Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

КАРТАШЭЎСКІ

КАРСКІ

КАРСКІ

КАРСКІ

КАРПОВІЧ

Станіслаў (24.2.1864—16.6.1921)

Педагог, грамадскі дзеяч, асветнік. На-радзіўся ў в. Хацішча каля Баранавіч. Па-чатковую адукацыю атрымаў у хатніх умо-вах у маёнтку Крапіўна на Міншчыне, по­ты м вучыўся ў гімназіях Рыгі і Слуцка. Бацькі мелі намер даць яму універсітэцкую адукацыю. Але, сутыкнуўшыся там з казён-на-чыноўніцкім прымусам, К. вырашыў лепш заняцца самаадукацыяй. У 1882 ён выехаў на Каўказ, дзе ў наваколлі Тыфліса працаваў бухг&тгарам, сакратаром на біржы i інш. У 1884 вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у прыватных дамах Вільні, по-тым у вёсках у розных гаспадароў. 3 самага пачатку сваёй педагагічнай дзейнасці К. выкарыстоўваў прафэсіўныя метады на-вучання моладзі, даваў ёй найноўшыя тэа-рэтычныя i практычныя веды. Ён распра-цаваў асновы самаадукацыі i склаў дапа-можнік «Што чытаць» (1890), рукапіс якога быў забаронены цэнзурай i канфіскаваны. Пасля смерці бацькі ў 1892 К. пераехаў у Варшаву, там узначаліў маладзёжныя гурткі самаадукацыі, зблізіўся з варшаўскай інтэ-лігенныяй, супрацоўнічаў з мясцовымі пе-рыядычнымі выданнямі, друкаваў у ix свае артыкулы на тэмы самаадукацыі. Часта на-ведваў Навагрудчыну, аб'язджаў вёскі i ся-дзібы, наладжваў дыскусіі па пытаннях са-маадукацыі, дапамагаў у арганізацыі біблія-тэк на Міншчыне. У 1896 разам з М.Бар-коўскім заснаваў у Варшаве кнігарню, у якой побач з іншымі выданнямі былі ад-дзелы нот i школьнай літаратуры. У 1899 К. заснаваў уласнае выдавецтва нот. Яго асноўныя творы па асвеце моладзі: «Навука аб выхаванні» (1902), «Наша літаратура для моладзі», «Скарбы чалавецтва» (абодва 1904) i інш.

Мацей (24.2.1662—10.2.1717)

Прадстаўнік схаластычнай філасофіі на Беларусі i ў Літве, правазнавец. Нарадзіўся ў Польшчы (Дабжынская зямля). Вучыўся ў Віленскай акадэміі (1683—86), Полацкім езуіцкім калегіуме, у Варшаве (1689—93). Быў доктарам філасофіі i тэалогіі, у 1696— 99 — прафесарам Віленскай акадэміі. Рэк-тар Полацкага калегіума (з 1709), Вілен-скай акадэміі (з 1710). Ад традыцыйнага выкладання схаластыю часта адступаў, уво-дзячы элементы прыродазнаўства, спасы-лаўся на некаторых філосафаў i вучоных Новага часу. Аўтар некалькіх навуковых прац, у тым ліку «Курса філасофіі i логі-кі...» (1696, рукапіс захоўваецца ў бібліятэ-цы Вільнюскага універсітэта), трактата «Аб праве i справядлівасці». «Курс філасофіі i логікі» падзелены на трактаты: «Логіка як мова навукі», «Фізіка як скарбніца навук», «Аб метэорах», «Пра пачатак i гібель або нараджэнне i заняпад», «Аб элементах», «Пра душу», «Першая навука метафізіка», «Тайны навукі этыкі». У трактаце «Пра ду­шу» значная ўвага ўдзяляецца аналізу па-чуццяў, уяўленняў і інш. элементаў псіха-логіі; падрабязна апісаны розныя органы пачуццяў, што сведчыідь пра адыход ад сха­ластычнай філасофіі. Праблемы права i справядлівасці разглядаў з абстрактных па-зіцый. За ўдзел у падрыхтоўцы выдання Статута ВКЛ 1588 (Вільня, 1693) набыў вя-домасць як «знаўца айчынных законаў».

Літ:. Дорошевич Э.К. Философия эпо­хи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 18—19.

Сяргей

Беларускі этнограф i фалькларыст 2-й паловы 19 ст. Даследаваў побыт і культуру беларусаў Віленскай губ., пераважна Аш-мянскага пав. Друкаваўся ў газеце «Вилен-ский вестник» i інш. У арт. «Народныя бе-ларускія вяселлі ў Ашмянскім павеце Ві-ленскай губерні» (1888), «Эканамічны по­быт беларусаў Віленскай губерні», «Знешні побыт беларусаў у Віленскай губерні», «Ся-мейны побыт беларусаў Віленскай губер-ні», «Дажынкі», «Каляндарныя святы ў бе-ларусаў Віленскай губерні», «Вялікдзень у беларусаў Віленскай губерні» (усе 1891) i інш. падрабязна разглядаў вытворчую дзей-насць, промыслы, рамёствы, жыллё, адзен-не, сямейны побыт, вясельныя i каляндар­ныя абрады, святы, песні беларусаў. Спа-чуваў цяжкаму лёсу селяніна, выступаў за развіццё асветы.

Яўхім Фёдаравіч (1.1.1861—29.4.1931 )

Філолаг-славіст, заснавальнік беларуска-га навуковага мовазнаўства i літаратура-знаўства, этнофаф, фалькларыст, палео

 

 

граф. Акадэмік Пецярбургскай АН (з 1916, член-карэспандэнт з 1901), правадзейны член Інстытута беларускай культуры (1922), Чэшскай АН (з 1929). Нарадзіўся ў в. Лаша Гродзенскага пав. ў мнагадзетнай сям 'i настаўніка. Яго бацька ў пошуках лепшай долі не раз пераязджаў з месца на месца (вёскі Лаша на Гродзеншчыне, Ятра i Бя-розавец на Навагрудчыне, Волма на Мін-шчыне), што дазволіла будучаму вучонаму з маленства глыбей спазнаць Беларусь i яе духоўную культуру. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ятранскім народным вучылі-шчы. На вучобу ў гімназіі не было сродкаў, таму паступіў у Мінскае духоўнае вучылі-шча, а потым у семінарыю. Каб матэры-яльна дапамагчы сям'і, у семінарскія часы даваў прыватныя ўрокі. У 1881, закончыў-шы вучобу ў семінарыі, паступіў на казён­ны кошт у Нежынскі гісторыка-філалагіч-ны інстытут (Украіна), дзе ў свой час у ко-лішнім юрыдычным ліцэі вучыўся Ф.Багу-шэвіч. У 1885 пасля выдатнага заканчэння інстытута ўладкаваўся на працу ў Вільні і на працягу 8 гадоў выкладаў рускую i ста-раславянскую мовы, а таксама рускую літа-ратуру ў 2-й Віленскай гімназіі. У 1891 здаў у Варшаве магістарскі экзамен, а праз 2 га­ды за даследаванні беларускай мовы савет Кіеўскага універсітэта прысудзіў яму вучо-ную ступень магістра рускай мовы i славес-насці (гэта была першая ў гісторыі дысер-тацыя па беларускім мовазнаўстве). У 1893 ён перабраўся ў Варшаву i надоўга звязаў свой лес з Варшаўскім універсітэтам, дзе спачатку працаваў выкладчыкам-лектарам, з 1894 —экстраардынарны, а з 1897 ардынарны прафесар кафедры рускай i славян-скай моў i рускай літаратуры. За працы па беларусазнаўстве ў 1894 узнагароджаны вя-лікім залатым медалём Рускага геаграфіч-нага таварыства. У 1896 за даследаванне «Заходнерускія пераклады псалтыра ў XV— XVII стст.» савет Маскоўскага універсітэта прысудзіў яму вучоную ступень доктара фі-лалогіі. Ён быў абраны членам Археагра-фічнай камісіі Маскоўскага археалагічнага таварыства, членам-карэспандэнтам Тава­рыства аматараў старажытнага пісьменства (1898). У 1901 за працы ў галіне палеагра-фіі Пецярбургская АН адзначыла яго Ла-маносаўскай прэміяй. У 1905 ён узначаліў самы значны філалагічны часопіс тагачас-най Расіі — «Русский филологический вес­тник», дзе змясціў шмат сваіх навуковых прац i бібліяграфічных матэрыялаў. У гэ-тым жа годзе стаў першым выбраным рэк-тарам Варшаўскага універсітэта. У 1908 пе-раабраны на новы тэрмін, ате ў 1910 адмо-віўся ад гэтай пасады ў знак пратэсту суп-раць самавольства міністра адукацыі. У 1915—16 працаваў у Растове-на-Доне, ку-ды быў эвакуіраваны Варшаўскі універсі-тэт, а пасля выбрання правадзейным чле­нам АН (1916) пераехаў у Петраград. По­тым перабраўся ў Мінск, дзе яго заспела польская акупацыя.

