Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Матушэвіч




Марцін (11.11.1714—21.11.1773)

Дзяржаўны дзеяч, пісьменнік-мемуа-рыст, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Ельня Брэсцкага пав. (непадалёку ад Камянца). Вучыўся ў езуітаў у Камянцы, Драгічыне, Брэсце i Варшаве. Быў пісарам Брэсцкага гарадскога суда, неаднаразова выбіраўся паслом сойма Рэчы Паспалітай, займаў па-саду брэсцкага стольніка. У 1763—64 быў галоўным дарадчыкам К.Радзівіла, паслом вольнага сойма, на якім каралём выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 1767 набыў вядомасць як дзеяч Радамскай канфедэра-цыі, якую ўзначальваў К.Радзівіл, напісаў некаторыя акты гэтай канфедэрацыі, за што рашэннем сойма 1768 адзначаны вялі-кай грашовай прэміяй «За заслуті». У гэтым жа годзе атрымаў пасаду брэст-літоў-скага кашталяна i стаў сенатарам Рэчы Паспалітай.

У мемуарных творах М. адлюстраваны многія праблемы гісторыі Рэчы Паспалі-тай, палітычныя, прававыя i этычныя по-гляды розных пластоў тагачаснага грамад-ства. Найбольш аналітычнага матэрыялу такога роду ў яго кнізе «Мемуары кашталя­на брэсцка-літоўскага», выдадзенай у Вар­шаве (т. 1—4, 1876) А.Павінскім з грунтоў-ным уступным артыкулам «Пра жыццё i творы Марціна Матушэвіча». У цэнтры ўвагі гэтага твора пануючае шляхецкае сас-лоўе, якое пісьменнік падзяляў на тры ас-ноўныя групы: магнатаў, еярэднюю i дроб­ную шляхту. Ён паказаў становішча ў іра-мадстве «сожнай з гэтых груп, падкрэсліва-ючы ix маёмасную, сацыяльную i палітыч-ную няроўнасць, намаляваў партрэтную га-лерэю буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалі-тай саксонскага перыяду, прывёў біягра-фічныя звесткі пра ix, падрабязна апісаў ix дзеянні i ўчынкі. Цэнтральныя персанажы кнігі — нясвіжскія князі Міхал i Кароль Радзівілы, канцлер Вялікага княства Літоў-скага Міхал Чартарыйскі. Паводле азна-чэння польскага даследчыка Б.Крулікоў-скага, «паслужлівы панегірыст» М. з цяж-касцю адшукваў у сваіх герояў станоўчыя рысы, таму ix характарыстыкі найчасцей пачынаў з агульных фраз («набожны», «вя-лікага сэрца», «асаблівай дабраты» i г.д.) i толькі потым, у асцярожнай форме, маля-ваў ix сапраўднае аблічча. Напрыклад, пра магната Людвіка Пацея, брэсцкага падка-морыя, М. пісаў, што ён быў «дастаткова красамоўны», «меў дастаткова i сэрца», да таго ж бьгў «бязмежна шчодрым i гасцін-ным», аднак вылучаўся помслівасцю і звы-чайна гаварыў: «Калі ў мяне каменем кі-нуць — я яго схаваю, кінуць другім i трэ-цім — я i ix схаваю, але калі прыйдзе час, то, кінуўшы адразу ўсе тры камяні, абавяз-кова пападу ў свайго праціўніка». 3 «Мему-араў...» М. паўстаюць (часта не па волі аў-тара) такія рысы магнатаў, як індывідуа-лізм, клопат найперш пра свае ўласныя ін-тарэсы, славалюбетва, фанабэрыя, якія ў ix практычнай дзейнасці абарочваліся сама­вольствам, палітычным вераломствам i дву-рушніцтвам. Працэс выраджэння магнац-тва прасочваецца ў «Мемуарах...» М. на прыкладзе роду Радзівілаў, які некалі даў шэраг вядомых дзяржаўных i ваенных дзея-чаў Рэчы Паспалітай. Міхала Радзівіла, які

 

 

ў сярэдзіне 18 ст. быў гетманам Вялікага княства Літоўскага, М. характарызуе як аб-межаванага, слабахарактарнага i безыніцы-ятыўнага чалавека. Іеранім Радзівіл, брат Міхала, харунжы Вялікага княства Літоў-скага, па сведчанні аўтара, праславіўся сва­ей жорсткасцю. Марцін Радзівіл у сваім маснтку ў Чарнаўшчах (ма Брэстчыне) стварыў сапраўдны гарэм, здзекаваўся са сваіх вязніц, трымаў ix у холадзе i голадзе, a дзяцей ix забіваў. Кароля Радзівіла, у якога М. шмат гадоў быў дарадчыкам i «прыяцелем» i якога пазней прызналі псі-хічна хворым чалавекам, ён паказвае як авантурыста, скандаліста i п'яніцу. На-прыклад, М. апісвае такі эпізод: у 1755 К.Радзівіл як маршалак трибунала ў Мін-ску запрасіў да сябе ў госці сваіх прыхіль-нікаў i прадстаўнікоў процістаячай партыі, якая падтрымлівала канцлера Чартарый-скага, i жорстка расправіўся з імі. Шмат увагі надаваў пісьменнік аналізу псіхалогіі сярэдняй шляхты, падкрэсліваючы яе без-дапаможнасць i поўную залежнасць ад маг-натаў. Калі аднойчы сам М. не паладзіў з М.Чартарыйскім, то ўсе ад яго адвярнуліся: «I застаўся я тады ў Навагрудку як бедная авечка ў воўчай пашчы».

Антымагнацкі настрой выразна праявіў-ся i ў трох арыгінальных «Дадатках» М. да зробленага ім перакладу на польскую мову «Сатыр» Гарацыя (1784). Калі ў «Мемуа­рах...» залежнасць ад магнатаў i паслужніц-тва апісваецца ім як нешта само сабой зра-зумелае, то ў «Дадатках», напісаных у апошні перыяд яго жыцця, больш сур'ёзна крытыкуецца сквапнасць, прагнасць, сва-вольства i помслівасць буйных феадалаў. Так, у другім «Дадатку» ён адзначаў, што т.зв. «прыяцелі» магнатаў з ліку шляхты вымушаны былі пастаянна рабалепстваваць перад імі. Ix «дружба» з багацеямі «тужлі-вая», ніхто з ix «не свабодны сказаць смела праўду» i даводзіцца ім або «выконваць несправядлівыя загады», або «баяцца пан-скай пометы i крыўды». Аднак крытыка магнацкага свавольства ў М. спалучалася з абаронай «залатой вольнасці» шляхецтва. Праўда, у «Мемуарах...» параўнальна мала гаварылася пра дробную шляхту, да якой i сам М. як прадстаўнік сярэдняй шляхты ставіўся пагардліва. Што датычыць про­стых людзей, еялян, то пра ix ён згадваў вельмі рэдка, мімаходзь, толькі ў сувязі з апісаннем учынкаў магнатаў i шляхты. Але i тыя нешматлікія матэрыялы пра еялян сведчаць, што у маёнтках магнатаў i шлях­ты сістэматычна прыніжалі ix чалавечую годнасць, расплачваліся прыгоннымі за ўзаемныя даўгі i паслугі, за самую нязнач-ную правіннасць ix збівалі i катавалі.

Адно з цэнтральных месцаў у «Мемуа­рах...» М. адведзена павятовым соймікам i трыбуналам, якія адыгрывалі выключна вя-лікую ролю ў жыцці правінцыяльнай шлях­ты. 3 твора відаць, што магнаты выдзялялі значныя сумы на падачкі сваёй кліентуры, на подкуп паслоў з процілеглага лагера, за што тыя павінны былі паведамляць пра ўсё, што там адбывалася. Так, у 1757 І.Ра-дзівіл асігнаваў на правядзенне брэсцкага сойміка грошы, з якіх на вярбоўку шляхты брэсцкія ротмістры Іеранім i Ян Дамброў-скія атрымалі па тысячы злотых, брэсцкі харунжы Верашчака, які належаў да проці-леглай партыі, — 2 тыс. злотых, брэсцкі пісар Букавецкі, пра якога было вядома, што ён «ад усіх браў, але ні да кога не быў добразычлівым», — 2 тыс. злотых. Най-больш важныя пытанні, паводле сведчання аўтара, вырашаліся не на саміх пасяджэн-нях, а за кулісамі. Амаль усе соймікі супра-ваджаліся ўсеагульнымі папойкамі, а то i крывавымі сутычкамі: не дапамагалі грошы i віно — у ход ішлі шаблі i пісталеты. Под­купам i спойваннем дэпутатаў, інтрыгамі i шантажом суправаджалася i дзейнасць трыбуналаў. Сам М. неаднаразова выбіраў-ся членам трыбунала, не раз выступаў там то ў ролі «істца», то ў ролі «адказчыка». Ён шчыра прызнаецца ў атрыманні «прэзен-таў», якія давалі членам трыбунала, назы-вае прозвішчы дэпутатаў i сумы грошай на-ват у тых выпадках, калі подкупам займаў-ся ён сам. Часам абставіны складваліся так, што ўдзельнікі судовых працэсаў упар-ціліся, цяжба зацягвалася, а, каб выйграць справу, дастаткова было толькі атрымаць перавагу ў адзін голас. У такіх выпадках ра-біліся загады любым спосабам пазбавіцца ад аднаго з дэпутатаў, не спыняючыся на-ват перад злачынствам. 1.М. прыводзіць та-кі прыклад: у 1755 у час Віленскага трыбу­нала пінскі падстароста Францэвіч запрасіў да сябе ў госці дэпутата Юзафа Валадкові-ча i разам са сваім прыяцелем напалі на яго. Валадковіч атрымаў 26 ран ад табель­ных удараў і ледзьве выжыў. Расказваючы пра дзейнасць трыбунала ў Навагрудку (1757), якім верхаводзіў М.Чартарыйскі, М. адзначае, што дэпутаты «па загадзе кня­зя канцлера ад хрысціянскай веры маглі б адступіць». Залежнасць судоў і трыбуналаў

 

 

ад самавольства магнатаў М. паказваў і ў «Дадатках». Паводле яго слоў, у судзе маг­нат мог абвінаваціць свайго праціўніка ў нешляхецтве, абвясціць яго незаконнана-роджаным, а папярэдне выкрасці дакумен-ты ці зрабіць фальшывы запіс; ён «сумлен-не страціць», але «на чужой пагібелі разба-гацее». У творах М. асвятлялася не толькі дзейнасць соймікаў i трыбуналаў, якія фун-кцыяніравалі на ўзроўні паветаў, ваявод-стваў i правінцыі, але i палітычнае суп-райьстаянне магнатаў i шляхты на ўзроўні вышэйшых дзяржаўных інстытутаў Рэчы Паспалітай, ix барацьба за павелічэнне сва­ей долі ў раскрадаемай дзяржаўнай маёмас-ці, за даходныя пасады. Знайшлі ў «Мемуа­рах...» адлюстраванне i кансерватыўна-рэ-лігійная ідэалогія шляхецтва, побыт i нора-вы царкоўнаслужыцеляў, здольнасць нека-торых з ix знайсці самыя «высокамараль-ныя» аргументы ў абарону сваіх уласных, карыслівых інтарэсаў. Сярод духавенства нярэдка сустракаліся людзі невысокай ма­рал!, a ў духоўных судах, як i ў свецкіх, працвіталі хабарніцтва. папярэдняя апра-цоўка членаў суда, умяшанне магнатаў, несправядлівыя прыгаворы i г.д.

Прыведзеныя ў творах М. канкрэтныя факты сведчылі пра складаныя працэсы i супярэчнасііі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным i духоўным жыіші Беларусі i Літвы ў сярэдзіне 18 ст. Вядомы даследчык гісторыі Рэчы Паспалітай 18 ст. Ю.Барта-шэвіч назваў «Мемуары...» М. творам «неа-цэннага значэння ў гістарычных i бытавых адносінах». У артыкуле «Пра брэсцкага кашталяна Матушэвіча як паэта» (1759) ён даў высокую ацэнку яго паэтычнай i пера-кладчыцкай дзейнасці. В.Спасовіч напісаў спецыяльную працу «Марцін Матушэвіч як мемуарыст» (1881), у якой назваў яго га-лоўны твор «багацейшай крыніцай для паз-нання маральнай фізіяноміі Польшчы ся-рэдзіны 18 ст.», а яго аўтара «адным з най-больш характэрных нашых прадстаўнікоў гэтага рухавага веку». Многія польскія гіс-торыкі выкарыстоўвалі творы М. для ўзнаўлення гістарычнага фону даследуемых падзей, вывучэння псіхалогіі i побыту роз­ных слаёў грамадства ў тагачаснай Рэчы Паспалітай. На жаль, да багатай спадчыны М. вельмі рэдка звярталіся беларускія ву-чоныя, хоць у яго «Мемуарах...» пераважа-юць матэрыялы па гісторыі, звычаях i но-равах насельніцтва беларуска-літоўскіх зя-мель.

Te: Diariusz życia mego. Т. 1—2. Warszawa, 1986; Бел. пер. — Дыярыюш жыцця маяго... // Спадчына. 1996. № 5; 1997. № 1—2.

Шт.: Бирало А.А. Философская и обще­ственная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971; Кутше -б а С. Очерк истории общественно-государ­ственного строя Польши: Пер. с пол. СПб., 1907; М а л ь д з i с АЛ. Беларусь у люстэрку мемуар-най літаратуры XVII ст. Мн., 1982; Króli­ków s k i В. Marcina Matuszewicza o czasach saskich świadectwo // Kwartalnik historyczny. 1968. №2; Яго ж. Marcin Matuszewicz, zapomniany satyryk wczesnego Oświecenia // Przegląd Humanistyczny. 1965. №5.

C. Ф.Дубянецкі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 491; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.