Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

КЛІМАШЭЎСКІ

Іпаліт (19.1.1802—18.9.1874)

Пісьменнік, педагог, бібліятэкар. Нара-дзіўся ў мяст. Капаткевічы на Мазыршчы-не. У 1820—22 i 1826—27 вывучаў філасо-фію ў Віленскім універсітэце. У 1830 ён выдаў «Noworocznik Litewski na 1831» («Лі-тоўскі каляндар на новы 1831»). Прымаў удзел у паўстанні 1830—31. Пасля заду-шэння паўстання ў 1832 эміфыраваў у Францыю. У 1841 разам з А.Астроўскім, В.Звіркоўскім i Ф.К.Гадэбскім заснаваў у Версалі таварыства Віленскай бібліятэкі i на грамадскіх пачатках стаў яе першым бібліятэкарам. Бібліятэка прызначалася для эмігрантаў з Польшчы, Беларусі i Літвы. Меркавалася, што яна стане асновай нова-га кнігазбору Віленскага універсітэта за-мест закрытага царскімі ўладамі. Атрымала назву Версальска-Віленскай, або Польскай, бібліятэкі ў Версалі. Пачаткам кнігазбору сталі кнігі, падараваныя Астроўскім, Ф.Зельтнерам i інш., збор рукапісаў самога К. i інш. пісьмовых крыніц, якія тычыліся паўстання i жыцця эмігрантаў. На працягу 1841—43 К. надрукаваў некалькі інфарма-цыйных паведамленняў пра бібліятэку. Да 1847 у гэтай бібліятэцы было 4 тыс. тамоў, 2 апрацаваныя каталогі. 3 1.10.1847 К. па-чау працаваць дырэктарам эмігранцкай школы ў прыгарадзе Парыжа Батыньёлі і адначасова стаў апекуном школьнай біблія-тэкі, якая налічвала 2 тыс. тамоў і папоўні-лася за кошт падараванняў, у тым ліку з кнізабору ЮЛ.Крашэўскага. Намаганнямі К. ў 1849 школьная бібліятэка аб'яднана з Версальска-Віленскай і рэгулярна папаўня-лася з пазнанскіх кнігарняў; ахвяравалі ёй свае кнігі І.Ляпевель i інш. У 1865 яна на-лічвала 21 383 тамы, 5 тыс. малюнкаў i гра­вюр, 2 тыс. геаграфічных карт i больш за 500 рукапісаў. У 1874 з-за адсутнасці па-мяшкання бібліятэку вырашылі перавезці ў Польшчу ў г. Курнік да кнігазбораў Дзя-лынскіх. Пасля смерці К. гэты намер ажыццявіў яго пераемнік А.А.Рупрэхт, які ў хуткім часе i сам памёр. У 1880 бібліятэка перайшла да ўласнікаў Курніка Замойскіх, якія ў 1925 стварылі так званы Курніцкі фонд i перадалі яго дзяржаве. У 1953 гэта бібліятэка ўключана ў склад бібліятэк Польскай акадэміі навук, рукапісы з ба-

 

 

тыньёльскіх збораў захоўваюцца ў Нацыя-нальнай бібліятэцы ў Варшаве.

Шт.: Słownik pracowników książki polskiej. Warszawa; Łódź, 1972. S. 415—416.

КЛІМЕНТ СМАЛЯЦІЧ,

Клім Смаляціч (? — пасля 1164)

Царкоўна-палітычны дзеяч, мысліцель, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1-й палове 12 ст. ў Смаленску. Быў манахам Зарубскага ма-настыра каля Кіева. Стаў вядомы дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці, рэдкай эрудыцыі, выдатнаму літаратурнаму тален-ту. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс, К.С. «быў кніжнік i філосаф, якіх у Рускай зям-лі не бывала». Высокую на той час адука-цыю ён, верагодна, атрымаў у Канстанці-нопалі. Як прыхільнік развіцця ўсходнесла-вянскай культуры, змагар супраць засілля ў рускай царкве грэчаскага духавенства К.С. актыўна агітаваў за царкоўную аўтакефа-лію. Ён нястомна даказваў, што назначэн-не мітрапалітаў для Кіеўскай Русі — унут-раная справа рускага праваслаўя, i дыктат Візантыі ў гэтым пытанні пярэчыць інтарэ-сам народа, царквы, дзяржавы. Паводле яго пераканання, мітрапаліты-грэкі, якія дрэнна валодалі славянскай мовай, не маг-лі даць столькі карысці для царкоўнага ўпарадкавання i народнай асветы, колькі можна было чакаць ад мітрапалітаў мясцо-вага паходжання. Назначэнне мітрапалітаў-чужаземцаў без адабрэння княжацкай ула-ды было знявагай для апошняй, служила зручнай падставай для ўмяшання грэчаскіх імператараў у справы славянскіх дзяржаў. Патрыятычнасць i шчырае імкненне вучо-нага манаха садзейнічаць развіццю мясцо-вых традыцый у жыцці ўсходняга славян­ства выклікала прыхільнасць да яго мясцо-вай улады. Невыпадкова знаёмы з яго пра-мовамі князь Ізяслаў Мсціславіч, які заняў у 1146 велікакняжацкі прастол, паступіў, як яго продак Яраслаў Мудры. У 1147 ён склі-каў у Кіеве епіскапскі сабор i прапанаваў удзельнікам выбраць першасвяшчэнніка для Кіеўскай Русі без адабрэння канстанці-нопальскага патрыярха. Пры гэтым Ізяслаў Мсціславіч назваў К.С. самым дастойным кандыдатам. Так «кніжнік i філосаф» стаў другім на Русі (пасля Іларыёна Кіеўскага) мітрапалітам славянскага паходжання. Уз-вядзенне яго на Кіеўскую кафедру прахо-дзіла не гладка. Праціўнікі царкоўнай самастойнасці напачатку адмовілюя пры-знаць яго мітрапалітам без волі на тое пат­рыярха. Зламаць супраціўленне прагрэчаскі настроеных іерархаў дапамаглі настойлі-васць Ізяслава i рашучая падтрымка чарні-гаўскага епіскапа Ануфрыя. Становішча новага мітрапаліта было нялёгкім. Яго дзейнасць ухваляў толькі князь Ізяслаў Мсйіславіч. Пасля смерці Ізяслава (1154), калі велікакняжацкі прастол заняў былы смаленскі князь Расціслаў Мсціславіч, К.С. у яго асобе таксама атрымаў саюзніка, га-товага змагацца за самастойнасць рускай царквы. Аднак i на тэты раз частка епіска-паў на чале з Ніфантам Ноўгарадскім не падтрымала мітрапаліта Клімента. Ніфант ад свайго імя і ад імя іншых епіскапаў зая-віў: «Мы не станем табе кланяідца, не бу-дзем служыць з табой, таму, што ты не ўзяў благаславення ў святой Сафіі i ад пат­рыярха».

Узнікла рэальная пагроза ўнутрыцаркоў-нага расколу. Разумеючы, да якіх вынікаў можа прывесці гэты канфлікт ва ўмовах раздробленасці Русі, князь Расціслаў заклі-каў абедзве партыі да стрыманасці i раз-важлівасці. Нельга, казаў ён, каб безупын-нае крывавае саперніцтва ўдзельных князёў за валоданне Кіевам узмацніла бараньбу за права той ці іншай княжацкай кааліцыі ўзводзіць у мітрапаліты свайго чалавека, абцяжарыла разладамі на рэлігійнай глебе жыццё рускага грамадства, якое i без таго вельмі пакутуе ад палітычных усобіц. Ад­нак угаворы i заклікі Расціслава не былі пачуты.

У сак. 1155 кіеўскі трон заняў правізан-тыйскі настроены суздальскі князь Юрый Даўгарукі, які саслаў мітрапаліта Клімента ва Уладзімір Валынскі, a мітрапаліцкую ка­федру аддаў назначэнцу патрыярха Кан-станціну. Аднак праз 3 гады новы кіеўскі князь Мсціслаў Ізяславіч аднавіў К.С. на гэтай пасадзе. Барацьба за мітрапаліцкае месца выклікала царкоўную смуту. Грэчас-кі стаўленік імкнуўся аддаліць ад царкоў-ных спраў прыхільнікаў Клімента, у сваю чаргу Клімент не мілаваў тых, хто быў на баку яго праціўніка. Каб спыніць разлад, князі Расціслаў i Мсціслаў адхілілі ад спраў абодвух мітрапалітаў i прызначылі ў жн. 1161 на мітрапааіцкае месца Феадора, які праз некалькі месяцаў памёр. Расціслаў зноў прапанаваў кандыдатуру К.С. Каб на-даць справе законны выгляд, ён паслаў прасіць благаславення для Клімента ў пат

 

 

рыярха. Але канстанцінопальскі патрыярх накіраваў у Кіеў мітрапалітам Іаана IV. Расціслаў, кіруючыся меркаваннямі цар-коўнага міру, не хацеў ускладняць i без та-го цяжкія палітычныя абставіны на Русі, неахвотна прыняў новага назначэнца, але наказаў перадаць у Канстанцінопаль: «На гэты раз, дзеля павагі i любові царскай, прыму, але калі надалей без нашага ведама i жадання патрыярх назначыць на Русь мітрапаліта, то не толькі не прымем яго, а пастановім за нязменнае правіла выбіраць i ставіць мітрапаліта епіскапам рускім па за-гаду вялікага князя». У выніку дзяржаўнай мудрасці i дыпламатычнай гібкасці Расціс-лава барацьба вакол самага прынцыповага для царкоўнага жыцця пытання сціхла. Так скончылася гісторыя з узвядзеннем на міт-рапаліцкі прастол К.С., які звязаў сваё жыццё i дзейнасць з барацьбой за царкоў-ную незалежнасць ад Візантыі. Права пры-сылаиь у Кіеў першасвяшчэнніка захавала-ся за патрыярхам. I ўсё ж ідэя рускай пра-васлаўнай аўтаноміі, якую так энергічна адстойваў вучоны манах са Смаленска, не памерла, але здзейснілася на практыцы толькі ў канцы 16 ст.

Да нас дайшоў толькі адзін твор К.С. (у тлумачэнні манаха Афанасія) — «Пасланне смаленскаму прэсвітэру Фаме». У гэтым «Пасланні...», разглядаючы тэарэтычныя пытанні, К.С. абвяргае высунутыя супраць яго абвінавачванні, прыводзіць аргументы ў абарону свайго права кіраваць царквой. Асноўныя разыходжанні, што служылі пад-ставай для дыскусій паміж Кліментам i Фа-мой, — рознае разумение таго, як i да якіх межаў можна інтэрпрэтаваць тэксты Свя-шчэннага пісання, ці правамерна наогул яго пашыранае, сімвалічнае тлумачэнне. Паводле меркаванняў К.С., важнае не толькі літаральнае, але i сімвалічнае разу­мение біблейскіх тэкстаў, ix творчая інтэр-прэтацыя. Ён вымушаны быў абгрунтоў-ваць свае права «даследаваць іншасказаль-на... усе гэтыя боскія адзнакі i цуды Госпа-да нашага Ісуса Хрыста», свае доказы пад-мацоўваць аўтарытэтам айцоў царквы: «Ка-лі святыя i боскія айцы нашы дабавілі нешта падобнае да Гасподніх слоў, каб рас-тлумачыць i выкласці ix, то гэта вельмі ка-рысна, добра i пахвальна».

У развіцці чалавечай гісторыі К.С. вылу-чае тры паслядоўныя перыяды — «Запа-вет», «Закон» i «Дар Божы». Значэнне пер-шых двух у тым, што яны рыхтуюць перамогу абсалютнай ісціне, якая адкрываецца ў хрысціянстве. Паводле яго слоў, «Хрыс-тос Бог наш, сонца праведнае, асвяціў нас боскімі зорамі i прасвяціў сваім хрышчэн-нем, i вось усе старое прайшло, i стала ўсё новае, i ўжо не месціцца ў законе чалавец-тва, але пад боскай ласкаю свабодна хо-дзіць...» У гэтай сувязі К.С. падкрэслівае, што некаторыя язычнікі, якія жылі па-за законам i да закону, «вылучаліся набож-насцю, жывучы не па законе, але па веры», таму ім лягчэй атрымаць дабрадзейства боскае, чым іудзеям, якія не могуць «пай-сці» далей закону Майсеевага, што засту-пае шлях да дабрадзейства. Для распрацоў-кі і выкладання ўласных поглядаў К.С. шырока выкарыстоўвае працы Феадарыта Кірскага, Нікіты Гераклійскага, рацыяна-лістычныя метады для тлумачэння рэлігій-ных тэм. Апісваючы сваё ўяўленне пра сус-вет, ён спасылаецца не толькі на хрысціян-скіх, але i антычных аўтараў — Гамера, Платона, Арыстоцеля. Яго асноватворнае ўяўленне пра сусвет — гэта перакананне ў тым, што ўсё існае мае мэтазгодную будо-ву, «усё ўладжваецца, падтрымліваецца і мае поспех сілай боскай, бо няма другой дапамогі, акрамя дапамогі боскай, i іншай сілы, акрамя сілы боскай». Мысліцель ха-рактарызуе Бога як непазнавальную абса-лютную істоту, якая, аднак, пазнаецца ў сваіх тварэннях. Чалавек, які адкрывае для сябе разумную пабудову свету, становіцца, такім чынам, на шлях пазнання Бога-твор-цы, знаходзіць вышэйшы сэнс свайго існа-вання. Боская арганізацыя быцця дае чала-веку магчымасць сваімі ўчынкамі далучац-ца да Бога ці, наадварот, аддаляцца ад яго. Бог, са свайго боку, гатовы садзейнічаць збліжэнню з чалавекам, ратаванню яго, ка-лі той праяўляе імкненне да гэтага. У раз-важаннях пра Грыгора Багаслова, прарока Іона, траіх отракаў, расказах пра фантас-тычных жывёл К.С. настойліва праводзіць думку пра тое, што «нішто не пагарджанае ў Госпада: усё бачыць яго бяссоннае вока, усё назіраецца, пры ўсім стаіць, даючы кожнаму выратаванне». Валодаючы найвы-шэйшым дарам — свабоднай воляй — ча­лавек можа дзейнічаць, як яму хочагша.

Але дараваная яму свабода ўчынкаў — адначасова i напамін пра тое, што чалаве-ку, як вяниу тварэння, як асноўнаму цэн-тру сусвету, створанаму па ўзоры і пада-бенстве боскаму, належыць імкнуцца да маральнага ўдасканалення, безагаворачна

 

 

давяраць боскаму промыслу, «праслаўляць i дзякаваць» Творцу. Такім чынам, як i Іла-рыён Кіеўскі, Кірыла Тураўскі i інш. мыслі-целі эпохі Кіеўскай Русі, К.С. развіваў ан-трапацэнтрычныя ідэі, падкрэсліваў духоў-на-маральную прыроду чалавека. Але гэтыя аспекты сярэдневяковага светапогляду ён фармуляваў болып выразна i тэарэтычна абгрунтавана, чым яго папярэднікі. Важмае месца ў светапоглядзе К.С. займае ідэя няхцівасці. Яго адмова ад усяго, уключаю-чы царкоўную маёмасць, у той час як мно-гія манастыры, цэрквы, асобныя свяшчэн-наслужыцелі з'яўляліся буйнымі ўласніка-мі, была не зусім тыповая. Акцэнт на ду-хоўным, вечным, асуджэнні скнарнасці ха-рактарызуе ўсё сярэдневяковае светасузі-ранне ўсходніх славян. Але ў 12 ст., бадай, толькі К.С. ясна i дакладна выказаў гэту думку. Яго заклік захаваць маральную чыс-ціню думак i ўчынкаў, духоўнае памкненне да найвышэйшых каштоўнасцей быцця гу-чьщь вельмі сучасна i надзённа: «I як мы атрымалі закон i благадаць Свяшчэннага пі-сання ад агульнага Уладыкі, Госпада наша-га Ісуса Хрыста Збавіцеля i Кіраўніка на-шых душ, i святых i боскіх яго апосталаў, па дары i благадаці і сіле Духа, будзем тры-мацца, любыя, за гэту будучую надзею, не адхіляючыся ні ўлева, ні ўправа, каб не звалінца нам на самае дно пагібелі.

Але пайшоўшы следам за ісцінным і сумленным царкоўным свяціцелем, такім чынам дасягнем найвышэйшай светласці ў будучым царстве Госпада нашага Ісуса Хрыста...».

Літ.: Никольский Н.К. О литератур­ных трудах митрополита Климента Смолятича,
писателя XII в. СПб., 1892; Я г о ж. Материалы для истории древнерусской духовной письмен­
ности. СПб., 1907; Лавровский Л.Я. Пос­лание митрополита Климента Смолятича к Фоме,
пресвитеру Смоленскому, как историко-литера­турный памятник XII в. Смоленск, 1893; Памят­ники литературы Древней Руси, XII в. М., 1980;Становление философской мысли в Киевской Руси. М., 1984. В.П.Оргіш.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Клакоцкі | Кміта-чарнабыльскі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 521; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.03 сек.