Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Касцюшка




КАСОЙ

КАСОВІЧ

Пётр Самсонавіч (Сямёнавіч; 28.9.1862—26.8.1915)

Фізіёлаг, глебазнавец, педагог. Нарадзіў-ся ў г. Горкі на Магілёўшчыне. У 1887 скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізі-ка-матэматычнага факультэта Маскоўскага універсітэта. Яго першае навуковае дасле-даванне «Паходжанне азоту ў раслінах» адзначана залатым медаіём. Блізкай па тэ-ме была i яго магістэрская дысертацыя «Да пытання аб засваенні раслінамі свабоднага азоту» (1895). Акрамя універсітэта скончыў Пятроўскую (цяпер Ціміразеўскую) сельс-кагаспадарчую акадэмію (вучань І.А.Сцебу-та i К.А.Ціміразева) i пакінуты пры акадэ-міі на 3 гады стэпендыятам на кафедры земляробства. 3 1891 прыват-дацэнт Мас-коўскага універсітэта. Удасканальваў веды ў 1892—94 у навуковых установах Германіі, Галандыі, Бельгіі, Францыі, найбольш у Гётынгене ў сельскагаспадарчай лабарато-рыі А.Коха i ў Парыжы ў Пастэраўскім ін-стытуце ў Дзюкло. 3 1894 i да канца дзён сваіх прафесар кафедры глебазнаўства ў Пецярбургскім лясным інстытуце. 3 1905 па 1911 (з невялікім перапынкам) з'яўляўся выбарным дырэктарам гэтага інстытута. 3 1895 член Вучонага камітэта Міністэрства народнай асветы, з 1897 член Вучонага ка-мітэта Міністэрства земляробства i дзяр-жаўнай маёмасці. Загадваў сельскагаспа­дарчай хімічнай лабараторыяй пры гэтым міністэрстве, арганізаваў там вялікую лаба-раторыю па даследаванні глеб. У 1900 зас-наваў «Журнал опытной агрономии», у якім змясціў шэраг цікавых прац па батані-цы, глебазнаўстве, аграноміі i інш. Аўтар «Асноў вучэння пра глебу» (1911), «Карот-кага курса агульнага глебазнаўства» (1912) i інш.

Те:. Краткий курс общего почвоведения. 2-е изд. Пг., 1916.

Шт.: Памяти профессора Петра Самсоновича Коссовича: [Сб. ст.]. П., 1916.

Феадосій

Рускі рэлігійны прапаведнік, вальнаду-мец i ідэолаг сялянска-плебейскай ерасі сярэдзіны 16 ст. Біяграфічныя звесткі пра яго вельмі скупыя. Вядома, што ён быў

 

 

прыгонным у маскоўскага вяльможы. Не вытрымаўшы прыгнёту i здзекаў, збег ад яго на Белае возера, дзе зблізіўся з Арцемі-ем i інш. старцамі, што былі ў апазіцыі да пануючай царквы. У 1553 разам з іншымі ератыкамі схоплены, зняволены ў адзін з маскоўскіх манастыроў i прыцягнуты да су­да па справе Башкіна і Арцемія. Не чакаю-чы суда, ён разам з сябрамі ўцёк, а ў 1555 перабраўся ў Вялікае княства Літоўскае. Некаторы час прапаведаваў у Віцебску, по-тым падаўся ў глыб Беларусі. дзе прапаган-даваў свае антыпрыгонніцкія i антыклеры-кальныя ідэі. Калі i дзе памёр, невядома. Князь А.Курбскі ў сваіх «Сказаниях...» па-ведамляў, што ў 1575 К. жыў i прапаведа-ваў разам ca сваім сябрам Іпаціем у маён-тку пана Чапліча. Творы К. невядомы, але яго вучэнне выкладзена ў выкрывальных творах манаха Зіновія Атэнскага «Истины показания к вопросам о новом учении» i «Послание многословное... на зломудрие Косого и иже с ним», напісаных ў 1560-я гады. Падставай для напісання першага твора стала сустрэча Атэнскага з «крылагі-янамі» Старарускага Спасавага манастыра манахамі Герасімам, Афанасіем і іканапіс-цам Фёдарам. «Крылагіяне», якія захапля-ліся прыродным розумам, мужнасцю i сум- леннем К., папрасілі Атэнскага, каб той выказаў сваё меркаванне аб «новым вучэн-ні». Друті твор Атэнскага — гэта адказ на «Грамату», дасланую яму праваслаўнымі беларусамі. Асноўныя пункты сацыяльна-філасофскай пазіцыі К. ў «Грамаце» выкла-дзены ў выглядзе пытанняў, на якія паві-нен быў дань адказ Атэнскі. У аснове ву-чэння К. ляжала рацыяналістычная крыты-ка царкоўных устаноў i хрысйіянскіх дог-маў. Ен прапаведаваў, што царква i манас-тыры з ix таінствамі i набажэнствамі ўста-ноўлены не Богам, a людзьмі. Усім вядомы падман, крывадушнасць, прагнасць i выма-ганне, дармаедства i ханжаства папоў i ма-нахаў, якія клапомяцца выключна аб сваім дабрабыце, адышлі ад «правой веры», «имениа забираюиь, ядять и пиють много и по евангелию не учат, учат человеческая преданна». На думку К., духавенства павін-на быць скасавана разам з цэрквамі і ма-настырамі. К. адмаўляў не толькі царкоў-ную іерархію, але i абрадавы бок хрысціян-ства, яго традыцыйную мараль. Ён лічыў, што людзям не патрэбны малітвы, прычас-ці, пасты, царкоўныя ахвяраванні, хры-шчэнне, споведзі, памінкі, бо ўсё гэта «беснословие», «развращенное человечес­кое предание», прыдуманае духавенствам, каб трымаць народ у пакоры i страху. «Че­ловеческим преданием» К. лічыў абразы, крыжы i сцвярджаў, што абразы, зробле-ныя рукамі людзей з золата, серабра i дрэ-ва, — гэта ідалы, якім не варта пакланяц-ца. К. высмейваў папоўскія легенды пра вылечванне хворых, адхіляў усё тое, што мае дачынення да хрысйіянства, за выклю-чэннем веры ў Бога i запаведзі аб любові да бліжняга.

