КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
ПІЛЬХОЎСКІ
Давьщ Зыгмунт (15.12.1735—4.12.1803)
Пісьменнік, перакладчык, выдавец. Дзе-яч эпохі Асветніцтва на Беларусі. Нарадзіў-ся ў родавым маёнтку Руткішкі на Бела-сточчыне. Вучыўся ў езуіцкіх школах. Насу-перак волі маці-дыседэнткі (бацьку страціў у раннім дзяцінстве) у 1752 уступіў у ордэн езуітаў. Навіцыят і філасофскую навуку
прайшоў у Вільні, дзе з восені 1757 пачаў педагагічную дзейнасць як прафесар грама-тыкі i паэтыкі ў Віленскім езуіцкім калегіу-ме. Апрача польскай, ён добра ведаў лацін-скую i нямецкую мовы. У 1760 апублікаваў у мясцовай друкарні свой верш на ўшана-ванне памяці нябожчыка графа А.Салагуба i прывітальную прамову да біскупа Ю.За лускага (апошнюю напісаў сумссна з К.Марушэвічам i Ы.Пачобутам-Адляніц-кім). Вывучаў тэалогію ў Віленскай акадэ-міі. На трэцім годзе навучання пасвечаны ў святары. У 1766, атрымаўшы ступені докта-ра філасофіі i магістра вольных навук, вяр-нуўся да педагагічнай дзейнасці. Выконваў абавязкі выхавальніка моладзі i спавядаль-ніка. 3 1767 выкладчык багаслоўя i прафесар красамоўства, а з 1768 — i паэтыкі. У тым жа годзе выдаў у Вільні свае першыя пераклады рымскага гісторыка Салюсты «Пра змову Катыліны» i «Югурцінская вай-на». У 1768 падрыхтаваў для вучняў дапа-можнік па рыторыцы (застаўся ў рукапісе, захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага уні-версітэта). У 1769 склаў з сябе абавязкі святара i ахвяраваў на бібліятэку калегіума 28 тысяч злотых ca сваіх сродкаў. У 1771 у акадэмічнай друкарні надрукаваў свае пераклады Л.А.Сенекі «Пра міласць жыцця», «Пра жыццё шчаслівае», «Пра жыццё муд-рае», «Пра спакой душы» i інш. 3 1773, ка-лі акадэмічная друкарня перайшла ў па-жыццёвае ўладанне Пачобута-Адляніцкага, П. стаў яе дырэктарам. У 1775 ён выдаў свой чарговы пераклад з Сенекі «Пра лас-кавасць i гнеў». У 1778 П. атрымаў ступень доктара кананічнага права. У 1781 ён пачаў выданне перакладаў «Лістоў да Люцылія» Сенекі (т. 1—4, Вільня, 1781—82), над які-мі працаваў некалькі гадоў. Пераклад быў забяспечаны каментарыямі, якасць яго была вельмі высокая, i лічылася, што да пера-кладаў А.Нарушэвіна з Тацыта праца П. займала першае месца. Працу гэту ён прысвяціў каралю Станіславу Панятоўска-му. У 1783 П. стаў супрацоўнікам Камісіі народнай адукацыі i генеральным інспекта-рам школ Вялікага княства Літоўскага. Ін-спектаваў навучальныя ўстановы на Мін-шчыне i Навагрудчыне. Ен склаў для камі-сіі грунтоўны даклад, на падставе якога распрацаваў інструкцыю для інспектараў. 3 восені 1783 выкладаў у Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага лацінскую i польскую літаратуру (да 1793), якія ведаў дасканала. У 1787—88 ён апекаваў канды-датаў на настаўнікаў у Галоўнай школе. У 1793 яму было прапанавана рэктарства ў Галоўнай школе, але ён адмовіўся. У тым жа годзе сойм прызначыў яго членам лі-тоўскай Адукацыйнай камісіі. Незадоўга да смерці ўстанавіў вечную фундацыю ca свайго маёнтка ў Камаях i прыбытковага дома ў Вільні на падрыхтоўку 12 вучняў са збяднелых шляхецкіх i мяшчанскіх сем'яў. Мецэнацкая i асветніцкая дзейнасць П. была адзначана дзяржаўнымі ўзнагаро-дамі Рэчы Паспалітай i Расіі. У 1800 ён аб-раны членам Варшаўскага таварыства сяб-роў навук. Свае сацыяльныя погляды П. выклаў у кнізе «Адказ на пытанне: няўжо ў мінулыя стагоддзі нячуласць да прыгонных настоль-кі авалодала сэрцамі палякаў, што нават вучоныя заразіліся ёю? або дадатак да кнігі «Пра польскіх прыгонных» (Вільня, 1789, на польскай мове). П. быў салідарны з аў-тарам кнігі «Пра польскіх прыгонных» Ю.Паўлікоўскім у тым, што прыгонніцтва антыгуманнае. Ён адзначаў, што многія прыгонныя гінуць не ад куль, не ад шаб-ляў, не ад бізуноў: «Не кармілі, тым забілі. Псярня тлустая засталася, а палова вёскі ад голаду i нястачы вымерла. Такая наша ча-лавечнасць!»
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 365; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |