КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
СЯНКОЎСКІ
СЯМЕЎСКІ Васіль Іванавіч (6.1.1849—4.10.1916) Гісторык, эканаміст. Нарадзіўся ў По-лацку ў дваранскай сям'і. Скончыў Пецяр-бургскі універсітэт (1872). 3 1882 прафесар, з 1889 доктар гістарычных навук. Вывучаў гісторыю сялянства 18—19 ст. i рабочага класа ў Расіі, вызваленчы рух дзекабрыстаў i петрашэўцаў. Адзін са стваральнікаў пар-тыі народных сацыялістаў (1906), член яе ЦК. У 1913—16 адзін ca стваральнікаў гіс-тарычна-літаратурнага часопіса ліберальна-народніцкага кірунку «Голос минувшего». Аўтар прац: «Сяляне ў цараванне імперат-рыцы Кацярыны II» (т. 1—2, 1881—1901), «Сялянскае пытанне ў Расіі ў XVIII i пер-шай палавіне XIX ст.» (т. 1—2, 1888), «Ра-бочыя на сібірскіх залатых промыслах» (т. 1-2, 1898), «Палітычныя i грамадскія ідэі дзекабрыстаў» (1909), «М.В.Буташэвіч-Пет-рашэўскі i петрашэўцы» (ч. 1, 1922). С — стваральнік школы эканамістаў-гісторыкаў, якія вывучалі сацыяльна-эка-намічнае развіццё сялянства па першакры-ніцах, i першы ўвёў у навуковы ўжытак велізарныя архіўныя матэрыялы аб умовах i ладзе жыцця рускага сялянства. Ён заклаў асновы вывучэння гісторыі прамысловай працы ў краіне. Асвятляючы цяжкае жыц-цё рабочых, прыходзіў да думкі пра непаз-бежнасць рэвалюцыі ў Расіі. Верыў у на-родніцкія ідэі. Эвалюцыю сацыяльных ідэй разглядаў у адрыве ад эканамічнага развіц-ця краіны, перабольшваў уплыў заходніх мысліцеляў на рускіх рэвалюцыйных дэ-макратаў, не заўважаючы таго, што ix све-тапогляд фарміраваўся перш за ўсё на ас-нове вывучэння рэальнай рэчаіснасці, а не на вучэннях А.Сміта, Д.Рыкарда, П.Прудо-на i іншых філосафаў i эканамістаў. У цэ-лым светаўспрыманне С. супярэчлівае i не-адназначнае: ён лічыў сябе вучнем А.Гер-цэна i М.Чарнышэўскага i ў пачатку 1880-х гадоў выступаў з рэвалюцыйна-народніцкіх пазіцый, але потым больш схіляўся да лібе-ральнага народніцтва, заігрывання з самаў-ладдзем. Літ:. Бусько В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в.: Очерки. Мн., 1990. С. 85—86.
Восіп Іванавіч (літ. псеўцанім Барон Брамбеус; (31.3.1800—16.3.1858) Пісьменнік, мовазнавец, журналіст, па-дарожнік. Нарадзіўся ў маёнтку Антакаль паблізу Вільні ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў мінскім калегіуме, потым у Віленскім універсітэце. Пад уплывам Г.Гродэка, І.Ля-
левеля, Я.Снядэцкага захапіўся гісторыяй, арыенталістыкай. У 1819—21 зрабіў пада-рожжа ў Турцыю, Сірыю, Егіпет. Быў па-ліглотам: апрача польскай, беларускай i рускай моў ведаў яшчэ арабскую, турэц-кую, французскую, нямецкую, англійскую, італьянскую, ісландскую, баскскую, персід-скую, навагрэчаскую мовы, вывучаў ман-гольскую i кітайскую. Служыў у Калегіі за-межных спраў. У 1822 атрымаў кафедру арабскай i турэцкай славеснасці ў Пецяр-бургскім універсітэце. Яго лекцыі карыста-ліся поспехам. Але ў 1830-я гады ён заха-піўся журналістыкай i выйшаў у адстаўку ў 1847. У 1820-я гады С. зблізіўся з Ф.В.Бул-гарыным, М.І.Грэчам i А.А.Бястужавым. Друкаваўся ў «Северном архиве», «Северной пчеле» i «Полярной звезде». У 1828—33 служыў цэнзарам. У сваіх артикулах, што прыцягнулі ўвагу грамадскасці, ён высмей-ваў становішча рускай сатыры i наогул лі-таратуры. У 1834—56 выдаваў «Библиотеку для чтения», якая замацавала ў гісторыі рускай журналістыкі тып «энцыклапедыч-нага» часопіса. С. ўвёў цвёрдую пааркуш-ную аплату за працу. Часопіс выходзіў дак-ладна ў тэрмін, меў вялікі тыраж. Але, па-водле сведчання А.В.Дружыніна, С. не лю-біў рускую літаратуру і пагарджаў ёю. А.С.Пушкін, В.А.Жукоўскі i іншыя вядо-мыя паэты хутка адхіснуліся ад яго часопі-са. Рашучыя ўдары па прэстыжы часопіса нанеслі ў 1840-я гады «Отечественные записки», якія ўзначальваў В.Р.Бялінскі. Ад-начасова С. нападаў на французскую літа-ратуру, абвінавачваў яе ў амаральнасці, бо яна спарадзіла Марата i Рабесп'ера. Яго палохалі праўдзівыя карціны народнага ўздыму, ён адмоўна выказваўся пра рэва-люцыйных дзеячаў, польскіх паўстанцаў. Віднае месца займаў С ў гісторыі арыента-лістыкі. Яго нарысы пра паэзію i мову ара-віцян, пра Егіпет, Малую Азію маюць паз-навальнае значэнне. С. ўдзельнічаў у ства-рэнні «Энциклопедического лексикона» Плюшара, пісаў i рэдагаваў для яго артыку-лы на розныя тэмы. Пад канец жыцця фактычна адышоў ад літаратурных спраў, займаўся астраноміяй, музыкай, фатаграфі-яй. Пахаваны ў Пецярбургу. Те.: Собр. соч. Т. 1—9. СПб., 1858—59. Jlim:. Каверин BA. Барон Брамбеус. М.,1966. Г.А.Маашка
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 379; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |