Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

СУДЗІЛОЎСКІ

Мікалай Канстанцінавіч (псеўд. Р у с е л ь; 15.12.1850—30.4.1930)

Грамадска-палітычны дзеяч, філосаф i прыродазнавец, удзельнік грамадскіх рухаў Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Англіі, Фран-цыі, Румыніі, Балгарыі, ЗША, Японіі, Кі-тая i інш. 3 яго імем звязаны вядомыя да-сягненні ў галіне хірургіі, тэорыі туберкулё­зу i іншых хвароб. С. — першы падарож-нік-географ, які фунтоўна пазнаёміў расій-скіх чытачоў з флорай i фаунай астравоў цэнтральнай часткі Ціхага акіяна; аўтар публіцыстычных твораў, высока ацэненых М.Горкім, У.Г.Караленкам, Рабіндранатам Тагорам, цікавіўся філасофіяй i сацыялогі-яй, ведаў 8 еўрапейскіх моў, а таксама японскую i кітайскую. Яму як спецыялісту ў галіне этнаграфіі, энтамалогіі, хіміі, бія-логіі, аграноміі былі присвоены ганаровыя званні члена Амерыканскага таварыства ге-нетыкаў, навуковых таварыстваў Японіі, Кітая i інш.

Нарадзіўся С. ў Магілёве, у беларускай шляхецкай сям'і, якая валодала маёнткам у в. Фастава Мсціслаўскага павета. Дзяцін-ства яго прайшло ў доме бацькі, калежска-га асэсара, сакратара Магілёўскай палаты цывільнага i крымінальнага суда. Ён быў старэйшым з 8 дзяцей. Скончыўшы Магі-лёўскую гімназію, С паступіў на юрыдыч-ны факультэт Кіеўскага універсітэта. Пасля 1-га курса перавёўся на медыцынскі фа­культэт. Прасякнуты ідэямі народнікаў, ён стварыў народніцкі гурток, ездзіў у Швей-царыю, каб пазнаёміцца з лідэрамі рэвалю-цыйнай эміграцыі Лаўровым, Бакуніным i некаторымі дзеячамі I Інтэрнацыянала. Пасля вяртання з-за мяжы кіраваў Кіеў-скай камунай студэнтаў. Зімой 1874 С, за-хоплены народніцкай ідэяй «хаджэння ў народ», ездзіў у Херсонскую губ., потым у

 

 

г. Нікалаеўск Самарскай губ. з мэтай ства-рыць там яўкі, месцы збораў і забяспечыць работу прапагандыстаў. У маі 1874, калі царская ахранка натрапіла на адрасы явак, прозвішчы рэвалюцыянераў і шыфры гэтых народніцкіх гурткоў, С, вьщаушы сябе за нямецкага каланіста, эміфыраваў. У Лондане ён удзельнічаў у рабоце эміг-ранцкіх арганізацый, сустракаўся з кіраўні-камі I Інтэрнацыянала, у тым ліку з Ф.Эн­гельсам i К.Марксам, якога характарызаваў як «Дарвіна сацыялогіі», таму што ён выка-рыстаў тэорыю эвалюцыі ў галіне грамад-скіх з'яў. Летам 1875 С. накіраваўся ў Ру-мынію, каб адтуль наладзіць перасылку не-легальнай літаратуры ў Расію. Па шляху ў Бухарэст ён застаўся ў Жэневе, дзе завяр-шыў медыцынскую адукацыю, напісаў тэзі-сы доктарскай дысертацыі «Пра антысеп-тычны метад лячэння ў хірургіі». У Румыніі С. разам з малдаўскім народнікам Н.П.Зуб-ку-Кадрану i балгарскім эмігрантам Хрыста Боцевым кіраваў работай мясцовых рэва-люцыянераў. Арганізаваныя з яго дапамо-гай рэвалюцыйныя гурткі ў Бухарэсце, Ясах, Галаце i інш. гарадах сталі пачаткам румынскага сацыял-дэмакратычнага руху. У гэты перыяд сфера рэвалюныйнай дзей-насці С. ўключала i Балканы. Ён актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы антытурэцкага Красавіцкага сялянскага паўстання ў Бал-гарыі ў 1876. У час руска-турэцкай вайны 1877-78 С працаваў ваенным хірургам. Ра-сія, якая выступіла ў абарону балгар, па-водле дагавору з Румыніяй перапраўляла праз гэту краіну свае войскі ў Балгарыю. Калі з фронту пацягнуліся абозы з паране-нымі, С. лячыў ix. За выратаванне сотняў хворых i параненых румынскі ўрад узнага-родзіў С. залатым медалём. У 1879 С. нала-дзіў у Ясах выпуск газеты «Бесарабія», a ў 1880 выдаў брашуру «Псіхіятрычнае дасле-даванне з некаторымі каментарыямі аднос-на здаровых ідэй» (на румынскай мове). Выказаныя ім намеры «звязаць румынскі рух роднаснымі сувязямі з расійскім» напа-лохалі румынскія' ўлады, i яго разам з ін-шымі расійскімі сацыялістамі выслалі ў Канстанцінопаль. Адтуль ён у маі 1881 пе-рабраўся ў Жэневу, потым — у Парыж, дзе ўзнавіў былыя сувязі з расійскімі палітыч-нымі эмігрантамі Пляханавым, Засуліч, Аксельродам, Ігнатавым i інш. У 1882 С. накіраваўся ў Плоўдзіў. Ва Усходняй Ру-мыніі ён працаваў урачом i аказваў матэ-рыяльную i ідэйную падтрымку жэнеўскай фупе «Вызваленне працы». Пасля ўз'яд-нання ў 1885 Усходняй Румыніі з Балгары-яй быў вымушаны пераехаць у ЗША. 3 1887 займаўся лячэбнай практыкай у Сан-Францыска, дзе карыстаўся любоўю i пава-гай у мясцовага насельніцтва, быў выбраны віцэ-прэзідэнтам Грэка-руска-славянскага таварыства. Тут надрукаваў некалькі арты-кулаў па медыцынскай тэматьшы. Уступіў-шы ў канфлікт з прадстаўніком свяцейшага Сінода ў ЗІЛА епіскапам Уладзімірам, С. напісаў у 1889 брашуру «Жьшіе праасвя-шчэннага Уладзіміра, былога епіскапа Але-уцкага i Аляскінскага, цяпер вікарнага епіскапа Варонежскага», у якой абвінаваціў свяшчэннаслужыцеля ў хабарніцтве i ма-ральнай разбэшчанасці. Епіскап у адказ публічна пракляў свайго выкрывальніка. Каб даказаць сваю невінаватасць, «злочас-цівы нігіліст Мікола Судзілоўскі» падаў на яго ў суд, а матэрыялы, што выкрывалі амаральную дзейнасць епіскапа, накіраваў у Пецярбург. Епіскап быў адкліканы i пе-раведзены ў Варонеж, а з міністэрства ўнутраных спраў Расіі паступіла тэлеграма: «Анафема, выказаная Уладзімірам над Мі-калаем Руселем, прызнана Сінодам несап-раўднай i неіснуючай. Можна аб'явіць у га­зетах».

Пасля 5-гадовага жыцця ў Каліфорніі С. пераехаў на Гавайскія астравы. Жыў у сельскай акрузе, потым у сталіцы Ганалулу i займаўся ўрачэбнай практыкай па хваро-бах вачэй. Высокую ацэнку гавайскай гра-мадскасці атрымалі выдадзеныя С. у 1896 брашуры «Наша палітыка аховы здароўя» i «Як жыць на Гавайскіх астравах. Нарыс асабістай гігіены», у якіх крытыкаваў план-татараў, заклікаў да паляпшэння ўмоў пра­цы на плантацыях, звяртаўся да ўрачоў, каб яны аказвалі насельніцтву рэальную дапамогу. 3 абурэннем пісаў С. пра пра-яўленні тут адкрытага расізму, які быў ас-новай палітыкі белых плантатараў у адносі-нах да карэннага насельніцтва. Пасля захо-пу ў 1898 Гавайскіх астравоў, шчыры пры-хільнік гавайскага народа, непахісны пра-ціўнік гвалтоўнага перавароту супраць ту-земнага насельніцтва, С. рашуча ўключыў-ся ў барацьбу за незалежнасць мясцовых жыхароў полінезійцаў-канакоў. Актывісты партыі незалежных вылучылі яго кандида­туру ў сенат ад вострава Гаваі. У 1900—01 С. быў сенатарам, а потым i прэзідэнтам сената — калегіяльнай урадавай установы гэтай калоніі ЗША. Выконваючы перадвы-

 

 

барныя абяцанні, С. адмяніў уведзены аме-рыканцамі маёмасны цэнз, паставіў перад парламентам задачу «рэфармаваць трады-цыйныя ўстановы былой канстытуцыйнай манархіі i пазнейшай плутакратычнай алі-гархіі ў дэмакратычную рэспубліку...». У 1902 С. падаў у адстаўку, але сканцэнтра-ваў намаганні на пытаннях развіцця неза-лежнага ад метраполіі мясцовага самакіра-вання, стварэння справядлівай падатковай сістэмы, карэннай рэформы аховы здароўя i санітарнай службы, пашырэння крэдыта-вання народных школ i культурных уста-ноў. Пасля выхаду ў адстаўку з паста сена-тара Гавайскага парламента С. пераехаў у Кітай. У Шанхаі ён вёў падрыхтоўчыя ра­боты па вызваленні палітычных катаржан з сібірскіх турмаў і перапраўцы ix у Кітай. Але вайна Расіі з Японіяй (1904) вымусіла яго вярнуцца на Гаваі. Тут ён напісаў бра-шуру «Да афіцэраў рускай арміі», у якой заклікаў армію быць на баку народа ў яго барацьбе за эканамічныя i палітычныя ін-тарэсы. Пасля Крывавай нядзелі ў Расіі С. актывізаваў сваю грамадска-палітычную дзейнасць. У маі 1905 ён пераехаў у Япо-нію, арганізаваў там камітэт дапамогі ра-сійскім ваеннапалонным, вёў сярод ваен-напалонных асветную i прапагандысцкую работу, a найболып палітычна актыўных аб'ядноўваў у рэвалюцыйныя гурткі. Абапі-раючыся на садзейнічанне праваслаўных японцаў, ён ствараў у буйных лагерах ваен-нап&чонных школы для непісьменных сал-дат, выступаў перад імі з палітычнымі пра-мовамі, распаўсюджваў рэвалюцыйныя вы-данні. Штотыднёвіку «Япония и Россия», які выкарыстоўваўся для асветы ваеннапа-лонных, ён надаў агульнадэмакратычны ха-рактар i рэвалюцыйную накіраванасць. На­гасакская група сацыялістаў, натхнёная С, наладзіла выпуск рэвалюцыйнай газеты «Воля». У выніку з'явілася магчымасць друкаваць у дадатку да гэтай газеты заклікі, лістоўкі, зборнікі i нават кнігі, якія распаў-сюджваліся ў Расіі, Японіі, Кітаі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Балгарыі, на Гаваях i ў ін-шых краінах. У вусных i пісьмовых зваро-тах С. заклікаў салдат, калі яны вернуцца на радзіму, змагаідца са зброяй у руках суп-раць самадзяржаўя. Сабраўшы свае артыку-лы са штотыднёвіка «Япония и Россия» i газеты «Воля», выдаў ix у 1906—07 асобны-мі кніжкамі.

С. адчуваў уздзеянне розных плыняў у расійскім палітычным руху, але сам не належаў ні да адной партыі. Ён змагаўся за тое, каб адкінуць вузкапартыйныя рамкі, аб'яднаць усе здаровыя сілы Расіі ў бараць­бе супраць самадзяржаўя. Ён атрымліваў карэспандэнцыі ад эсэраў, меншавікоў, бальшавікоў, бундаўцаў, польскіх сацыяліс-таў, цікавіўся публікацыямі i выданнямі народніцкага, сацыял-дэмакратычнага i буржуазна-ліберальнага кірунку. Заклікаю-чы да звяржэння царызму, С. падкрэсліваў, што гэта не самамэта, бо для лепшага жыцця неабходна заваёўваць эканамічную свабоду, дамагацца карэнных змен у экана-мічнай галіне. У артыкуле «Браць прыклад ці ствараць» С. пісаў: «Мы пераконваемся, што свабода, рэспубліка i дэмакратыя не-магчымы без свабоды, рэспублікі i дэмак-ратыі эканамічнай». Буржуазна-дэмакра-тычная рэвалюцыя ў яго трактоўцы — гэта асаблівая, самабытная рэвалюцыя як у на-цыяльным, так i сацыяльна-эканамічным плане, якая павінна прывесці не толькі да змены саслоўяў, што стаяць на чале ўлады, але i да радыкальнай мадэрнізацыі адносін у сферы прамысловай i сельскай гаспадар-кі. У працы «На палітычныя тэмы» ён раз-глядаў зямлю як прадукт грамадства, вало-даць якім павінен народ. Абшчыннае зем-лекарыстанне, на яго думку, зробіцца вы-гадным толькі тады, калі будзе падмацава-на правам уласнасці. Ён лічыў, што выт-ворчыя i інш. сельскагаспадарчыя асацыя-цыі тыпу фермерскіх аб'яднанняў вядуць да падзелу працы, даюць магчымасць замя-ніць ручную працу машыннай, павышаюць яе эфектыўнасць.

Меў С. i свой погляд на нацыянальнае пытанне. Ён лічыў, што нацыянальная сва­бода, нацыянальны росквіт магчымы толь-кі на аснове эканамічнай свабоды, бо эка-номіка — базіс усебаковага развіцця любо-га народа. Кожны народ мае права на свае індывідуальнае развіццё ў межах чалавечай супольнасці. Але паколькі ў свеце няма эт-нічна чыстых нацый, як i няма на Зямлі, ахопленай цывілізацыяй, месцаў з этнічна аднародным насельніцтвам, то дужа цяжка ўстанавіць унутраныя нацыянальныя ме-жы, напр., Польшчы, Беларусі і Маларасіі. Але гэтыя абставіны не павінны быць пад-ставай для таго, каб новае дзяржаўнае бу-даўніцтва не лічылася з этнасам: «Менавіта этнаграфія і эканоміка павінны служыць асновай палітычнага падзелу». Свабодным нацыям неабходна забяспечыць магчы­масць самавызначэння, уключаючы аддзя

 

 

ленне, хоць права на аддзяленне нельга блытаць з яго мэтазгоднасцю. I калі ў Ра-сійскай імперыі пераможа дэмакратыя, а эканамічныя, палітычныя, нацыянальныя свабоды стануць рэальнасцю, на яго думку, мала ў каго ўзнікне неабходнасць у аддзя-ленні. Затое калі якая-небудзь нацыя захо-ча рэалізаваць сваё права, то большасць не павінна гэтаму перашкаджаць.

Прыхільнік рэвалюцыйна-дэмакратыч-ных перамен у грамадстве, С. падтрымліваў рэгулярныя кантакты з віднымі грамадскімі i палітычнымі дзеячамі, якія адстойвалі ідэі сацыяльных пераўтварэнняў, ён перапіс-ваўся з Горкім, Караленкам, Сунь Ят-се-нам i інш. Знаёмства з тэорыяй i практы-кай марксізму, ідэі якога мелі шырокае ха-джэнне ў 2-й палове 19 ст. — пач. 20 ст. напачатку схіляла i С. да думкі, што «анё-лам-збавіцелем», здольным «адрадзіць ча-лавецтва да новага жыцця, з'яўляецца на-вуковы сацыялізм». Але далека не ва ўсім ён падзяляў марксісцкія ўяўленні адносна метадаў, форм i мэтазгоднасці актыўнага класавага ўмяшання ў прыродазнаўча-гіс-тарычнае развіццё грамадства. У марксісц-кай дактрыне ён бачыў толькі адно з мно-гіх сацыялістычных вучэнняў, эфектыўнае з пунтку погляду канструявання шляхоў i сродкаў рэвалюцыйнага пераўтварэння гра-мадскіх устояў. Лічыў, што гэта вучэнне трэба злучыць з іншымі тэорыямі, i най-перш з народніцтвам. У чыстым выглядзе марксізм прыдатны хіба што ў Германіі ці іншых развітых краінах Еўропы i Амерыкі. У расійскіх умовах яго выкарыстанне маг-чыма толькі ў перапрацаваным выглядзе. Перакананы прыхільнік актыўнага ўмя-шання «інтэлектуальнага чалавецтва» ў стыхійны працэс чалавечай гісторыі з мэ-тай яе дэмакратызацыі, С заклікаў вучыц-ца дэмакратыі ў Захада, дзе яна стала не голькі аб'ектыўным фактарам, але i свядо-мым перакананнем мае. У азіяцкі ж лад Расіі гэта заходняя дэмакратыя ўмешваецца з 2 бакоў: буржуазна-капіталістычнага i пралетарска-сацыялістычнага. Тым не менш звычкі, густы, ідэалы як рускага бур­жуа, так i рускага пралетарыя далёкія ад за-ходніх каштоўнасцей. Таму «адзіным ра-шэннем» задачы дэмакратызацыі Расіі «з'яўляецца толькі свядомая замена гэтага ладу іншым».

