Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сімяон полацкі

(сапр. Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, у манастве Сімяон;

1629 —25.8.1680)

Беларуси i рускі пісьменнік, філосаф-асветнік, педагог, тэолаг, грамадскі i цар-коўны дзеяч.ГТіаходзіў, як мяркуюць дас-ледчыкі, з кўпецкага саслоўя. У архіўных

«роспісах двароў-палачан» род Пятроўскіх пазначаны поруч са Скарынамі i Цяпінскі-мі. Пачатковую адукацыю атрымаў у По-лацку. Першым яго настаўнікам мог быць вядомы беларускі педагог i пісьменнік І.Іяўлевіч. У пач. 1640-х гадоў — студэнт Кіева-Магілянскай школы (пазней акадэ-міі), дзе сярод яго настаўнікаў былі выдат-ныя ўкраінскія вучоныя i пісьменнікі Пётр Магіла (заснавальнік школы i яе першы рэктар), Л.Барановіч, І.Пзель. У Кіеве ат-рымаў званне «дыдаскала» (настаўніка). Пазней, як мяркуюць даследчыкі, вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Захаваліся яго канспекты курсаў лекцый віленскіх фі-лосафаў i тэолагаў А.Каяловіча, Л.Рудзін-скага i інш.)У Вільні С.П. вывучаў рыторы-ку, тэарэтычную i пра^ктычную паэтыку, натурфіласофію i этыку. \Рыторыку выкла-даў вядомы прафесар С.Лаўксмін, а курсы паэтыкі i антычнай культуры грунтаваліся на фундаментальных працах новалацінска-га паэта i тэарэтыка літаратуры Ы.Сарбеў- скагй^Акрамя роднай беларускай мовы, ён дасканала ведаў лацінскую, польскую i царкоўнаславянскую мовы, пісаў на гэтых мовах вершы, прамовы, навуковыя тракта­ты." На думку некаторых даслсдчыкаў (В.Былінін i інш.), у віленскі перыяд С.П. ўступіў ва уніяцкі ордэн Васіля Вялікага i стаў базыльянінам. Уніяцтва ў той час за-мацавалася на Беларусі, яго прыхільнікі па-свойму імкнуліся пераадолець рэлігійны раскол беларусаў на праваслаўных i католі-каў, карысталіся беларускай мовай. Напа-чатку беларускія i ўкраінскія уніяты трапілі ў залежнасць ад каталіцызму. Аднак павод

 

 

ле ўмоў Брэсцкай уніі 1596 яны захавалі царкоўную аўтаномію i абрад паводле пра-васлаўнага чыну. Гэта дазволіла беларускім уніятам (а сярод ix было нямала аўтарытэт-ных рэлігійных, палітычных i культурных кіраўшкоў Беларусі) у 17—18 ст. наблізіць хрысціянскую царкву_да беларускай нацыя-нальнай культуры. } Як высокаадукаваны настаўнік i пісьменТГік, С.П. аднолькава добра ведаў славянскую i заходнееўрапей-скую культуры i імкнуўся да ix сінтэзу. Яго магла захапіць ідэя экуменізму — праграма з'яднання ўсіх хрысціянскіх цэркваў, але паэт ніколі не адмаўляўся ад праваслаўнага хрышчэння, i «базыльянства» не перашко-дзіла яму быць лаяльным дзеячам правас-лаўнай рускай царквы ў МасквеЛ

У час вучобы С.П. ў Кіева-магілянскай школе (на ўзор езуіцкіх школ яна называ-лася калегіяй, мела 8 класаў: 4 малодшыя, 2 сярэднія i 2 старэйшыя) выкладаліся сла­вянская, грэчаская, лацінская i польская мовы, граматыка, тэарэтычная i практыч-ная рыторыка, паэтыка, у т.л. практыка вершаскладання, філасофія, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка, багаслоўе. У канцы навучальнага года наладжваліся публічныя дыспуты, на якіх студэнты выс-тупалі з «казаннямі» на роднай мове i на латыні, чыталі напісаныя пад кіраўніцтвам настаўнікаў вершы, спрачаліся на філасоф-скія i багаслоўскія тэмы.

У 1-й палове 1650-х гадоў СП. вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Якраз тады (1654) пачалася вайна Расіі з Рэччу Паспа-літай, якая працягвалася з перапынкам да 1667 i закончылася Андрусаўскім пера-мір'ем, паводле якога да Расіі былі далуча-ны Левабярэжная Украіна i Смаленшчына, а Беларусь у складзе Вялікага княства Лі-тоўскага засталася ў Рэчы Паспалітай. У такіх трагічных умовах закончыўся бела-рускі перыяд творчасці С.П. Быў у яго i больш ранні, вучнёўскі этап творчасці, які прыпадае на дзесяцігоддзе вучобы ў Кіеве i Вільні (1643—53). Пісаў тады паэт на стара-беларускай, старапольскай i лацінскай мо-вах. Большасць польскіх i лацінскіх яго вершаў належаць да т.зв. школьнай паэзіі: гэта «перакладыроўка» тагачаснай універсі-тэцкай навукі i маральнай філасофіі ў сіс-тэму сілабічнай паэтыкі барочнага кірунку. Тады паэтычны талент пісьменніка выявіў-ся пераважна ў свецкай тэматыцы, у кан-трастнай вобразнасці, спецыфічнай для па-этычнай культуры барока «паэтычнай дасціпнасці», якую даследаваў Сарбеўскі ў трактаце «Пра дасціпнасць i жарт» (1622— 27).

