![]() КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Гаштольд
Альбрэхт (? —снеж. 1539) Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Паходзіў з магнацкага (з 1529
ГВАНЫНІ (Guagnini) Аляксандр (1534—1614) Псторык. Нарадзіўся ў г. Верона, Італія. 3 1550-х гадоў служыў ротмістрам у войску Вялікага княства Літоўскага. Удзельнік Лі-вонскай вайны 1558— %Ъ, камендант Віцеб-ска. Вьшаў «Хроніку Еўрапейскай Сарма-тыі» на лацінскай (1578, 1581) i польскай (1611) мовах, у якой даў шмат звестак па гісторыі i геаграфіі Вялікага княства Літоў-скага. Ёсць апісанні матэрыяльнай i духоў-най культуры, звычаяў i абрадаў насельніц-тва Беларусі, галоўным чынам Верхняга Падняпроўя, гарадоў i крэпасцей Беларусі. Гістарычныя звесткі пра Беларусь у асноў-ным запазычаны з «Хронікі польскай, лі-тоўскай, жамойцкай i ўсяе Русі» М.Стрый-коўскага. Шт.: Витебская старина (Сост. А.П.Сапунов. Т. 4. Витебск, 1885; У л а щ и к Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. І.У.Чаквін. ГЕДЗІМІН, Гедымін (каля 1275—1341) Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1316—41. Найбольш верагодна, паходзіў ад полацкіх князёў. Яго брат Воін (хрысці-янскае імя Васіль) быў полацкім князем. Велікакняжацкі прастол Г. заняў пасля смерці брата Віценя. Княжыў 25 гадоў, бацька сямі сыноў, у т.л. Альгерда, Кейсту-та, Яўнуты, Любарта. Заснавальнік дынас-тыі Гедзімінавічаў. Яго палітыка была накі-равана галоўным чынам на ўнутранае i знешняе ўмацаванне Беларуска-Літоўскай дзяржавы i расшырэнне яе тэрыторыі. Га-лоўнай знешняй пагрозай на той час была агрэсія Тэўтонскага ордэна, што вымусіла Г. заключыць у 1322 саюз з мазавецкім князем, a ў 1325 — з каралём Польшчы. Выкарыстоўваючы супярэчнасць паміж Рыгаю i ордэнам, Г. нанёс крыжакам шэ-раг паражэнняў, у т.л. найбольшае ў 1331. У сваёй дзейнасці ўлічваў інтарэсы бела-рускіх феадалаў i арыентаваўся пераважна на ix падтрымку. Беларускіх феадалаў (Да-выда Гарадзенскага, Васіля Полацкага i
інш.) прызначаў на важныя пасады, даваў дыпламатычныя i вайсковыя даручэнні. Усё гэта спрыяла мірнаму далучэнню да Беларуска-Літоўскай дзяржавы Віцебскай, Берасцейскай, Мінскай, Турава-Пінскай i інш. зямель Беларусі. Ён фактычна завяр-шыў аб'яднанне беларускіх i літоўскіх зямель, пачатае вялікімі князямі Міндоўгам [каля 1230—63] i Віценем [каля 1295— 1316]. Меў уплыў на Кіеў i Смаленск, з 1340 на Валыні княжыў яго сын Любарт. Супрацьстаяў аб'яднаўчай палітыцы мас-коўскага князя Івана Каліты, змагаўся за ўплыў на Пскоў i Ноўгарад. У 1323 ён пе-ранёс сталіцу Вялікага княства Літоўскага з Новагародка (Навагрудка) у Вільню, разме-шчаную на літоўска-беларускім этнічным памежжы. Тытулаваў сябе «вялікім князем літоўцаў i рускіх». Удасканальваў вайско-вую справу, будаваў манументальныя крэ-пасці, культавыя пабудовы (пры ім на Бе-ларусі заснаваны Лідскі, Крэўскі, Нава-грудскі, Гродзенскі, Віленскі i інш. замкі). У гэты час ствараліся выдатныя творы прыкладнога мастацтва, скульптуры, бага-тыя рукапісныя кнігі (Аршанскае, Мсціс-лаўскае, Друцкае, Лаўрышаўскае евангеллі, Смаленскі псалтыр), летапісы i інш. У га-радах Г. сяліў замежных рамеснікаў (з гэ-тым звяртаўся да ганзейскіх гарадоў), за-ключыў некалькі гандлёвых пагадненняў з Рыгаю, расшырыў дыпламатычныя сувязі з інш. дзяржавамі. Палітычная цэнтраліза-цыя ў дзяржаве паскорыла сацыяльна-эка-намічнае i культурнае развіццё Беларуска-Літоўскай дзяржавы, спрыяла фарміраван-ню беларускай, літоўскай i ўкраінскай на-роднасцей. Хоць быў язычнікам (ёсць звес-ткі, што ў канцы жыцця прыняў хрысціян-ства паводле каталіцкага абраду), вёў палі-тыку верацярпімасці, 5 яго сыноў прынялі праваслаўе. Загінуў пры асадзе нямецкай крэпасці Баербург. Улада ў дзяржаве з гэта-га часу стала спадчыннай. Пасля смерці Г. вялікім князем стаў яго малодшы сын Яўнут, a з 1345 —другі сын Альгерд. Літ.: Дашкевич Н. Заметки по истории
ГЕЛЬТМАН (Heltman) Віктар (23.12.1796—16.7.1874) Рэвалюцыянер, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Вярховічы Брэсцкага павета Слонімскай губ. (цяпер Камянецкі р-н). Скончыў Свіс-лацкую гімназію. У 1819 заснаваў у Варшаве рэвалюцыйную студэнцкую арганізацыю «Саюз вольных палякаў», рэдактар яе органа «Dekada Polska» («Польская дэкада»). 3 удзелам Г. i яго брата Іосіфа ў 1819 створа-на тайная патрыятычная арганізацыя ў Свіслацкай гімназіі Гродзенскай губ. Удзельнік паўстання 1830—31 у Польшчы, на Беларусі i ў Літве, падрыхтоўкі кракаў-скага паўстання 1846, рэвалюцыйных па-дзей у Галіцыі 1848, кіраўнік абароны Дрэздэна ў час рэвалюцыі 1848—49 у Гер-маніі. Адзін з аўтараў маніфеста польскага дэмакратычнага таварыства. Лічыў за неаб-ходнае аб'яднаць барацьбу за незалежнасць Польшчы з барацьбой за ліквідацыю феа-дальна-прыгонніцкіх адносін рэвалюцый-ным шляхам. Памёр у эміграцыі ў Бруселі. Te:. Emigracja polska od. r. 1831 do 1863: Krotki rys historyczny. Lipsk, 1865; Demokracja polska na emigracji. Lipsk, 1866.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 339; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |