КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
КАВАЛЕЎСКІ. Біёлаг, адзін з заснавальнікаў параўналь-най эмбрыялогіі i фізіялогіі беспазваноч-ных жывёл, эвалюцыйнай i эксперымен-тальнай гісталогіі
Аляксандр Ануфрыевіч (19.11.1840—22.11.1901) Біёлаг, адзін з заснавальнікаў параўналь-най эмбрыялогіі i фізіялогіі беспазваноч-ных жывёл, эвалюцыйнай i эксперымен-тальнай гісталогіі. Акадэмк Пецярбургскай АН (1890). Нарадзіўся ў с. Шусцянцы Ды-набургскага пав. Віцебскай губ. Брат пале-антолага У. A. Кавалеўскага. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Потым вучыўся ў прыватным пансіёне, дзе ў выніку выдат
най падрыхтоўкі вывучыў некалькі замеж- ных моў. Пазней бацька накіраваў яго ву-чыцца ў корпус Шляхоў зносін. Але, заха-піўшыся прыродазнаўствам, К. перайшоў на падрыхтоўчае аддзяленне Пецярбургска-га універсітэта. У 1861, калі з-за студэнцкіх хваляванняў універсітэт быў зачынены, К. паехаў у Гейдэльберг, дзе ва універсітэ-це слухаў лекцыі па хіміі i надрукаваў 2 на-вуковыя працы. Але хімія не стала яго сты-хіяй. Пазнаёміўшыся з вучэннем Ч.Дарвіна аб самаразвіцці арганічнага свету шляхам натуральнага адбору, К. стаў заолагам i паслядоўным прыхільнікам Дарвіна. У 1862 ён вярнуўся ў Пецярбург, каб здаць экзамены на званне кандыдата навук, i засяро-дзіў свае навуковыя інтарэсы на найменш вядомай галіне заалогіі — зародкавым раз-віцці беспазваночных. Тут ён распачаў вы-кананне самастойна намечанага плана на-вукова-даследчай працы, разлічанай на многія гады. Працаваў за мяжой, вывучаў марскую фауну Неапалітанскага заліва, вынікам чаго з'явілася вядомая яго праца «Гісторыя раз-віцця ланцэтніка» (1865), у якой ён прый-шоў да высновы, што ланцэтнік займае прамежкавае становішча паміж пазваноч-нымі i беспазваночнымі, i тым самым звя-заў два вялікія раздзелы жывёльнага свету. Гэта адкрыццё з'явілася адным з новых до-казаў эвалюйыі арганічнага свету. У 1865 за гэту працу ён атрымаў ступень магістра i мог бы заняць месца дацэнта ва універсітэ-це, але аддаў перавагу даследчыцка-натура-лістычнай дзейнасці. У 1867 К. абараніўдоктарскую дысертацыю «Анатомія і гісто-рыя развіцця «Phoronis». Быў абраны пра-фесарам Казанскага (1867), Кіеўскага (1869), Новарасійскага (1874) універсітэтаў, у 1890 — членам Расійскай АН i прафеса-рам Пецярбургскага універсітэта. Але пра-фесарскія абавязкі не астудзілі яго даслед-чага захаплення. Ён даследаваў прэснавод-ную фауну воз. Кабан пад Казанню, ездзіў з навуковымі мэтамі ў дэльту Волгі i на Каспій, пабываў у Неапалі, на Сіцыліі, у Егіпце, Алжыры, Аравіі. Пасля вяртання з Аравіі друкаваў (з 1871) у «Мемуарах ака-дэміі навук» (Пецярбургскай) вынікі шмат-лікіх даследаванняў. 3 1874 жыў у Адэсе, выкладаў у Новарасійскім універсітэце. К. не быў бліскучым лектарам, але мог за-цікавіць слухачоў зместам сваіх лекцый. Часта бываў са студэнтамі на экскурсіях i ў экспедыцыях, на Севастопальскай i Сала-вецкай біялагічных станцыях. У Адэсе ён з'яўляўся папячыцелем гарадскіх школ, быў дырэктарам Севастопальскай біялагіч-най станцыі, старшынёй «Таварыства вып-рабавальнікаў» (у Адэсе i Пецярбургу). Калі ў канцы 19-га стагоддзя ў Бесарабію была занесена філаксера — няшчасце вінагра-дарства, ён многа зрабіў для прапаганды барацьбы з ёю. Выязджаў у Францыю, каб вывучыць там вопыт барацьбы з філаксе-рай i перанесці яго да сябе на радзіму. Аў-тар больш як 80 навуковых прац. Тв.\ Избранные работы. М., 1951.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 637; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |