КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
РАМАНАЎ
РАІЗІЙ РАЖАНСКІ РАДЧАНКА РАДКАВЕЦ Ігнацій Іванавіч (1849—?) Беларуси фалькларыст, этнограф. Нара-дзіўся ў в. Аголічы Петрыкаўскага р-на. Вучыўся ў Петрыкаўскім народным вучылі-
шчы. Працаваў пісарам у ваенным ведамстве, з 1878 валасным пісарам у в. Грабаў, Дзякавічы i мяст. Лельчыцы. У 1889 запісаў вясельны абрад у в. Дзякавічы Мазырскага пав. i тэксты песень, звязаных з ім (надрукаваны ў кнізе П.В. Шэйна «Матэрыялы для вывучэння побыту i мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю», 1902, т. 3). Адзін з карэспандэнтаў Шэйна, у архіве якога (Санкт-Пецярбург) зберагаюцца i ін- шыя запісы Р. А.Ю.Лозка. Зінаіда Фёдараўна (1839—18.3.1916) Фалькларыст i этнограф. Нарадзілася ў в. Старыя Дзятлавічы Гомельскага р-на. На працягу ўсяго жыцця збірала матэрыялы духоўнай культуры беларускага народа, затевала фальклор, асаблівасці беларускіх гаворак. Склала «Зборнік маларускіх i бе-ларускіх песень Гомельскага павета, запіса-ных для голасу з акампанементам фартэпі-яна» (1881), у які ўключыла 30 песень з напевами Самы багаты па колькасці твораў (676 песень) зборнік «Гомельскія народныя песні (беларускія i маларускія). Запісаны ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні... з дадаткам 83 мясцо-вых прыказак» (1888), у прадмове да якога апісаны абрады i звычаі сялян, ix матэры-яльная культура. Першая з даследчыкаў 19 ст. адзначыла двухгалоссе ў спевах белару-саў. У 1887 выбрана правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства. Те:. Сборник малорусских и белорусских народных песен Могилёвской губернии Гомельского уезда Дятловицкой волости (180 песен). Спб., 1911. Фелікс (? —пасля 1903) Паэт, мемуарыст, удзельнік нацыяналь-на-вызваленчага руху 1860-х гадоў. Праца-ваў каморнікам у маёнтку Вялікая Бераста-війа на Гродзеншчыне. У 1861 увайшоў у Гродзенскую паўстанцкую арганізацыю К.Каліноўскага. Адзін з заснавальнікаў не-легальнай друкарні. Удзельнічаў у выданні i распаўсюджванні газеты «Мужыцкая пра-ўда». У 1863 у паўстанцкіх атрадах В.Уруб-леўскага. Пасля задушэння паўстання эміг-рыраваў у Кракаў. Аўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы...», «Ах ты, мая чарнабрыва...» (апубл. ў 1865 былым паўстанцам І.Арамо-вічам), успамінаў «3 Гродзенскага ваявод-ства» (1903), якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860-х гадоў на Гродзеншчыне, змяшчаюць важныя факты з біяграфіі К.Каліноўскага. Пётр (?—1571) Пісьменнік, прававед, адзін з заснаваль-нікаў навуковай школы юрыспрудэнцыі ў Вялікім княстве Літоўскім. Па паходжанні італьянец. Вучыўся ў Падуі i Балоньі. Вык-ладаў права ў Кракаўскім універсітэце. Пе-расяліўшыся ў Вялікае княства Літоўскае, служыў у жамойцкага біскупа Я.Даманеў-скага, быў канонікам у Варнянах, архіпрэс-вітэрам касцёла св. Яна ў Вільні, з 1567 ка-нонік віленскага капітула. Пакінуў вялікую літаратурна-прававую спадчыну, у якой звяртаўся да актуальных праблем, пераваж-на звязаных ca спадчынным правам. У паэ-ме «Да польскіх магнатаў пра каралеўскі шлюб» (1553) ён выступіў як прыхільнік спадчыннай манархіі, неабходнасць якой абфунтоўваў інтарэсамі стабілізацыі стано-вішча ў дзяржаве. Твор закранаў актуальную праблему, бо тагачасны вялікі князь i кароль Жыгімонт II Аўгуст быў бяздзетным удаўцом. Прымаючы пад увагу цяжкія ва-енна-палітычныя абставіны для краіны на-пярэдадні Люблінскай уніі 1569, аўтар паэ-мы падкрэсліваў неабходнасць новага шлюбу, бо толькі нараджэнне наследніка магло пазбавіць краіну ад непрадбачаных выпадковасцей, спрэчак i войнаў. Такая трактоўка фарміравання вярхоўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім i Польшчы не адпавядала настрою шляхты, якая бачыла ў выбарнасці вярхоўнага правіцеля адзін з элементаў шляхецкай вольнасці. Актыўнай была i практычная дзейнасць Р. У 1561 ён склаў для жамойцкага біскуп-ства Канстытуцыю i Навелы — законапа-лажэнні i правілы, якімі павінна яно ка-рыстацца. У Вільні ён уваходзіў у склад дворнага гаспадарскага суда, што разглядаў апеляцыі ад гарадоў з магдэбургскім правам. Набыты ім значны вопыт дастасаван-ня такога права паслужыў падставай для напісання працы «Заключэнне Пягра Раі-зія, каралеўскага юрисконсульта, аб справах, што слухаліся на судовых пасяджэннях Літвы, i аб абскарджанні судовых рашэн-няў» (выдадзена ў 1563 у Кракаве, у 1570 у Франкфурце-на-Майне, у 1572 у Венецыі).