3 кніг Свяшчэннага пісання К. прызна-ваў толькі Пяцікніжжа Майсеева, Евангел-ле i Апосталаў. Астатнія біблейскія кнігі называў «ложным преданием», якім умела карыстаюцца царкоўнікі. Ён прызнаваў адзінага Бога-айца, абвяргаючы царкоўныя догматы пра боскасць Багародзіцы i Хрыс-та, якіх лічыў звычайнай жанчынай i зас-навальнікам хрысціянскага вучэння. 3 гэ-тага Атэнскі рабіў вывад, што К. наогул не верыць у Бога. У пацвярджэнне прывёў та-кі аргумент, як адмаўленне вальнадумцам бессмяротнасці душы i замагільнага жыцця як месца, дзе людзі расплачваюцца за зям-ныя грахі. Апрача таго, К. падзяляў мерка-ванн! элінскіх філосафаў аб сусвеце, якія сцвярджалі, што ўсё жывое створана не па чыёйсьці волі, a ўзнікла з 4 стыхій: агню, паветра, вады i зямлі, a чалавек зарадзіўся натуральным шляхам i, як усё жывое, смя-ротны. Ніякіх выключэнняў для асноўнага закону жыцця быць не можа, усё ідзе сваім парадкам. Як да, так i пасля прышэсця Хрыстова людзі нараджаліся, хварэлі, памі-ралі і парахнелі. К. не адмаўляў існавання Бога, але прапаведаваў непавагу да афіцый-най рэлігіі i яе канонаў, не верыў у бессмя-ротнасць душы, у замагільнае жыццё, страшны суд, пекла i рай.

Такім чынам, калі верыць Атэнскаму, К. выступаў з пазіцый дэізму. 3 аднаго бо­ку, ён лічыў, што сусвет узнік «самабытна», а з другога — дапускаў існаванне Бога, за якім пакідаў толькі акт стварэння свету, адмаўляючы яго ўплыў на ход гісторыі. Царкву i дзяржаву ён уяўляў як адзіны складаны механізм, дзе царква — нейкі асаблівы рычаг, які прыводзіць у дзеянне сістэму прыгнёту. 3 гэтага К. робіць выс-новы, што трэба адмовіцца ад ілжывай царквы i ўвогуле змяніць грамадскія парад-кі. Ён выступаў сулраць цывільных i ваен-ных улад, асуджаў рабства, войны i да т.п., таму, што гэта супярэчыць хрысціянству.

 

 

Замест феадальных парадкаў К. прапаведа-ваў ідэю стварэння грамадства «бесцарных» людзей, г. зн. такога грамадства, дзе адзіны ўладар — сам Бог. Менавіта ў гэтым ён ба-чыў сутнасць хрысціянства, а не ў выка-нанні абрадаў. Зыходзячы з хрысціянскага вучэння аб любові да бліжняга, свабодзе i роўнасці, ён прыйшоў да вываду аб неаб-ходнасці стварэння грамадства, якое аб'яд-ноўвала б не толькі хрысціян, але ўсіх лю­дзей. У ім павінна быць агульная маёмасць i роўнасць яго членаў, бо перад Богам усе людзі роўныя, незалежна ад паходжання, веравызнання i нацыянальнай прыналеж-насці. Асноўнымі прынцыпамі перабудовы грамадства i духоўна-маральнага адраджэн-ня чалавека К. абвяшчаў роўнасць, брац-тва, чалавекалюбства i міралюбнасць.

На Беларусі ў К. было шмат паслядоўні-каў. Яго вучэнне «мноземи похваляемо и приемлемо и любимо от многих и познава­емо, яко истинно...». 3 гэтай прычыны Атэнскі ca злосцю заўважае, што «...як Ма-гамет разбэсціў сваім вучэннем усход, Лю-тэр — захад, так Феадосій — Літву». Пра пашырэнне поглядаў К. на Беларусі свед-чаць многія крыніцы. А.Курбскі тлумачыў гэта тым, што ерась К. сустрэлася i аб'яд-налася тут з блізкімі ёй мясцовымі ерасямі, рознымі антытрынітарнымі вучэннямі. К. — адзін з самых радыкальных «ерэтыкоў» 16 ст., вучэнне якога адлюстроўвала настрой на­родных мае.

Літ.: Из истории философской и обществен­но-политической мысли Белоруссии: Избр. про­изв. XVI —нач. XIX в. Мн., 1962.

Р. Н.Дожджыкава.

Андрэй Тадэвуш Банавентура (30.11.1745—15.10,1817)

Палітычны i ваенны дзеяч Рэчы Паспа-літай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794. Нарадзіўся ў небагатай сям'і беларускага шляхдіца, родавы маён-так якога знаходзіўся ў в.Сяхновічы Коб-рынскага пав. (цяпер Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Яго маці Фёкла (Тэкля) была праваслаўнай i паходзіла з вядомага на Беларусі роду Ратамскіх. У пасаг яна ат-рымала невялічкі маёнтак Дразы ў Бары-саўскім пав. Яе родны брат Марцін быў падкаморым Аршанскага пав. Продкі К. займалі сціплае становішча ў грамад-стве. Яго прадзед Аляксандр Іван быў пад судкам, а дзед Амбражэй пісарам у Брэс-цкім земскім судзе. Бацька Людвік ніякіх пасад не займаў, a меў званне мечніка Брэсцкага ваяв, i палкоўніка, хоць у арміі ніколі не служыў. У сям'і Тэклі i Людвіка Касцюшкаў было 4 дзяцей: Ганна, Юзаф, Кацярына i Андрэй Тадэвуш. Да 9 гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома, як i ўсе дзеці дробнамаянтковай шляхты, без якіх-небудзь гувернёраў і настаўнікаў, г. зн. яго ранняе дзяцінства прайшло ў беларускай вёсцы. У 9 гадоў яго аддалі ў школу манас-кага ордэна піяраў у м. Любешава Пінскага пав., дзе ён вучыўся 5 гадоў, да 1760. Выву-чаў лацінскую, польскую, французскую i нямецкую мовы, атрымаў пачатковыя веды па матэматыиы. Пасля заканчэння школы ён вярнуўся ў родную в. Сяхновічы i 5 га-доў дапамагаў маці па гаспадарцы. Яго бацька ў 1758 быў забіты ўзбунтаванымі ся-лянамі. Матэрыяльнае становішча бацькоў К. было вельмі сціплае. Бацькаў маёнтак Сяхновічы за даўгі быў закладзены. Ажа-ніўшыся з Тэкляй, Людвік прадаў яе маён­так Дразы i адначасова трымаў у закладзе фатьварак Мерачоўшчыну. Большая частка Сяхновіцкага маёнтка (Вялікія Сяхновічы) была ўласнасцю іншай праваслаўнай лініі Касцюшкаў (Паўла Касцюшкі), a Людвіку належала в. Малыя Сяхновічы (19 сялян-скіх двароў). Людвік жыў у Мерачоўшчыне, a гаспадарку ў Малых Сяхновічах вяла маці Андрэя Тадэвуша, а пасля яе смерці — брат Юзаф.

 

 

Значны ўплыў на лес К. зрабіла выбран-не ў 1764 на каралеўскі прастол ураджэнца Беларусі Станіслава Аўгуста Панятоўскага, пляменніка канцлера Вялікага княства Лі-тоўскага Міх&та Чартарыйскага. Сям'і К. спрыяў прыхільнік Чартарыйскіх пісар польны Вялікага княства Літоўскага Юзаф Сасноўскі, пазней ваявода полацкі. Дзяку-ючы яго пратэкцыі 18.12.1765 К. быў пры-няты ў зноў створанае Варшаўскае ваеннае вучылішча (Рыцарскую школу, што назы-валася Кадэцкім корпусам Яго Каралеў-скай Міласці i Рэчы Паспалітай), у якое прымалі толькі выхадцаў з багатых сем'яў. Прыкладна ў той жа час у корпусе кадэтаў вучыліся князі Казімір Сапега, Антон Ра-дзівіл. Мацвей Яблонаўскі i магнаты Вало-віч, Чацвярцінскі i інш. У 1767—68 наву-чальным годзе з кадэтаў была выдзелена спецыяльная група (займалася ваенна-ін-жынернымі дысцыплінамі), у якую быў ук-лючаны i К. Упартыя заняткі i выдатныя здольнасці дазволілі К. стаць адным з леп-шых кадэтаў, i 20.12.1766 ён атрымаў афі-цэрскі патэнт i званне харунжага. Яшчэ ў час вучобы ён быў прызначаны на пасаду падбрыгадзіра.

Каб стаць больш дасканалым у ваенных навуках i асабліва ў ваенным i цывільным будаўніцтве, у 2-й палове 1769 К. па ўка-занні i пры матэрыяльнай падтрымцы ка-раля i князя Чартарыйскага выехаў на ву-чобу ў Францию. У Парыжы ён браў урокі па ваеннай архітэктуры, артылерыі i такты-цы, наведваў заняткі ў Акадэміі жывапісу i скульптуры. Па рэкамендацыі Чартарый­скага вывучаў там будаўніцтва мастоў, шлюзаў, дарог, каналаў, плацін. Пяцігадо-вае знаходжанне ў Францыі па часе супала з рэваяюцыйнай сітуацыяй, што складвала-ся там. Велізарны ўплыў на яго зрабілі пра-цы прагрэсіўных французскіх асветнікаў (Вальтэр, Мантэск'е, Ж.Ж.Русо), асабліва «Вялікая Французская Энцыклапедыя» i працы Русо «Аб грамадскім дагаворы, або Прынцыпы палітычнага права» i «Мерка-ванні аб спосабе кіравання ў Польшчы i аб праекце яго змянення, складзеным у кра­савку 1772 года». Пасля кароткага пада-рожжа ў Англію, Італію, Швейцарию i Германію летам 1774 К. вярнуўся ў Рэч Паспалітую. Аднак ні ў корпусе кадэтаў, ні ў арміі афіцэрскай пасады яму не прапана-валі. ІДяжкае матэрыяльнае становішча вы-мусіла яго пайсці хатнім настаўнікам да смаленскага ваяводы, а з 1775 да гетмана польнага Вялікага княства Літоўскага (з 1781 ваяводы полацкага) Юзафа Сасноў-скага i вучыць маляванню i жывапісу яго дачок Людвіку i Кацярыну. Не знайшоўшы сабе годнага занятку на радзіме, К. ўвосень 1775 зноў выехаў у Францыю, a адтуль —у Паўночную Амерыку. У жніўні 1776 ён прыбыў у Амерыку i 18 кастрычніка заліча-ны ў американскую армію ў званні палкоў-ніка. На працягу 7 гадоў змагаўся ў яе ра­дах за незалежнасць 3I1IA, быў галоўным інжынерам паўночнай, а потым паўднёвай армій, кіраваў будаўніцтвам фартыфіка-цыйных умацаванняў. камандаваў баявымі лінейнымі часцямі. За баявыя заслугі К., у ліку 3 іншаземцаў, атрымаў самую высо­кую баявую ўзнагароду ЗША — ордэн Цынцынаці i прыняты ў склад таварыства Цынцынатаў, ганаровым членам якога быў Вашынгтон. К. атрымаў таксама амерыкан-скае грамадзянства, пажыццёвую пенсію i зямельны надзел, a ў асабісты падарунак ад Вашынгтона — пару пісталетаў. У Злуча-ных Штатах К. актыўна ўдзельнічаў у палі-тычным жыцці, быў блізка знаёмы з многі-мі ваеннымі 1 палітычнымі дзеячамі, у т.л. з Т.Джэферсанам, аўтарам Дэкларацыі не-залежнасці, абраным у 1800 прэзідэнтам ЗША. Ідэі амерыканскай рэвалюцыі поў-насцю супадалі з поглядамі К.

Вяртанне ў 1784 на радзіму было бязра-дасным. Родны маёнтак у Сяхновічах быў абцяжараны даўгамі. Месца ў арміі Рэчы Паспалітай для аднаго з самых адукаваных i вопытных генералаў не знайшлося. Зас-таўшыся без спраў, баявы генерал на пра­цягу 5 гадоў займаўся сельскай гаспадаркай у родных Сяхновічах. У сувязі з рашэннем сойма павялічыць армію прыкладна ў 5 ра-зоў (да 100 тыс. салдат i афіцэраў) К. пра-панавалі пасаду камандзіра брыгады ў польскай арміі, хоць ён жадаў служыць у арміі Вялікага княства Літоўскага. У лісце ад 7.2.1790 ён прасіў генерала Несялоўскага вярнуць яго ў Вялікае княства Літоўскае: «Хіба Вы адмаўляецеся ад мяне i лічыце няздольным служыць Вам? Кім жа я з'яў-ляюся? Хіба я не літвін, Ваш зямляк, Вамі абраны? Каму павінен дзякаваць (за рэка-мендацыю Брэсцкага сойміка), калі не Вам? Karo павінен абараняць, калі не Вас i сябе самога? Калі гэта Вас не кране для ўнясення прапановы пра мяне на сойме, каб вярнуўся, то я сам буду вымушаны, ба-чыць бог, што-небудзь кепскае сабе ўчы-ніць! Таму, што злосць мяне бярэ: каб з

 

 

Літвы ў Кароне служыў, калі вы не маеце трох генералаў. Калі вас вешаць на вяроў-цы будуць гвалтаўнікі, тады толькі адумае-цеся i пра сябе пачнеце клапаціцца». Ня-гледзячы на такі адчай, К. не ўдалося пера-весціся з польскай арміі ў армію Вялікага княства Літоўскага.

14.7.1789 пачалася Вялікая французская буржуазная рэвалюиыя, якая аказала рэва-люйыянізуючы ўплыў на многія еўрапей-скія народы, у т.л. i Рэчы Паспалітай. Сойм Рэчы Паспалітай прыняў шэраг важ­ных законаў, накіраваных на ўмацаванне органаў дзяржаўнай улады. Гэтыя законы сталі пачаткам буржуазных рэфом у Рэчы Паспалітай. Завяршэннем ix стала прыня-тая 3.5.1791 Канстытуцыя Ustawa Rządowa (Закон аб урадзе), паводле якой усталёўва-ліся новыя асновы арганізацыі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады i кіравання, па-будаваныя на прынцыпе падзелу ўлад. Як перакананы рэспубліканец і праціўнік уся-кай манархіі К. без ваганняў прыняў пры-сягу на вернасць Канстытуцыі 3-га мая i распарадзіўся, каб яе прынялі і падпарад-каваныя яму афійэры, нягледзячы на тое што Канстытуцыя прадугледжвала захаван-не манархіі. Рэакцыйныя i клерыкальныя элементы разглядалі новую Канстытуцыю як здзейсненую рэвалюцыю. Вясной 1792 яны абвясцілі акт Таргавіцкай канфедэра-цыі, выступілі супраць Канстытуцыі і звяр-нуліся за дапамогай да суседніх дзяржаў, учыніўшы тым самым акт дзяржаўнай здрады. Скарыстаўшы такую зачэпку, Расія аб'явіла вайну Рэчы Паспалітай. Фактычна гэта была нічым не прыкрытая агрэсія. У абарону Канстытуцыі выступілі слабыя і раз'яднаныя часці войск Рэчы Паспалітай. Адна з першых бітваў, у якой вызначылася дывізія пад камандаваннем К., адбылася каля в. Дубенкі на Заходнім Бугу. У гэтай бітве К., маючы пад сваім камандаваннем каля 5 тыс. салдат i афіцэраў, стрымаў на-ціск 20-тысячнага рускага войска, што дало магчымасць усёй паўднёвай арміі пад ка­мандаваннем князя Ю.Панятоўскага адыс-ці на новыя пазіцыі. Аднак лес гэтай кам-паніі быў прадвызначаны, бо многія магна­ты, шляхта i сам кароль перайшлі на бок таргавічан. Варшаву занялі таргавічане і царскія войскі. I хоць К. за ваенныя заслугі ў кампаніі 1792 быў узнагароджаны ордэ-нам «Віртуці Мілітары» i атрымаў званне генерал-лейтэнанта, ён 30.7.1792 у знак пратэсту супраць змовы таргавічан з каралем падаў у адстаўку i выехаў за мяжу. 26.8.1792 заканадаўчы Сход Францыі пры-своіў К. званне ганаровага французскага грамадзяніна.

Прагрэсіўныя дзеячы Рэчы Паспалітай у канцы 1792 i пач. 1793 пачалі рыхтаваць народнае паўстанне. У жніўні 1793 К. пад чужым імем прыехаў у Гродна, дзе сустра-каўся з генераламі Бышэўскім, Грахоўскім i інш. вайскоўцамі. Падрыхтоўкай да паў-стання кіравала група патрыётаў, вымуша-ных пакінуць краіну i выехаць у Лейпцыг i Дрэздэн. Сярод ix былі Г.Калантай, І.Па-тоцкі i Касцюшка. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай дзейнічалі тайныя саюзы i тава-рыствы прыхільнікаў паўстання, якія ўзна-чальвалі І.Дзялынскі, Я.Ясінскі i інш. 24.3.1794 у Кракаве ўспыхнула паўстанне, у якім прынялі ўдзел шляхта, мяшчане i част-кова сяляне. Паўстанне ўзначаліў К., аб-вешчаны «вышэйшым i адзіным начальні-кам нашых узброеных сіл i кіраўніком уся-го нашага паўстання». У гэты ж дзень быў абнародаваны «Акт паўстання грамадзян, жыхароў Кракаўскага ваяводства» i К. пры-сягнуў не выкарыстоўваць давераную яму ўладу ў чыіх-небудзь асабістых інтарэсах, «а толькі для абароны цэласнасці граніц, вяртання самаўладдзя народа i ўстанаўлен-ня ўсеагульнай свабоды». «Акт...» абавязваў К. i Вышэйшы нацыянальны савет выпус-каць як мага часцей пракламацыі i звароты да народа, паведамляць яму пра сапраўднае становішча спраў. У першы ж дзень паў-стання К. звярнуўся з адозвамі «Да арміі», «Да грамадзян», «Да духавенства», «Да жанчын». Кожная з ix глыбока эмацыя-нальна i пераканаўча заклікала стаць на абарону свабоды i айчыны. Энергічная ідэа-лагічная падрыхтоўка паўстання i аргані-зацыйная работа па ўключэнні простых людзей у барацьбу за свабоду напачатку мелі пэўны поспех. Каб далучыць сялян да паўстання, К. лічыў неабходным адмяніць прыгоннае права, таму Канстытуцыя 3-га мая, якая захоўвала саслоўную няроўнасць i прыгонную залежнасць сялян, не была яго ідэалам. Але «Акт...» не закранаў пы-тання пра аднаўленне Канстытуцыі, а кан-чатковае вызначэнне дзяржаўнага і грамад-скага ладу адносіў да часу заканчэння рэ-валюцыйнай вайны.

