Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дразд0в1ч

ДОЎНАР

ДОЎПРД

ДОЎПРД

Анёл (2.12.1776—26.4.1835)

Філосаф, логік, псіхолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Юркаўшчына Мсціслаўскага паве-та. 3 1786 вучыўся ў Мсйіслаўскай школе езуітаў, потым у школе піяраў у Дуброуне (Магілёўская губ.). У 1791 уступіў у ордэн піяраў у Любяшове (Мінскай губ.) i рыхта-ваўся да настаўніцкай дзейнасці ў калегіуме піяраў у Дубровіцы (Валынская губ.), дзе ў свой час выкладаў К.Нарбут; магчыма. па яго канспектах i рыхтаваўся Д. Пасля вучо-бы ў Віленскай акадэміі выкладаў геагра-фію, матэматыку, фізіку, французскую мо-ву, паэтыку i рыторыку ў піярскіх вучылі-шчах: Лідскім (1796), Вількамірскім (1797), Расіенскім (1798—1800), Віцебскім (1801), Шчучынскім (1804—06), Любяшоўскім (1807—08). У 1814—15 выкладаў польскую літаратуру ў Дамбравіцкай піярскай семіна-рыі. У час захопу Вільні войскамі Напалео-на быў капеланам Віленскай гімназіі i сак-ратаром мясцовага аб'яднання піяраў. У 1816, калі была адноўлена дзейнасць Га-лоўнай духоўнай семінарыі, Д. выконваў абвязкі яе капелана (да закрыцця універсі-тэта). Адначасова з 1818 чытаў лекцыі ва універсітэце па логіцы i псіхалогіі, з 1821 — поўны курс тэарэтычнай i практычнай філа-софіі. Ужо да таго часу Д. надрукаваў у ча-сопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі дзён-нік») артыкул пра філасофію кантыянца Ф.Яронскага, манаграфію «Аб логіцы, ме-тафізіцы i маральнай філасофіі» (Вільня, 1821). Захавалася шмат канспектаў у рука-пісах, якімі Д. карыстаўся ў час выкладан-ня ў Віленскім універсітэце. Д. падрыхтаваў тры тамы твораў па логіцы, але пры жыцці надрукаваны толькі 1-ы том — «Выклад прыродных правіл мыслення, або Логіка тэарэтычная i практычная» (Полацк, 1828). Захаваліся экзаменацыйныя пытанні Д. па курсе логікі i філасофіі (дарэчы, з адказамі на ix К.Міцкевіча). У 1828 ён абараніў док-тарскую дысертацыю па тэалогіі «Пра цу-ды». Паводле сведчання сучаснікаў, сту-дэнтаў i прафесараў, Д. — чалавек мяккі, добразычлівы, верапаслухмяны, хоць i хваравіты, чытаў лекцыі манатонна, але быў вельмі дасведчаны ў навуках, асабліва ў фі-ласофіі.

У яго творчай дзейнасці філасофія i тэа-логія амаль заўсёды спалучаліся ці дапаў-нялі адна адну. A ў саміх творах яны іма-нентна былі проціпастаўлены адна адной, хоць сам Д. да гэтага не імкнуўся i толькі ў некаторых выпадках падкрэсліваў, што ў тэалогіі i філасофіі разглядаюцца розныя сферы быцця свету, таму нельга адным падмяняць другое. Спадчына Д. з цягам часу высвечваецца ўсё глыбей i як бы ў но­вых ракурсах. У рамках традыцый філасоф-скай думкі філасофія Д. — нармальная з'я-ва ў нашай рэгіянальнай культуры i адна­часова гэта з'ява па многіх паказчыках арыгінальная. Сваю адзіную сістэму сенсуа-лістычнай логікі Д. стварыў, ідучы ўслед за такімі карыфеямі гэтага кірунку думкі, як Дж.Лок, Э.Кандыльяк, шатландскія фі-лосафы (Рьщ, Сцюарт i інш.), а таксама за айчыннай традыцыяй (Нарбут, браты Сня-дэцкія). Затое псіхалагічную логіку з дэта-лёвымі распрацоўкамі i з улікам дасягнен-няў пачатку 19 ст. ён стварыў упершыню. У гэтай сістэме логікі падрабязна распра-цаваны ўзнікненне i эвалюиыя дзіцячых разумовых здольнасцей. Тут, верагодна, праявіліся практыка яго як настаўніка i пе-дагагічная здольнасць, а таксама яго эру-дьшыя філасофска-педагагічнага кірунку. Першай прыступкай у пазнанні, а значьшь i ў логіцы, Д. лічыў успрыманне, якое пас-тупова пераходзіць у сукупнасць ix, а по­тым ва ўяўленне. У гэтым працэсе, на яго думку, вырашальная роля належыць «цьві-чэнню», бо гэта тое, што фіксуе адносіны рэчаў у нашай свядомасці.

