Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тышкевіч

Канстанцін Піевіч (17.2.1806—13.7.1868)

 

 

Археолаг, гісторык, этнограф, фалькла-рыст; адзін з заснавальнікаў беларускай на-вуковай археалогіі. Член Маскоўскага архе-алагічнага таварыства (1864). Нарадзіўся ў мястэчку Лагойск Мінскай губ. Брат Я.П.Тышкевіча. Скончыў Віленскі універсі-тэт (1828). У 1828—36 працаваў у міністэр-стве фінансаў Царства Польскага ў Варша­ве. Удзельнік вызваленчага паўстання 1830—31. 3 1836 жыў у Лагойску. Заснаваў тут фабрыку льняных i баваўняных выра-баў, дзе ткалі паясы, абрусы, сурвэткі, руч-нікі i інш. Але галоўным яго заняткам ста­ла вывучэнне помнікаў старажытнасці краю. Разам з братам Яўстафіем ён раскоп-ваў курганы, могільнікі i іншыя помнікі археалогіі. Ім даследавана каля 200 курга-ноў i гарадзішчаў жалезнага веку, замчы-шчаў ранняга сярэднявечча ў Мінскай губ. Вынікі сваіх даследаванняў ён публікаваў у польскім штотыднёвіку «Przyjaciel ludu» («Сябра народа»), у газеце «Новое время», якую выдаваў у Пецярбургу ў 1668—71 А.Кіркор. Т. першы сфармуляваў канкрэт-ныя задачы раскопак, склаў тапаграфічныя штаны гарадзішчаў і замчышчаў, атлас ста-ражытных гарадзішчаў, першы класіфіка-ваў знаходкі паводле тэхнікі апрацоўкі, ма-тэрыялаў выканання i звёў ix у табліцы, першы звярнуў увагу на ганчарныя клеймы курганных гаршкоў, што дало магчымасць больш дакладна сістэматызаваць археала-гічныя знаходкі. Багатую бібліятэку i ка-лекцыю мастацкіх твораў у сваім радавым маёнтку ў Лагойску ён значна папоўніў, у т.л. калекцыяй унікальных старажытных рукапісаў i археалагічных матэрыялаў, вы-яўленых у час раскопак. У выніку гэты своеасаблівы цэнтр гістарычнай і археала-гічнай навукі браты Тышкевічы ператвары-лі ў 1842 у Лагойскі археалагічны музей — першы на Беларусі музей старажытнасцей. Пазней ён стаў асновай для стварэння му­зея старажытнасцей у Вільні. Наогул браты Тышкевічы далі прыклад не толькі навуко-вай i творчай сумленнасці, але i рэдкай ду-хоўнай еднасці. У 1856 Т. арганізаваў эк-спедыцыю ўздоўж р. Вілія, у час якой саб-раў багаты этнаграфічны, фальклорны i ap-хеалагічны матэрыял. Вынікам гэтага стала выдадзеная ў 1871 (пасмяротна) краязнаў-чая манаграфія «Вілія i яе берагі». Адзін з раздзелаў гэтай кнігі «Пра курганы ў Літве i Заходняй Русі» (1865, перавыдадзена ў 1868) прысвечаны унікальным знаходкам старажытнага пісьменства славян-ятвягаў 10—14 ст., што былі выяўлены ў 1864 на р.Буг каля г. Драгічын. У 1859 ён выдаў пра-цу «Гістарычныя звесткі пра старажытныя
замкі, гарадзішчы i курганы ў Літве і Літоўскай Русі», у якой увёў у навуковы ўжытакнямала раней не вядомых навуцы археалагічных матэрыялаў. Пісаў пра фальклор беларусаў, пра ix нацыянальную самабытнасць i гістарычную непаўторнасць Белару-
сі. І.П.Хаўратовіч.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ТЫЛКОЎСКІ | ТЫШКЕВІЧ. Беларуси археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец; адзін з заснаваль-нікаў беларускай навуковай археалогіі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 671; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.