Удумваючыся ў спецыфіку расійскай гісторыі, С. задаваў сабе пытанне: ці не знішчылі стагоддзі рабства i азіятчыны здольнасць рускіх да сістэматычнай гіста-рычнай творчасці? Аналіз гісторыка-куль-турных асаблівасцей расійскай рэчаіснасці, здавалася, падштурхоўваў С. да думкі, што рускія засвойвалі пераважна розум «драхле-ючага» Усходу, i гэта з'яўляецца адной з прычын ix гістарычных няўдач, дзіўнай паглыбленасці ў псіхічную спячку. Руская душа зрабілася полем саперніптва 2 пачат-каў — усходняга i заходняга, кансерватыў-нага i актыўна-творчага. У кнізе «Думкі ўголас» гэта яго меркаванне прымае форму пакутлівага роздуму. Разладжанасць i неў-парадкаванасць расійскага жыцця, абыяка-васць да будучыні, няўстойлівасць, нястры-манасць, імпульсіўнасць, нечаканыя выхад-кі i нічым нематываваныя ўчынкі, недахоп паслядоўнасці i кардынаванасці, абломаў-шчына i карамазаўшчына рускай душы, па назіраннях С, «народжаны шасцівекавым мангольскім ігам, потым нямецкім прыгнё-там i прыгнётам рускіх цароў i князёў». Гэ-тыя рысы — вынік «сацыяльнага клімату», ненармальных грамадскіх умоў. Але было б несправядліва i аднабакова, мяркуе С, «пе-ракладваць усю віну на драпежнікаў i гвал-тоўнікаў». Вінаваты i тыя, хто, няхворы i няслабы, церпіць над сабой насілле. С. лі-чыў, што сацыяльная рэвалюцыя ў Расіі будзе толькі тады мець поспех, калі сам на­род убачыць жывы сэнс, каштоўнасць i ка-рысць пераўтварэнняў свайго рэальнага i будучага жыцця. У гістарычнай сітуацыі, калі дзве вялікія культурныя хвалі злучылі-ся, «як не быць буры, этнаграфічнаму, эка-намічнаму i палітычнаму канфлікту па ўсёй лініі сутыкнення». Каб пазбегнуць катас­трофы, патрэбны вялікай трываласці амар-тызатар. Паводле С, ролю такога амарты-затара здольна адыграць амерыканская цы-вілізацыя, якая, натхнёная заходнім геніем, заклікае ўсходнія грамадствы сваё жыццё i сваю гісторыю ствараць, прытрымліваючы-ся прынцыпаў дэмакратыі i свабоды асобы. Уяўленні пра авангардны шлях заходня­га свету С. суадносіў са сваімі філасофскімі перакананнямі ў духу спіназізму. Развіваю-чы пантэістычны погляд на рэчы, ён пісаў пра Сусвет як вялікую раку, не пасіўную i мёртвую, a напоўненую жыццём, чуллівас-цю i творчай энергіяй, якая бесперапынна рухаецца i цячэ з вечнасці мінулага ў веч-насиь будучага. Людзі — толькі кроплі ў неабсяжным патоку Сусвету, кроплі, што адрывающа ветрам як пырскі ад агульнай масы ў кароткачасовае індывідуальнае існа-

 

 

ванне. «Значэнне асабістага жыцця склада-ецца толькі ў магчыма больш поўным i cy-часным адлюстраванні Вялікага Цэлага», якое з'яўляецца «адным арганізмам, адной бязмежнай i вечнай істотай з душой i це-лам».

С. сцвярджаў, што было б няправільна лічыць «матэрыю мёртвай», а быццё паз-баўленым універсальнай структурнай арга-нізацыі. Сусвет змяшчае ў сабе «ўсе прад-меты божага i чалавечага паходжання». На-вука, рэлігія, мастацтва даўно аднадушныя ў тым, што мы звязаны з Сусветам нябач-ньші повязямі, што Універсум валодае не-парыўнай працягласцю і арганічнай цэлас-насцю, то само па сабе, у адрыве ад Цэлага наша індывідуальнае жыццё на Зямлі эфе-мернае i ўяўнае. Абапіраючыся на ідэю «Вялікай Рэальнасці», вечнай i адзінай, якая ўвасабляе нейкі ўсеабдымны сэнс i каштоўнасць быцця, С. змог даць арыгі-нальны, i сёння актуальны, філасофска-фу-туралагічны нарыс будучага развіцця чала-вецтва. Паводле яго меркавання, зямная цывілізацыя павінна перайсці да новай фа­зы сваёй эвалюцыі, калі індывідуальнасць сальецца i атаясаміцца з Цэлым, калі чала-век вызваліцца ад уяўлення, быццам яго індывідуальнасць ёсць нешта адарванае, безумоўна адменнае ад Цэлага i тым самым дасягне нірваны Захаду. «Паглынанне свету ў чалавечай душы, як у фокусе, з'яўляецца тым, што можна назваць нірванай Захаду ў адрозненне i процілегласць нірване Усходу, нірване будызму, дзе, наадварот, Вялікі Свет паглынае чалавечую душу, як акіян кроплю».

Такім чынам, калі грамадства хоча заха-ваць здольнасць да гістарычнай творчасці i прагрэсу, яму трэба арыентаваць псіхічную канстытуцыю сваіх членаў на нормы паво-дзін у межах дэмакратыі i свабоднага выба-ру, вучыць ix ствараць каштоўнасці жыцця так, як гэта ўмее рабіць Захад. Для гэтага грамадства павінна імкнуцца ўкараняць дэ-макратыю замест усходняй дэспатыі i аўта-рытарызму, развіваць самадастатковую сва-бодную асобу замест абязлічаных шрубак таталітарнай дзяржавы, нарэшце, замацоў-ваць веру ў чалавека, яго маральную i aca-бістую годнасць замест веры ў стыхію i аб­сурд існавання.

У пачатку 1912 С. пры дапамозе паліт-эмігрантаў з Расіі купіў невялікі зямельны ўчастак на востраве Мінданао (Філіпіны). Акрамя медыцынскай практыкі ён тут займаўся грамадскай i асветнай дзейнасцю: стварыў бібліятэку i клуб тубыльцаў, зай-маўся публіцыстыкай. У канцы 1912 газета «Мінданао геральд» («Веснік Мінданао») надрукавала серыю яго артыкулаў пад агульнай назвай «Американская ідэя на Далёкім Усходзе». У кожнай з 9 публіка-цый («Заходні i ўсходні чалавек», «Паўднё-вы чалавек», «Амерыканскі індывідуалізм», «Чалавек i долар» i інш.) С. апісвае яшчэ адзін «райскі куток», які з'яўляецца такім толькі для заможных. Ён не проста заклі-кае белых плантатараў, фабрыкантаў i ган-дляроў не пагарджаць жыццём i культурай тубыльцаў, а прапануе разгорнутую прагра-му школьнай адукацыі філіпінцаў, аргані-зацыі дзяржаўнай аховы здароўя, карды-нальных эканамічных рэформ.

У 1915 С. пасяліўся ў Нагасакі. Сацыя-лістычны настрой «практычнага рэвалюцы-янера» к гэтаму часу значна аслабеў. Ён ад-хіліў прапанову Дж. Кенана разгарнуць ан-тываенную сацыялістычную прапаганду ся-род рускіх палонных i сканцэнтраваў увагу на тэарэтычных праблемах развіцця гра-мадскага працэсу, што знайшло адлюстра-ванне ў зборніку артыкулаў «Усход i За­хад», выдадзеным у Японіі на англійскай мове. Цяпер гуманістычна-пацыфісцкая пазіцыя выцесніла класавы падыход да гіс-торыі грамадства. У брашуры «Здалёк» С. пісаў: «Будзем верыць,... што можам па-чалавечаму мірна i добраахвотна выра-шыць будучыя вялікія пытанні, унесці свае карэктывы i папраўкі ў натуральны пра-цэс...» Замест ідэі сацыялістычнай рэвалю-цыі С. прапануе лозунг стварэння «Злуча-ных Штатаў Еўропы», разглядаючы яго як найпершы пастулат трывалага міру, як умову далейшых эканамічных i сацыяль-ных пераўтварэнняў.