Падобныя ідэі Д. выказваў яшчэ ў пер-шым сваім артыкуле, пра Ф.Яронскага, ма-быць, пад уплывам твораў як самога рэ-цэнзуемага, так i філосафа I.Канта, на по-глядах якога Д. заўсёды засяроджваў сваю ўвагу, хоиь прынцыпова не пагаджаўся з кантаўскай апрыярыстычна-агнастычнай канцэпцыяй. Ужо ў ранніх сваіх творах Д. не пагаджаўся з тымі, хто высоўваў і ад-стойваў ідэю трансцэндэнтнасці рэчаў. Ён наогул скептычна ставіўся да ідэі транс-цэндэнтнасці, што супярэчыць прынцыпу тэалогіі. Д. не пагаджаўся з Кантам у га-лоўным сцвярджэнні трансцэндэнтальнага ідэшіізму — існуюць рэчы, непадуладныя чалавечаму пазнанню — «рэчы ў сабе», ці ноўмены. Ён сцвярджаў: «Паколькі мы да

 

 

вялі, што ўяўленне аб чыстай прасторы з'яўляецца адмоўным адносна ўяўлення поўнай працягласці, то адсюль вынікае, што памылковым з'яўляецца адзін з асноў-ных прынцыпаў, на якім Кант пабудаваў абгрунтаванне сваёй трансцэндэнтальнай адчувальнасці, сцвярджаючы, што ўяўленне чыстай прасторы з'яўляецца ўяўленнем сапраўды разумовым, свабодным ад усяля-кіх эмпірычных элементаў i таму ён назы-вае яго ўяўленнем a priori». Д. прааналіза-ваў супярэчнасці ў канцэпцыі Канта аб ноўменах: калі знешняя рэальнасць пахо-дзіць выключна з чыстай формы, якой ні-чога падобнага не можа адпавядаць у рэчах у сабе, то гэтыя рэчы, або ноўмены, не мо-гуць быць на самай справе знешнімі аднос­на чалавечага розуму. Асноўная крытыка Д. скіравана на суб'ектыўны ідэалізм, хоць дастаецца i некаторым прадстаўнікам аб'ектыўнага ідэалізму. Французскіх матэ-рыялістаў ён называе, але не хваліць i не ганьбіць. У лекцыйным курсе «Філасофія» яны ўпамінаюцца як бы з павагай. I гэта — даніна філасофскай аб'ектыўнасці, заўсёды характэрная для Д., які імкнуўся да ства-рэння рацыянальна-аб'ектыўнай філасоф-скай канцэпцыі карціны свету.

Абапіраючыся на класікаў дакладных навук i прыродазнаўства (Бэкан, Капернік, Ньютан, Галілей, Кеплер, Дэкарт i інш.), Д. па сутнасці схіляўся да механістычнай карціны свету, прымаючы за першаэлемен-ты існуючага т. зв. механічныя элементы свету. Такая пазіцыя — адлюстраванне складанасці праблемы, з аднаго боку, i na-радаксальнасці аб'яднання розных пачат-каў светапогляду — з другога. Д. прытрым-ліваўся т. зв. філасофіі здаровага розуму, якая ў цэласнай форме была ў шатландскіх філосафаў (Рыд, Сцюарт i інш.). У адпа-веднасці з яе прынцыпамі Д. крытыкуе кантыянства, знаходзячы часам вельмі моцныя аргументы супраць агнастыцызму i апрыярызму, асабліва ў сферы крытыкі трансцэндэнтальнай эстэтыкі Канта («Кры­тыка чыстага розуму»). Яго крытыка трансцэндэнтальнай дыялектыкі была менш удалай, таму што пераадолець тыя цяжкія праблемы, якія ставіў у ей Кант, Д. не ўдалося. Але Д. супрацьпастаўляў трансцэндэнтальнаму ідэалізму канцэпцыю здаровага розуму, якая абапіратася на сен-суалізм, эмпірычную псіхалогію, асабліва дзіцячую механічную карціну свету i т.зв. натуральную тэалогію. Такая амальгама ідэй вельмі спецыфічная. Яна не можа цал-кам процістаяць новай філасофскай плыні, што пачынаецца з Канта, але яе аргумента-цыя часам трапная i ў асобных кірунках дае рацыянальныя i прымальныя для наву-кі шляхі. Яго структура псіхалагізаванай логікі найбольш падыходзіла для нашай, рэгіянальнай (сумесна з літоўцамі i паляка-мі) навукі, якая ў канцы 18 — пач. 19 ст. стала амаль цалкам натуралізаванай i лічы-ла за ідэал матэматыку i фізіку. Такая ары-ентацыя давала ўпэўненасць Д. ў ідэальнай ісціне гэтых навук i дастатковасці ix у аб-грунтаванні філасофскага падыходу да вы-вучэння свету. Д. верыў у цывілізацыйную, гуманістычную ролю дакладных навук i тэхнікі; здаецца, сам Бог, на яго думку, да гэтага вядзе планету Зямля. А тое, што не-каторыя вучоныя проціпастаўлялі навуку рэлігіі, ён амаль не заўважаў, не чапаў атэ-істаў у сваіх філасофскіх творах, a толькі ў асобных тэалагічных працах i пропаведзях.

Асноўным аб'ектам крытыкі Д. стаў Кант, асабліва кантыянства — найбольш модны філасофскі кірунак пач. 19 ст. У па-леміцы з імі складвалася яго асабістая фі-ласофія. Не прымаючы суб'екта ідэалізму наогул, Д. лічыў, што «Джон Берклі стаў галавой ідэалістаў, даводзіў у творах, якія сам выдаў, што матэрыяльныя сутнасці не могуць мець ніякай сапраўднай рэчаіснас-ці. Квінтэсенцыя філасофіі Д. ў наступ-ным: давесці рэчаіснасць быцця матэры-яльных прадметаў (паводле Д. — «субстан-цый»), рэчаіснасць усяго сусвету, створана-га Богам. Яго праца так i называецца «Рэ-чаіснасць чалавечых ведаў» (1839, апубліка-вана Фіялкоўскім пасля смерці Д.). Д. пры-трымліваўся хрысціянскай філасофіі ў яе аснове, але ў дэталях i ў аргументацыі ім-кнуўся да карыфеяў натуралізму, матэрыя-лізму i сенсуалізму. Гэты парадокс i ўласці-вы яго філасофіі, у якой спалучаюцца роз-ныя i нават процілеглыя пачаткі. Сам Д. лічыў зусім натуральным, што «час, пра-стора, матэрыяльныя субстанцыі» — аб'ек-тыўнага паходжання i маюць натуральную рэчаіснасць; ім адпавядаюць першасныя паняцці. «Правілы філасофіі не могуць бьтць праціўнымі здароваму розуму, а ён вымагае неабходнасці аб'ектыўнага быцця знешніх прадметаў». Існуе закон самога свету i пазнання — тое, што ўспрымае ча-лавек як аб'ектыўнае, на самай справе та-кім i з'яўляецца, бо так уладкаваны свет i чалавечае пазнанне, яго розум, а пацвяр

 

 

вялі, што ўяўленне аб чыстай прасторы з'яўляецца адмоўным адносна ўяўлення поўнай працягласці, то адсюль вынікае, што памылковым з'яўляецца адзін з асноў-ных прынцыпаў, на якім Кант пабудаваў абгрунтаванне сваёй трансцэндэнтальнай адчувальнасці, сцвярджаючы, што ўяўленне чыстай прасторы з'яўляецца ўяўленнем сапраўды разумовым, свабодным ад усяля-кіх эмпірычных элементаў i таму ён назы-вае яго ўяўленнем a priori». Д. прааналіза-ваў супярэчнасці ў канцэпцыі Канта аб ноўменах: калі знешняя рэальнасць пахо-дзіць выключна з чыстай формы, якой ні-чога падобнага не можа адпавядаць у рэчах у сабе, то гэтыя рэчы, або ноўмены, не мо-гуць быць на самай справе знешнімі аднос­на чалавечага розуму. Асноўная крытыка Д. скіравана на суб'ектыўны ідэалізм, хоць дастаецца i некаторым прадстаўнікам аб'ектыўнага ідэалізму. Французскіх матэ-рыялістаў ён называе, але не хваліць i не ганьбіць. У лекцыйным курсе «Філасофія» яны ўпамінаюцца як бы з павагай. I гэта — даніна філасофскай аб'ектыўнасці, заўсёды характэрная для Д., які імкнуўся да ства-рэння рацыянальна-аб'ектыўнай філасоф-скай канцэпцыі карціны свету.