Каб прыцягнуць сусветна вядомага ву-чонага на свой бок, польскія ўлады прапа-навалі яму пенсію, але К. адмовіўся i жыў на мізэрныя ганарары, што атрымліваў за публікацыю ў беларускіх газетах артыкулаў па гісторыі роднай літаратуры i культуры. У снежні 1919 пабываў у Варшаве, адкуль перавёз у Мінск сваю бібліятэку, якую паз-ней перадаў Беларускаму універсітэту. Пас­ля вызвапення Мінска (ліпень 1920) вяр-нуўся ў Петраград, дзе стаў адным з аргані-затараў акадэмічнай навукі. Ён быў членам праўлення i прэзідыума АН, дырэктарам Музея антрапалогіі i этнаграфіі, старшынёй Слоўнікавай камісіі, Камісіі па рускай мо-ве, членам камісіі «Навука i навуковыя ра-ботнікі», рэдактарам часопіса «Известия Отделения русского языка и словесности» Акадэміі навук, членам акадэмічнага Рэ-дакцыйна-выдавецкага савета, прафесарам філалагічнага факультэта Петраградскага універсітэта, супрацоўнікам універсітэцкага Навукова-даследчага інстытута. К. шмат зрабіў у гэты перыяд для пашырэння між-народных сувязей айчыннай славістычнай навукі, удзельнічаў у рабоце 1-га міжнарод

 

 

нага з'езда славянскіх географаў і этногра-фаў у Празе (1924), выбраны ганаровым членам Таварыства аматараў расійскай сла-веснасці (1925), Таварыства пісьменнасці i мастацтва ў Ленінградзе (1927).

Ужо ў студэнцкія гады К. выявіў схіль-насць да навуковай творчасці. Тады ж ён надрукаваў першыя свае навуковыя працы (рэцэнзіі, фальклорныя запісы з в. Бяроза-вец) i прыступіў да задуманага яшчэ ў 1881 манаграфічнага даследавання роднай бела-рускай мовы. У выніку з'явілася яго праца «Агляд гукаў i форм беларускай мовы» (1885), якая адыграла важную ролю ў ста-наўленні беларускай нацыянальнай культу­ры. К. зрабіў вялікі уклад у беларускую i рускую філалагічную навуку. Даследаваў п&іеаграфію, гісторыю беларускай мовы, дыялекталогію, этнаграфію, вусную народ­ную творчасць, старажытную i сучасную беларускую літаратуру. Сапраўднай энцык-лапедыяй беларусазнаўства стала фунда­ментальная трехтомная праца «Беларуси» (вып. 1—7; 1903—22), у якой на аснове глыбокага параўнальна-гістарычнага дасле­давання гісторыі мовы, фальклору, пісь-меннасці, шматвяковай культуры беларус-кага народа ўпершыню была навукова аб-грунтавана яго наиыянальная самабыт-насць як самастойнага славянскага народа. К. аўтар такіх фунтоўных даследаванняў, як «Славянская кірылаўская палеаграфія» (1928), «Руская праўда» паводле старажыт-нага спісу» (1930) i інш. Пад яго рэдакцы-яй выйшлі навуковыя выданні каштоўных помнікаў пісьменства i культуры ў «Поў-ным зборы рускіх летапісаў» («Аповесць мінулых гадоў», Суздальскі летапіс). Асоб-на варта адзначыць уклад К. ў арганізацыю навукі на Беларусі i развіццё

беларускай культуры. Яшчэ ў дарэвалюцыйны час ён склаў праграму вывучэння беларускай мо­вы, супрацоўнічаў з П.Шэйнам, М.Нікіфа-роўскім, Е.Романовым, падтрымліваў пер­шыя беларускія выдавецтвы, «Нашу ніву» i навукова-літаратурны гурток студэнтаў Пе-цярбургскага універсітэта. У савепкі час быў старшынёй камісіі па адкрыцці ў Мін-ску Беларускага дзяржаўнага універсітэта, правадзейным членам Інбелкульта i ўдзель-нічаў у распраиоуиы яго статута.

Ацалела частка асабістага архіва К. Біб-ліятэка, перададзеная ў 1922 БДУ, зберага-ецца асобнай калекцыяй у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (у гады Вялікай Ай-чыннай вайны часткова страчана). На радзіме К. ў в. Лаша створаны мемарыяльны музей, яго імем названы Гродзенская аб-ласная бібліятэка, вуліца ў Гродне, Лашан-ская васьмігадовая школа. У 1990 урад Бе-ларусі ўстанавіў 8 стыпендый імя Я.Кар-скага. Скульптурны партрэт вучонага ства-рыў М.Рыжанкоў. Пахаваны К. ў Санкт-Пецярбургу.

Тв.\ Беларускі народ i яго мова. Менск, 1920 (Рэпрынт. вьш. Менск, 1992); Русская диалекто­логия. Л., 1924; Труды по белорусскому и другим славянским языкам. М., 1962.

Jlim.: Булахов М.Г. Е.Ф.Карский. Мн.,1981. Г.В.Юсяіёў.

 

Рыгор Іванавіч (1777—1840)

Дзеяч асветы на Беларусі. Нарадзіўся на Палтаўшчыне ў сям'і двараніна. Да 1791 выхоўваўся ў Харкаўскім калегіуме, у гэ-тым жа годзе паступіў на фізіка-матэма-тычны факультэт Маскоўскага універсітэта. У 1796 накіраваны настаўнікам у Казан­скую гімназію. Потым на пасадзе ад'юнкт-прафесара выкладаў курс вышэйшай матэ-матыкі ў Казанскім універсітэце; быў выха-вальнікам будучага пісьменніка С.Ц.Акса-кава. К. добра ведаў лацінскую, француз­скую, нямецкую мовы i з 1807 на працягу 22 гадоў служыў на розных пасадах пры Галоўным упраўленні духоўных спраў за-межных веравызнанняў. Калі ў 1829 была ўтворана Беларуская навучальная акруга, К. прызначаны туды папячыцелем, адкуль у 1835 звольніўся з-за хваробы. Але ім зроблена шмат прагрэсіўнага для развіцця асветы на Беларусі. Дасканала вывучыўшы стан асветы i становішча настаўнікаў у ак-рузе, К. распрацаваў канкрэтную праграму перабудовы школьнай справы. У лісце ген.-губернатару Хаванскаму ён прапаноў-ваў стварыць у акрузе ўсеахопную сетку па-чатковых рускіх школ ва ўсіх павятовых га-радах, казённых i манастырскіх пасялен-нях, панскіх маёнтках, у т.д. ў Суражы, Га-радку, Оршы, Сянне, Бабінавічах, Клімаві-чах i Беліцы. У асвеце «ніжніх класаў наро­да» К. найперш бачыў магчымасць палеп-шыць ix жыццё. Для пашырэння пісьмен-насці на Беларусі ён лічыў найбольш мэ-тазгоднымі, таннымі i масавымі школы ўзаемнага навучання, т. зв. ланкастэрскія школы. Падрыхтоўку настаўнікаў ён раіў арганізаваць пры адной з гімназій, а для падрыхтоўкі прыходскіх настаўнікаў ства­рыць у акрузе педагагічны інстытут.

 

 

Ад Міністэрства народнай асветы К. настойліва патрабаваў павелічэння зар­платы настаўнікам прыходскіх вучылішчаў, а ад памешчыкаў — садзейнічання ў ад-крыцці школ для дзяцей прыгонных. Ён дамогся дазволу ўрада на падрыхтоўку за казённы кошт 50 юнакоў з Беларусі ў Пе-цярбургскім i Маскоўскім універсітэтах з умовай ix далейшай працы на Беларусі, асабіста ўдзельнічаў у адборы найбольш здольных гімназістаў i пасля дадатковай праверкі ix ведаў i праходжання падрыхтоў-чых курсаў пры Віцебскай гімназіі накіроў-ваў ix на ўступныя экзамены ў Пейярбург i Маскву. Некаторыя з ix пазней сталі вядо-мымі грамадскімі дзеячамі i вучонымі. У 1834 па яго ініцыятыве ў Віцебску адкрыта першая на Беларусі семінарыя для падрых-тоўкі настаўнікаў пачатковых школ, пад-рыхтоўчых класаў гімназій i павятовых ву-чылішчаў. За 5 гадоў існавання гэтай семі-нарыі падрыхтавана болып як 60 настаўні-каў. Ад чыноўнікаў сваёй акругі К. патра-баваў канкрэтных i дзейсных мер па кіраў-ніцтве школамі. Ён вывучаў i пашыраў во-пыт лепшых настаўнікаў. 3 яго дзейнасцю як папячыцеля акругі звязаны эпізод у жыцці В.Р.Бялінскага, якому было прапа-навана месца настаўніка на Беларусі. На працу тут ён не ўладкаваўся, але ў сувязі з гэтым напісаў адзін з лепшых сваіх педага-гічных трактатаў «Мае думкі аб тым, як трэба дзейнічаць настаўніку пры навучанні рускай мове вучняў, якія не могуць размаў-ляць на ёй, i які са свайго боку не ведае ix айчыннай мовы». Трактат захоўваецца ў архіўных матэрыялах Беларускай навучаль-най акругі.

Літ.: Антология педагогической мысли Бело­русской ССР. М, 1986. С. 176—181.

В.В.Краснова.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Карповіч | Кары цкi
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 617; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.023 сек.