КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пратасевіч
ПЛЯТЭР ПЛУГ Адам (сапраўднае прозвішча П я т к е в i ч Антоні Антонавіч; 23.10.1823— 2.11.1903) Пісьменнік і журналіст. Нарадзіўся ў в.Замосце Слуцкага павета ў шляхецкай сям'і. У 1831 яго бацька атрымаў пасаду падлоўчага ў радзівілаўскіх уладаннях, i ся-м'я Пяткевічаў пераехала ў в. Жукаў Барок (цяпер Стаўбцоўскі раён). У 1835—42 П. вучыўся ў Слуцкай гімназіі. У час летніх канікулаў у 1840 пазнаёміўся з сынам аран-датара суседняга прынёманскага фальварка Залуча Людвікам Кандратовічам, які паз-ней выступаў у літаратуры пад псеўданімам Сыракомля. Маладыя людзі адразу ж адчулі ўзаемную прыхільнасць, памкнуліся адзін да аднаго, i ix першыя спробы пяра вылілі-ся ва ўзаемных паэтычных прысвячэннях («Гара Замчышча» П. i «Залом» Сыраком-лі). Скончыўшы гімназію, П. пранаваў хат-нім настаўнікам на Падоллі. У 1845—46 вучыўся на філасофска-літаратурным фа-культэце Кіеўскага універсітэта. Недахоп
матэрыяльных сродкаў вымусіў П. спыніць вучобу i вярнуцца да настаўніцкай працы ў Джурыне (Падолле), дзе ўсё больш i больш увагі стаў надаваць мастацкай творчасці — пісаў паэтычныя гутаркі-ўспаміны («Жукаў Барок», «Родная песенька» i інш.) i раман-тычна-дыдактычную прозу («Споведзь», «Дзетазабойца» i інш.), скіраваную сваім зместам да мясцін маладосці (дэбют П. ў друку адбыўся толькі ў 1847). У 1849 П. на-пісаў на беларускай мове 4 апавяданні i ад-ну легенду. У 1856 ён прыязджаў у Вільню, быў у Мінску, пазнаёміўся з В.Дуніным-Марцінкевічам, у кастрычніку наведаў Сы-ракомлю ў фальварку Барэйкаўшчына. Ажаніўшыся ў 1857 з Людвікай Сержпутоў-скай, узяў у арэнду в. Паток каля Вінніцы, але ў 1859 адмовіўся ад арэнды i пераехаў у Жытомір. Там разам з жонкай заснаваў мужчынскую гімназію з пансіёнам, аднак у 1861 улады пазбавілі ix правоў утрымліваць гэтую асветную ўстанову. У 1862 жонка П. была арыштавана за ўдзел у антыўрада-вых маніфестацыях i зняволена ў Оўручы, а ў 1864-66 i сам П. знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у Кіеве. Не маючы магчымасці з-за палітычнай ненадзейнасці знайсці працу на больш-менш працяглы перыяд, ён часта мяняў месцы жыхарства, займаўся гувернёрскай працай. Асаблівую вастрыню яго сацыяльная неўладкаванасць набыла пасля смерці жонкі (1868). У снеж-ні 1874 П. прыняў прапанову выдаўца В.Левенталя пераехаць у Варшаву i cynpa-цоўнічаць у новым часопісе. 3 1875 да 1879 быў сурэдактарам, a ў 1879—90 рэдактарам часопіса «Kłosy» («Каласы»), дзе друкаваў шмат матэрыялаў пра Беларусь. Калі часо-піс спыніў сваё існаванне, П. стаў галоў-ным рэдактарам «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» (1891—1903), адначасова працаваў літаратурным кіраўні-ком часопіса «Wędrowiec» («Вандроўнік», 1894—99), уваходзіў у склад газеты «Kurjer Warszawski» («Варшаўскі веснік», 1899— 1903), шмат зрабіў для развіцця польскай журналістыкі і выхавання літаратурнай мо-ладзі. У Варшаве П. быў членам многіх дабрачынных, навуковых i літаратурных та-варыстваў i камітэтаў, прычыніўся да арга-нізацыі беларускага літаратурна-асветніц-кага гуртка. У варшаўскім касцёле св. Крыжа ў 1905 устаноўлены бюст П. Літ.: М а л ь д з i с А. Адам Плуг // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. У.І.