КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Мікуцкі
МІКЕШЫН МЕНДЭЛЕ-МОЙХЕР-СФОРЫМ MEEP Андрэй Казіміравіч (1742—1807) Беларускі краязнавец, этнограф, гісто-рык 2-й паловы 18 ст. Складальнік «Бата-нічнага слоўніка» (кн. 1—2, 1781—83). Аў-тар складзенай у 1786 працы «Апісанне крычаўскага графства або былога старос-тва», у якой побач з характарыстыкай пры-родна-геаграфічных умоў, стану сельскай гаспадаркі i мануфактурных прадпрыем-стваў, складу насельніцтва па этнічнай i канфесіянальнай прыкметах апісаў народны побыт i культуру беларусаў, змясціў не-калькі беларускіх фальклорных твораў. Гэта праца — каштоўная крыніца для вывучэння гісторыі i культуры Беларусі. Яна надру-каваная ca скарачэннямі Е.Р.Раманавым у зборніку «Магілёўская даўніна» (вып. 2, 1901). Рукапіс зберагаецца ў архіве Казан-скага універсітэта. (сапр. Ш о л а м Якаў Абрамавіч; 20.12.1836—8.12.1917) Яўрэйскі пісьменнік, заснавальнік новай яўрэйскай класічнай літаратуры. Нарадзіў-ся ў г. Капыль Мінскай вобл. Літаратурную дзейнасць пачаў з рамана «Вучыцесе добра» (1862; у 1868 перапрацаваны i выдадзе-ны пад назвай «Бацькі i дзеці»). Грамадскія погляды пісьменніка харатарызуюцца ідэя-мі яўрэйскага асветніцтва. У творы «Ма-ленькі чалавечак» (1864—65, асобнае вы-данне 1878) абараняў беднату ад самавольства абшчынных верхаводаў. У творах «Такса» (1869), «Фішка кульгавы» (1869, дапоў
ненае выданне 1888), «Кляча» (1873), «Па-дарожжа Веніяміна Трэцяга» (1878),»3апа-ветны пярсцёнак" (1888) стварыў шырокую карціну жыцця яўрэйскага народа ў Расіі, у т.л. на Беларусі, ў сярэдзіне 19 ст. Міхаіл Восіпавіч (21.2.1835—31.1.1896) Мастак-рысавальшчык, скульптар. На-радзіўся ў в. Платонава Мсціслаўскага па-вета (йяпер Рослаўскі р-н Смаленскай вобл.) у сялянскай сям'і. У 1852—58 ву-чыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастац-тваў. Усерасійскую вядомасць яму прынес-ла работа над помнікам «Тысячагоддзе Ра-сіі», пастаўленым у Ноўгарадзе ў 1862. Па-водле яго праектаў над стварэннем паасоб-ных скульптурных постацей помніка пра-цавала творчая група скульптараў (А.Апя-кушын, М.Чыжоў, І.Шрэдар i інш.). Па яго праектах пастаўлены помнікі ў Пецярбургу Кацярыне II (1873), у Кіеве Багдану Хмяльніцкаму (1888), у Севастопалі ВАКарнілаву i П.С.Нахімаву i інш. Сты-лістычна творы М. былі блізкія расійскай акадэмічнай скульптуры 2-й паловы 19 ст. У 1876—77 М. — выдавец часопіса «Пчела». Ілюстраваў творы М.Гогаля, А.Пушкі-на, Т.Шаўчэнкі, М.Някрасава. Стварыў шэраг замалёвак з жыцця беларусаў: «Сцэ-на колішняга рэкруцкага набору. Клімаві-чы» (1865), «Каханне» (1879), «Паштовая эстафета. Беларусь» (1892), «Банкір i шлях-ціц», «Жабрачка» i інш. Папулярныя былі яго «смехатворныя лісты», створаныя для выдавецтва І.Сыціна «Народная крыніца»,у т.л. ліст «Без музыкі, без дуды ходзяць ногі не туды» (1886). Те.: Воспоминания художника // Неман. 1969. №11. Jlim.: Микешин: (Альбом). М., 1971. Станіслаў Паўлавіч (7.11.1814—6.9.1890) Філолаг, славяназнавец, педагог. Нара-дзіўся на Беласточчыне ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння павятовага вучылішча (1830) быў на вайсковай службе (1838—42), потым жыў у вссцы, дапамагаў бацькам па гаспадарцы. У 1845 атрымаў пасведчанне настаўніка i на працягу некалькіх гадоў да-ваў прыватныя ўрокі. Не маючы сродкаў, каб працягваць адукацыю, самастойна вы-вучаў мовы i рыхтаваўся да паступлення ва універсітэт. У 1847 залічаны на гістырока-філалагічны факультэт Маскоўскага універ-сітэта. Яшчэ студэнтам падрыхтаваў шэраг прац па параўнальным мовазнаўстве^, час-тку з якіх паслаў на рэцэнзаванне І.Й.Ша-фарыку. Натхнёны яго падтрымкай, М. яшчэ з большай зацікаўленасцю пачаў займацца вывучэннем славянскіх i інш. моў. Пасля заканчэння універсітэта (1851) пакінуты ў ім для падрыхтоўкі магістэрскай дысертаныі. У 1850-я гады па заданні Ака-дэміі навук падарожнічаў па Літве i Белару-сі, збіраў матэрыялы для беларускага i лі-тоўскага слоўніка. 3 1863 працаваў у Вар-шаўскай бібліятэцы. У 1873—88 дацэнт на кафедры параўнальнага мовазнаўства Вар-шаўскага універсітэта, выкладаў славянскае мовазнаўства. Галоўным кірункам навуко-вай дзейнасці М. было вывучэнне літоў-скай i славянскіх моў у параўнанні з іншы-мі індаеўрапейскімі мовамі. Шмат каштоў-нага фактычнага матэрыялу i цікавых назі-ранняў у яго «Справаздачах...» (1853—56, вынік паездкі па Літве i Беларусі), за якія Маскоўскі універсітэт у 1878 прысудзіў яму ганаровы дышіом доктара параўнальнага мовазнаўства. М. збіраў таксама беларускі фальклор, апублікаваў «Беларускія песні i загадкі, запісаныя ў Віцебскай губерні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павета» (1853). З'яўляецца аўтарам працы «Беларускія сло-вы» (1854). Jlim.: Я г и ч И.В. История славянской филологии. Спб., 1910; Гул i цк i М. Беларускі слоўнік Станіслава Мікуцкага // Полымя. 1971. №8. В.В.Краснова
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 841; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |