Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Уплыў інфарматызацыі





Доверь свою работу кандидату наук!
1500+ квалифицированных специалистов готовы вам помочь

Актыўнае ўкараненне новых інфармацыйных тэхналогій у практыку работы бібліятэк пачынаецца з 1980-х гг.: увод запісаў на абанеменце, кантроль перыёдыкі, вядзенне справаздачы. Пазней – доступ да інфармацыйных рэсурсаў іншых бібліятэк. Інфарматызацыя ахоплівае не толькі навуковыя, але і публічныя бібліятэкі.

ЗША: У 1983, 1984 гг. – пачата аўтаматызацыя бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў. З другога боку бібліятэкі ўсё болей арыентуюцца на гуманітарныя навукі, выкарыстанне традыцыйных папяровых дакументаў. У ЗША , Германіі фарміруецца новы тып бібліятэкі – незалежнай даследчыцкай бібліятэкі гуманітарнага профіля – гэта сінтэз навуковай бібліятэкі і музея. Напрыклад, Фолджэрская шэкспіраўская бібліятэка ў Вашынгтоне. Аднак яна існуе незалежна ад сродкаў дзяржавы, на сродкі мецэнатаў. Перавага аддаецца захаванасці фондаў. Нямецкі вучоны Міхаэль Кнох сфармуляваў крытэрыі даследчыцкай бібліятэкі: выкарыстанне навейшых тэхналогій, адначасова і захаванне формы класічнайй навуковай бібліятэкі.

Электронныя б-кі, г.зн. зборы тэкстава-графічнх файлаў. З’явіліся ў пач. 1970-х гг. Электронная бібліятэка – новая магчымасць, атрыманая дзякуючы Інтэрнету. Старэйшая электронная публічная бібліятэка, якая існуе і сёння, носіць імя “Гутэнберг”. Аўтар праекту – Майкл Харт – аператар камп’ютэра Xerox Sigma V універсітэта Ілінойса (ЗША), які ён пачаў ажыццяўляць у 1971 г. Першым дакументам, які быў разасланы па сетцы амерыканскіх універсітэцкіх бібліятэк, была “Дэкларацыя незалежнасці”.Перавагі і недахопы адкрытых электронных бібліятэк, якія сталі відавочнымі за гэты час:

Электронны тэкст у Інтэрнеце не толькі спрошчвае доступ да кнігі – часта ён адзіна магчымы. Доступ – імгненны з любой кропкі планеты, дзе ёсць інтэрнет. Абнаўленне і папаўненне – вельмі хуткае. Сёння ў многіх газетных і часопісных выданняў ёсць свае сайты. Аднак, як толькі мы паспрабуем дабіцца дакладнасці і паўнаты, мы сутыкаемся з вялікімі цяжкасцямі.Важнейшай праблемай, вырашэнне якой можа радыкальным чынам паўплываць на напаўненне электронных бібліятэк з’яўленне ліцэнзійная чысцмня.



Часопіс “Электронные библиотеки” піша аб праекце “Памяць Амерыкі”, які стаў ядром будучай Нацыянальнай электроннай бібліятэкі (НЭБ) (з 1996 г.), стаў ажыццяўляцца пры падтрымцы Кангрэса ЗША, а таксама прыватных інвестараў (на працягу 5 год). Агульны бюджэт праекту склаў 60 мільёнаў долараў. У межах праекта алічбавана 5 мільёнаў дакументаў па амерыканскай гісторыі. Праект ажыццяўляўся сіламі асобнага падраздзялення (каля 90 чалавек). Штогадовы бюджэт складаў 12 млн. дол. Стварэнне агульнадаступных інфармацыйных рэсурсаў, выкананых на высокім прафесійным узроўні, справа не толькі энтузіястаў і падзьвіжнікаў, гэта, у першую чаргу, справа дзяржавы. Скараціць інфармацыйную няроўнасць і панізіць інфармацыйна-адукацыйны бар’ер у небагатай краіне можна толькі з дапамогай танных камп’ютэрных тэхналогій. Неабходна рэальная фінансуемая рэальнымі грашовымі сродкамі дзяржаўная программа развіцця электронных бібліятэк.

Нацыянальныя бібліятэкі. Значныя змены праявіліся ў дзейнасці Бібліятэкі Кангрэса ЗША, якая скіравала сваю дзейнасць

· на абслугоўванне шырокай публікі, што адбілася на рэарганізацыі дзейнасці бібліятэкі, даведачнага аддзела бібліятэкі;

· на пашырэнне функцый бібліятэкі праз рэалізацыю канцэпцыі бібліятэкі, як “мультымедыйнай энцыклапедыі” (дзе адначасова захоўваюцца традыцыйныя дакументы, фільмы, карты, музычныя матэрыялы), а таксама праз рэалізацыю праекта “Амерыканскай памяці”, які ў сваю чаргу, прадастаўляе шматканальны доступ да фондаў бібліятэкі праз электронны каталог (у выніку сталі даступнымі 20 млн. апісанняў дакументаў);

· на ўзвядзенне трэцяга будынка Бібліятэкі – Мемарыяльнага будынка Джэймса Мэдзісана (4-ы прэзідэнт). Дзякуючы ўвядзенню ў эксплуатацыю будынка стала магчымай рэалізацыя канцэпцыі бібліятэкі як мультымедыйнай энцыклапедыі.

На рэалізацыю праекта стварэння Нацыянальнай дыгітальнай бібліятэкі.