Абапіраючыся на класікаў дакладных навук i прыродазнаўства (Бэкан, Капернік, Ньютан, Галілей, Кеплер, Дэкарт i інш.), Д. па сутнасці схіляўся да механістычнай карціны свету, прымаючы за першаэлемен-ты існуючага т. зв. механічныя элементы свету. Такая пазіцыя — адлюстраванне складанасці праблемы, з аднаго боку, i na-радаксальнасці аб'яднання розных пачат-каў светапогляду — з другога. Д. прытрым-ліваўся т. зв. філасофіі здаровага розуму, якая ў цэласнай форме была ў шатландскіх філосафаў (Рыд, Сцюарт i інш.). У адпа-веднасці з яе прынцыпамі Д. крытыкуе кантыянства, знаходзячы часам вельмі моцныя аргументы супраць агнастыцызму i апрыярызму, асабліва ў сферы крытыкі трансцэндэнтальнай эстэтыкі Канта («Кры­тыка чыстага розуму»). Яго крытыка трансцэндэнтальнай дыялектыкі была менш удалай, таму што пераадолець тыя цяжкія праблемы, якія ставіў у ей Кант, Д. не ўдалося. Але Д. супрацьпастаўляў трансцэндэнтальнаму ідэалізму канцэпцыю здаровага розуму, якая абапіратася на сен-суалізм, эмпірычную псіхалогію, асабліва дзіцячую механічную карціну свету i т.зв. натуральную тэалогію. Такая амальгамаідэй вельмі спецыфічная. Яна не можа цал-кам процістаяць новай філасофскай плыні, што пачынаецца з Канта, але яе аргумента-цыя часам трапная i ў асобных кірунках дае рацыянальныя i прымальныя для наву-кі шляхі. Яго структура псіхалагізаванай логікі найбольш падыходзіла для нашай, рэгіянальнай (сумесна з літоўцамі i паляка-мі) навукі, якая ў канцы 18 — пач. 19 ст. стала амаль цалкам натуралізаванай i лічы-ла за ідэал матэматыку i фізіку. Такая ары-ентацыя давала ўпэўненасць Д. ў ідэальнай ісціне гэтых навук i дастатковасці ix у аб-грунтаванні філасофскага падыходу да вы-вучэння свету. Д. верыў у цывілізацыйную, гуманістычную ролю дакладных навук i тэхнікі; здаецца, сам Бог, на яго думку, да гэтага вядзе планету Зямля. А тое, што не-каторыя вучоныя проціпастаўлялі навуку рэлігіі, ён амаль не заўважаў, не чапаў атэ-істаў у сваіх філасофскіх творах, a толькі ў асобных тэалагічных працах i пропаведзях.

Асноўным аб'ектам крытыкі Д. стаў Кант, асабліва кантыянства — найбольш модны філасофскі кірунак пач. 19 ст. У па-леміцы з імі складвалася яго асабістая фі-ласофія. Не прымаючы суб'екта ідэалізму наогул, Д. лічыў, што «Джон Берклі стаў галавой ідэалістаў, даводзіў у творах, якія сам выдаў, што матэрыяльныя сутнасці не могуць мець ніякай сапраўднай рэчаіснас-ці. Квінтэсенцыя філасофіі Д. ў наступ-ным: давесці рэчаіснасць быцця матэры-яльных прадметаў (паводле Д. — «субстан-цый»), рэчаіснасць усяго сусвету, створана-га Богам. Яго праца так i называецца «Рэ-чаіснасць чалавечых ведаў» (1839, апубліка-вана Фіялкоўскім пасля смерці Д.). Д. пры-трымліваўся хрысціянскай філасофіі ў яе аснове, але ў дэталях i ў аргументацыі ім-кнуўся да карыфеяў натуралізму, матэрыя-лізму i сенсуалізму. Гэты парадокс i ўласці-вы яго філасофіі, у якой спалучаюцца роз-ныя i нават процілеглыя пачаткі. Сам Д. лічыў зусім натуральным, што «час, пра-стора, матэрыяльныя субстанцыі» — аб'ек-тыўнага паходжання i маюць натуральную рэчаіснасць; ім адпавядаюць першасныя паняцці. «Правілы філасофіі не могуць бьтць праціўнымі здароваму розуму, а ён вымагае неабходнасці аб'ектыўнага быцця знешніх прадметаў». Існуе закон самога свету i пазнання — тое, што ўспрымае ча-лавек як аб'ектыўнае, на самай справе та-кім i з'яўляецца, бо так уладкаваны свет i чалавечае пазнанне, яго розум, а пацвяр-

 

 

е гэтаму даецца чалавечаи практыкаи i навукай. Філасофіі здаровага розуму Д. прытрымліваўся ў розных пытаннях: у метафізіцы, логіцы, маральнай філасофіі, у гісторыка-філасофскіх поглядах. Знойдзе-ныя яго рукапісы разам з філасофскімі творамі даюць магчымасць рэканструяваць усю філасофскую сістэму Д. Асноўныя яе часткі: гісторыя філасофіі, логіка, метафізі-ка (ці тэалогія натуральная), маральная фі-ласофія; кожная з гэтых частак падзяляец-ца на шмат іншых «сваіх раздзелаў». У пер-шым раздзеле ён разглядае i антычную фі-ласофію, i схаластыку, i філасофію новага часу. Адчуваюцца сімпатыі да Ф.Бэкана, Р.Дэкарта, Дж.Лока, Кандыльяка i да ка-рыфеяў прыродазнаўства — Каперніка. Кеплера, Галілея, Ньютана, Лавуазье i інш. У логіцы, якая разглядае асноўныя разумо-выя здольнасці чалавека i звязаныя з імі суджэнні, гіпотэзы i т.д., Д. шмат у чым за крытэрый (эталон) зноў бярэ прыродазнаў-ства. У яго нават ёсць т. зв. «натуральны сілагізм» — адносіны паняццяў адпавяда-юць адносінам рэчаў. У яго логіцы значная ўвага аддаецца індуктыўным метадам і сіла-гізмам, якія добра ілюструюць сувязь ін-дукцыі з прыродазнаўствам. Найбольш ці-кавы ў гэтых адносінах яго рукапіс «Філа-софія» (курс лекцый за 1821—22). Яму на-лежыць распрацоўка прынйыпаў i метада-логіі філасофіі «здаровага розуму» на Бела­русь Філасофія Асветніцтва паўплывала на многія яго філасофскія ідэі, у т.л. i на ма-ральную філасофію, у якой шмат што аба-піраецца на эўдэманізм i асветніцкую эты-ку. Асноўнай мэтай маралі Д. лічыць цягу да шчасця — спружыну паводзін людзей. Таму менавіта першая кампанента маралі — агульная практычная філасофія, што акрэс-лівае шляхі да шчасця i тыя агульныя зако­ны, якімі трэба кіравацца; этыка ў строгім яе разуменні выкладае аснову правоў i ма-ральных абавязкаў чалавека; аскетыка рас-тлумачвае, на чым грунтуецца маральная дабрата i як яе набыць. Гэта вышэйшая ас-нова маралі павінна задавальняць чатыры правілы: быць самадастатковай i не выні-каць ні з аднаго больш высокага правіла; быць дакладнай ці такой, каб з яе вынікалі ўсе астатнія правілы; быць яснай, г. зн. да-ваць чалавеку безумоўны крытэрый адроз-ніваць дзеянні «благачэсныя» ад «неблага-чэсных»; быць лёгкай, каб без асаблівых цяжкасцей ей маглі карыстацца ў канкрэт-ных выпадках. Гэты прынцып павіненулічваць шчасце як мага боджэннльшай колькас-ці людзей. Але галоўнае ў ім — голас сум-лення. Здаецца, тут у Д. сфакусіраваліся розныя этычныя вучэнні — i хрысціян-скае, i асветніцкае: «голас сумлення» паві-нен працаваць ва унісон з ведамі, бо без ix нельга прызнаць учынак маральным. Адзін-ства сумлення i даволі глыбокіх ведаў — вось умова сапраўды маральнага акта. Мараль-ны імператыў Д. гучыць так: «Так рабі заў-сёды, каб не было сорамна апавядаць уся-му свету пра сваё дзеянне i пра пабуджаль-ныя матывы, якія цябе да яго накіравалі».

У Д. больш моцна, чым у Канта, пад-крэслены сутнасна маральныя патрабаван-ні да асобы: асабістая адкрытасць свету як вышэйшы прынцып маралі (у Канта гэта тое, што можна ўзвесці ў агульны мараль-ны закон). Такім чынам, у Д. як бы ўвязва-ецца асабістае сумленне і карысць (вышэй­шая) чалавецтва, многіх асоб ці адной асо­бы. Тут супадаюць добраахвотнасць (праз пэўныя веды) i маральнасць. Таму, на яго думку, маралі трэба вучыць з дзяцінства, растлумачваць сувязі маралі і жыццяў у свеце, i тут вельмі прыдатны асабісты пры-клад. Трэба з маленства клапаціцца пра ду­шу, не забруджваць яе. Цікавыя ідэі выка­заны Д. у рукапісе «Параўнанне псіхалогіі чалавека i жывёл», дзе ёсць вельмі ўдалыя для таго часу назіранні колькасна-якасных характарыстык псіхалагічнай сферы розных відаў i індывідаў сярод ix. Асобнае месца ў літаратурнай спадчыне Д. займае яго док-тарская дысертацыя па тэалогіі «Пра цу-ды». У яе аснове даследаванне евангельскіх сведчанняў пра цуды самога Ісуса Хрыста і тыя, што адбываліся з ім. Прааналізаваўшы розныя тыпы цудаў і таго, што людзі лі-чаць цудамі, Д. прыходзіць да высновы, што сапраўднае цуда заўсёды ў сваей асно­ве мае дабро i напамінае людзям пра існа-ванне Бога, накіроўваючы ix да добрых учынкаў. Д. вінаваціў Юма i Канта ў тым, што яны вельмі скептычна ставяцца да рэ-ачьнасці цудаў: «Д. Юм памыляўся, — пі-ша Д., — калі гэты ўсеагульны закон пры-чыннасці зрабіў цалкам эмпірычным...», бо гэта ўсеагульны закон свету i самога мыс-лення. Не трэба змешваць метафізічны за­кон прычыннасці і яго эмпірычныя (част-ковыя) праявы, бо яны не абсалютныя, а верагодныя. Увесь свет так створаны най-вышэйшым Розумам, што ёсць законы вечныя, неадменныя, i ў т.л. законы рэаль-насці існавання рэчаў i ix прычыннай сувя

 

 

зі. Д. крытыкаваў тых багасловаў, якія сці-раюць межы паміж боскім i натуральным, імкнуўся тэарэтычна абгрунтаваць тэалагіч-ную канцэпцыю цуда. Гэтыя намаганні сведчаць не толькі пра супярэчлівасць яго метаду філасофствавання, але i пра тое, што ён йалкам знаходзіўся ў рамках заход-нехрысціянскай традыцыі, а яго замілаван-не натуральнымі навухамі i ix стваральніка-мі не выводзіла яго за рамкі гэтай трады-цыі i не вырашала тых парадоксаў, якія ўздзейнічалі на Д.-філосафа i прычынялі яму пакуты ў жыцці.

Te.: Antykrytyka. Odpowiedz autora na recenzję jego clzjela pt. «Przyrodzone myślenia prawidła» wizerenki i roztrazasenia naukowa, t. IX, 1839. S. 131—149; 196—220.

Jlim:. Дорошевич Э.К. Аниол Довгирд — мыслитель эпохи Просвещения. Мн., 1967.

Э. К.Дарашэвіч.

Самуіл

Паэт канца 16 — пач. 17 ст. Паходзіў з Ашмяншчыны. У 1624 выдаў твор на біб-лейскія тэмы «Гісторыя пра Сусанну», a ў 1626 — гістарычную паэму «Генеалогія, або Кароткае апісанне вялікіх літоўскіх князёў і ўчыненых імі значных i мужных подзвігаў» (паводле М.Стрыйкоўскага), у якой апісаны бітвы з татарамі за Мінск, Друцк, Віцебск, падзеі ў Навагрудку, Грод-не, Полацку, Пінску, Тураве, уславіў муж-насць i гераізм беларуска-літоўскіх воінаў. Творы Д. друкаваліся ў Любчанскай дру-карні.

Норберт Вікенцьевіч

Прыродазнавец, педагог 19 ст. Паходзіў з Магілёўшчыны. Выкладаў прыродазнаў-чую гісторыю ў Магілёўскай гімназіі. Адна-часова рабіў батанічныя i прыродазнаўчыя назіранні, праводзіў доследы ў наваколлях Магілёва. Вынікі сваёй навуковай дзейнас-ці ў 1855—58 друкаваў у бюлетэні Маскоў-скага таварыства даследчыкаў прыроды (апісаў 865 відаў кветкавых i споравых рас-лін). У 1862 выбраны правадзейным чле­нам гэтага таварыства. У 1863 пераведзены ў Пецярбург, дзе займаўся педагагічнай дзейнасцю; з 1867 супрацоўнічаў у «Журна­ле Министерства народного просвещения», у якім апублікаваў шэраг артыкулаў па пра-блемах адукацыі.

Псторык, этнограф, фалькларыст i літа-ратуразнавец, доктар гістарычных навук (1905), прафесар (1902). Нарадзіўся ў г. Рэ-чыца Мінскай губ. (цяпер Гомельская вобл.) у сям'і служачага. Скончыў Рэчыц-кае народнае вучылішча i Мазырскую пра-гімназію. Выключаны з 1-й Кіеўскай гім-назіі за ўдзел у тайных гуртках моладзі i ха-ванне нелегальнай літаратуры. У 1889 здаў экстэрнам экзамен на атэстат сталасці i паступіў на гісторыка-філалагічны факуль-тэт Кіеўскага універсітэта (скончыў у 1894). Пакінуты пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання, аднак паліцыя забараніла яму педагагічную дзейнасць у межах Кіеўскай акругі, i ён пераехаў у Маскву, дзе ўладкаваўся на службу ў Мас-коўскі архіў Міністэрства юстыцыі (з 1898), адначасова выкладаў у гімназіях, супрацоў-нічаў у Маскоўскім археалагічным таварыс-тве (сакратар Археаграфічнай камісіі, рэ-дактар прац таварыства). 3 1899 прыват-да-цэнт Маскоўскага універсітэта. У 1901 аба-раніў магістэрскую дысертацыю i перайшоў на кафедру рускай гісторыі Кіеўскага уні-версітэта. Адначасова з прафесарскай дзей­насцю ва універсітэце быў дырэктарам створанага ім у Кіеве камерцыйнага інсты-тута (пазней інстытут гаспадаркі), кіраўні-ком таварыства аматараў сацыяльных ве-даў, таварыства Нестара-летапісца i інш. У 1920—22 выкладаў у Харкаве ў інстытуце

 

 

народнай гаспадаркі i універсітэце, аднача-сова быў старшынёй тэхніка-эканамічнага савета Народнага камісарыята рабоча-ся-лянскай інспекцыі Украіны. 3 1922 прафе-сар i прарэктар Азербайджанскага універсі-тэта, начальнік упраўлення ў Наркамаце прамысловага гандлю АзССР, дырэктар створанага ім Сельскагаспадарчага i ганд-лёвага музея Азербайджана. У 1925 пера-ехаў у Мінск i амаль два гады працаваў у БДУ, Інбелкульце (старшыня гісторыка-ар-хеалагічнай секцыі) i Дзяржплане БССР. Апошнія гады яго жыцця звязаны з Мас-квой (прафесар Ціміразеўскай сельскагас-падарчай акадэміі i Інстытута народнай гаспадаркі імя Пляханава, старшыня гісто-рыка-эканамічнай секцыі Навуковай аса-цыяцыі ўсходазнаўства пры ЦВК СССР).

Навукова-літаратурную дзейнасць Д.-З. пачаў яшчэ ў час вучобы ў Мазырскай пра-гімназіі (1883). Як гісторык знаходзіўся пад уплывам эканамічнага матэрыялізму i лібе-ральна-дэмакратычнай метадалогіі. Аўтар шматлікіх грунтоўных прац па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі i Pacii, a таксама па гісторыі дзекабрысцкага руху, якія каштоўныя сваім фактычным матэры-ялам. У 1880—-90-я гады зрабіў важкі ўклад у Беларускую этнаграфічна-фалькларыс-тычную навуку: збіраў i выдаваў фальклор, вывучаў i апісваў сямейны побыт, сямей-нае звычаёвае права, вясельныя абрады. У публіцыстычных артыкулах выступаў за развіццё беларускай культуры, навукі i лі-таратуры. Распрацоўваў праграмы этнагра-фічнага вывучэння Беларусі. У 1889—90 выдаў два выпускі «Календара Паўночна-Заходняга краю», які з'явіўся своеасаблі-вым правобразам беларускага навукова-лі-таратурнага часопіса. Сваімі працамі i пуб-лікацыямі пра Баркулабаўскі летапіс, В.Дя- пінскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, пра ана-німныя творы 19 ст. прычыніўся да станаў-лення літаратуразнаўчай навукі Беларусі. Меў цесныя сувязі з гісторыкамі, этногра­фам!, фалькларыстамі i пісьменнікамі А.Сапуновым, А.Ельскім, Я.Лучынам, Я.Карловічам, У.Стукалічам, Е.Раманавым i інш. У 1900 сустракаўся з Л.Таастым, па-кінуў пра гэта ўспаміны. У брашуры «Ас-новы дзяржаўнасці Беларусі» (1919, вый-шла адначасова па-французску i па-нямец-ку) даў сваю інтэрпрэтацыю гісторыі Бела-русі. Яго фунтоўнае даследаванне «Гісто-рыя Беларусі», забароненае да выдання ў 1928, выдадзена БелЭн у 1994. Архіў вучонага зберагаецца ў Цэнфальным дзяржаў-ным архіве Украіны ў Кіеве, асобныя рука-пісы — у Архіве Геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу. Бібліятэка Д.-З. (каля 15 тыс. тамоў) у 1926 была набыта для Ін-бел культа.

этнаграфіі XIX ст. Г.В.Кісяіёў.

Літ.: Даўгяла 3.1. Літаратурныя праііы доктара рускай гісторыі М.В.Доўнар-Запольскага ў храналагічным парадку за 45 год (1883—1928) // Зап. аддз. гуманіт. навук БАН. Мн., 1929: Кн. 8. Працы класа гісторыі. т. 3. Б а н д а р ч ы к В.К. Гісторыя беларускай Мн., 1964. С. 201—215.

Язэп Нарцызавіч (13.10.1888—15.8.1954)

Мастак, скульптар, этнофаф, археолаг. Нарадзіўся ў засценку Пунькі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Вучыўся ў Віленскай мастаикай школе (1906—10). Заснавальнік мастацкай студыі пры Віленскай беларус­кай гімназіі. Раннія творы — замалёўкі краявідаў Дзісеншчыны, алегарычныя жы-вапісныя карціны. Працаваў у галіне кніж-най фафікі, змяшчаў малюнкі i ілюстра-цыі. У 1919—^20 жыў у Мінску, з 1921 на радзіме. Стварыў графічную серыю «Стара-жытная будоўля на Беларусі», партрэты по-лацкіх i смаленскіх князёў i інш. жывапіс-ныя творы. У фафічнай серыі «Дзісеншчы-на» даў паэтьгчны вобраз паўночнай Бела-русі. У 2-й палове 1920-х г. стварыў вялікія фафічныя серыі, прысвечаныя пераважна старажытнай замкавай архітэктуры Белару

 

 

ci («Mip», «Навагрудак і навагрудцы», «Крэва», «Ліда», «Гальшаны» i інш.). Зра-біў некалькі партрэтаў i замалёўкі памят­ных мясцін жыцця i дзейнасці Ф.Багушэві-ча. У 1940-я г. стварыў жывапісныя палот-ны з жыцця старажытнай Полаччыны, се-рыю карцін пра жыццё i асветніцкую дзей-насць Ф.Скарыны. Аўтар жывапісных i графічных работ на касмічныя тэмы. Ма-ляваў насценныя дываны. Працаваў у галі-не скульптуры: бюст Ф.Скарыны, партрэ-ты-барэльефы М.Машары, А.Грыневіча, Я.Пачопкі, маці. Запісваў фальклор i апра-цоўваў для слоўнікаў народную лексіку Дзісеншчны i Піншчыны. Праводзіў археа-лагічныя даследаванні, вёў археалагічныя дзённікі «Дзісенская дагістрычная стары-на». Аўтар наукова-папулярнай брашуры «Нябесныя бегі» (1931).

 

ДРУЦКІ-ПАДБЯРЭСКІ. гл. Пад-бярэскі Рамуальд Андрэевіч

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ДМАХОЎСКІ | Дудышкін
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 663; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.