Усе, хто асабіста быў знаёмы з К., пад-крэслівалі яго ваенны талент, высокую аду-кацыю, нястомную энергію і дастойную прастату. Падскарбі Вялікага княства Лі-

 

 

тоўскага, удзельнік паўстання, кампазітар М.К.Агінскі пісаў, што К. «карыстаўся вя-лікай пашанай усёй Еўропы, быў гразой для ворагаў i бажаством для народа; узвы-шаны да ранга Начальніка, не ведаў іншага гонару, як служыць Айчыне i змагацца за яе, які захоўваў заўсёды сціплыя паводзі-ны... не насіў ніякіх знакаў вышэйшай ула-ды, хадзіў у сурдуце з дрэннага шэрага сук­на i які меў стол сціпла забяспечаны, як кожны з яго простых афіцэраў». Успрыняў-шы вучэнне французскіх рэвалюцыйных i радыкальных пісьменнікаў, філосафаў i публіцыстаў, а таксама амерыканскіх бур­жуазных прагрэсіўных дзеячаў, К. выпра-цаваў самастойную дзяржаўна-прававую канцэпцыю палітычнага i грамадскага раз-віцця Рэчы Паспалітай. Ідэалам ён лічыў грамадства, якое складштася з вольных ся-лян, уласнікаў зямлі, рамеснікаў, купцоў пры захаванні памешчыцкага землеўладан-ня, заснаванага на свабодным найме рабо-чай сілы. Лепшую форму дзяржаўнага кіра-вання бачыў у рэспубліцы, тэарэтычныя асновы якой спрабаваў выкласці ў Пала-нецкім універсале. Аднак ажыццявіць гэ-тыя ідэі яму не ўдалося.

Ваенная i палітьтчная сітуацыя складва-лася не на карысць паўстання. У пачатку чэрвеня аб'яднаныя руска-прускія войскі (24 тыс. чалавек) у бітве каля мястэчка Шчакоціны прымусілі армію К. (12 тыс. чалавек) адступіць. 15 чэрвеня прускія вой-скі занялі Кракаў, i К. вымушаны быў па-кінуць горад. У сярэдзіне ліпеня да Варша­вы падышлі прускія войскі i рускі корпус пад камандаваннем генерала Ферзена. Ге-раізм абаронцаў Варшавы i ўмелыя дзеянні К. ў жніўні-верасні прымусілі гэтыя войскі адысці ад горада. Аднак становішча паў-станцаў пагоршылася, калі Аўстрыя, пашы-раючы тэрыторыю сваёй акупайыі, пачала наносіць удары з поўдня. У верасні ён прыбыў на Беларусь, каб сфарміраваць тут новыя атрады, а заадно наведаць родныя мясціны. Да гэтага часу на Беларусі дзейні-чала ўжо некалькі атрадаў, якія падтрымлі-валі паўстанне. Але ў верасні 1794 на тэры­торыю Заходняй Беларусі быў перакінуты моцны корпус пад камандаваннем А.Суво-рава. Нечаканае з'яўленне рускіх войск паставіла ў крытычнае становішча паўстан-цаў пад камандаваннем Ю.Серакоўскага, якія панеслі цяжкія страты i пачалі адыхо-дзіць на захад. Другі рускі корпус пад ка­мандаваннем генерала Ферзена пачаў настушіенне з паўднёвага захаду. Супраць яго К. выставіў рэшткі атрада Серакоўскага і частку свайго рэзерву. На дапамогу яму па-вінна была падысці дывізія пад каманда­ваннем генерала Понінскага, але той не выканаў загаду К. i да месца бітвы дывізія не прыйшла. 10 кастрычніка корпус Ферзе­на ў бітве пад в. Мацяёвіцы нанёс пара-жэнне войскам паўстаўшых, а сам К., па-ранены ў галаву i левае сцягно, быў узяты ў палон. Паланенне К. выклікала катастра-фічны ўпадак маральнага духу паўстання і прадвызначыла зыход усёй барацьбы. За-мест К. начальнікам узброеных сіл 12.10.1794 вышэйшы Савет прызначыў То-маша Ваўжэцкага. 4 лістапада войскі пад камандаваннем Суворава авалодалі ўмаца-ваным прыгарадам Варшавы Прагай, пасля чаго кароль Рэчы Паспалітай i яго пры-хільнікі настаялі на капітуляцыі Варшавы.