Мархель Эмілія Францаўна (13.11.1806—23.12.1831) Беларуская фалькларыстка, удзельніца паўстання 1831 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Нарадзілася ў Вільні. Мела добрую хатнюю адукацыю. Жывучы на Віцебшчы-не ў сваякоў, збірала i апрацоўвала бела-рускія народныя песні. Віртуозна валодала жанрам галашэнняў, выконвала на фартэ-піяна народныя мелодыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Спрабавала пісаць беларус-кія вершы, у тым ліку стылізаваныя пад народныя галашэнні. Як сведчаць сучасні-кі, яна ўсёй душой імкнулася да беларускага ладу, ведала яго бядоты i нястачы i спа-чувала яму, спявала яго песні, шчодра пла-ціла за дастаўку фальклорных матэрыялаў. У 1829 разам з маці зрабіла падарожжа ў Варшаву i Кракаў. У час паўстання 1831 разам ca сваяком Ц.Плятэрам арганізавала атрад паўстанцаў, сярод якіх была значная колькасць дзяўчат. У ліку іншых паўстан-цкіх груповак атрад прымаў удзел у бойках супраць царскіх войск (пад Радзівілішкамі, Вільняй, Шаўлямі i ў інш. месцах). За сме-ласць i рашучасць П. у баявых дзеяннях камандаванне паўстанцкімі сіламі прызна-чыла яе ганаровым камандзірам роты ў пя-хотным палку i прысвоіла званне капітана. Пры адыходзе паўстанцаў у Прусію захва-рэла i памерла. Слава аб подзвігах П. разышлася па краінах Заходняй Еўропы, у Францыі яе параўноўвалі з Жаннай д'Арк. Яна апета ў
мнопх творах літаратуры i мастацтва, паэту А.Міцкевічу яе вобраз паслужыў прататы-пам гераіні ў вершы «Смерць палкоўніка» (1832). Імем П. называўся жаночы батальён у дывізіі Войска Польскага часоў 2-й сус-ветнай вайны. Літ.: Bruchnalski W. Emilia Platerdwna jako folkłorystka // Lud. 1906. T. 12.
ПРАДСЛАВА, гл. Ефрасіння По лацкая
ПРАЗАРОЎСКІ (П р о з а р) Юзаф (14.3.1723—22.10.1788) Дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат. Нара-дзіўся ў мяст. Бобцін у Жамойціі. Паходзіў з роду князёў Празароўскіх. Генерал-маёр. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. У 1782 дэпутат Трыбунала ВКЛ, у 1774—61 Віцебскі кашталян i у 1781—87 ваявода; з 1776 член пастаяннай Рады, з 1762 староста Ковенскі. У сваім маёнтку Дудзічы (Ігу-менскі пав. Мінскага ваяводства) адкрыў школу, пабудаваў царкву, палац i парк (пазней на яго аснове створаны батанічны сад i аранжарэя), у Сігневічах (Брэсцкае ваяводства)— школу, касцёл i шпіталь. (Пратасевіч-Шушкоўскі) Валер'ян (каля 1509—31.12.1579) Дзяржаўны i рэлігійны дзеяч ВО, мецэнат. Паходзіў з баярскага роду герба «Дравіца». Нарадзіўся ў маёнтку Шушкова каля в. Крайск (цяпер у Лагойскім р-не Мінскай вобл.). У 1532—44 пісар велікак-няжацкай канцылярыі, з 1553 адначасова плябан у Крожах (цяпер Кражай, Літва), канонік у Жмудскім, потым у Віленскім біскупстве. 3 1544 пісар ВКЛ i сакратар вял. кн. Жыгімонта II Аўгуста. Удзельнік шэрагу соймаў ВКЛ, займаўся дыплама-тычнымі справамі. У 1549 прызначаны біс-купам Луцкім (пасвячоны ў 1554). 3 1555 біскуп віленскі (афіцыйна з 1556). Суп-роцьстаяў націску Рэфармацыі ў час яе найбольшага ўздыму, аднак у барацьбе з пратэстантамі не выкарыстоўваў гвалтоў-ных сродкаў. Паставіў свой подпіс пад Ві-ленскім прывілеем 1563 Жыгімонта II Аў-густа аб роўных правах каталіцкай i неката-ліцкай шляхты. Быў прыхільнікам аб'яд-нання ВКЛ з Польшчай на прыниыпах фе-дэрацыі, а не інкарпарацыі. Люблінскую унію 1569 ад імя П. падпісаў яго прадстаў нік А.Р.Мялескі. Адзін з гал. ініцыятараў адкрыцця ў 1570 Віленскага езуіцкага кале-гіума (пазней Віленская акадэмія, Віленскі універсітэт). У 1570-я г. пераканаў перайсці ў каталіцтва сваіх б. апанентаў кн. Радзіві-лаў. Рабіў ахвяраванні на будаўніцтва кас-цёлаў i каталіцкіх навуч. устаноў.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 618; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |