Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

КАВАЛЕЎСКІ

КАВАЛЕЎСКІ

Восіп Міхайлавіч (9.1.1801—21.10.1878)

 

 

Філолаг, гісторык, манголазнавец. Ака-дэмік Пецярбургскай АН (1847), прафесар (1834). Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Наву-чаўся ў Гродзенскай гімназіі i на гісторы-ка-філалагічным факультэце Віленскага універсітэта. У 1824 накіраваны ў Казанскі універсітэт для вывучэння мусульманскіх моў (арабскай, персідскай i татарскай). У той час там была створана кафедра ман-гольскай мовы, для якой не было спецыя-лістаў нават за мяжой. Было вырашана знайсці сваіх вучоных, якія б вывучылі гэту мову. Выбар выпаў на К. i А.В.Папова, якіх у 1827 накіравалі ў Іркуцк для занят-каў па авалоданні і ўдасканаленні ведання мангольскай мовы. К. падарожнічаў па Бу-раціі, a ў 1830 яго прыкамандзіравалі да ду-хоўнай місіі, якая накіроўвалася ў Пекін. Там К. прабыў некалькі месяцаў. Пасля вяртання ў Казань ён прызначаны ад:юн-ктам, а потым ардынарным прафесарам мангольскай мовы ва універсітэце. У 1835 К. склаў «Кароткую граматыку мангольс­кай кніжнай мовы», у 1836—37 гадах — «Мангольскую хрэстаматыю», т. 1—2, у 1844—49 гадах — «Мангольска-руска-французскі слоўнік» (т. 1—3). За апошнюю працу яму прысуджана Пецярбургскай АН Дзямідаўская прэмія. Апрача пазначаных прац К. надрукаваў у перыядычных выдан-нях шэраг артыкулаў на філалагічныя тэ-мы, пераклаў на польскую мову творы «Аб высокім» Лонгіна i «Метамарфозы» Авідзія. 3 1845 працаваў дырэктарам 2-й гімназіі i вучылішчаў Казанскай губ. У 1856—60 рэктар Казанскага ун-та. У 1862 пераведзе-ны ардынарным прафесарам i дэканам гіс-торыка-філалагічнага факультэта Варшаў-скага універсітэта. Памёр у Варшаве.

Уладзімір Ануфрыевіч

(14.8.1842—28.4.1883)

Прыродазнавец, заснавальнік эвалю-цыйнай палеанталогіі. Нарадзіўся ў с. Шус-цянцы Дынабургскага пав. Віцебскай губ. Брат А.А.Кавалеўскага. Скончыў Пецярбур-гскае вучылішча правазнаўства, дзе рыхта-валі вышэйшых адміністрацыйных чыноў-нікаў дзяржавы. Яшчэ калі быў прававе-дам, сышоўся з пецярбургскімі студэнтамі, а праз ix з радыкальнымі рэвалюцыйнымі гурткамі. Накіраваўшыся за мяжу на ля-чэнне, К. асталяваўся ў Лондане, дзе паз-наёміўся з А.І.Герцэнам, даваў урокі яго малодшай дачиэ. На пачатку лонданскага жыцця К. пранягваў яшчэ займацца юры-дычнай навукай, але хутка захапіўся вызва-ленчым рухам. У пачатку 1863 разам з польскім рэвалюцыянерам П.І.Якабі ён па-ехаў у Польшчу i прыняў удзел у паўстанні. Рэвалюныйная дзейнасць К., аднак, не дайшла да ведама расійскіх улад i не пацяг-нула за сабой адмоўных вынікаў для яго. Пераехаўшы ў 1863 у Пецярбург, К. ўзяўся за пераклады i сам уцягнуўся ў выдавецкую дзейнасць. За 2-3 гады ён выпусціў шмат твораў заходнееўрапейскіх вучоных (Брэма, Фохта i інш.) па фізіялогіі, анатоміі, фізі-цы, хіміі, заалогіі. Але К. не парваў канчат-кова з вызваленчым рухам. У сярэдзіне 1860-х гадоў ён зноў накіраваўся ў Заход-нюю Еўропу, каб прыняць удзел у вызва­ленчым паходзе Гарыбальдзі, увесь час зна-ходзіўся сярод блізкіх памочнікаў кіраўніка паходу, пасылаў карэспандэнцыі ў газету «Петербургские ведомости» пра ход ваен-ных аперацый. У 1867 узяў фіктыўны шлюб з дачкой генерала Корвін-Крукоў-скага Соф'яй Васілеўнай — у будучым зна-камітым матэматыкам С.В. Кавалеўскай. Мэтай гэтага шлюбу было вызваленне дзяўчыны з-пад бацькоўскай улады i маг-чымасць атрымаць ёй адукацыю за мяжой. 3 цягам часу фіктыўны шлюб ператварыўся ў сапраўдны. Вясной 1869 К. разам з Соф'­яй Васілеўнай паехаў за мяжу, дзе пражыў 5 гадоў. Яны спыніліся ў Гейдэльбергу: там быў адзіны ў Германіі універсітэт, у якім маглі вучыцца жанчыны. Энтузіязм жонкі станоўча паўплываў на К., i ён стаў сур'ёз-на займацца прыродазнаўствам, спачатку геалогіяй, а потым палеанталогіяй. У 1872

 

 

у Іенскім універсітэце абараніў дысерта-цыю аб палеанталагічнай гісторыі коней. У 1873 вярнуўся ў Пецярбург, абараніў магіс-тэрскую дысертацыю аб анхітэрыі (конь міяцэнавай эпохі; 1875). У 1880 выбраны дацэнтам, a ў 1881 —прафесарам Маскоў-скага універсітэта, дзе чытаў лекцыі. У тэ­ты час адно з прамысловых таварыстаў, з якім ён быў звязаны, накіравала яго ў Аме-рыку. Там ён сустрэўся з буйнейшым пале-антолагам Э.Д.Копам. Атрымаўшы тэлегра-му аб судовым працэсе супраць прамысло-вага таварыства, дырэктарам якога ён быў раней, К. вярнуўся ў Маскву і, не дачакаў-шыся суда, у ноч на 28.4.1883 скончыў жыццё самагубствам. С.В.Кавалеўская паз-ней дамаглася поўнай рэабілітацыі мужа.

К. працаваў над выкапнёвымі капытны-мі, i шэраг яго манаграфій прысвечаны ix сямейству. Яго працы аб гістарычным раз-віцці капытных жывёл паслужылі асновай новай навукі — эвалюцыйнай палеантало-гіі. К. даказаў, што марфалагічныя пе-раўтварэнні залежаць ад развіцмя пэўных функцый, a развіццё функцый ён звязваў са зменамі ўмоў існавання. Развіццё ка­пытных з высокаразвітымі зубамі i рэдука-ваным шкілетам ён звязаў з развіццём зла-каў i інш. пакрытанасенных раслін у сярэ-дзіне кайназойскай эры. Першы з палеан-толагаў шырока выкарыстаў эвалюцыйнае вучэнне для вырашэння праблем філагене-зу пазваночных жывёл. Даследаванні К. прысвечаны юрскаму, мелавому перыя-дам i кайназою. Ён стварыў першыя пале-аграфічныя карты зоагеаграфічных правін-цый позняй юры i ранняга мелу. На думку К., продкаў кайназойскіх млекакормячых трэба шукаць у кантынентальных мелавых адкладах. Аўтар прац «Некалькі слоў пра межы паміж юрскаю i мелавою фармацыя-мі i аб той ролі, якую могуць адыгрываць юрскія адклады Расіі ў вырашэнні гэтага пытання» (1874), «Астэалогія двух выкап-нёвых відаў з трупы капытных» (1875) i інш. Пераклаў шэраг прац Ч.Дарвіна, Т.Гекслі, Ч.Лаеля.

7в.:Собр. науч. тр. Т. 1—2. М., 1950—56.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
КАВАЛЕЎСКІ. Біёлаг, адзін з заснавальнікаў параўналь-най эмбрыялогіі i фізіялогіі беспазваноч-ных жывёл, эвалюцыйнай i эксперымен-тальнай гісталогіі | Каганец
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 537; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.