Сярод вядучых матываў школьнай паэзіі была вершаваная арыфмалогія — паэты-ка-сімвалічнае тлумачэнне лічбаў, пераваж­на сакральных (3, 4, 7, 12 i інш.). Праграм-ны твор С.П. э арыфмалагічнага цыкла — верш «Сем вызваленых навук» — паэтыч-нае апісанне гуманітарнага «трывіума» (граматыка, дыялектыка, рыторыка) i «квадрывіума» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Граматыка як пачатак усіх навук адчыняе «браму мудрасці». Пад дыялектыкай тады разумелі фармальную логіку, майстэрства спрэчак і доказаў. На думку пісьменніка, яна пачалася творчасцю філосафа Платона (428—348 да н.э.) i лі-чылася «маці ўсім навукам». Пад арыфме-тыкай мелася на ўвазе антычная піфага-рыйская прагностыка, або прадбачанне на падставе сімвалічнага тлумачэння лічбаў. Геаметрыя вымярае даўжыню і вышыню «да самага неба». Астраномію ў позніх сха-ластаў замяніла астралогія — вызначэнне па зорках i планетах лёсу чалавека i rpa-мадства. Нарэшце, музыка далучала да гар­мони i навучала «сімфоніі» — узгадненню гукаў, слоў i музычных ладоў. Каля 1656 СП. вярнуўся ў родны Полацк, прыняў праваслаўнае манаства i настаўнічаў у брацкай школе пры Богаяўленскім манас-тыры. Чалавек па натуры дзейсны, працаві-ты, ён выкарыстаў усе магчымасці для гра-мадскага i літаратурнага самавыяўлення. Былі ў яго жыцці хвіліны адзіноты i тугі, i тады пісаліся вершы-маленні з элегічным настроем. Напр., у «Малітве ў час смутку» паэт просіць Бога вызватіць яго ад цяжкіх клопатаў i напасцяў. 3 прыходам С.П. ва-кол Богаяўленскага манастыра згуртаваліся таленавітыя пісьменнікі, сярод ix i раней-шыя яго настаўнікі — іераманах Філафей Утчыцкі, Ігнацій Іяўлевіч, здольныя выха-ванцы ix школы Васіль Яновіч, Сава Ка-пусцін i інш. Гэта была, па сутнасці, по-лацкая школа беларускіх літаратараў i нас-таўнікаў, якая магла сапернічаць з тагачас­най Полацкай езуіцкай калегіяй.

СП. больш стараўся для праваслаўнага брацтва, аднак прытрымліваўся талерант-насці, ухіляўся ад крытыкі каталінызму, імкнуўся да ўзгаднення дагматычных разы-ходжанняў. Пісаў ён пераважна па-бела-руску, кніжным урачыстым стылем, наблі-жаным да царкоўнаславянскай мовы. Ха

 

 

рактэрная рыса яго паэтычных твораў по-лацкага перыяду — патрыятызм, любоў i пашана да свайго народа, да роднага горада i краю. Сярод твораў на гэту тэму элегічная малітва пра забранне цудатворнага абраза Багародзіцы з Полацка ў Маскву (1663), «Прылог да прападобнай маці Ефрасінні» (1663), у якіх паэт просіць святую заступні-цу Беларусі дапамагчы вярнуць «в страну Полотскую» народную святыню. Амаль што апакаліпсічны ваенны «патоп» 1650— 60-х гадоў, рэлігійная вайна, казацка-ся-лянскія паўстанні, пагроза захопу шведамі Беларусі i Літвы пахіснулі веру СП. ў ста-більнасць Рэчы Паспалітай. Пісьменнік па-чау ускладаць надзеі, што яго Радзіму вы-ратуе палітычны саюз з Расіяй. Таму, калі ў ліп. 1656 маскоўскі цар Аляксей Міхайла-віч прыбыў з войскам у Полацк, ён вітаў яго хвалебнымі «метрамі» — тэатралізава-нымі сілабічнымі вершамі, якія зачыталі вучні паэта, праслаўляючы «вызваліцеля» беларускай зямлі, спадчынніка «польскай кароны». Пазней у тым жа панегірычным стылі ён напісаў «Вершы да гасудара Аляк-сея Міхайлавіча Вялікія i Малыя i Белыя Русі самадзержца», «Вершы да гасударыні царыцы», «Вершы да гасудара царэвіча» i іншыя ўрачыстыя хваленні. Пра патрыя­тызм пісьменніка, якога ніколі не пакідала любоў да сваёй радзімы — Беларусі i Рэчы Паспалітай, сведчаць 2 яго польскамоўныя сатырычныя паэмы — «Роспач караля шведскага» i «Шведскі кароль шукае сваіх афіцэраў» (каля 1657—60). У гэтых талена-вітых памфлетах выкрывалася заваёўніцкая авантура Карла Густава X, які ў сярэдзіне 17 ст. хацеў падзяліць Рэч Паспалітую, прыкрываючыся уніяй Швецыі i Вялікага княства Літоўскага. Вайна скончылася поў-ным паражэннем шведскай арміі. Гэтыя i іншыя творы беларускага перыяду (каміч-ная дэкламацыя «Вітанне богалюбівага епіскапа Касліста Полацкага i Віцебска-га...», «Лякарства на грахі», «Вершы ўцеш-ныя да асобы адзінай») сведчаць, што ён карыстаўся выяўленчымі сродкамі народ-нага смеху — гратэскам i травестацыяй. Адначасова С.П. выявіў свой паэтычны та-лент у жанрах пастаралі (калядная верша-ваная драма па матывах Евангелля ад Лукі «Гутаркі пастухоўскія»), оды («Вершы да гасудара цара Аляксея Міхайлавіча...», «Вершы да гасударыні царыцы», «Вершы да гасудара царэвіча», «Прывітанне нована-роджанай царэўне Марыі», «Віншаванне новаабранаму патрыярху»), элегіі («Малітва ў смутку», на польск. мове).

Зімой 1664 СП. прыняў запрашэнне пе-раехаць у Маскву. Меркаваў, што часова, а сталася — назаўсёды. Яму было даручана стварыць пры адным з маскоўскіх манас-тыроў лацінскую школу для падрыхтоўкі служачых Тайнага прыказа — асабістай канцылярыі цара. Пісьменніка пасялілі по-бач з царскімі палатамі i залічылі на дзяр-жаўнае забеспячэнне. Ён стаў разам з вучо-ным візантыйцам Паісіем Лігарыдам дарад-цам цара па царкоўных справах, пераклад-чыкам i рэдактарам. Яго запрашалі на пры-дворныя ўрачыстасці, дзе паэт чытаў свае віншаванні ў вершах. Калі ў 1665 у цара нарадзіўся сын Сімяон, паэт з гэтай наго-ды напісаў верш «Добрае прывітанне» («Благоприветствование») у вытанчанай форме барочнай паэтыкі. Уплыў паэта на царскі двор асабліва ўзмацніўся пасля 1667, калі ён быў прызначаны выхавальнікам i настаўнікам царскіх дзяцей. Росту яго аўта-рытэту садзейнічала актыўная палеміка з ідэолагамі стараабрадцаў i ўдзел у Вялікім царкоўным саборы (1666— 67), які асудзіў патрыярха Нікана за тое, што той сама-вольна пакінуў патрыяршую пасаду з пры-чыны нязгоды з прэтэнзіямі вярхоўнай свецкай улады на кіраўніцтва праваслаўнай царквой. На саборы С.П. быў сакратаром i перакладчыкам мітрапаліта Паісія Лігарыда i двух усяленскіх патрыярхаў (алексан-дрыйскага i антыяхійскага). Па ix даручэн-ні ён напісаў супраць арганізатараў расколу палемічны трактат «Жазло праўлення» (1667).

У тым жа 1667 С.П. ўдзельнічаў у ства-рэнні палемічнага трактата супраць стара-вераў пад назвай «Абвяржэнне чалабітнай папа Мікіты». Аўтары трактата прапанавалі таксама асветніцкую прафаму, якая праду-гледжвала адкрыццё на Русі школ. Услед за Скарынам яны раілі сваім суайчыннікам браць прыклад ca старажытнага цара-кніж-ніка Пталамея, адкрываць у Маскве біблія-тэкі. У дачыненні да старавераў С.П. i яго аднадумцы не заўсёды былі справядлівыя, бо часам выступалі з пазіцый праціўнікаў «іншадумання». Галоўны клопат беларуска­га пісьменніка ў Маскве — педагагічныя, асветніцкія i выдавецкія справы. Яму уда-лося ажыццявіць сваю даўнюю мару — заснаваць пры царскім двары («наверсе») т.зв. «Верхнюю друкарню», незалежную ад патрыяршай цэнзуры. Сярод першых на

 

 

друкаваных у ёй кніг — падручнік для дзяцей «Буквар мовы славенскай». У той час rpa-маце вучыліся звычайна па біблейскім зборніку гімнаў i песняў, вядомым пад наз-вай «Псалтыр». СП. пераклаў яго сілабіч-нымі вершамі i выдаў у друкарні пад наз-вай «Псалтыр рыфматворны*. Гэты твор стаў папулярным песеннікам у асяроддзі тагачасных адукаваных людзей.

За палітычнай i царкоўнай барацьбой пісьменнік не забываў пра сваё наканаван-не — літаратурную творчасць. Амаль што-дзённа ён пісаў палову сшытка вершаў, п'ес, твораў прамоўніцкай прозы! Яго цар-коўныя «словы» i казанні служылі падруч-нікам для рускіх епіскапаў i святароў ні-жэйшых званняў. Яны склалі рукапісныя зборнікі СП. пад назвай «Абед душэўны» (1675) i «Вячэра душэўная» (1676). Кожны том — больш як 1500 старонак, што свед-чыць пра надзвычайную працавітасць аўта-ра. Гэта быў узор высокага прамоўніцкага мастацтва ва ўсходнеславянскім рэгіёне, а таксама ўзор барочнай дасціпнасці i кан-трастнай вобразнасці. Зборнік вершаў «Вертаград мнагацветны» (у перакладзе на сучасную мову — «Сад шматколерны») на той час служыў для рускай публікі сапраўд-най энцыклапедыяй ведаў па гісторыі, ан-тычнай міфалогіі, натурфіласофіі, касмало-гіі, тэалогіі, маралі i хрысціянскай сімволі-цы. Адначасова ў 1678 ён падрыхтаваў другі вялікі зборнік сілабічных вершаў «Рыфма-лагіён, або вершаслоў», які складаўся пера-важна з хвалебных эпіфам, панегірыкаў i элегічных фрэнаў (плачаў), напісаных «на выпадак». Ёсць у ім i буйныя творы новага для тагачаснай Расіі драматычнага жанру — п'есы «Камедыя прытчы пра блуднага сы­на» i трагедыя «Пра Навухаданосара ца-ра...». 3 яго драматургіі ў Расіі пачынаўся прафесійны тэатр. Цыкл вершаў пад назвай «Фрэны, або Плачы» на смерць расійскай царыцы Марыі Ільінічны — адзін з леп-шых твораў паэта.

Службу пры маскоўскім двары СП. па-чау перакладчыкам i не пакідаў занятак да канца жыцця. Перакладаў з латыні i польс-кай мовы, літаратурна апрацоўваў папуляр-ныя тады свецкія i царкоўныя творы. Пас-ля смерці ў 1675 яго былога настаўніка, га-лоўнага «спраўшчыка» (рэдактара) царкоў-ных кніг пры маскоўскім двары Э.Славі-нецкага, СП. падключыўся да перакладу на рускую мову Бібліі. Ён быў пачынальнікам таго творчага перакладу, у якім дакладнасць спалучалася з літаратурным майстэр-ствам. «Грэкафілы» (пісьменнікі i царкоў-ныя дзеячы фэка-візантыйскай арыента-цыі) не давяралі «лаціністу» i «заходніку» СП., хоць паважалі яго талент i энцыкла-педычную адукаванасць. Але гэтыя розна-галоссі не перашкаджалі яго дружбе ca Славінецкім. На смерць свайго настаўніка СП. напісаў 5 «эпітафій», упершыню ў бе-ларускай i рускай літаратуры скарыстаўшы гэты вершаваны жанр. ^ Сярод яго багаслоўскіх прац арыгіналь-насцю вызначаецца кніга «Вянец веры ка-фаліцкія» (1670), гэта значьшь веры сусвет-най, якой лічыцца праваслаўеГІЯна, відаць, была багаслоўскім падручнікая1 для царскіх дзяцей, вучняў пісьменніка. Гэтым творам зацікавілася царэўна Софія (1654—1704). Захаваўся верш, прысвечаны ўручэнню ру-капіснай кнігі вялікай князёўне Софіі Аляксееўне. Гэта тыповы панегірык, верш-хваленне, у якім дасціпна выкарыстана се-мантыка яе імя (Софія ў перакладзе з грэ-часкай — мудрасць).

Відавочна, што літаратурная i агульна- культурная праграма полацкага асветніка, накіраваная на кампраміснае далучэнне Расіі да еўрапейскага культурнага рэгіёна,\ паступова перамаг&ла. На дварцовых абеда5Г яго нярэдка садзілі на ганаровым месцы недалёка ад цара Аляксея Міхайлавіча, бацькі 12 дзяцей, выхаваннем i навучаннем якіх кіраваў «старац Сімяон». У Маскве ў адной сваёй асобе ён быў i «міністрам культуры», i «міністрам адукацыі», які сам «загадваў i сам жа выконваў загады». Адно-сіны паміж маскоўскімі артадоксамі i «ла-ціністамі», выхадцамі з Беларусі i Украіны, часта ўскладняліся. Патрыярх Іакім скар-дзіўся, што цар даручыў СП. «всякая цер­ковная дела писати». Справа даходзіла да канфліктаў з трагічным фін&іам, пра што сведчыць лютае забойства стральцамі брата СП., манаха Трубчэўскага манастыра Іса-кія, якое адбылося ў 1674 ці 1675 у манас-тыры неўзабаве пасля вяртання Ісакія з кі-еўскага паломніцтва|_3а год да смерці СП. працаваў над праектам рускай вышэйшай школы на ўзор Кіева-Магілянскай акадэ-міі. Мелася на ўвазе выкладанне ў ёй не толькі фэчаскай мовы i багаслоўя, але да-сягненняў еўрапейскай гуманітарнай навукі i культуры, лацінскай мовы i натурфіласо-

фіі.4 Пісьменнік памёр на 51-м годзе жыц- ' ця.

 

 

Літаратурная, багаслоўская i навукова-асветніцкая спадчына СП. шматгранная i не перастае здзіўляць даследчыкаў сваёй энцыклапедычнасцю. Сам пісьменнік пас-пеў надрукаваць толькі некаторыя свае тво-ры. Два вялікія зборнікі вершаў — «Рыф-малагіён», або «Вершаслоў» i «Вертаград мнагацветны», падрыхтаваны ім да друку. Энцыклапедычныя зборнікі яго царкоўна-хрысціянскіх «слоў» i «казанняў» («Абед душэўны» i «Вячэра душэўная») пасля смерці пісьменніка выдаў у 1681 i 1683 яго паслядоўнік i сакратар С.Мядзведзеў (1641—91). У 18—19 ст. зрэдку друкаваліся асобныя творы СП. ў розных навуковых зборніках, якія даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, як i зборнікі i хрэстаматыі, дзе былі змешчаны асобныя творы паэта. У 1990 выд-ва «Мастацкая літаратура» ўпер-шыню апублікавала большасць вершаў паэ­та беларускага перыяду i частку твораў мас-коўскага перыяду, якія былі вядомы толькі па рукапісных зборах.

Літаратурная спадчына СП. была ля вытокаў беларускага i рускага барока — асноўнай плыні ў эстэтыцы i мастацкай культуры 2-й паловы 17 — 1-й паловы 18 ст. ва ўсходнеславянскім рэгіёне (у заходне-еўрапейскім мастацтве барочны стыль выя-віўся ў канцы 16 ст.). Тэарэтыкам барока ў Польшчы, Літве i на Беларусі ў яго заход-нееўрапейскім, адносна закончаным, вары-янце быў Сарбеўскі. У творчасці ж СП. i яго паслядоўнікаў сфарміраваўся нацыя-нальны самабытны ўсходнеславянскі тып барочнай культуры, які грунтаваўся на двайным сінтэзе: спалучэнні сярэдневяко-вых i рэнесансавых ідэалагічных арыента-цый i духоўных каштоўнасцей, з аднаго бо­ку, i кампрамісе паміж праваслаўна-візан-тыйскім традыцыяналізмам i лаціна-еўра-пейскім навуковым рацыяналізмам, з дру-гога. На Беларусі СП. працягваў традыцыі незакончанай эпохі Адраджэння, a ў Расіі ён мог абаперціся толькі на традыцыі ста-ражытнарускай сярэдневяковай культуры i, на пэўныя мясцовыя традыцыі сілабічнай паэзіі. На станаўленне яго як паэта значны ўплыў зрабіла i польская літаратурная тра-дыцыя. Яго творчасць адлюстравала позна-беларускі рэнесансавы гуманізм, усходне-славянскі тып барочнай мастацкай культу­ры i станаўленне рускага класіцызму ў 1670-я гады. СП. —класічны паэт-сілабіст ва ўсходнеславянскай паэзіі 17 ст. У дыдак-тычных вершах, прызначаных для папулярызацыі навукі, паэт займаў кампрамісную пазіцыю паміж навукай i багаслоўскай сха-ластыкай. Ён грунтоўна ведаў антычную i сярэдневяковую натурфіласофію.

С.П. быў адным з паслядоўнікаў філоса-фа i вучонага, заснавальніка еўрапейскай астралогіі Альберта Вялікага (1193—1280). Цікавіўся ён i астралогіяй. Віншавальныя вершы, паднесеныя царскай сям'і ў дзень хрышчэння царэвіча Пятра Аляксеевіча (29.6.1662), сведчаць пра майстэрства ў жанры астралагічнай паэзіі: ён напісаў верш-гараскоп будучаму цару, прадказаў-шы яго вялікую будучыню. Гэта дае пад-ставу меркаваць, што СП. быў знаёмы з творамі французскага паэта-астролага М.Настрадамуса (1503—66). Пашыраючы прыродазнаўчыя веды, СП. часам выкры-ваў нарэдныя прымхі i забабоны, напісаў супраць ix асобнае казанне пад назвай «Павучанне супраць забабонаў».

У 2-й палове 17 ст. ў Расіі ўзмацніліся ганенні на скамарохаў, народныя абрады, карнавалы, інш. святочныя «пацехі» — песні, карагоды, варажбу i «чарадзейства», выдаваліся строгія царскія указы супраць «язычніцкай нялепіцы». Улады праследава-лі народных музыкантаў i артыстаў, адбіра-лі i палілі музычныя інструменты, разам з «прымхамі» адкідалі народную карнаваль­ную культуру, якая заўсёды была «генера-тарам» фальклору. Як асветнік і гуманіст С.П. не спачуваў гвалтам, выступаў за мір-нае, асветнае ўздзеянне на «цёмныя» масы. Але не заступаўся за пакрыўджаных, бо не бачыў карысці ад народных «гульбішчаў», адносіў ix да «забабонаў». Выкрываючы ча-радзеяў і знахараў, ён падтрымліваў лекар-скае майстэрства, прафесію ўрача. Сімпа-тыі да лекарскай прафесіі выявіліся ў яго зб. вершаў «Вертаград мнагацветны». Асу-джаючы знахароў, ён паважаў традыцый-ную народную медыцыну. У вершы «Пак-лёп» апавядаў пра мудрую жанчыну, якая лячыла травамі.

Размяжоўваючы «ўнутраную» i «вонка-вую» мудрасць, рэлігію i навуку, СП. імк-нуўся да кампрамісу паміж пазнаннем i ве-рай, што было тыповай адзнакай усходне-славянскай барочнай культуры. У цэнтры яго ўвагі заўсёды былі праблемы чалавека i яго маральнае аблічча. Найперш яго цікаві-ла ўсё, што карысна для душы чалавека, а не тое, што першаснае — матэрыя або ідэя

 

 

Пстарычнае значэнне літаратурнай i фі-ласофска-асветніцкай спадчыны С.П. ў ду-хоўным развіцці ўсходнеславянскіх народаў тлумачыцца геапалітычным станам яго ра-дзімы ў 14—17 ст., а таксама асаблівасцямі яго таленту як пісьменніка i мысліцеля. Бе­ларусь у тагачаснай Еўропе была месцам сустрэчы двух тыпаў хрысціянскай цывілі-зацыі — заходняй, рымска-каталіцкай, i ўсходняй, славяна-расійскай, візантыйска-праваслаўнай. Суадносіны паміж імі не бы-лі адназначныя i вагаліся ад канструктыў-ных кантактаў да сутыкнення i ўзаемнага адмаўлення. Ідэолагам рэлігійна-культур-нага кампрамісу паміж гэтымі разнавіднас-цямі хрысціянскай цывілізацыі быў Пётр Магіла, прафесары i вучні створанай ім Кі-ева-Магілянскай калегіі, дзе сфарміраваўся С.П. як самабытны пісьменнік i асветнік трэцяй, кампраміснай арыентацыі. Займа-ючы ў Маскве ключавую пазіцыю ў справе пашырэння заходнееўрапейскай культуры, папярэднік ідэолагаў асветнага абсалютыз-му эпохі Пятра I С.П. здолеў пераканаць кансерватараў-традыцыяналістаў пры два-ры Аляксея Міхайлавіча ў неабходнасці на-роднай адукацыі паводле еўрапейскага, школьна-універсітэцкага метаду, далучэння прьщворных да свецкай літаратуры, музы-кі, тэатра.

Рэлігійная паэзія СП. з яе біблейскім алегарызмам i рэнесансавай эрудьшыяй, шматлікімі вобразамі i алюзіямі з антычнай міфалогіі i літаратуры (»Вершы на Раство Хрыстова», «Вершы пра муку панскую...», «Вершы на Уваскрэсенне Хрыстова», «Гу-таркі пастухоў...», польскія «Вершы ў Вялі-кую Пятніцу» i інш.) сведчаць пра яго ар-тадаксальныя пазіцыі ў хрысціянскай тэа-логіі, асабліва ў дачыненні да догматаў i фундаментальных праблем суадносін Бога i Чалавека, веры i пазнання, духа i матэрыі. Аднак наяўнасць у яго спадчыне шматлікіх фрагментаў антычнай культуры i натурфі-ласофскіх ведаў, лагічная i культурна-гіста-рычная аргументацыя асветных ідэй i кан-цэпцый збліжаюць беларускага пісьменніка з дзеячамі еўрапейскай культуры эпохі Ад-раджэння i барочнага Асветніцтва 17 ст. У праекце 1-га расійскага універсітэта ён звяртаў увагу на неабходнасць выкладання «натуральнай філасофіі», г.зн. асноў пры-родазнаўства. Філасофію як навуку С.П. падзяляў на «разуміцельную» (логіку), «на­туральную», або «фізіку» (прыродазнаў-ства), i маральную (этыку). У сваіх дыдактычных i асветніцюх вершах ён даволі час­та карыстаўся псіхалагічнымі аргументамі («Лякарства на грахі», «4 асноўныя тэмпе-раменты», «Вартавыя чыстаты», «Малюнак чалавечага жыцця», «Старайся выкараніць у пачатку» i інш.). Цыкл вершаў прыродаз-наўчага зместу ён уключыў у энцыклапе-дычны зборнік «Вертаград мнагацветны». Пісьменнік часта выкарыстоўваў разнас-тайныя з'явы прыроды ў якасці хрысціян-скіх сімвалаў, спасылаўся на прыродазнаў-чыя кнігі антычных вучоных Арыстоцеля i Плінія Старэйшага. У астраноміі ён пры-трымліваўся геацэнтрычнай сістэмы Арыс-тоцеля i Пталамея, хоць быў знаёмы з тэо-рыяй М.Каперніка.

Крыніцамі эстэтычных поглядаў С.П. былі раннехрысціянская літаратура, антыч-ная культура, фальклор. 3 рэнесансавымі гуманістамі яго збліжае гомайэнтрычны светапогляд, паводле якога чалавек ёсць «мост» паміж матэрыяй i духам, прыродай i Богам. Існаванне чыста духоўных «тварей» (істот) даказваў спасылкамі на антычных філосафаў, платонікаў i лагічнымі довадамі: «Ибо аще есть тварь веема плотская, и сло­женная из плоти и духа, всячески нужда есть быти твари и чисте духовной» («Абед душэўны»). A калі духоўнасць ёсць у асоб-ных істотах, з гэтага, паводле СП., выні-кае, што яна ёсць i ў сусвеце. Крыніцай ду-хоўнай і пачуццёвай прыгажосці, сцвяр-джаў пісьменнік, з'яўляецца стваральнік свету Бог. На гэтым тэзісе будаваў ён іерархічную сістэму прыгожага, паводле якой кожны больш высокі ўзровень быцця змя-шчае ў сабе ўсе атрыбуты ніжэйшых узроў-няў існавання: «Воистину убо совершен­нейшая красота и всех красот украшение есть в Господе Боге. Всякая же созданная красота не точию по дробну, но и купно слученная, в сравнении с Божиею красо­тою есть яко капля едина противу всему океану, паче же и того меньше: ибо капли со океаном есть некое аще и нами непос­тижимое уравнение. Красоты же созданные с несозданною бесконечное есть разстоя-ние». Адрозніваў ён вонкавую матэрыяль-ную красу (сіметрыя, бляск, яркасць коле-раў, прыемная форма, мера) i духоўную прыгажосць. Суадносіны паміж імі неад-назначныя. Яны могуць быць нейтральныя як рэчы рознага парадку. Пачуццёвая пры­гажосць бывае вонкавым выяўленнем ду-хоўнай. Але ў пагоні за прыгажосцю рэчаў людзі часта трацяць прыгажосць духоўную,

 

 

божую, як гэта сталася з нашымі праайца-мі Адамам i Евай. Вонкаваю, цялеснаю прыгажосцю, на яго думку, людзі надзеле-ны не аднолькава. Але хто не мае ад пры-роды «красноличия», няхай не бядуе, а па-думае пра тое, што «красота спасает душев­ная, не телесная». Духоўная прыгажосць — маці «міласці» — у хрысціянскай любові да людзей. Свае думкі пра адноснасць прыга-жосці зямной i несмяротнасць духоўнай ён выклаў у дьщактычным вершы «Прыга­жосць»: «Аще тя красота лиц чуждых пре-лщает, // помяни, какова по смерти быва­ет... // Риза шелковая аще ти любися, // помни, шелк из червя скаредна родится... // Не шелком и златом каждо красен буди, // но добродетели: ублажат тя люди... // Тленно благо красота, недолго блистает, // в един час огневица ону истребляет. // Многим красота лица погибель родила, // купно души с плотию смертно повредила».

Аднак сярод людзей нярэдка «доброта не зрится, красная риза паче человека чтится». Агіднае і нізкае часта скажае перша-створаную паводле вобраза божага прыга­жосць чалавека. Хоць пад вонкавай не-прыгляднасцю часта хаваецца ўзнёслая кра­са. Агіднае ў жыцці шматаблічнае, яно найчасцей узнікае з грубага эгаізму i злой волі. Перамагаецца агіднае, як i ўсякае зло, толькі любоўю — найвышэйшай мараль-най прыгажосцю. На пытанне, каго трэба любіць, С.П. адказваў: няхай ваша любоў будзе агульная да ўсіх, «кроме всякого воз-гляданія на лице, на достоинство, на кра­соту, на богатство». Трэба любіць і тых, хто крыўдзіць нас. Тут, на яго думку, мы па-вінны павучыцца ў прыроды, бо яна за «крыўды» аддзячвае дабром. Людзі «крыў-дзяць» зямлю — рэжуць яе плугамі, раздзі-раюць бараною, высякаюць дрэвы, забіра-юць ураджай — a ў адказ зямля прыносіць нам усё новы плен i прыгажосць.

Трагічнае пісьменнік тлумачыў як ду-хоўнае адраджэнне i выратаванне праз па-куты i смерць. Праблема трагічнага здыма-ецца верай у немінучае ўваскрэсенне і веч-нае жыццё. Зямное жыццё заўсёды трагіч-нае, затое i часовае, пераходнае. Усё, што створана на зямлі, пакутуе, пачынаючы ад былінкі i канчаючы чалавекам. Вось чаму плач больш да твару чалавеку, чым смех. Але плач няхай будзе «мерным и христиа-ном подобным, не языческий». Не хаваў ён ад сваіх чытачоў трагедыю штодзённагажыцця, дзе кожнаму наканавана несці свой крыж.

У шматжанравай літаратурнай спадчыне С.П. ёсць нямала твораў і фрагментаў з ix, дзе разглядаюцца ідэйна-філасофскія і эс-тэтычныя праблемы мастацкай творчасці — літаратуры, музыкі, жывапісу. У прадмове да зб. «Абед душэўны» ён, паводле прыня-тага тады этыкету, аддаваў перавагу праў-дзе, а не красе i пераконваў чытачоў, што «удобе простое слово уразумеваемо есть в писании, неже красотами художественны­ми покровенное». Красамоўна абгрунтоў-ваў ён думку пра духоўна-эстэтычную каш-тоўнасць музыкі, даказваў неабходнасць для царквы шматгалосых спеваў і «согла­сия органного», г.зн. гармоніі галасоў. Ан-тычную міфалогію С.П. называў мастацкай вьгдумкай, аднак прызнаваў яе дыдактыч-ную i мастацкую каштоўнасць. Паводле ся-рэдневяковай традыцыі ён карыстаўся па-няццем мастацтва («художество») для абаз-начэння ўсякага прафесійнага ўмення і майстэрства, у т.л. рамяства. Аднак услед за рэнесансавымі гуманістамі адрозніваў «механічныя» віды «мастацтва» ад духоўнай творчасці, да якіх адносіў паэзію, музыку i іканапіс («вобразатворства»). Гуманістыч-ная канцэпцыя мастацтва выявілася ў яго трактаце «Слова да шчырага іконнага пі-сання», якое, на думку даследчыкаў, было плёнам творчага супрацоўніцтва СП. з ра-сійскім жывапісцам С.Ушаковым. Прабле-ме іканапісу ён прысвяціў некалькі краса-моўных «слоў», што ўвайшлі ў зб. «Вячэра душэўная». Першым «вобразатворцам», на яго думку, быў Бог, калі стварыў даскана-лы «твор» з нічога — увесь сусвет, адлюс-траваў свой уласны вобраз у душах i на сэрцах людскіх. Абапіраючыся на рэнесан-савую трактоўку язычніцкай міфалогіі і рэ-лігіі, у т.л., мабыць, на энцыклапедычны кампедыум Сарбеўскага «Багі язычнікаў» (Полацк, 1627, рукапіс), СП. даказваў, што ідалы прыйшлі ў свет праз пакланенне продкам, родавым правадырам i абагаўлен-не з'яў прыроды. Што ж датычыцца ікана-борцаў, якія адмаўлялі іканапіс на падставе «неапісальнасці» божай сутнасці, яе «неў-мяшчальнасці» ў словах i вобразах, то ён абверг ix спасылкамі на пазнанне Бога-Стваральніка па яго стварэннях, увасаблен-ні ў вобразе Хрыста, на рэлігійны вопыт, у якім божая сутнасць выяўляецца ў вобра­зах, сімвалах i прывідах.

 

 

Прыгажосць, пераконваў ён, ёсць духоў-ная i душэўная «карысць» для людзей. Ня-ма паэзіі без «красногласия», няма жывапі-су, музыкі, разьбярства i дойлідства без гармоніі, прапорцыі i рытму. Паэзію ён па-раўноўнаў з прыгожым садам, філасофію — з пчалой, што збірае «мёд мудрасці», не звяртаючы ўвагі на прыгажосць раслін i кветак. Прыгажосць царкоўнага мастацтва, на яго думку, неабходная для маральнага выхавання, бо праз яго ўздзеянне на душы людзей адбываеіша выцясненне адмоўных афектаў станоўчымі пачуццямі: праз пры­гажосць музыкі i слова незадаволеныя ста-новяідца цярплівымі, гультаяватыя — пра-цавітымі, гняўліўцы — лагоднымі, нера-зумныя — мудрымі, блудлівыя — чыстымі сэрцам. Багатая мастацкімі вобразамі біб-лейская кніга «Псалтыр» у вершаваным пе-раказе СП. яшчэ больш «эстэтызавалася». Пераконвае ў гэтым параўнанне некалькіх фрагментаў «Псалтыра» царкоўнаславян-скага зводу з адпаведнымі месцамі яго «сі-лабічнага» варыянта ў апрацоўцы С.П.: «Великолепие Твое превыше небес. — Ибо лепота твоя вознесется выше небесе... По­ложил еси на главе его венец от камене честна. — От тебе венцем глава честным украшается... Яко миросходящие на ометы одежды его. — И на риз ометы прекрас­ных цветы». Прасадычная структура сіла-бічнай паэтыкі, якая грунтавалася на нена-ціскным вакалізме (пявучае вымаўленне складоў, слабая акцэнтацыя на націсканых галосных) перайшла ў «паэтычны сад» СП. з традыцыйнай антычнай, фальклорнай i літургічна-хрысціянскай песенна-паэтыч-най культуры. На яе грунце паэт імкнуўся прывіць беларускай i расійскай літаратуры свецкі паэтычны прафесіяналізм.

Те:. Орел Российский. Спб.; 1915; Избр. соч. М., Л., 1953; Вирши. Мн., 1990.

Літ:. Татарский И. Симеон Полоцкий (Его жизнь и деятельность). М., 1886; Пузі-к a ў В.М. Новыя матэрыялы аб дзейнасці Сіме-она Полацкага // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук, 1957. 4; Пушкарев Л. Симеон По­лоцкий // Жуков Д., Пушкарев Л. Русские писа­тели XVII века. М., 1972; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977; Елеон-с к а я А.С. Русская публицистика второй поло­вины XVII в. М., 1978; Конон В.М. От Ренес­санса к классицизму: (Становление эстет, мысли Белоруссии в XVI—XVIII вв.). Мн., 1978; 3 в а -нарова-Конан Л. Паэт, які адчыняў «ва-роты вучонасці» // Полымя. 1987. 5; Робинсон М.А., Сазонова Л.И. Заметки к био­графии и творчеству Симеона Полоцкого // Рус. лит. 1988. 4; Званарова Л. Слоў і думак сейбіт // Беларусь. 1990. №10.

Л.У.Званарова, У.М.Конан.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Сілівановіч | Сітанскія
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1485; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.029 сек.