Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Элькінд




ШЭМЕШ

ШЭЙН

ШЫМКЕВІЧ

ШЫМАНОЎСКІ

Станіслаў (1893—1920)

Беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Данюша-ва Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. Вярнуўшы-ся ў 1918 на радзіму, парабкаваў. Друкаваў-ся з 1919 у газетах «Беларус», «Крыніца», час. «Рунь». У вершах «Скрыўджаная зям-ля», «Песня над магілай», «Голад» i інш. стварыў вобраз сваёй радзімы, разбуранай імперыялістычнай вайной i здушанай гола-дам. Селянін i рабочы — героі вершаў «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат». Асобныя творы пра-сякнуты верай у абуджэнне народа («Зор­ка», «Усход сонца», «3 нашага жыцця»). Запамінальныя малюнкі прыроды ў вершах «Усход сонца», «Зіма», «Хмызнякі». Мінор-ная танальнасць характэрна яго інтымнай лірыкі («Жальба», «Шэрай гадзінай»). У ідэйна-творчым плане арыентаваўся на Я.Купалу. Рукапісы вершаў Ш. зберагаюц-ца у бібліятэцы АН Літвы.

Літ:. Л i с A. Станіслаў Шыманоўскі // У кн.
Дзень паэзіі. 1976. М., 1976. А.С.Лк.

Фёдар Спірыдонавіч

(28.2.1802—15.4.1843)

Мовазнавец, педагог. Нарадзіўся ў Магі-лёве. У 1827 скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. Стварыў першы ў гісторыі ай-чыннай лексікафафіі этымалагічны слоўнік рускай мовы «Караняслоў рускай мовы, параўнаны з усімі найгалоўнейшымі сла-вянскімі гаворкамі i з дваццаццю чатырма замежнымі мовамі» (ч. 1—2, 1842). Дасле-даваў старарускія летапісы i іншыя помнікі рускай, беларускай i ўкраінскай моў i літа-ратур, вынікам чаго сталі яго працы «Пог-ляд на расійскія летапісы ў філалагічных адносінах» (надрукаваны пад псеўданімам Фёдар Касцеша), «Апісанне рукапісаў, якія знаходзяіша ў бібліятэцы Кіеўскай акадэміі» (абедзве 1830). Сярод рукапіснай спад-чыны Ш. слоўнікі беларускай, украінскай, сербахарвацкай, верхнялужыцкай, гоцкай i славенскай моў, «Нямецкая граматыка» i інш.

Павел Васілевіч (1826—27.8.1900)

 

Этнограф i фалькларыст, педагог. Нара-дзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў нямецкім ву-чылішчы пры лютэранскай царкве св. Мі-хаіла ў Маскве. 3 1851 працаваў выкладчы-кам у розных павятовых вучылішчах i гім-назіях Тулы, Віцебска (1865—73), Калугі i інш. 3 1881 у Пецярбургу. Збіральніцкую дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1850—х гадоў. Выдаў напісаную пад уплывам міфалагіч-най школы «Праграму для збірання помні-каў народнай творчасці» (Віцебск, 1867) — адну з першых спецыяльных фальклорных праграм у Расіі — i разаслаў яе па Белару­сь Меў шырокую сетку карэспандэнтаў, сярод якіх былі А.Я. Багдановіч, Я.Ф. Карскі, Ю.Ф. Крачкоўскі, Я.Лучына, М.Я.Нікіфароў-скі, З.Ф. Радчанка i інш. Зрабіў некалькі па-ездак па Беларусі, самую вялікую ў 1877. Найбольш поўны беларускі матэрыял прад-стаўлены ў кнізе «Матэрыялы для вывучэн-ня побыту i мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (т. 1—3, 1887— 1902). У кнізе змешчаны апісанні хрэсьбін, калядных, масленічных, купальскіх, жніў-йых, вясельных, пахавальных абрадаў бела-русаў з песнямі i фаіьклорнымі тэкстамі, міфалагічныя i бытавыя казкі пра жывёл, легенды, паданні, анекдоты, прыказкі

 

 

 

прымаўкі, загадкі, звесткі пра матэрыяль-ную культуру беларусаў (жыллё, адзенне, ежу, занята) i інш. Складальнік зборнікаў «Рускія народный песні» (1870), «Беларус-кія народныя песні...» (1874), «Велікарос у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах i да т.п.» (т. 1, вып. 1—2, 1898—1902). Тэксты адметныя высокімі паэтычнымі якасцямі, многія вылучаюцца сацыяльнай вастрынёй. Архіў Ш. зберага-ецца ў Архіве Акадэміі навук у Санкт-Пе-цярбургу.

Літ.: Новиков Н.В. П.В.Шейн. Мн., 1972.

Адам (1808—64)

Жывапісец-партрэтыст i мастацтвазна-вец. Нарадзіўся ў Слуцкім пав. Мінскай губ. ў сям'і старасты. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце (1826—31). Пасля заканчэння яго вярнуўся ў Мінск. Тут актыўна займаўся творчай i грамадскай дзейнасцю. У гэтыя гады ім напісаны пар-трэты У .Сыракомлі i СМанюшкі. Паводле сцвярджэння гісторыка М.Балінскага, у гэ-ты час Ш. ствараў гістарычныя i бытавыя кампазіцыі, у якіх вобразы дробнай шлях­ты i простага народа былі «паказаны вельмі праўдзіва». Ш. быў вялікім паклоннікам паэзіі К.Міцкевіча. На мясцовым матэрыя-ле ён рабіў ілюстрацыі да паэмы «Конрад Валенрод» i іншых твораў паэта. Ш. меў аўтарытэт у моладзі. За парадамі да яго звярталіся жывапісцы Я.Дамель, В.Ванько-віч, М. Кулеша i інш. За прагрэсіўныя дум-кі i выказванні Ш. цярпеў ганенні з боку царскага ўрада. У 1842 ён высланы ў Расію. У 1846 вярнуўся ў Мінск, потым жыў у Вільні. У Мінску намаляваў некалькі пар-трэтаў дзеячаў культуры, у т.л. адну з леп-шых сваіх работ — партрэт Е.Фялінскай. Ш. зрабіў некалькі кампазіцый на рэлігій-ныя тэмы. Ён аўтар шэрага артыкулаў, «Успамінаў пра Віленскую мастацкую шко­лу», «Успамінаў пра Дамеля» i інш., апублі-каваных у 1840-я гады ў віленскім час. «Athenaeum» («Атэнэум»). Ш. пакінуў праўдзівае, гістарычна дакладнае апі-санне мастацкага жыцця Беларусі 1-й паловы 19 ст.

Літ.\ Псторыя беларускага мастацтва. Мн.,
1989. Т. 3. С 85—86. В.В.Краснова.

Аркадзь Данілавіч (1869—?)

Антраполаг. Нарадзіўся ў Магілёве. Аду-кацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэце. Аўтар даследавання «Прывісленскія палякі. Антрапалагічны i краніялагічны нарыс» (1896) i вялікай працы «Яўрэі» (1903).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 433; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.