КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
ТЫЛКОЎСКІ
ТЫЗЕНГАЎЗ Канстанцін (3.6.1786—16.3.1853) Прыродазнавец, асветнік. Нарадзіўся ў мяст. Жалудок на Гродзеншчыне. Прымаў удзел у вайне 1812 супраць Напалеона. Пасля вайны цалкам аддаўся навуковай працы ў галіне арніталогіі. Аўтар твораў на польскай мове «Асновы арніталогіі, або на-вукі пра птушак» (1841) i «Усеагульная ар-ніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету» (1843—46). Т. захапляўся жывапі-сам, быў вучнем мастака Я.Рустэма. Меў у Паставах сваю карцінную галерэю. Апраца-ваў ілюстрацыйны матэрыял да кнігі У.Та-чаноўскага «Заалогія польскіх птушак» (1862). У сваім маёнтку ў Паставах стварыў арніталагічны музей, у якім было некалькі тысяч узораў птушак з Беларусі, Літвы i Украіны. Пры музеі была значная бібліятэ-ка, якая складалася з кніг па арніталогіі, а таксама рэдкіх помнікаў польскага пісь-менства, каштоўнага збору гравюр i сямей-нага архіва, дакументы якога пачыналіся ад 13 ст. Пасля смерці Т. справу па падтры-манні музея i бібліятэкі і ix папаўненні прадаўжаў яго сын Рэйнольд (1830—80). У 1856 экспанаты арніталагічнага музея адышлі паводле волі нябожчыка Віленскай археалагічнай камісіі, пры якой быў ство-раны арніталагічны кабінет. Бібліятэка зас-талася ў Паставах у нашчадкаў. У 1914 ся-мейны архіў Т. перададзены ў бібліятэку ардынацыі Пшаздзецкіх у Варшаве. У час 1-й сусветнай вайны бібліятэка Т. пераве-зена з Паставаў у Смаленск. Далейшы яе лес невядомы. Войцех (1624—95) Філосаф-тэолаг. Нарадзіўся ў Мазовіі. Скончыў езуіцкую гімназію ў Пултуску. На працягу некалькіх гадоў выкладаў у езуіцкіх калегіях, 4 гады працаваў у Ватыкане. У 1677—81 прафесар Віленскай акадэміі. Пазней кіраваў папскай семінарыяй у Віль-ні. Належаў да найбольш паггулярных езу-іцкіх пісьменнікаў таго часу. Валодаў ла-цінскай, іспанскай, старажытнымі грэчас-кай i яўрэйскай мовамі. Напісаў шмат тво-раў па філасофіі, тэалогіі, прыродазнаўстве. Некаторыя з ix (на лацінскай мове) пера-выдаваліся ў Парыжы, Вене, Аўгсбургу i інш. Знешне творы Т. нагадвалі універсаль-ныя даведнікі аб сусвеце. Аднак усё, пра што пісаў Т., зводзілася да ўзвелічэння рэ-лігіі. Навуцы i розуму ён адводзіў толькі ролю каментарыяў да Свяшчэннага пісан-ня. Найбуйнсйшы яго твор — 9-томная «Займальная філасофія», у якім разам з выкладаннем логікі, метафізікі i этыкі ёсць звесткі па гісторыі прыродазнаўства, меды-цыне, тэорыі Гарвея, Кеплера i інш. Вучо
ных. Т. ўсур'ёз разважаў пра такія псеўдап-раблемы, як: ці могуць дрэвы размаўляць i на якой мове, ці могуць існаваць звяры без галавы, ці можа анёл кідаць камяні з неба i інш. Падобны змест i ў іншых яго творах: «Займальная метэаралогія», «Займальная фізіка», Тым не менш яго кнігі неаднаразо-ва перавыдаваліся, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў былі для езуіцкіх прафеса-раў галоўнымі крыніцамі прыродазнаўчых ведаў. У якасці непарушнай ісціны Т. пра-паноўваў чытачам сярэдневяковыя погляды на сістэму нябесных сфер, на Зямлю як цэнтр Сусвету. На яго думку, меркаванні вучоных пра будову Сусвету можна пры-маць толькі ў тым выпадку, калі яны бліз-кія да гэтых поглядаў. Даволі прыхільна ставячыся да М.Каперніка як астранома, Т. абвяшчаў недаказанымі гіпотэзамі яго вучэнне пра рух Зямлі вакол нерухомага Сонца, як i вучэнне Пталамея аб руху Сон-ца i планет вакол Зямлі. Болын прымаль-най гіпотэзай Т. лічыў вучэнне ІДіха Браге пра рух Сонца вакол нерухомай Зямлі, а планет — вакол Сонца. Так, у сваей кнізе «Навуковыя гутаркі, якія змяшчаюць у сабе амаль усю філасофію» (Варшава, 1692) ён сцвярджаў: «Некаторыя вучаць, што ў цэн-тры сусвету знаходзіцца Сонца, а Зямля вакол яго рухаецца, але гэтае меркаванне, як процілеглае Свяшчэннаму пісанню, абвер-гнута царквой у 1616 годзе». Далей тлума-чыць, што калі б Зямля круцілася вакол Сонца, то будынкі і людзі адляталі б ад яе, як адлятае ўсё тое, што кладуць на млына-вы камень. 3 мэтай задавальнення попыту шырокіх колаў шляхты на папулярную «на-вуковую» літаратуру «Навуковыя гутаркі...» выдадзены ім не на лацінскай, а на польс-кай мове. Фрагменты з яе неаднаразова пе-радрукоўваліся ў календарах. У рэлігійна-палемічных творах Т. абгрунтоўваў і абара-няў догматы рэлігіі. У кнізе «Дасканалая мудрасць, заснаваная на божым страху» (Вільня, 1743) Бога ён характарызуе як ду-хоўна-асобную істоту, якая стварыла Сусвет i кіруе ўсім, што ў ім адбываецца. Як вары-янт касмалагічнага доказу быцця Бога Т. прыводзіць «лагічны» аргумент: існуючы Сусвет павінен быць некім створаны. Па-водле меркавання Т., Бог увасабляе найвы-шэйшы ўзровень усіх дасканаласцей: усе-магутнасць, бязмежнасць, нязмернасць. Т. абвяргае пантэістычны пункт погляду пра тоеснасць Бога i прыроды. У гэтай кні-зе спецыяльны раздзел прысвечаны абгрунтаванню несмяротнасці душы, якую пасля смерці чалавека Бог па сваім жаданні змяшчае ў рай ці ў пекла; Бог вызначае i мэту існавання чалавека, кіруе ім, але чала-веку дае свабоду ў дасягненні «нябеснай мэты». Галоўнай задачай сваіх твораў Т. лі-чыў навучальнасць. Мараль ён выводзіў з рэлігіі i атаясамліваў яе з «божым законам», які мае на мэце выпраўляць недаска-наласць чалавечага роду. У поглядах на гіс-торыю Т. прытрымліваўся правідэнцыяліз-му, паводле якога ўся дзейнасць людзей — гэта ажыццяўленне раней прадугледжанага «божага плана». Для Т. характэрны маралі-затарскі падыход да гісторыі. Гісторыя i мі-нулае маюць значэнне толькі таму, што ў ix ёсць божыя прадбачанні сучаснага i буду-чыні. У кнізе «Крыніца дабрачыннай i па-літычнай мудрасці, якая дапамагае пры застольных размовах» (Вільня, 1727), Т. па-лемізаваў з Н.Макіявелі, які лічыў, што празмерная рэлігійнасць шкодная, «Дысі-дэнцкіх абвінавачаннях» (перавыдадзена ў Вільні ў 1718) —з рэлігійнымі іншадумца-мі, адстойвае прынцыпы каталіцкага вера-вучэння, абвінавачвае дысідэнтаў у рэлігій-най нецярпімасці, адстойвае дамаганні • ка-таліцкай царквы на вяршэнства ў хрысці-янстве i яе права сілай навязаць сваё вера-вучэнне. Памёр Т. ў Вільні. Літ:. Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 29—33.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 415; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |