Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

СУДЗІЛ0ЎСКАЯ

СТУКАЛІЧ

Уладзімір Казіміравіч (10.11.1856—18.10.1918)

Літаратуразнавец, псторык, краязнавец. Нарадзіўся ў г. Якабштаце Курляндскай губ. (цяпер г. Екабпілс, Латвія) у небагатай дваранскай сям'і. Неўзабаве пасля яго на-раджэння сям'я пераехала ў Віцебск, дзе С. скончыў губернскую гімназію. У 1879—83 вучыўся на юрыдычным факультэце Пе-цярбургскага універсітэта. Потым працаваў у казённай палаце ў Слоніме, Гродне, Ві-цебску. У 1886 за дысертацыю «Юрыдыч-нае становішча гарадскіх абшчын у Заход-няй Pyci» яму нададзена званне кандьшата юрьщычных навук. Нейкі час працаваў у Віцебску памочнікам прысяжнага павера-нага, але адвакацкая дзейнасць яго не зада-вальняла, i ў 1898 ён перайшоў у казённую палату, дзе з 1906 узначальваў яе 2-е аддзя-ленне. Пачатак яго літаратурнай дзейнасйі прыпаў на першыя 3-4 гады пасля скан-чэння універсітэта. У 1886—1900 друкаваў-ся ў часопісе «Русский курьер» пад псеўда-німам Веневіч. Аўтар артыкулаў «Кароткая нататка аб беларускай гаворцы» (1895), «Да пытання пра арганізацыю універсітэта ў Ві-цебску» (1903), даследаванняў «А.П.Сапу-ноў. Да 25-годдзя яго навуковай i літара-турнай дзейнасці» (1905), «М.Я.Нікіфароў-

 

 

скі, 1845—1910 гады» (1910) i інш. Быў знаёмы з І.Я.Рэпіным. Перапісваўся з Г.І.Успенскім, сустракаўся з ім у Віцебску (1890).

С. актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці дарэвалюцыйнага Віцебска, быў ад-ным са стваральнікаў i членам Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Падтрымліваў ідэю аб адкрыцці універсітэта ў Магілёве, заклікаў мясцовыя ўлады i інтэлігенцыю хадайнічаць аб адкрыцці універсітэта ў Ві-цебску. У рэцэнзіі на працу рускага экана-міста М.Кавалеўскага «Эканамічны лад Ра-сіі» выказаў думку, што ў земляробстве не заўсёды прыдатная капіталістычная аргані-зацыя з яе канцэнтрацыяй вытворчасці. У якасці прыкладу спасылаўся на Данію, Швецыю i Галандыю, дзе ў сельскай гаспа-дарцы пераважала дробнае земляробства i невялікія памеры асобных гаспадарак, а вынікі ў развіцці земляробства былі ста-ноўчыя. Абгрунтоўваў непажаданасць вы-каранення рэшткаў патрыярхальнага побы-ту без уліку векавых традыцый народа.

Літ.: П a д л i п с к i A.M. Летапісец Віцеб-шчыны // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі. 1978. № 1; Бусько В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX—начала XX в. Мн., 1990. С. 71—72.

Яўгенія Канстанцінаўна (1854—?)

Рэвалюцыянерка-народніца. Нарадзіла-ся ў Магілёве. Сястра М.К. Судзілоўскага. Вяла рэвалюцыйную агітацыю разам з С.Л.Пяроўскай, В.М.Фігнер i інш. дзеячамі «Народнай волі», удзельнічала ў рэвалю-цыйных акцыях. У жн. 1874 арыштавана i каля 2 гадоў знаходзілася ў Петрапаўлаў-скай крэпасці. Пасля «працэсу 193—х» выслана пад нагляд паліцыі ў бацькаў ма-ёнтак Фастава Мсціслаўскага пав. Пасля 1892 жыла ў Кіеве, Арлоўскай i Смален-скай губ., працавала ў нядзельных школах, арганізацыях Чырвонага Крыжа, вяла рэва­люцыйную работу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў эміграіші.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
СТРЫЙКОЎСКІ | СУДЗІЛОЎСКІ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 357; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.