Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сыракомля




Уладзіслаў

(сапр. Кандратовіч Людвік;

29.9.1823—15.9.1862)

Беларускі i польскі паэт-гуманіст, пісь-меннік, публіцыст. Нарадзіўся ў фальварку Смольгаў Бабруйскага пав. Мінскай губ. Яго бацькі Аляксандр Каятан Кандратовіч i Вікторыя Златкоўская паходзілі з паланіза-ванай беларускай шляхты. Дзяцінства С. прайшло ў вандроўках па арандаваных бацькам фальварках Смолічы, Яськавічы, Кудзінавічы, Мархачоўшчына на Міншчы-не. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. У 1833 пачаў вучобу ў Нясвіжскай дамінікан-скай школе. Калі праз 3 гады яе зачынілі, перавёўся ў дамініканскую школу ў Наваг-рудку. Скончыў у 1837 гэту школу, дапама-гаў бацькам па гаспадарцы i пачаў пісаць вершы. У 1840-44 працаваў у канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. Тут ён атрымаў магчымасць знаёміцца з класіч-най літаратурай, перыёдыкай, архівам Ра-дзівілаў, з мясцовымі эрудытамі — выпус-кнікамі Віленскага універсітэта, карыстац-ца ix кнігазборамі, наведваць літаратурныя вечарыны. Апрача таго, ён занатоўваў у дзённіку мясцовыя паданні, апавяданні пра мінулае Нясвіжа i яго саноўных гаспада-роў, якія «свае імёны то золатам, то кры-вёю запісалі ў памяць народа». Усё гэта да-памагло С. сфарміраваць сваё светаразу-менне i стаўленне да гістарычных падзей i рэчаіснасці. У адным з першых сваіх вер-шаваных пасланняў знаёмай ён намаляваў карціну цяжкага, гаротнага становішча се-ляніна, падкрэсліваў яго душэўную прыга-жосць i дабрыню:

3 палацаў, пыхлівых адвечна,

Красуня, сыдзі ў маю хатку,

Але прыхапі ўсё ж манаткі,

Бо ў мяне напаткаеш галечу.

Святая ўсюды пустота,

Ды нават не думай аб хлебе,

Бо верны каханак мо лепей

Карміць цябе будзе пяшчотай.

У 1844 С. ажаніўся з 16-гадовай Паўлі-най Мітрашэўскай, а пасля вяселля зволь-ніўся ca службы i стаў арандаваць фальва-рак Залучча ў Навафудскім пав. Тут цал-кам раскрыўся яго паэтычны талент, тут упершыню ён зведаў радасиь літаратурнай славы. Яго вершаваная гутарка «Пашталь-сн», надрукаваная ў віленскім часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1844, т. 6) i nepa-кладзеная ў скарочаным варыянце Л.Трэ-фалевым, стала папулярнай рускай народ-най песняй («Калі я на пошце служыў ям-шчыком...»). У згаданым часопісе друкава-ліся і іншыя яго вершы i празаічныя тво-ры. Яны пачалі выдавацца і асобнымі збор-нікамі, хадзілі ў рукапісах, завучваліся на памяць. Ужо ў падзагалоўку «Паштальёна» — «народная гутарка» — вызначыўся асноўны жанр яго паэтычных твораў, героем якіх звычайна быў беларускі селянін або шлях-ціц. Паэт падкрэсліваў адзінства сваёй творчасці з народам, яго інтарэсамі i cna-дзяваннямі. «Не я пяю, — пісаў ён, — а люд божы...» У гэты час убачылі свет яго гутаркі «Хадыка», «Высакародны Ян Дэм-барог», шэраг вершаў. Паэт Кандратовіч, які ўзяў сабе псеўданім Уладзіслаў Сыра-комля (ад радавога герба), займаўся такса-ма i перакладамі з латыні, публіцыстыкай, пісаў «Псторыю літаратуры ў Польшчы».

Творчасць С. адметная палымяным пат-рыятызмам, глыбокім веданнем гісторыі Бацькаўшчыны, характару, звычаяў, асаблі-

 

 

васцей нацыянальнай псіхалогіі беларусаў. У сваіх творах ён апяваў хараство наднё-манскіх краявідаў, падкрэсліваючы, што яны даражэйшыя за славутыя замежныя. Яго вабілі i гістарычныя падзеі, што свед-чылі пра патрыятызм продкаў, пра ix ім-кненне да свабоды i шчасця, гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля вызвалення Айчы-ны. Гэты матыў прагучаў у яго творах «Соф'я, княжна Слуцкая», «Марцін Студзенскі». Гораду Нясвіжу i яго былым уладарам паэт прысвяціў 6 санетаў, якія аб'яднаў у цыкле «Успаміны пра Нясвіж» (1844). У адным з ix пад назвай «Труны Радзівілаў у езуіцкім касцёле» гаварылася:

Былі й яны людзі —

тут блюзніць не буду, Ды што, каб яны раптам

з трун паўставалі, Зноў падалі б ніц

каля ix з перапуду? Яны ж бы на вас

i зірнуць не жадалі...

У 1856 С. зноў вярнуўся да гэтай тэмы. У вершы «Ілюмінацыя» ён расказаў пра гісторыю, пачутую ад старой гараджанкі: калі адна з жыхарак Нясвіжа, у якой захва-рэў на воспу сын, адмовілася ў дзень імя-нін Радзівіла выставіпь палаючую паходню, панскі служка павыбіваў у яе хаце вокны, выгнаў гаспадыню на вуліцу i прымусіў яе выконваць загад:

Там венгерскае п'юць,

забаўляюцца госці У раскошы, у багацці, А тут пате святло

i па сыне галосіць Змізарнелая маці.

Выказваючы спачуванне i сімпатыю да беднага люду, прапаведуючы дабро i гума-нізм, паэт параўноўваў сябе з вясковым лірнікам, які «ў дарагой старонцы будзе граць людзям». Ён лічыў неабходным дапа-магчы народу ўсвядоміць, што ён сам гас-падар на сваёй зямлі. Адзін з яго герояў-сялян гаварыў: «Я край мой кармлю адвеку i маю права звацца чалавекам». Паводле С, вялікую ролю ў выхаванні самасвядо-масці i годнасці нацыі павінна адыграць гістарычнае асветніцтва. Таму шэраг яго празаічных i навуковых твораў прысвечаны менавіта праблемам гісторыі, этнаграфіі i мовы беларусаў. Сярод ix «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Кароткае даследаванне мовы i характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі» (1856), «Мінск» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861), нататкі аб мінулым Нясвіжа для кнігі М.Балінскага «Старажытная Поль-шча», шматлікія артыкулы ў перыядычным друку. Характэрнай рысай творчасці С. быў i своеасаблівы рамантызм — без узрыўных вулканічных пачуццяў i ўзлётаў, такі, які «моцна трымаўся зямлі». Шырока выка-рыстоўваў паэт сюжэты i вобразы беларус-кага фальклору. Асабліва моцна захапіў яго лірызм беларускіх народных песень, уплыў якіх адчуваецца ў вершах «Крук», «Груган», «Жніўная песня», «Доля» i інш. У апош-нім з ix С. з горыччу i надзеяй пісаў:

Дзе ты лепшая, дзе доля?

Прыбудзь —хай пазнаем,

Прымем хлебам, прымем соляй.

Шчыра прывітаем.

У 1852 у С. на працягу тыдня раптоўна памерлі тры малалетнія дачкі, і ён не меў «сілы праз свае горкія ўспаміны жыць да­лей у вёсцы, у мясціне, дзе калісьці жыццё працякала болыл шчасліва». Таму паэт вы-мушаны быў пераехаць у Вільню. Аднак i тут не прыжыўся i ў 1853 пераехаў у фаль-варак Барэйкаўшчына, што размяшчаўся паміж Вільняй i Ашмянамі. Пражыў ён тут амаль 10 гадоў, але роднай гэта арандава-ная сядзіба так i не стала:

Тут не мае ні дом, ні глеба,

Што родзіць хлеба небагата.

Мае тут толысі сонеч неба,

Якая ўзносіцца над хатай.

Паэт шмат падарожнічаў па Беларусі, Літве і Польшчы. 3 друку выйшлі 6 тамоў яго перакладаў паэтаў-лаціністаў 16—18 ст., некалькі зборнікаў паэм-гутарак, «Гісто-рыя літаратуры ў Польшчы...» (т. 1—2, 1850—52), паэма «Маргер» (1855). У тэат-ры была пастаўлена яго п'еса «Хатка ў ле­се». У гэты ж час адбыліся падзеі, якія прынеслі яму адначасова i радасць, i знач-ныя непрыемнасці, неразуменне знаёмых i сяброў: ён закахаўся ў актрысу Гелену Ма-еўскую, якая пасля сустрэчы з ім пакінула свайго мужа, этнографа i гісторыка к. Kip-кора, i выехала за мяжу. Калі Маеўская выступала ў Познані, С. ездзіў на сустрэчу з ёй. У час спектакля актрыса, каб болей пабыць з каханым, наўмысна параніла сябе кінжалам. Весткі аб гэтым «грахоўным» ка-ханні выклікалі ханжаскае незадавальненне шырокіх колаў грамадскасці. Каб апраў-дацца, С. напісаў паэму «Стэла Фарнары-

 

 

на», у якой апавядалася пра каханне Рафа­эля да дачкі лекара Стэлы, каханне, якое натхніла мастака на стварэнне «Сіксцін-скай мадонны». Паэму сустрэлі варожа, шляхта забараняла сваім дочкам не толькі чытаць яе, але нават браць у рукі. У Поз­нань С. ездзіў не толькі з-за каханай. Ён наладжваў сувязі з патрыятычнымі коламі Прусіі і Аўстрыі, абмяркоўваў магчымасць сумесных дзеянняў. Гэтым жа мэтам было прысвечана падарожжа ў 1861, калі паэт з чужым пашпартам прыехаў у Варшаву. На зваротным шляху яго арыштавалі. Праўда, сябры хутка дамагліся вызвалення С. як хворага на сухоты. Сілы паэта былі падар-ваны, i ён памёр на 40-м годзе жыцця. Па-мяці С. прысвяцілі свае вершы Я.Лучына, А.Плуг, Я.Купала. Яго вобраз выведзены ў агтовесці А.Мальдзіса «Восень пасярод вяс-ны» (1984). У Барэйкаўшчыне створаны музей-бібліятэка С, яго імем названа вулі-ца ў Нясвіжы.

Te:. Poezje. Т. 1—10. Warszawa, 1872; Wybór poezji. Wrocław, 1970; бел. пер. — Выбр. тв. Мн., 1966; Вандроўкі па маіх былых ваколіцах. Мн., 1992. рус. пер. — Избр. произв. М., 1953; Доб-рыя весці. Мн., 1993.

Шт.: Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе: 3 гісторыі бел. літаратуры, мастацтва і
культуры. Мн., 1969; Цвірка К. Слова пра Сыракомлю. Мн., 1975; Мархель У. Лірнік вясковы. Мн., 1983; Я г о ж. Вяшчун славы i волі. Мн., 1989; Fornalczyk F. Hardy lirnik
wioskowy. Poznań, 1972. М.К.Багадзяж.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1626; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.018 сек.