 11 бібліятэк, 2 кабінеты для чытання, 35 друкарняў, 10 літаграфій, 15 хуткадрукарняў, каля 200 друкарскіх машын і 700 рабочых дзень і ноч прадаўжалі справу Ф.Скарыны (З надрукаванай справаздачы Інспектара друкарняў г.Вільні за 1902 г.). З 1818 г. у Вільні дзейнічала Друкарскае таварыства, якое мела на мэце друкаваць і распаўсюджваць у народзе сваю прадукцыю. Правінцыя жыла тым, ўто зыходзіла з цэнтра Літвы – Вільні. На пачатку ХІХ ст. у Беларусі была разгорнута дзейнасць Румянцаўскага гуртка па збору рэдкіх рукапісаў, дакументаў і выданняў у калекцыю графа-бібліяфіла Румянцава. Сярод сяброў гэтага гуртка былі гамяльчане, палачане, віленцы І.Грыгаровіч, І.Даніловіч, І.Лабко, П.Сасноўскі. У 18128 г. па загаду цара быў створаны Румянцаўскі музей і кніжныя скарбы, сабраныя на Беларусі, былі перавезены з С.-Пецярбурга, дзе яны былі ў асноўным сканцэнтраваны, у Маскву. Ужо ў 1837 г. загадам цара Мікалая І пачалася адсылка з беларускіх гарадоў грамат і “слупкоў”, рукапісных кніг у Пецярбургскую Археаграфічную камісію. Мінскі гурток Варшаўскага таварыства апекі над помнікамі мінуўшчыны на працягу ХІХ – пачатку ХХ ст. таксама займаўся аховай культурнай спадчыны, якая мела каштоўнасць для польскай дзяржавы ад вывазу ў Расію, збіраючы так званыя польскія матэрыялы, якія пасля былі вывезены ў Польшчу. Літаратура: 1. Дзеля блiзкiх i прышласцi: Матэр. мiжнар. навук.-практ. канф. "Унiверсiтэты Ельскiх" (да 165-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Ельскага), Мiнск, 7 кастр. 1999 г. / Склад.: Л.Доўнар, Т.Дзем`яновiч; Рэдкал.: Доўнар Л.I. i iнш. - Мн.:Бел. ун-т культуры, РВФ "Ковчег", 1999. - 156 с., iл. 2. Доўнар Л.І. Мiнскiя кнiгазборы ХIХ стагоддзя // Здабыткi. – Мн., 1998. – Вып. 3. – С. 60-72. 3. Емец И.П. [Краткий исторический очерк развития библиотечного дела в Белоруссии…] // Новицкая Л. Библиотечное дело в Белоруссии (XVI в. – 1917 г.): библиогр. указ. Мн., 1982. С.32-68. 4. Ильевский З. Павленковская библиотека в Остромечеве // Свіцязь. Мн., 1989. С. 207-210. 5. Кісялёва В. Бібліятэкі імя Ф.Ф.Паўленкава // Помнікі гісторыі і культуры. 1985. №1. С.36. 6. Колоско Н.М. Из истории библиотечного дела в Белоруссии до Великой Октябрьской социалистической революции // Библиотечное дело в БССР. Мн., 1968. С.5-11. р/ф, аб, к/х. 7. Леончиков В.Е. Е.И.Хлебцевич – видный советский библиотековед и библиограф // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. Мн., 1976. 8. Лявончыкаў В.Е. Бібліятэчна-бібліяграфічная дзейнасць Аляксандра Ельскага // Бібліятэчны свет. 2001. №2. С.24-25. 9. Мархель У.І. Кнігазбор Сыракомлі // Книговедение в Белоруссии. Мн., 1977. С.69-107. Тое самае: Свіцязь. Мн., 1989. С.222-228. 10. Ошерович С.О. К истории библиотечного дела в городе Минске // Библиотечное дело в БССР. Мн., 1969. С.23-26. 11. Падліпскі А. Віцебскія кнігалюбы мінулага: З гісторыі прыватных бібліятэк ХІХ – пач. ХХ ст. // Свіцязь. Мн., 1989. С. 211-221. 12. Пакала М.І. Публічныя бібліятэкі: [На Беларусі] // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1984. № 3. С.26-27. 13. Покало М.И. Губернские публичные библиотеки Белоруссии в первой половине ХІХ в. // Книга в Белоруссии: книговедение, источники, библиография. Мн., 1981. С.123-135. 14. Покало М.И. История библиотечного дела в БССР. Мн., 1986. С.31-59. 15. Умецкая Я. Патаемная бібліятэка народнікаў: [Віцебск. 1884 г.] // Беларусь. 1972. № 6. С.28. 16. Цыбуля В.А. Грамадскія спецыяльныя бібліятэкі Беларусі (ХIX – пач. ХХ ст.) // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1976. №2. С.31-33. 17. Цыбуля В.А. Народная бібліятэка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1977. №3. С.33-34; №2. С.86-95.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 402; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |