Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Усходні напрамак




Адносіны з Масковіяй былі найбольш небяспечныя і складаныя. Усе 3 напрамкі цесна звязаны паміж сабой. Калі ў 13-15 стст. пагроза для ВКЛ ішла спачатку ад татара-манголаў, потым – крыжакаў, то з канца 15 ст. усё больш адкрытую варожасць дэманструе Маскоўскае княства. Пасля 1480 года вызвалены ад татара-манголаў. Маскоўскія князі пачынаюць збіраць т.зв. рускія землі пад сваёй уладай (спадчыну Рурыкавічаў), заселеныя пераважна праваслаўнымі.

Калі 200 год раней збіралі ўсходне-славянскія землі князі ВКЛ Гедымін, Альгерд і Вітаўт, то зараз гэта пачынае рабіць Іван ІІІ, унук Вітаўта. Ні з адным з суседзяў не даводзілася ліцвіну так часта ваяваць, як з Масковіяй. Лозунг: абарона праваслаўя у ВКЛ + спадчыну Рурыкавічаў.

Раней адносіны паміж ВКЛ і Масковіяй рэгуляваліся трактатам ад 1449 года: манархі Казімір і Васіль ІІ абавязваліся захоўваць непарушнасць межаў: маскоўскі князь абавязваўся "не вступать ни в Смоленск, ни во Любутск, ни во Мценск, ни во вси вкраинные места". А Казімір (з ВКЛ) адмаўляўся ад Ноўгарада і Пскова (Цвер застаўся пад уплывам ВКЛ). А вось з часоў Івана ІІІ ён далучыў даўняга ворага Масквы – Цвярское княства. Выказвае прэтэнзіі на беларускія і украінскія землі.

На працягу першых сто гадоў свайго існавання ВКЛ было адзіным цэнтрам збірання ўсходнеславянскіх земляў. Гэтае збіранне з'яўлялася фактычна вызваленнем народаў усходніх славян ад татара-мангольскага іга, не было накіравана на заваёву і падпарадкаванне сілаю ВКЛ. З сярэдзіны 14 ст. аналагічную справу пачынае рабіць Маскоўскае княства. Яго ўладары ў 1328 годзе атрымалі ханскі ярлык на збіранне даніны для Арды з суседніх рускіх княстваў. Асабліва гэты ярлык удала выкарыстаў Іван І Каліта ("Мяшок з грашыма"). Ён толькі частку даніны аддаваў хану Залатой Арды, а частку прысвойваў сабе. У выніку Маскоўскае княства стала багацець і аказваць ваенны і эканамічны ўплыў на іншыя княствы. Пачалося аб’яднанне ўдзельных княстваў вакол Масквы. Яно ішло пад пагрозай расправы за непаслухмянасць як з боку Залатой Арды, так і ад войск Івана І.

Такім чынам, збіранне славянскіх (рускіх) земляў вакол Масквы праходзіла ў асноўным узброеным шляхам, накіраваным супраць гэтага народа і не вызваляла яго ад татара-мангольскага іга. І ў гэты час 2 цэнтры аб'яднання рускіх зямель сустрэліся ў сваіх інтарэсах і пачалася барацьба паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам. Барацьба ішла з пераменным поспехам, асабліва за Смаленск, Бранск, Пскоў, Ноўгарад.

З сярэдзіны 15 ст. маскоўскія князі пачалі ствараць ідэалогію, якая апраўдвала бы пашырэнне Маскоўскага княства за кошт ВКЛ. Гэтая ідэалогія атрымала такую фармулёўку: "2 Рыма падоша, трэці стаіць, а чацвёртаму не быць". 1 Рым – Рымская імперыя, 2 –Візантыя, 3 – Маскоўская імперыя. Гэта ідэалогія асабліва стала выкарыстоўвацца пасля таго, як маскоўскі князь Іван ІІІ ажаніўся з сястрой апошняга Візантыйскага імператара Соф'яй (1472 г.) і быў пераняты герб – двухгаловы арол. Акрамя таго, князь Іван ІІІ прыняў тытул цара ("цэзар"). Ён абвясціў усе землі ўсходніх славян, асабліва праваслаўнага веравызнання сваёй вотчынай, якая засталася ў спадчыну ад Кіеўскай Русі. Пачаліся частыя і вельмі крывавыя напады на ўсходнія землі ВКЛ. Праваслаўная царква таксама стала ўносіць сваю долю на ўзмацненне Маскоўскага княства. У выніку гэтага магнаты і шляхта, незадаволеныя каталізацый эліты ВКЛ, сталі пераходзіць на бок Масквы разам са сваёй чэляддзю. За час 1450-1520 гг. беларускія князі перайшлі ў Маскоўскае княства (Варатынскія, Вяземскія, Глінскія, Бельскія і іншыя).