На працягу ўсёй сваёй палітычнай дзей-насці К. глыбока паважаў і быў паслядоў-ным прадаўжальнікам вызваленчых, анты-феадальных ідэй Русо, Мантэск'е, Джэфер-сана i інш. прагрэсіўных дзеячаў. Яго све-тапогляд, грамадска-палітычныя i прававыя ідэі найбольш поўна былі выкладзены ў брашуры пад назвай «Ці могуць палякі да-біцца незалежнасці», выдадзенай на польс-кай мове ананімна ў Парыжы ў 1800, з фіктыўнымі ананімнымі данымі: «У Пры-копе на Доне». Брашура ўяўляе сабой наву-ковы трактат, у якім разглядаюцца слабыя i моцныя бакі вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай. У прадмове аўтар папярэджвае сваіх землякоў, каб не спадзяваліся на за-межную дапамогу, a калі хочуць «шчасця, гонару i славы... неабходна карыстацца сродкамі i сіламі, якія прырода дала чала-веку... пажадаем толькі — i мы станем сва-боднымі, бо шаснаццацімільённы народ не можа быць народжаны для рабства». Вы-значаючы колькасць насельніцтва ў 16 міль-ёнаў чалавек, К. меў на ўвазе не толькі па-лякаў, але i беларусаў, украінцаў i літоўцаў, якія насялялі ў той час Рэч Паспалітую. Ён адзначаў, што першай прычынай заняпаду краіны з'яўляюцца страта народам сілы ду­ху i веры ў свае сілы, а таксама антынарод-ная палітыка магнатаў, калі яны пачалі «імкнуцца не да дабрабыту, а да задавал ь-нення ганарыстасці магнацкіх прозвішчаў». Правільна крытыкуючы ўвесь феадальна-памешчыцкі лад, К. не рабіў вываду пра неабходнасць яго ліквідацыі, a толькі па-дахвочваў памешчыкаў зрабіць некаторыя

 

 

ўступкі сялянам, як гэта было выкладзена ў Паланецкім універсале. Заклікаючы народ да барацьбы за свабоду, аўтар звяртаў ўвагу на вопыт барацьбы за незалежнасць наро-даў Швейцарыі, Галандыі, Паўночнай Аме-рыкі, якія ніколі не былі б паважанымі на­родам!, калі б не адбілі насільнікаў сваімі ўласнымі сіламі. Найбольш тыповым пры-кладам ён лічыў барацьбу Францыі, суп-раць якой сабраліся ўсе каралі Еўропы, каб пакарыць гэту нацыю i аднавіць у ёй стары лад.

Разглядаючы магчымасць новага паў-стання, аўтар сцвярджае, што сілы рэвалю-цыі могуць павялічвацца за кошт вызва-ленчай барацьбы працоўнага народа сусед-ніх дзяржаў: «Хіба рускі селянін, жорстка прыгнятаемы сваім памешчыкам, пры спрыяльных абставінах не кінецца з запа­лам супраць сваіх прыгнятальнікаў, імкну-чыся разбіць сваё ярмо? Няўжо прыгнеча-ны казак не імкнецца зноў атрымаць свае свабоды?.. Прусак... пачынае разумець, што ён не быдла, што знаходзіцца ў распа-раджэнні казны. Некаторыя правінцыі з радасцю скінулі б сваё ярмо». У трактаце абвяшчаецца неабходнасць захавання i ахо­вы права прыватнай уласнасці. Робіцца агаворка, што «хоць прынцыпы свабоды i роўнасці дапускаюць усіх аднолькава да займання ўрадавых пасад, аднак... я б жа-даў, каб асобы, якія зоймуць месцы ва ўсіх магістратурах, былі абраны з ранейшых саслоўяў», гэта значыць з саслоўя шляхты. Усё гэта сведчыць аб там, што К. i яго найбліжэйшыя паплечнікі выражалі ў пер­шую чаргу інтарэсы буржуазна-шляхецкага блока i заклікалі да буржуазнай рэвалюцыі. «Рэвалюцыя праводзіцца не для таго, каб зняць усякую аброць са свавольства, наад-варот, яна ставіць сабе за мэту ўстанавіць парадак, падпарадкаваць закону ўсякія правапарушэнні, прывучыць падпарадкоў-вацца ўладам, устаноўленым нацыяй, ахоў-ваць уласнасць кожнага, якая складае ас-нову грамадства. Усім даецца аднолькавая свабода i роўныя правы, але нікому не даз-валяецца ўчыняць злачынствы... Правасуд-дзе павінна быць гразой для злачынцаў, але не пометай; невінаватым жа яно слу-жыць прытулкам. Тыя, хто думае, што важ­ней не ўпусціць злачынцаў, чым стварыць бяспеку невінаватым, робяць жудасную па-мылку... Хто не паважае ўстаноўленай над ім улады, парушае правы нацыі, учыняе крыўды i грабяжы, той разбойнік i злодзей. Рэвалюцыя якраз i ставіць сабе за мэту выпраўленне заган, знішчэнне злачынстваў i ўкараненне ў сэрцы ўсіх грамадзян міла-сэрнасці i дабрадзейнасці». Аўтар адзначае таксама, што на яго радзіме сярод простага народа няма злачыннасці i можна бяспечна праходзіць праз велізарныя лясы пры ад-сутнасці мясцовай паліцыі, хоць народ там усюды жыве ў бядоце.

У сваіх разважаннях пра мараль, права, злачыннасць i правасуддзе К. асуджаў тэ-рор часоў Вялікай французскай рэвалюцыі. Ён прыхільнік строгага захавання прававых норм, устаноўленых у ходзе рэвалюцыі, ад-начасова выступае супраиь самавольства з чыйго б там ні было боку. Яго маральныя i прававыя ідэі адпавядалі інтарэсам рэвалю-цыйна настроеных сярэдніх слаёў i зыхо-дзілі з прынцыпу карысці для вызвалення народа ад улады манархічных дзяржаў, якія падзялілі Рэч Паспалітую. На яго думку, настаў час шырокай асветы народа i яго актыўнага ўдзелу ў грамадскіх справах, ча-му асабліва садзейнічае рэвалюцыя. Справе палітычнай асветы народа i павышэння яго грамадскай актыўнасці садзейнічае свабода друку. 3 асветай народа разбураюцца i роз-ныя палітычныя забабоны народа, такія, як вера ў выключнасць каралеўскай улады i шляхты. «Кожны ведае, што яны не вало-даюць прывілеяваным розумам; чаму ж яны прысвоілі сабе права распараджацца лесам нацый без ix волі?» У заключэнні аў-тар сцвярджае, што ў народа, які жадае свабоды i верьшь у перамогу, ёсць усе пад-ставы для дасягнення высакароднай мэты. Калі ўсе будуць мужна змагацца, то праціў-нік, нават калі ён больш шматлікі, не змо-жа перамагчы. Увесь трактат прасякнуты духам аптымізму, верай у перамогу спра-вядлівай справы. Трактат з'яўляўся тэарэ-тычнай i практычнай праграмай барацьбы народных мае за дэмакратыю i незалеж­насць. Палітычныя і прававыя ідэі К. прад-вызначалі новы кірунак у палітычнай ба-рацьбе ў Рэчы Паспалітай і садзейнічалі падрыхтоўцы i зараджэнню рэватюцыйнага дэмакратычнага руху ў Польшчы, на Бела-русі i Украіне.

У апошнія гады свайго жыцця К. пра-цягваў актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. У лісце да А.Чартарыйскага ён раіў звярнуць асаблівую ўвагу на народную ас-вету на Беларусі i ў Літве. Шэраг школ на Беларусі быў адкрыты менавіта па ініцыя-тыве Чартарыйскага, у т.л. i вядомая Свіс

 

 

лацкая гімназія. К. прапаноўваў выдаць пастанову, каб кожны ўласнік у сваім ма-ёнтку стварыў школу для сялян i ў адпавед-насці з агульным коштам маёнтка выдзяляў грошы на ўтрыманне настаўнікаў. Апрача таго, на гэтыя ж мэты варта было выдат-коўваць i спаганяемую з сялян царкоўную «дзесяціну». Рэкамендаваў ураду паклапа-ціцца пра адкрыішё рамесных вучылішчаў, дзе б навучаліся сталярнаму, цяслярскаму, кавальскаму, такарнаму, слясарнаму i інш. рамёствам. Каб лепш азнаёміцца з най-больш перадавымі метадамі школьнага на-вучання, К. ў маі 1816 наведаў педагагічны інстытут у Івердоніі, дзе сустракаўся з яго стваральнікам, выдатным педагогам-дэмак-ратам Іаганам Генрыхам Песталоці. Як i Песталоці, меркаваў, што паляпшэнне жыцця працоўных можа быць дасягнута ў рамках існаваўшага тады ладу шляхам аду-кацыі i выхавання. К. пісаў таксама пра неабходнасць палепшыць умовы жыцця простых людзей, для чаго трэба паступова змяншаць паншчыну i заахвочваць выка-рыстанне наёмных работнікаў на палявых работах, быць суровым да бадзяг, п'яніц, дармаедаў, якіх трэба выкарыстоўваць на грамадскіх работах, будаўніцтве дарог, ка-налаў, брукаванні вуліц у гарадах з выпла-тай памяркоўнай узнагароды. Ён раіў разві-ваць прамысловасць, адкрываць новыя фабрыкі: суконныя, папяровыя, металур-гічныя, шкляныя i інш., прапаноўваў пры-маць меры, каб з цягам часу ўсе сяляне маглі вызваліцца ад залежнасці i атрымаць ва ўласнасць зямлю. Памёр К. 15.10.1817 у Швейцарыі ў Салюры (к&ля г. Залатурна). Пахавалі яго там 19 кастрычніка. У 1818 астанкі К. ўрачыста перанесены ў Кракаў i змешчаны ў каралеўскім замку Вавелі.

Те.: Рус. пер. —у кн.: Избранные произведе­ния прогрессивных польских мыслителей. М., 1956. Т. 1.С. 493—584.

Шт.: Ю х о Я, Е м я л ь я н ч ы к У. «Нара-дзіўся я ліцвінам...». Мн., 1994; К orz on Т. Kościuszko: Biografia z dokumentów wysnuta. Kraków, 1894. S. 206; Szyndler B. Tadeusz Kościuszko, 1746—1817. Warszawa, 1991. Я.Л.Юхо.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 497; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.