Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пётр 3 Ганёндза

ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ

Іван Міхайлавіч

Духоўны пісьменнік, педагог, гісторык магілёўскай епархіі, этнограф. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Казанскай духоўнай акадэміі. Выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. Аўтар артыкулаў «Пра мнага-жонства ў старажытных яўрэяў» (1884), «Феадосій Васілевіч, епіскап магілёўскі» (1887), «Пстарычныя звесткі аб стане пра-васлаўя ў магілёўскай епархіі пасля смерці епіскапа магілёўскага Феадосія Васілевіча з 1678 да 1699 гг.», «Серапіён Палхоўскі, епіскап магілёўскі, 1699—1704 гг.» (абодва 1888), «Сільвестр II, кн. Святаполк Чац-вярцінскі, епіскап магілёўскі» (1893).

ПЕТРАШКЕВІЧ (Pietraszkiewicz) Ануфрый (1793—7.12.1863)

Паэт. Нарадзіўся ў Шчучыне. Скончыў павятовую школу ў Шчучыне, Віленскі i Варшаўскі універсітэты. У 1816 кандыдат, у 1821 магістр філасофіі. У 1822—24 праца-ваў у архіве Радзівілаў у Вільні. Адзін з зас-навальнікаў тайнага студэнцкага таварыс-тва філаматаў, распрацаваў структуру арга-нізацыі «Прамяністых», за што высланы ў Маскву (у 1825—31 працаваў бібліятэкарам ва універсітэце), потым — у Табольск (1832—60). У 1860 вярнуўся ў Вільню. У часопісе «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік», 1817. №61, 68) надрукаваў сентыментальныя вершы i гістарычныя ду­мы ў духу рамантызму («Веска», «Беспад-стаўная скарга», «Роздум ля развалін замка Гедзіміна» i інш.). Аўтар вершаванай фальклорна-этнаграфічнай замшіёўкі «Іды-лія Купала», заснаванай на беларускіх на­родных легендах i абрадах. Збіраў матэрыя-лы пра таварыства філаматаў (выдадзены ў 1913—34 i ў 1973 як архіў філаматаў). Сяб-раваў з Я.Чачотам, падтрымліваў сувязі з А.Міцкевічам, І.Занам. Апошні расказаў пра яго ў аповесці «Свет i каханне».

Літ.: Na zesłaniu. Wrocław, 1973.

(Пётр Гезка з Ганёндза, Петрус Ганезіус, Каніза, Каніскі; 7—1573)

Тэолаг i пісьменнік, ідэолаг антытрыні-тарызму — левай, плебейска-сялянскай плыні радыкальна-рэфармацыйнага руху на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў мястэчку

 

 

Ганёндз на Падляшшы, якое да Люблін-скай уніі 1569 уваходзіла ў Вялікае княства Літоўскае i належала Радзівілам. Паходзіў з беларускай сялянскай сям'і. Нямецкі гума-ніст i тэолаг Меланхтон, якога Пётр наве-даў у 1556, называў яго літвінам (так у той час называлі ўсіх жыхароў Вялікага княства Літоўскага). Пётр скончыў Кракаўскі уні-версітэт у 1551, пасля на сродкі віленскага біскупа Паўла Гальшанскага быў накірава-ны за мяжу для ўдасканалення ведаў. Па-бываў у Італіі, Швейцарыі, Маравіі. Знаём-ства з рэлігійна-філасофскім вучэннем М. Сервета i сацыяльна-палітычнымі ідэя-мі мараўскіх анабаптыстаў адыфала знач-ную ролю ў фарміраванні яго светапогляду. У 1554 Пётр выкладаў сафістыку ў Падуан-скім універсітэце. Пасля вяртання на радзі-му ў 1556 ён па рэкамендацыі Мікалая Ра-дзівіла Чорнага прыняў удзел у Сяцымін-скім сінодзе польскіх, беларускіх i літоўскіх пратэстантаў, дзе выступіў з прамовай i вы-казаў свае погляды. Яго смелая рацыяна-лістычная крытыка догмата троицы выклі-кала перапалох сярод членаў сінода. Гэта выступление стала пралогам радыкальнай Рэфармацыі на Беларусі i ў Літве i зрабіла вялікі ўплыў на фарміраванне поглядаў бу-дучых ідэолагаў антытрынітарызму. «...Я лі-чу, — казаў на сінодзе Пётр, — што траіс-тасць асоб, адзінасутнасць, злучэнне існас-ці i іншае, унесенае ў царкву школамі, ёсць выдумка чалавечага розуму i таму павінна быць па справядлівасці абвергнутым, каб вярнуцца выключна толькі да Свяшчэннага пісання, якое з'яўляецца самым надзейным падмуркам веры». Сінод пастанавіў накіра-ваць Пятра ў Вітэнберг да Меланхтона, каб той даў сваё заключэнне пра такія ерэтыч-ныя погляды. Пераканаўшыся ў тым, што Пётр — прапаведнік анабаптысцкага тол­ку, Меланхтон не даў яму магчымасці на-ладзіць у Вітэнбергу дыспут пра сутнасць свайго вучэння i неадкладна справадзіў вальнадумца. Вярнуўшыся на радзіму, Пётр пасяліўся ў Венграве, якое належала удаве віцебскага ваявода Ганне Кішка, i распачаў энергічную прапаганду свайго вучэння ў Вялікім княстве Літоўскім. Паслядоўнікамі Пятра сталі Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны, М.Чаховіц i інш. Весткі пра антытрынітар-скую прапаганду Пятра дайшлі да Жэневы. Кальвін у адным са сваіх лістоў пісаў: «Пётр Ганыза зноў аднаўляе пашырэнне на Літве блюзнерскага вучэння Сервета». Пётр удзельнічаў у антытрынітарскіх сінодах, вёўпалеміку з СБудным. Ён выдаў некалькі твораў на лацінскай («Супраць боскасці Ісуса Хрыста», Брэст, 1557; «Аб перша-хрысціянскай царкве», 1564; не зберагліся) i польскай («Пра трох», «Пра сына божа-га», «Пра хрысціянскае хрышчэнне», усе 1570) мовах. У гэтых творах ён адмаўляў царкоўна-тэалагічную i філасофскую сха-ластычную традыцыю. Асноўнымі аўтары-тэтамі для яго былі Свяшчэннае пісанне i чалавечы розум. Але калі розум супярэчыў канонам Бібліі, аддаваў перавагу апошняй. Ён быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу, дасканала ведаў лацінскую, грэчаскую i яўрэйскую мовы. Актыўна выступаў супраць прыватнай уласнасці, са-цыяльнай няроўнасці, свецкай улады, вой-наў, феадальнага права, пакарання смерцю. Памёр у Венграве ў час эпідэміі.

Літ:. Подокшин С.А. Реформация и об­щественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI—нач. XVII в.). Мн., 1970.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ПЕТРАЖЫЦКІ. Прававед i сацыёлаг, адзін з найбуйней-шых прадстаўнікоў псіхалагічнай школы права. Нарадзіўся ў родавым маёнтку Ка-лантаева Віцебскай губ. Скончыў юрыдыч-ны | ПІЛЬХОЎСКІ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 578; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.