Пасля 1480 года, калі адбылося вызваленне ўсходнеславянскіх княстваў ад татара-мангольскага іга, маскоўскія цары пачалі актыўную агрэсіўную палітыку супраць ВКЛ, каб адабраць для сябе шматлікія землі. Пачаліся бясконцыя войны, якія іші з пераменным поспехам. Асабліва шмат было войнаў за Смаленск.

У 1500 годзе князь ВКЛ (Аляксандр) накіраваў з Вільні 4-тысячны атрад гетмана Канстанціна Астрожскага сцерагчы межы ВКЛ з Масковіяй. А маскоўцы з іх 40-тысячным войскам (у 10 разоў больш) сустрэліся на рацэ Ведраш (Смаленск). Уступаць у бітву 4 супраць 40 – самагубства.

Але гетман К.Астрожскі вырашыў: “ мала ці многа маскоўцаў будзе, ды толькі ўзяўшы Бога ў падмогу будзем біцца з імі, а не біўшыся – назад не вяртацца”. Праваслаўны гетман і яго атрад разгромлены, гетман трапіў у палон (пазней уцячэ) – гэта была першая значная перамога маскоўцаў над войскам ВКЛ.

У 1503 г. – спалілі Оршу, разрабавалі Мсціслаў, Полацк, Віцебск.

1507-1508 гг. – заключаны вечны мір, але бакі разумелі, што гэта была перадышка.

1512 годзе вайна аднавілася (цягнулася 10 год). Адна з наступальных аперацый – бітва пад Оршай (рацэ Крапіўна).

8 верасня 1514 годзе – 35 тыс. вояў гетмана Астрожскага (з бел-чырвона-белым штандартам) ушчэнт разбілі 80-тысячнае маскоўскае войска Васіля ІІІ. Тады Васіль заявіў: для мяне тыя, хто трапіў у палон – мёртвыя (як і Сталін в у ВАВ). Бітва пад Оршай – адна з буйнейшых бітваў на тэрыторыі Еўропы таго часу. Еўрапейскія стратэгі доўгі час вывучалі тактыку Астрожскага. Тым не менш Масковія, сабраўшы новыя войскі, будзе нападаць не раз і рабаваць беларускія землі.(Лівонская вайна 1557-1582 гг. – дамаганні на беларускія і ўкраінскія землі).

Войны з Масковіяй вялі да спусташэнняў, знясілення ВКЛ і стварэння РП.

Такім чынам, створанае ў 30-я гг. 13 ст. ВКЛ была федэрацыяй народаў Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі, дзе жылі як праваслаўныя, так і католікі. Гедымін, які быў мудрым правіцелем, не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву ў такой шматрэлігійнай дзяржаве, якой з'яўлялася ВКЛ. Усе народы, якія прымалі ўдзел ва ўтварэнні ВКЛ, найперш сучасныя літоўскі і беларускі, лічацца гісторыкамі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.

ВКЛ паўстала як балта-ўсходнеславянская дзяржава са значнай перавагай усходнеславянскіх тэрыторый. Аб'яднанне ў 1 дзяржаву дапамагло народам выстаяць у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і татара-мангольскім нашэсцем, не падпасці пад уладу чыжынца. Гэта была адна з самых мудрых дзяржаў сярэднявечча і Адраджэння, якая ўпісала сваю славутую старонку ў еўрапейскую і сусветную гісторыю.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 388; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.