КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Ся машка
Іосіф (5.1.1799—5.12.1868) ІДаркоўны дзеяч, мітрапаліт літоўскі. Нарадзіўся ў в. Паўлаўка Ліпавецкага паве-та (Украіна) у сям'і небагатага двараніна, які потым стаў уніяцкім святаром. Атры-маўшы хатнюю адукацыю, вучыўся ў Нямі-раўскай гімназіі. У 1816 ад Луцкай уніяц-кай епархіі накіраваны ў Галоўную семіна-рыю Віленскага універсітэта. Вярнуўшыся ў Луцк (1821), пасвячоны ў святары i стаў членам духоўнай кансісторыі. У 1822 С, які добра ведаў рускую мову i заканадаў-ства, накіраваны ад епархіі ў Пецярбург прысутнічаць ва уніяцкім дэпартаменце рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі. Там ён хутка стаў адыгрываць кіруючую ролю, падтрымліваў меры па заснаванні духоўных семінарый для адукацыі уніяцкага духавен-ства i па скасаванні базыльянскіх кляшта-раў. Дакументальна вывучыўшы гісторыю уніяцтва былой Рэчы Паспалітай, С склаў запіску пра свой намер аб'яднаць уніятаў. Гэта запіска i пратакол аб патрэбах уніяц-кай царквы ў Расіі былі ўхвалены Мікаіаем I. Паводле царскага загаду ад 22.4.1828 пры ўдзеле С былі заснаваны самастойныя грэ-ка-уніяцкая калегія, некалькі духоўных се-мінарый для уніяцкага духавенства, памен-шана колькасць уніяцкіх епархій, перафар-міраваны склад уніяцкіх кансісторый, ба-зыльяне пастаўлены пад кантроль епархі-яльнай улады, католікам прапанавана пакі-нуць базыльянскі ордэн. У 1829 С. пасвячоны ў сан епіскапа Мсціслаўскага i віка-рыя Беларускай епархіі, прызначаны стар-шынёй Беларускай кансісторыі. У 1832 С. стаў архіепіскапам літоўскім i разгарнуў актыўную дзейнасць па падрыхтоўцы да аб'яднання уніяцкай царквы з праваслаў-най. У 1835 С. прызначаны членам асобага сакрэтнага камітэта, створанага для кіра-вання уніяцкімі справамі, і членам камісіі духоўных вучылішчаў, якой падпарадкоўва-ліся ўсе уніяцкія духоўна-адукацыйныя ўстановы. Сваімі дзеяннямі С дасягнуў та-го, што ў 1837 уніяцкая царква была пад-парадкавана обер-пракурору Сінода, a ў сак. 1839 на Полацкім саборы далучана да праваслаўнай шрквы. У 1840 С. нададзены сан архіепіскапа Літоўскага i Віленскага. Перасяліўшыся ў 1844 з Пецярбурга ў Жы-ровіцы, ён выклапатаў устанаўленне друго-га вікарыяцтва Літоўскай епархіі i перавёў у Вільню літоўскае праваслаўнае епархіяль-нае ўпраўленне разам з семінарыяй. Каб умацаваць пазіцыі на землях былога Вялі-кага княства Літоўскага, ён насаджаў тут
«праваслаўна-уніяцкі элемент», апраўдваю-чы гэта намерам пазбегнуць магчымасці новага польскага паўстання, процідзейні-чаў увядзенню ў прыходскіх школах (тут іс-навала больш за 200 царкоўнапрыходскіх школ i вучылішчаў) польскай, беларускай i літоўскай моў. Ён аказваў матэрыяльную падтрымку праваслаўнаму духавенству, якое пацярпела ў час паўстання 1830—31, аднавіў i пабудаваў некалькі цэркваў. За шчырую антыуніяцкую дзейнасць узнага-роджаны ордэнам св. Уладзіміра II ступені. Памёр i пахаваны ў Вільні. У сваіх «Запісках» (т. 1—3, 1883) акрамя ўласнага жыццеапісання даў ацэнку пера-ломнаму моманту ў адносінах паміж уніяід-кай, праваслаўнай i каталіцкай канфесіямі, апісаў свой удзел у падзеях 1839, даў харак-тарыстыку многім тагачасным дзеячам, з якімі яго зводзіў лес. Да «Запісак» прыкла-дзены i дакументы, што тычацца гісторыі праваслаўнай i уніяцкай цэркваў. Літ.: Православная богословская энциклопедия. СПб., 1906. Т. 7. Киприанович Г.Я.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 419; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |