Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кміта-чарнабыльскі

КМІТА

Пётр Бластус (Бластусовіч Пётр) (?—1629 або 1632)

Друкар i кнігавыдавец на Беларусі і ў Літве, літаратар. Быў звязаны з арыянскім асяроддзем. Працаваць пачаў у Вільні ў друкарні свайго цесця Яна Карцана. У 1611—12 у Вільні дзейнічала ўласная дру-карня К., у якой ён выдаў 5 кніг, у асноў-ным панегірыкі. Усе віленскія выданні падпісаны яго імем па бацьку Бластусовіч ці Бластус, да якога пазней (у 1614) ён да-даў прозвішча Кміта. У 1612 К. перавёз друкарню ў мяст. Любча (Навагрудскі пав.). Пакінуць Вільню i асталявацца пад апекай пратэктара кальвінізму гетмана польнага Крыштофа Радзівіла яго вымусі-ла, верагодна, нарастание контррэфарма-цыйных тэндэнцый у грамацска-палітыч-ным i рэлігійным жыцці Вялікага княства Літоўскага. У 1-й палове 17 ст. Любча стала галоўным выдавецкім цэнтрам рэфарма-цыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім. Любчанская друкарня дзейнічала амаль паўстагоддзя. Але яе асветніцкія i гуманіс-тычныя тэндэнцыі найбольш яскрава пра-явіліся ў перыяд, калі яе ўзначальваў К. Да канца 1620-х гадоў К. выдаў у Любчы больш за 50 кніг на польскай i лацінскай мовах, некаторыя — за ўласны кошт. Гэта былі пераважна рэлігійныя творы рэфарма-цыйнага кірунку i разнастайная свецкая лі-таратура: антычныя i гістарычныя творы, «Гісторыя іудзейскай вайны» Іосіфа Флавія (1617), першае на Беларусі выданне М.Стрыйкоўскага («Генеалогія, альбо Ка-роткае апісанне вялікіх князёў літоўскіх», 1626), творы па геаграфіі, медыцыне i ветэ-рынарыі, паэтычныя зборнікі (»Жыццё сельскае i гарадское», 1620, «Прытчы Сала-мона» ў паэтычным выоаданні Язэпа Да-манеўскага, 1623). У 1628 тут надрукаваны Статут кальвінісцкай гімназіі ў Слуцку. Выдаваліся тут i творы дзеячаў рэфарма-цыйнага руху: сеньёра навагрудскага дыс-трыкту Яна Зыгровіуса, рэктара віленскай школы Пятра Сестранцэвіча, беларускага парэміёлага i паэта Саламона Рысінскага («Прыказкі польскія», 1618). Супрацоўні-чаў К. з Адамам Уладзіславіушам з Крака-ва, прадстаўніком т. зв. мяшчанскай літа-ратуры. Ажыццявіў ён выданне з уласнымі дапаўненнямі адной з самых папулярных у Вялікім княстве Літоўскім кніг 17 ст. «Апа-фегматы» Ь.Буднага (1614). Уласныя вершы i прысвячэнні К. змяшчаў у выданнях: па-лемічным творы Я на Ліцынія Намыслоўска-га «Katalysis» (»Каталісіс», Вільня, 1598), «Прыказках польскіх» С.Рысінскага, у тво­ры М. Рэя «Люстэрка» (Вільня, 1606) i інш. Друкарская i кнігавыдавецкая дзейнасць К. мела выразна рэнесансавы характар, са

 

 

 

дзейнічала пашырэнню i папулярызацыі свецкай літаратуры. Пасля яго смерці друкарня перайшла да яго сына Яна Даніэля Кміты. Л.С.Іванова.

Філон Сямёнавіч (каля 1530—29.11.1587)

Ваенны i палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай, аў-тар эпісталярных твораў. Паходзіў са шля-хецкага роду Кмітаў, аселага ў Кіеўскім ва-яводстве. Філон быў сынам беларускіх шляхціцаў Сямёна Кміты i Таццяны Кро-шынскай. У 1562 арандаваў замак Асцёр каля Кіева, удзельнічаў у войнах супраць Маскоўскай дзяржавы. Узначальваючы не-вялікі атрад коннікаў, узяў штурмам Чарні-гаў, правёў шэраг іншых ваенных аперацый на руска-беларускім памежжы. У студзені 1564 са сваім 2-тысячным атрадам пры-крываў наступление галоўных сіл Вялікага княства Літоўскага супраць групы рускіх войск, сканиэнтраваных у Полаику пад ка-мандай князя І.Шуйскага, не дапусціў злу-чэння гэтай групы з арміяй князя Сярэбра-нага Абаленскага, якая рухалася з Вязьмы да Оршы. Потым, выкарыстаўшы перамогу князя Радзівіла над Шуйскім у бітве на Іванаўскім полі, паспяхова здзейсніў ак-цыю, у выніку якой маскоўская армія ад-ступіла на Смаленск. Летам 1565 у баях на Севершчыне, узяў г. Почап i вярнуўся ў Асиёр. За ваенныя заслугі кароль Жыгі-монт II Аўгуст паводле прывілея ад 26.3.1566 падараваў яму ў вечнае карыстан-не Чарнабыльскае ўладанне ў Кіеўскім вая-водстве. Ад назвы замка Чарнобыль i пахо-дзіць яго другое прозвішча — Чарнабыльс-кі. У 1566 ён атрымаў Аршанскае старое-тва. Як староста абараняў межы дзяржавы, адначасова праводзіў ваенную разведку, ін-фармаваў Вітьню пра ўнутраныя справы i палітычныя планы Івана Грознага, вёў дыпламатычныя перагаворы. У 1568 правёў на Смаленшчыне шэраг наступальных апе-рацый. У прыватнасці, выманіў у поле i разбіў частку смаленскага гарнізона, пры-маў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1579—82. У 1579 у час паходу на Полацк прыкрываў галоўныя сілы з боку Смален-ска. У тым жа годзе прызначаны смален-скім ваяводам. У верасні 1580 Стафан Ба-торый назначыў яго камендантам крэпасці Вялікія Лукі. У 1580—81 працягваў ваенныя дзеянні на памежжы з Маскоўскай дзяржавай. Потым атрады, што знаходзілі-ся пад камандай аршанскага старосты, вяр-нуліся абараняць прыдняпроўскія землі.

Кміта-Чарнабыльскі — аўтар цікавага помніка беларускай эпісталярнай літарату-ры, т. зв. водпісаў. Збераглося 30 лістоў, якія ён дасылаў з Оршы ў Вільню членам дзяржаўнай рады Вялікага княства Літоў-скага. Першы з ix датаваны 1573, астатнія 1574. Гэта службовыя данясенні пра ваен-на-палітычную сітуацыю на ўсходніх межах краіны, становішча ў Маскоўскай дзяржа-ве, намеры Івана Грознага, руска-татарскія адносіны i інш. У некаторых лістах аўтар характарызуе ўнутрыпалітычнае жыццё Рэ­чы Паспалітай таго часу, закранае вострыя сацыяльныя праблемы, выкрывае i асуджае пануючы клас, яго маральнуто разбэшча-насць, абыякавасць да лёсу Радзімы. Вылу-чаюцца лісты да трокскага кашталяна Я.Валовіча, у якіх выразна паўстае асоба аўтара, яго індывідуальны стыль, адлюстра-вана жыццё i побыт служылай шляхты, па-казаны характар чалавека, яго перажыванні i адносіны да навакольнай рэчаіснасці. Яны напісаны добрай беларускай мовай, з выкарыстаннем прыказак i прымавак, на­родных сродкаў гумару i сатыры. Лісты — каштоўны гісторыка-літаратурны дакумент часу, прыкметная з'ява ў развіцці стара-жытнай беларускай пісьменнасці. Упершы-ню апублікаваны ў 1844, найбольш поўна, з навуковымі каментарыямі —у 1975.

Те:. Лісты // Помнікі старажытнай беларус­кай пісьменнасці. Мн., 1975.

Літ:. Псторыя беларускай дакастрычнціка літаратуры. Мн., 1968. Т. 1. С 246—254; Май-
х р о в i ч С.К. Нарыс гісторыі старажытнай бе­ларускай літаратуры XIV—XVIII ст. Мн., 1980.
С. 183—186. В.А.Чамярыцкі.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
КЛІМАШЭЎСКІ | Князьнін
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 639; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.015 сек.