У канцы ХХ ст. нацыянальныя бібліятэкі многіх краін – Вялікабрытаніі, Даніі, Кітая, Расіі, Францыі, Эстоніі і іншых краін пераехалі ў новыя будынкі. Пашырэнне плошчы пацягнула за сабой пашырэнне функцый бібліятэк. З 1972 г. Бібліятэка Брытанскага музея стала называцца Брытанскай бібліятэкай. Зарыентавала сваю дзейнасць таксама на абслугоўванне шырокай публікі. У бібліятэцы адкрыты залы для мастацкіх выстаў, культурных акцый. Хаця пры гэтым захоўваецца навуковы характар абслугоўвання гуманітарыяў. Нацыянальная бібліятэка Францыі ў Парыжы новы будынак атрымала ў 1996 г. Абслугоўвае не толькі навуковых работнікаў, алі і шырокае кола чытачоў. А асноўным прыярытэтам у дзейнасці публічных бібліятэк становіцца абслугоўванне навукоўцаў. Паралельна працуюць дзве сістэмы чытальных залаў па гуманітарных, сацыяльных, прыродазнаўчых і тэхнічных навуках. У новай канцэпцыі бібліятэкі – энцыклапедычнасць. Фонд бібліятэкі складае 10 млн. тамоў. Бібліятэка забяспечвае доступ да інфармацыйных рэсурсаў краіны і адказвае за стварэнне нацыянальнага зводнага каталога. Звязаныя ў адзіную сетку фонды французскіх бібліятэк дазволілі рэалізацыю ідэі энцыклапедычнай бібліятэкі.

У 1990-я гг. многія нацыянальныя бібліятэкі перайшлі да рэалізацыі маштабных праектаў па стварэнні лічбавых аналагаў сваіх калекцый (Бібліятэка Кангрэса ЗША) – Нацыянальная дыгітальная бібліятэка; лічбавая калекцыя кітайскай кнігі (Нацыянальная бібліятэка Кітая). Магутны рывок Кітая звязаны з прадуманай канцэпцыяй новага будынка бібліятэкі.

У 1992 г. пачалося стварэнне аддзялення Нацыянальнай бібліятэкі Нарвегіі ў мястэчку Рана (у горнай частцы на поўначы краіны). Кнігасховішчы размешчагы ў шахтах былых руднікоў. Гэта і дэпазітарый і эксперыментальная лабараторыя, у якой вядзецца вывучэнне захаванасці дакументаў на нетрадыцыйных носьбітах.

Асаблівая ўвага нацыянальных бібліятэк – кантроль за захаваннем культурнай спадчыны сваіх нацый і забеспячэнне доступу да гэтай спадчыны: інтэлектуальнай спадчыны ўсіх этнічных і нацыянальных груп той ці іншай краіны.

Дацкая Каралеўская бібліятэка рэалізуе прынцыпова новую культурную канцэпцыю нацыянальнай бібліятэкі. У бібліятэцы створана культурная ўстанова з 5-цю выставачнымі заламі, 7 залаў – для заняткаў, канферэнцый, бібліятэчны магазін і інш. Працуюць даследчыя і культурныя інстытуты. Цэнтральнае месца ў сферы культурнай актыўнасці краіны займаюць Нацыянаяльная бібліятэка і універсітэцкая бібліятэка, навукова-даследчыя ўстановы, Нацыянальны музей кнігі і друкаваных выданняў, Нацыянальны музей фатаграфій, Цэнтр дацкай мовы.



Такім чынам, сучасная нацыянальная бібліятэка – гэта культурны цэнтр; гэта памяць нацыі; гэта энцыклапедычная бібліятэка; гэта бібліятэка, якая абслугоўвае шырокае кола карыстальнікаў.

Цэнтральная рэгіянальная бібліятэка – гэта бібліятэка, якая мае афіцыйны статус цэнтральнай бібліятэкі адміністратыўнай адзінкі дзяржавы, рэспублікі, края, вобласці, раёна. З канца 1950-х гг., напрыклад, у СССР цэнтральныя рэгіянальныя бібліятэкі актыўна пачынаюць займацца краязнаўчай работай. Становяцца рэгіянальнымі інфармацыйнымі цэнтрамі па культуры і мастацтву. Займаюцца адукацыяй бібліятэкараў, кансультатыўнай дапамогай. Вядуць навукова-даследчую работу ў галіне бібліятэчнай справы. Інтэнсіўнае развіццё рэгіянальнага аспекта бібліятэчнай справы звязана з развіццём мясцовага кіравання ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі. Узнікаюць бібліятэчныя агенцтвы, якія выконваюць функцыі архіва урадавых матэрыялаў і дакументаў штата (ЗША). У Фінляндыі цэнтральныя рэгіянальныя бібліятэкі з’яўляюцца ў пачатку 1960-х гг. – гэта цэнтральныя гарадскія бібліятэкі, якія выконваюць метадычныя функцыі; МБА; ЭК. Для Еўропы – Германія – традыцыйна федэратыўная структура (землі): фарміруюцца нават бібліятэчныя рэгіёны ў адпаведнасці з федэратыўнай структурай; у Іспаніі – рэгіянальная бібліяграфія, архіў літаратурнай спадчыны, культурны цэнтр. З 1980-х гг. у Францыі пачынаюць узнікаць агенцтвы кааперацыі, якія аб’ядноўвалі 18 буйнейшых рэгіёнаў). Асноўныя функцыі рэгіянальных бібліятэк – захаванне кніжных фондаў, даступнасць; укараненне новых тэхналогій, адукацыя бібліятэкараў.

На сучасным этапе ўзмацняюцца функцыі цэнтральных рэгіянальных бібліятэк як рэгіянальных архіваў культурнай спадчыны, рэалізуючых на фоне працэсаў глабалізацыі шматлікія культурныя праграмы рэгіянальнага, нацыянальнага значэння.

Поможем в написании учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой




Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 426; Нарушение авторских прав?;


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



ПОИСК ПО САЙТУ:


Читайте также:
studopedia.su - Студопедия (2013 - 2022) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.019 сек.