Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Касовіч




КАСОВІЧ

Ігнацій Авдрэевіч (1808—15.10.1878)

Філолаг, прафесар Варшаўскага універ-сітэта. Нарадзіўся ў Віцебскай губ. ў сям'і свяшчэнніка. Брат К.А.Касовіча. Вучыўся ў Галоўнай духоўнай семінарыі Віленскага універсітэта i пасля заканчэння атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 1830—32 прыкамандзіраваны да Пецярбургскага уні-версітэта для ўдасканалення ў лацінскай i грэчаскай мовах. 3 1833 прафесар грэчас-кай мовы i царкоўнага красамоўства ў бе­ларускай грэка-лацінскай семінарыі ў Жы-ровічах. 3 1835 выкладчык у Кромскай, Смаленскай, Маскоўскай гімназіях. 3 1849 інспектар у Разанскай, потым ва Уладзімір-скай гімназіях У 1860—62 выкладчык у 6-й Пецярбургскай гімназіі, потым у Ларын-скай. У 1870 за твор «Лірычная паэзія Га-раиыя» атрымаў у Кіеўскім універсітэйе ступень доктара рымскай славеснасці і прызначаны штатным дацэнтам грэчаскай славеснасці Варшаўскага універсітэта. 3 1872 ардынарны прафесар. Акрамя дысер-тацыі надрукаваў «Разважанні аб важнасці грэчаскай мовы», «Грэчаскі дзеяслоў у сва-ім развіцці» і інш. Шырокай вядомасцю карыстаўся складзсны ім (разам з К.Касо-вічам) «Грэчаска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 1847), які Акадэмія навук адзначыла Дзямі-даўскай прэміяй.

 

 

Каятан Андрэевіч

(14.5.1814—7.2.1883)

Першы вучоны санскрытолаг Расійскай імперыі. Нарадзіўся ў Полацку ў сям'і свя-шчэнніка. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, потым на філалагічным факультэце Мас-коўскага універсітэта. Быў выкладчыкам грэчаскай мовы ў Цвярской i 2-й Маскоў-скай гімназіях. Яшчэ калі быў настаўнікам, пачаў вывучаць i даследаваць яўрэйскую i арабскую мовы, потым санскрыт. Апошняй мовай ён валодаў так добра, што свабодна чытаў санскрыцкія помнікі «Махабхарата», «Рамаяна», Ману законы, рабіў пераклады. Пераклаў «Сунд i Упесунд» (1844), «Ска-занне пра Дгруву» (1848), «Васантазена» (1849) i інш. Дзейнасць К. не атрымала падтрымкі ў Маскве, толькі некаторыя сла- вянафілы (А.С.Хамякоў і інш.) паставіліся да яе прыхільна. 3 1850 К. у Пецярбургу. Там ён быў рэдактарам навуковых прац пры Публічнай бібліятэцы, a ў 1857 стаў чытаць на грамадскіх пачатках лекцыі па санскрыцкай мове i літаратуры ва універсі-тэце. У 1854 распачаў выданне «Санскры-та-рускага слоўніка» (застаўся незаконча-ным). Сваю прафесарскую дзейнасць К. пачаў уступнай лекцыяй «Аб характа-рыстыцы старажытнаіндыйскай цывіліза-цыі i развіцці санскрыцкай літаратуры» (1859). Але на той час у Расіі не было эле­ментарных дапаможнікаў для вывучэння мовы санскрыту. Таму ён выдаў некалькі эпізодаў з «Махабхараты», забяспечыўшы ix рускай транскрыпцыяй i лацінскім пера-кладам, чытаў публічныя лекцыі пра сан-скрыцкі эпас. Адначасова К. выкладаў ва універсітэце i зенд (мову аднаго з іранскіх плямёнаў), для гэтага зрабіў i выдаў неаб-ходныя пераклады з дапаможнікамі. У Хар-каўскім універсітэце К. атрымаў званне га-наровага доктара параўнальнага мовазнаў-ства, пасля чаго заняў пасаду штатнага прафесара ў Пецярбургскім універсітэце (1865). Апошняй буйной працай К. было выданне збору персідскіх клінападобных надпісаў (1872). У 1874—75 выйшаў яго пе-раклад «Яўрэйскай граматыкі» Гезеніуса i «Яўрэйскай хрэстаматыі...», якія былі пры-няты для настаўлення ў духоўных семіна-рыях. Разам з братам І.А.Касовічам ён вы-даў «Грэчаска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 1847). Літ.: Бас I. Эиюды пра вучоных // Маладосць. 1971. №8. Г.А.Маыыка.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 453; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.