Гэта праца сур'ёзны тэарэтычны аналіз су-довай практыкі па прыватным праве. 3 імем Р. звязана заснаванне ў Вільні ў 1563 першай школы права (яе назва засведчана ў дакументах як «школа права цывільнага, рымскага, саксонскага, магдэбургскага, лі-тоўскага пад кіраўніцтвам П.Раізія»). Гісто-рык Т.Нарбут лічыць, што Р. выкладаў у школе рымскае, саксонскае, магдэбургскае права. Паводле меркавання Я.Курчэўскага, гэта школа існавала пры касцёле св. Яна з 1513, i ў ёй выкладаліся лацінская i нямец-кая мовы, а Р. у 1563 увёў выкладанне рымскага i літоўскага права, грэчаскай мовы. Прыходскую школу Р. ператварыў у ву-чылішча юрыспрудэнцыі, дзе арганізаваў падрыхтоўку суддзяў, адвакатаў i інш. судовых чыноўнікаў. Такім чынам, ён быў у лі-ку заснавальнікаў першай навуковай школы юрыспрудэнцыі ў Вялікім княстве Лі-тоўскім. Як вучонага-юрыста i самага аду-каванага чалавека яго добра ведалі Я.Дама-неўскі, А.Ратондус i інш. дзяржаўныя, па-літычныя i грамадскія дзеячы Вялікага княства Літоўскага. Добрая тэарэтычная падрыхтоўка, веданне рымскага, магдэбургскага, кананічнага права, высокі аўтарытэт вучонага абумовілі далучэнне Р. да работы над Статутам Вялікага княства Літоўскага 1566. Запрашэнне іншаземца ў склад Ста-тутнай камісіі было рэдкім выпадкам, бо камісія зацвярджалася соймам i ў яе склад старанна адбіраліся прадстаўнікі з улікам веравызнання, прадстаўніцтва ад «Станаў» насельніцтва, кампетэнтнасці i інш. Сваёй практычнай i навуковай дзейнасцю Р. зра-біў значны уклад у развіццё права i культуры ў Вялікім княстве Літоўскім. Літ:. Kurczewski J. Biskupstwo Wileńskie... Wilno, 1921. Еўдакім Раманавіч (11.9.1855—20.1.1922) Этнограф, фалькларыст i археолаг. На-радзіўся ў мяст. Нова-Беліца (цяпер у межах Гомеля) у сям'і мяшчан. Скончыў Гомельскую прагімназію (1870), курсы нас-таўнікаў рускай мовы i гісторыі (1872). Працаваў настаўнікам (з 1872), інспектарам народных вучылішчаў Віцебскай, Гродзен-скай i Магілёўскай губ. (1886—1906), членам Часовай камісіі па ўладкаванні Вілен-скай публічнай бібліятэкі i музея (1906— 16). На працягу 1897—1903 працаваў рэдактарам у газеце «Могилевские губернские ведомости», з 1910 — загадчыкам секцыі этнаграфіі i археалогіі Паўночна-За-ходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства. 3 1917 жыў у Стаўрапалі. Р. вывучаў матэрыяльную i духоўную культуру беларусаў: жыллё, адзенне, сямейны побыт, народныя абрады, вераванні, дзіця-чыя гульні, нар. каляндар i медыцыну. Аў-тар больш як 200 прац па этнаграфіі, фальклоры, гісторыі, археалогіі i мове бе-ларусаў, сабраў i надрукаваў больш як 10 тыс. фальклорных твораў. Галоўная фальк-лорна-этнаграфічная праца Р. «Беларускі зборнік» (вып. 1—9, 1886—1912) з'яўляец-ца своеасаблівай энцыклапедыяй побыту i культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу. У 1886—94 вёў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Магілёўскай i Віцебскай губ. Ён склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай i Гродзенскай губ., сабраў звест-кі пра больш за 1000 гарадзішчаў на Бела-русі, выявіў шмат стаянак першабытнага чалавека, вёў антрапалагічныя даследаван-ні. Каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага р-на Р. адкрыў помнік эпіграфікі 12 ст. Ба-рысаў камень. У 1900 Р. выдаў зборнік «Тарас на Парнасе i іншыя беларускія вершы» (дапоўненае выданне выйшла ў 1902), у 1901 апублікаваў (са скарачэннямі) працу А.Мвера «Алісанне Крычаўскага графства 1786 г.». Папулярызаваў творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча. За вялікі ўклад у развіццё навукі Р. быў выбраны права-дзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства (1886), таварыства аматараў пры-родазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі (1888), Маскоўскага археалагічнага тава
рыства (1890), Віцебскага статыстычнага камітэта (1891) i інш. Те:. Материалы по исторической топографии Витебской губернии. Уезд Велижский. Могилев, 1898; Могилевская старина. Вып. 1—3. Могилев, 1900—03; Учебник русской грамматики. 4 изд. Могилев, 1904; Материалы по этнографии Гродненской губернии. Вып. 1—2. Вильна, 1911—12; Первоисточники для истории Могилевского края. Вып. 1. Одесса, 1916; Беларускія народныя казкі: (Ca зборнікаў Е.Р.Раманава). Мн., 1962. Jlim.: Бандарчык В.К. Е.Р.Раманаў. Мн.,
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 705; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |