Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сілівановіч

СЕЎРУК

СЕРЖПУТОЎСКІ

Аляксандр Казіміравіч (21.6.1864—9.3.1940)

Беларуси этнограф i фалькларыст. Пра-вадзейны член Інбелкульта (1925). Нара-дзіўся ў в. Бялевічы Слуцкага раёна Мін-скай вобл. Скончыў Пецярбургскі археала-гічны інстытут (1904). Працаваў настаўні-кам на Мазыршчыне i Случчыне (1884— 93), на паштамце ў Пецярбургу (1896— 1906), у этнаграфічным аддзеле Рускага му­зея (1906—30). Друкаваўся з 1891. Па дару-чэнні Рускага музея сабраў на Беларусі ба-гаты этнаграфічны i фальклорны матэрыял. У нарысе «Беларусы i палешукі» (1908, ру-капіс) апісаў пабудовы, побыт, звычаі i ве-раванні сялян Мазыршчыны i Случчыны. Даследаваў земляробчыя прылады, борт-ніцтва, звычаі сябрыны, талакі i інш. («Нарысы Беларусі», 1907—09; «Земляроб­чыя прылады Беларускага Палесся», 1910; «Бортніцтва на Беларусі», 1914). Выдаў зборнік «Казкі i апавяданні беларусаў-па-лешукоў» (1911), «Казкі i апавяданні бела-русаў з Слуцкага павета» (1926), «Прымхі i забабоны беларусаў-палешукоў» (1930). За зборнік беларускіх прыказак з слоўнікам (падрыхтаваны да друку ў 1908, збераглася частка рукапісу) яму прысуджаны малы залаты медаль Рускага геаграфічнага тава-рыства. Рукапісы зборніка «Песні Магілёў-шчыны» i этнаграфічныя працы «Быт бела-русаў» не зберагліся. Вывучыў дыялекты беларускай мовы («Граматычны нарыс бе-ларускай гаворкі вёскі Чудзіна Слуцкага павета Мінскай губерні», 1911). Рукапісы захоўваюцца ў архівах Санкт-Пецярбурга.

Шт.: Бондарчик В.К., Ф е д о -с и к А.С., А.К.Сержпутовский. Мн., 1966.

Людвіг Сцяпанавіч (1807—52)

Вучоны-медык, педагог. Нарадзіўся ў маёнтку Канстанцінава ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ. ў дваранскай сям'і. Атрымаў хатнюю пачатковую адукацыю. У 1823 пас­тушу на юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта, але неўзабаве перайшоў на фі-зічнае, потым на філалагічнае i ўрэшце на медыцынскае аддзяленне, якое i скончыў. Яшчэ студэнтам быў памочнікам патолага-анатама i набыў багаты практычны вопыт у гэтай галіне медыцыны. У 1831 прызнача-ны ардынатарам у ваенны шпіталь. 3 1834 — першы выкладчык паталагічнай анатоміі ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1838 атрымаў ступень доктара медыцыны. 3 1840 ардынарны прафесар на кафедры анатоміі Маскоўскага універсітэта. Чытаў лекцыі, вёў практычныя заняткі. Адначасо-ва працаваў урачом пры дзвюх маскоўскіх бальніцах. Аўтар прац «Аб сутнасці халеры» (1849), «Аб уздзеянні маслянай кіслаты на жывёльны арганізм» (1852), «Прапіламін пры раматусе» i інш., артыкулаў у дадатку да перакладу «Настаўленне па анатама-па-талагічнай анатоміі i дыягностьшы» (1853) i інш.

Нікадзім Юр'евіч (25.12.1834—1919)

Жывапісец, педагог. Нарадзіўся ў в.Цынцавічы Вілейскага пав. Мінскай губ. (непадалёк ад Маладзечна) у сялянскай сям'і. У 1854 скончыў Маладзечанскае па-вятовае 5-класнае вучьглішча, дзе атрымаў агульную i спецыяльную адукацыю. Пер-шыя крокі ў выяўленчым мастацтве зрабіў у жанры партрэта. У гэтым жанры спецыя-лізаваўся i ў час навучання ў Пецярбург-скай Акадэміі мастацтваў, куды паступіў у 1859. У 1863 атрымаў званне свабоднага мастака i вярнуўся ў родную вёску. У 1864

 

 

па запрашэнні Лідскага павятовага праўлення пачаў афармляць храмы: пісаў абразы, а таксама партрэты царкоўных i інш. дзеячаў. За работы, прадстаўленыя акадэмічнаму савету, у 1866 атрымаў зван-не класнага мастака 3-й ступені. Захапіў-шыся мазаікай i маючы намер удасканаліць майстэрства ў гэтай галіне, ён паступіў вуч-нем у мазаічны клас Акадэміі мастацтваў, пасля паспяховага завяршэння якога ў 1870 залічаны выкладчыкам гэтага класа з пры-сваеннем звання класнага мастака 2-й сту­пень Яго партрэты пачалі нагадваць побы-тавыя карціны, якія выразна паказвалі сім-патыі мастака да простага народа. У 1874 С. атрымаў званне класнага мастака 1-й ступені. У пачатку 1870-х гадоў удзельнічаў у афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецяр-бургу, дзе ён сумесна з мазаістам Іванам Лавярэцкім выканаў у тэхніцы мазаікі «Тайную вячэру» для галоўнага іканастаса. За гэтую работу ў 1877 С. присвоена зван­не акадэміка i ён прызначаны старшым мастаком-мазаістам. Вольныя ад працы ў Акадэміі дні С. выкарыстоўваў для пада-рожжаў па роднай Беларусі, адкуль кожны раз прывозіў багаты матэрыял для побыта-вых кампазіцый. Творчасць мастака разві-валася ў пераходны перыяд ад класіцызму да рэалізму, што знайшло адлюстраванне ў яго работах. Ён унёс у гісторыю беларуска-га жывапісу свежы дэмакратычны стру-мень. У Дзяржаўным мастацкім музеі Бела-русі і Дзяржаўным мастацкім музеі Літвы захоўваюцца выкананыя ім партрэты «Ста­ры пастух», «Аўтапартрэт», «Партрэт жон-кі», «Партрэт сына», «Рустэйкайтэ», «Парт­рэт мужчыны», «Партрэт жанчыны», «Па-вятовы стараста», жанравыя кампазіцыі «У школу», «Дзеці ў двары», «Салдат i хлоп-чык».

Літ:. Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971; Яго ж. Паходзіў з дзяржаўных сялян // Мастацтва Беларусі. 1985. № 8.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
 | Сімяон полацкі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 528; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.