Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

КАВАЛЕЎСКАЯ

КАВАЛЕЎСКАЯ

Софія (1853—22.2.1918)

Беларуская фалькларыстка, этнограф i пісьменніца. Нарадзілася ў в. Малыя Бак-шты Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Вывучала матэрыяльную i духоўную куль­туру беларусаў, сабрала калекцыю прадме-таў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863— 64 на Міншчыне. Аўтар працы «Святкаван-не вяселля ў Вілейскім павеце ў ваколіцах

 

 

Маладзечна і Радашковіч» (1900), дзе разам з апісаннем абраду прыводзяцца ўзоры вус-на-паэтычнай творчасці. Выдала кнігу «Мінскія абразкі, 1850—1863» (1912) пра гісторыю Мінскай гімназіі i яе выкладчы-каў, тэатральную сям'ю В.Дуніна-Марцін-кевіча, памятныя мясціны горада.

Г.А.Каханоўскі.

Соф'я Васілеўна

(Корвін-Крукоўская;

15.1.1850—10.2.1891)

Матэматык, пісьменніца, публіцыстка, першая ў свеце жанчына-прафесар, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі на-вук. Нарадзілася ў Маскве ў сям'і генерала В.В.Корвін-Крукоўскага, які паходзіў са старажытнага шляхецкага роду з Беларусі. Ранняе дзяцінства i юнацтва правила ў ро-давым маёнтку бацькі ў в. Палібіна Віцеб-скай губ. Атрымала ўсебаковую адукацыю, выдатныя матэматычныя здольнасці выяві-ліся ўжо ў раннім дзяцінстве. 3 1866 у Пе-цярбургу брала ўрокі матэматыкі ў педагога А.МСтраналюбскага (у той час доступ жанчынам у Пецярбургскі універсітэт быў забаронены). Каб мець магчымасць зай-мацца навукай, у 1868 К. ўзяла з У.А.Кава-леўскім фіктыўны шлюб (пазней гэты шлюб стаў сапраўдным) i ў 1869 паехала ў Гейдэльберг, дзе вывучала матэматыку. 3 1870 у Берліне 4 гады працавала ў К.Веер-штраса, які даваў ёй прыватныя ўрокі (у Берлінскі універсітэт жанчын таксама недапускалі). У 1874 на падставе 3 прац К., якія прадставіў Веерштрас, Гётынгенскі універсітэт завочна прысудзіў ёй ступень доктара філасофіі. У 1874 К. вярнулася ў Расію, але месца ў Пецярбургскім універсі-тэце не атрымала. Амаль на 6 гадоў адыш-ла ад навуковай дзейнасці, займалася літа-ратурна-публіцыстычнай працай, супрацоў-нічала ў газетах. У 1880 пераехала ў Мас-кву, але здаваць магістэрскія экзамены ва універсітэт ёй не дазволілі. У 1881 К. зноў паехала ў Берлін, потым у Парыж, маючы намер атрымаць месца прафесара на вы-шэйшых жаночых курсах у Францыі. У 1883, атрымаўшы запрашэнне шведскага матэматыка Г.Мітаг-Лефлера, выехала ў Швецыю, дзе на пасадзе прыват-дацэнта Стакгольмскага універсітэта на працягу 8 гадоў прачытала 12 курсаў. Была членам рэдкалегіі шведскага журнала «Acta mathematica». У 1888 напісала працу «Зада­ча аб вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухо-мага пункта», за якую Парыжская акадэмія навук прысудзіла ёй прэмію. За другую працу на тую ж тэму ў наступным годзе ёй была прысуджана прэмія Шведскай акадэ-міі навук.

К. —аўтар аповесці «Нігілістка» (1884), драмы «Барацьба за шчасце» (1887, сумес-на са шведскай пісьменніцай А.Ш.Леф-лер), сямейнай хронікі «Успаміны дзяцін-ства» (1890), у якой апавядае пра жыццё ў 1860-я гады, пра сваю сястру А.В.Корвін-Крукоўскую, у далейшым удзельніцу Па-рыжскай камуны, пра Ф.М.Дастаеўскага.

Те:. Научные работы. М., 1948; Воспомина­ния детства; Нигилистка. М., 1960; Воспомина­ния и письма. М., 1961.

Шт.: Полубаринова-Кочина П.Я.

С.В.Ковапевская: Её жизнь и деятельность. М., 1955; Памяти С.В.Ковалевской: Сб. ст. М., 1951.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ІЯЎЛЕВІЧ | КАВАЛЕЎСКІ. Біёлаг, адзін з заснавальнікаў параўналь-най эмбрыялогіі i фізіялогіі беспазваноч-ных жывёл, эвалюцыйнай i эксперымен-тальнай гісталогіі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 519; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.