КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Кары цкi
КАРЧЭЎСКІ КАРЦАН Ян (Joannes Veliconsis;?—каля 1611) Друкар i кнігавыдавец на Беларусі і ў Літве. Друкарскаму майстэрству навучыўся ў Кракаве. 3 1576 друкар Лоскай друкарні, выдаў 7 кніг на польскай i лацінскай мо-вах, у т.л. трактат «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры» СБуднага (1576), творы М.Чаховіца, Я.Палеалога, А.Маджэўскага-Фрыча. 3 1580 уладальнік друкарні ў Вільні, дзе выдаў больш за 100 кніг на польскай, лацінскай i грэчаскай мовах, у т.д. творы Цыцэрона, Іосіфа Фла-вія, Геліядора, Эразма Ратэрдамскага, «Апафегматы» Ь.Буднага (1599), «Маско-вія» А.Пасевіна (1586), паэму Я.Казаковіча «Арэх валоскі» (1603), навукова-вучэбныя i медыцынскія дапаможнікі, панегірыкі, ка-лендары. Ва ўмовах вострай рэлігійнай па-лемікі выдаваў творы i рэфармацыйных (А. Волана, Рыгора з Жарнаўца, С.Судроў-скага), i катаііцкіх (Пасевіна, А.Юргевіча) аўтараў. Кнігі вылучаліся высокім узроўнем друкарскага рамяства. Літ:. Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс, 1970. С. 80—112. Л. С. Іванова. Вінцэнт (Вікенцій Восіпавіч; 1789—1832) Беларускі астраном, матэматык i асвет-нік. Прадстаўнік Віленскай астранамічнай школы. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Ву-чыўся ў Віленскім універсітэце (1807—11). У 1814—18 i ў 1826—31 працаваў у ім i ад-начасова ў Віленскай астранамічнай абсер-ваторыі. Навуковыя працы па астраноміі (даследаванне яркасці зорак, назіранне планет, камет, астэроідаў i інш.). Аўтар падручнікаў па астраноміі i матэматыцы. Прытрымліваўся матэрыялістычных погля-даў, прыхільнік вучэння Каперніка i асвет-ніцкіх ідэй. Перакладаў на польскую мову i выдаў працы французскіх астраномаў Ж.Мале «Навука аб небе» (1824) i П.Лапласа «Гісторыя астраноміі» (1825). Te:. Astronomia. Wilno, 1821; Traktat o kometach. Wilno. 1826. Літ:. Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 238.
Міхал (7.9.1714—10.3.1781) Паэт, грамадскі дзеяч, педагог. Пісаў на лацінскай мове. Нарадзіўся ў в. Дзітрыкі Лідскага пав. Віленскага ваяв, (цяпер Лід-скі р-н). Паходзіў ca шляхецкага роду, якому належаў маёнтак Дзітрыкі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі. Уступіўшы ў 1730 у ордэн езуітаў i адбыўшы двухгадовы наві-цыят у Вільні (1730—31), скончыў Слуцкую семінарыю ў 1733. У 1733—36 вучыўся ў Віленскай акадэміі на курсе філасофіі. Два гады ў гэтай акадэміі выкладаў лайін
скую граматыку, а потым у Варшаўскім ка-легіуме — паэтыку. Праз год паступіў на курс тэалогіі ў тым самым калегіуме, выву-чаў яе і ў Віленскай акадэміі. Выявіў вы-датныя навуковыя здольнасці i паэтычны талент, што засведчана ў дакументах Вілен-скай акадэміі. У 1745 атрымаў ступень ма-гістра філасофіі i вольных навук, а каля 1750 — доктара філасофіі. У ліку яго нас-таўнікаў былі М.Быстрыцкі (матэматык з еўрапейскай вядомасцю) i педагог С.Гас-лоўскі, вучыўся разам з будучым тэарэты-кам педагогікі А.Скарульскім i паэтам-лаці-ністам Д.Сестравітоўскім. Вучнем К. ў Вільні быў вядомы паэт А.Нарушэвіч. Сувя-зі з перадавымі людзьмі свайго часу, хуткае распаўсюджанне ідэй Асветніцтва ў бела-рускіх калегіумах, першыя вынікі рэформы піярскіх i езуіцкіх школ — усё гэта паў-плывала на фарміраванне светапогляду па-эта ў перыяд яго навучання. Працуючы выкладчыкам у калегіумах Мінска i Драгі-чына, Віленскай акадэміі, ён намагаўся па-лепшыць адукацыю ў краі. Пры рэктарстве К. дасягнула росквіту Варшаўская школа (1763—66), дзе на той час склаўся гурток славутых асветнікаў Ф.Багамолец, С.Лускі-на, К.Вырвіч, А.Нарушэвіч. Прымаючы пад увагу яго перадавыя погляды на асвету i багаты педагагічны вопыт, Камісія нацыя-нальнай адукацыі, створаная ў Рэчы Пас-палітай у 1773, прызначыла яго рэктарам Мінскай ваяводскай школы, дзе ён самаад-дана працаваў да самай смерці i завяшчаў ёй маёмасць. Паэтычны талент К. развіўся яшчэ ў час навучання. Аднак першым друкаваным творам, вядомым сёння, лічыцца элегія «Да Анджэя Младзяёўскага», якая выйшла асобным выданнем у 1764. Многія яго вер-шы змешчаны ў паэтычных зборніках, складзеных польскім бібліёграфам Я.Яноц-кі.м. Пры жыцці паэта выдадзены 25 яго вершаў. Пасля смерці яго паэтычная спад-чына была выдадзена Полацкай езуіпкай акадэміяй пад назвай «Песні» (1817). Твор-часць К. пачалася на мяжы дзвюх проці-леглых эпох — Контррэфармацыі i Асвет-ніцтва — i спалучала ў сабе ix асноўныя рысы. У яго вершах яшчэ адчуваецца ўплыў барока, але ёсць ужо рысы сенты-менталізму, ракако i нават першыя пры-кметы перадрамантызму. Асноўным твор-чым метадам К. быў класіцызм, які выяў-ляўся ў ідэйным змесце, тэматыцы i сты-лістыцы, кампазіцыі твораў. Арыгінальна трактаваў паэт тэмы прагрэсу, патрыятызму, міру. Большасць яго твораў прысвечана тагачасным грамадскім i культурным дзея-чам Беларусі, мясцовым гістарычным па-дзеям. Высокімі мастацкімі вартасцямі вызначаюцца яго эпічная паэма «Птушыны сейм», дзе паказаны крызісны стан Рэчы Паспалітай напярэдадні яе падзелаў, каміч-на-інтымная элегія «Да Касакоўскага» i аў-табіяграфічная «Да брата Караля», прыро-даапісальная ода «Да Зімы», некаторыя эпіграмы. Паэзія К. зрабіла ўплыў на раз-віццё літаратуры Беларусі эпохі Асветнін-тва (пераважна ў яе «высокім штылі»), на новалацінскую паэзію Польшчы, Літвы i Украіны. Некаторыя тэндэнцыі, распача-тыя ў лацінскіх вершах паэта, далей разві-ты ў творах новай беларускай літаратуры, у прыватнасці ў паэмах «Тарас на Парнасе» i «Энеіда навыварат». Літ.: Ж л у т к о А. Міхал Карыцкі: Песні камэны // Шляхам гадоў. Мн., 1990; Парэц-кі Я.І. Міхаіл Карыцкі. Мн., 1991. А.А.Жлутко.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 514; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |