Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

РАДЗІВІЛ. Пісьменнік. Нарадзіўся на Навагрудчы-не

РАДЗІВІЛ

Удальрык (Ульрык) Крыштоф (28.1.1712—21.7.1770)

Пісьменнік. Нарадзіўся на Навагрудчы-не. Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў. Займаў пасады ваяводы навагрудскага, з 1734 канюшага, з 1762 пісара Вялікага княства Літоўскага, мінскага старосты. Значную частку жыцця правёў у сваіх ва-лынскіх уладаннях. Сучаснікі характарыза-валі яго як дзівака і фантазёра, здольнага, вельмі начытанага, але схільнага да аванту-рызму. Горача абараняў права «ліберум ве-та», рабіў няўдалыя спробы ўмешвацца ў палітыку. Добра валодаў пяром i пакінуў пасля сябе даволі значную літаратурную спадчыну. Аўтар кніг: «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), «Маральныя элегіі» (1752), «Агульная гісторыя» (т. 1—5, 1752) i інш. Перакладаў на польскую мову творы Сафокла, П.Карнеля, Ж.Расіна. Спрабаваў увесці ў спектаклях прыдворных тэатраў беларускую мову. Частка яго твораў засталася ў рукапісах.

Францішка Уршуля (13.2.1705—23.5.1753)

Пісьменніца, педагог, кіраўніца Нясвіж-скага тэатра. Нарадзілася ў сям'і прадстаў-ніка старадаўняга княжацкага роду Вішня-вецкіх. 3 дзіцячых гадоў вызначалася да-пытлівасцю i начытанасцю, у яе характары гарманічна спалучаліся прага да ведаў i на-божнасць. Мела добрую адукацыю i літара-

 

 

турныя здольнасці, пісала вершы на польс-кай мове (асяроддзе сям'і было пераважна польскамоўнае). У 20 гадоў выйшла замуж за нясвіжскага князя Міхаіла Казіміра Ра-дзівіла Рыбаньку. Малады i прыгожы муж, якога Францішка вельмі любіла i раўнава-ла, часта адлучаўся з Нясвіжа, i яна засы­пала яго лістамі ў вершаванай форме. Паз-ней гэтыя лісты былі выдадзены пад назвай «Лісты да мужа». Калі ў двухгадовым уз-росце памёр сын-першынец Мікалай Крыштоф, яна напісала цыкл вершаў. У дзіцячым узросце памёр i другі яе сын Януш Тадэвуш. Трэці сын Кароль Станіс-лаў рос хваравіты. Шмат намаганняў давя-лося прыкласці бацькам i настаўнікам для яго выхавання. На гэта быў выкарыстаны нават аматарскі тэатр, што існаваў пры ix двары. Мяркуюць, што захапленне Радзіві-лаў тэатрам пачалося ў 1740, калі іншазем-най трупай у Нясвіжскім замку быў пастаў-лены першы спектакль па п'есе «Прыклад справядлівасці». Потым пастаноўкі нала-джваліся сваімі сіламі. Прыдворны тэатр быў аматарскі. У спектаклях разам з пры-гоннымі спевакамі, танцорамі, музыкамі ўдзельнічалі члены княжацкай сям'і, шлях­та, выхаванцы кадэцкай школы, што існа-вала тады ў Нясвіжы. Спачатку спектаклі ставіліся ў так званым «Зялёным» тэатры, размешчаным за замкавым ровам на адным з пагоркаў (каля 1 тыс. месцаў). Фактычна гэта быў першы стацыянарны тэатр на тэ-рыторыі Беларусі. Шырокую вядомасць у Рэчы Паспалітай радзівілаўскі тэатр набыў з 1746, калі яго кіраўніком стала Франціш-ка. Яна сама пісала творы для тэатра, пера-рабляла французскія п'есы, камедыі i тра­гедий выкарыстоўваючы сюжэты са славянскіх паданняў, твораў антычных аўта-раў, зборніка арабскіх казак «Тысяча i адна ноч». П'есы Францішкі мелі пераважна па-вучальны характар. Відаць, яны былі разлі-чаны i на дзяцей Францішкі, якім падаба-лася ўдзельнічаць у спектаклях. Многія творы княгіні былі прысвечаны каханню: «Несумленнасць у пастцы», «Дасціпнае ка-ханне», «Суцяшэнне пасля турбот» i інш. Гераіні яе камедый i трагедый — ахвяры мужчынскага падману, пяшчотныя, цудоў-ныя істоты, якія кахаюць сваіх мужоў, а тыя здраджваюць ім пры першай магчы-масці. Княгіня, мабыць, жадала запэўніць мужа, што сямейная вернасць заўжды ат-рымае ўзнагароду ад лесу, а здрада будзе жорстка пакарана. Падзеі п'ес часта пера-носіліся ў сівую даўніну ці ў далёкія экза-тычныя краіны, але гледачы i ўдзельнікі спектакляў разумелі, што тут адлюстроўва-лася сучаснае ix жыццё. Францішка спра-бавала пісаць i оперныя лібрэта. Тагачас-ныя оперы былі больш падобныя да сучас-ных аперэт. Арыі, ансамблі i хоры перары-валіся празаічнымі дыялогамі або танца-вальнымі дзеямі.

Пад уплывам Францішкі ў Нясвіжы бы­ла адноўлена замкавая друкарня, дзе выда-валіся кнігі, друкавалася газета, рэдактарам якой была таксама Францішка. Вядома, што прыдворны гравёр Г.Ляйбовіч выдаў у гэтай друкарні унікальную на тыя часы «Кнігу партрэтаў Радзівілаў». Францішка клапацілася i пра павелічэнне колькасці кніг у замкавай бібліятэцы, ix налічвалася да 20 тысяч тамоў. Па яе прапанове ў 1748 на беразе аднаго са штучных нясвіжскіх азёр, размешчаных на р. Уша, было пастаў-лена спецыяльнае памяшканне для тэатра. Пасля смерці Францішкі адзін з акцёраў-аматараў, які жыў у Нявіжы, сабраў усе яе драматычныя творы i выдаў у 1754 асобнай кнігай. Зборнік, які складаецца з 16 п'ес i 17 оперных лібрэта, быў упрыгожаны гра-вюрамі М.Жукоўскага.

Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983; Шишигина К.Я. Музы Несвижа. Мн., 1986; С ы р а к о м л я У. Вандроўкі па маіх бы­лых ваколіцах: Пер. с пол. Мн., 1992.

І.А.Масляніцына.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Радзівіл | РАМАНАЎ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 499; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.