Лютаўскія падзеі 1917 у Расіі выклікалі ў С. радасць. Ён быў шчаслівы, што дажыў да падзення Расійскай Бастыліі, да часу, які паклаў канец манархічнаму кіраванню, падвёў рысу пад старым светам, барацьбе супраць якога ён прысвяціў больш за 40 га-доў жыцця. Цяпер можна было вярнуцца на радзіму. Але кастрычніцкі пераварот пе-ракрэсліў усе яго надзеі i быў успрыняты ім як зігзаг гісторыі, адхіленне ад прырод-нага руху эвалюцыйнага працэсу. 6.8.1918 С. выступіў у газеце «Новости жизни» з ар-тыкулам «Адкрытыя словы», у якім харак-тарызаваў бальшавікоў як начотчыкаў Марк­са. Паводле яго меркавання, пасля звяр-

 

 

 

жэння царызму левыя партыі ўчынілі бой­ку за ўладу, a краіна ў выніку пакацілася ў бездань, «стары эканамічны, сацыяльны, палітычны ўклад» разваліўся, a беспарадак i анархія перараслі ў грамадзянскую вайну. Упёршыся вачыма ў «сусветную пралетар-скую рэвалюцыю, страціўшы веру ў сябе... мы спусташаем сваю краіну, забіваем сваіх братоў i сясцёр».

У пачатку 1921 С. з сям'ёй пасяліўся ў кітайскім горадзе Цяньцзынь, працаваў урачом, шмат часу аддаваў публіцыстьшы. Свае артикулы i брашуры ён публікаваў у Кітаі, краінах Еўропы, Амерыкі. Паступова яго крытыцызм у адносінах да савецкай улады аслабеў, паявіліся прымірэнчыя наст-роі. Ён вагаўся i разважаў, што, магчыма, для Расіі «плавільны кацёл бальшавізму з'яўляецца адзіным лякарствам». Каб аб-легчыць становішча галадаючых суайчын-нікаў, С. стварыў i ўзначаліў першы ў Азіі «Камітэт дапамогі галадаючым Расіі». У 1921—22 пры яго садзейнічанні такія ж ка-мітэты створаны ў Пекіне, Харбіне, Мук-дэне, Ханькоў. У канцы жыцця ён нават думаў пра вяртанне на радзіму, перапісваў-ся з сябрамі i родзічамі ў Маскве i Белару-сі, але мара яго не збылася. Нашчадкам ён пакінуў прыклад практычнага стаіцызму i свядомага следавання інтарэсам Цэлага. Як асабістае яго крэда i парада жывым гучаць яго словы: «Вы баіцеся смерці, прагнеце бяссмерця?.. Жывіце жыццём Цэлага. Калі вас даўно не будзе, — яно застанецца. Зні-шчэнне палохае, толькі пакуль вы адчувае-це сябе асобна».

Те.: К офицерам русской армии. Нью-Йорк, 1905; В плену на память о войне и плене. Кобе, 1906; Последовательная демократия. Нагасаки, 1907; На политические темы. Нагасаки, 1907; Мысли вслух. 2 изд. Нагасаки, 1916. Националь­ность и национализм // Рус. слово. 1922. 21 мар­та.

Mim.: И ось ко МИ. Николай Судзиловский-Руссель. Мн., 1976; Клейн Б.С. Доктор
Руссель // Неман. 1969. 1—2; ГрицкевичВ.П. Добрый русский доктор на Гавайях //
Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968; Мельников М.Ф. Из семьи со­ колиной. Мн., 1973. С, 4—17. В.П.Оргіш.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
СУДЗІЛ0ЎСКАЯ | Сцірпейка
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 610; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.