КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Эшмах-шыпіла
Браніслаў Ігнатавіч (4.9.1859—6.6.1934) Дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец. Правадзейны член Інбелкульта (1924). Нарадзіўся ў фальварку Будзькаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Рыжскую гімназію (1880), Пецярбургскі універсітэт (1885). Працаваў у бібліятэцы універсітэта (1891—1925), адначасова выкладаў грэчас-кую i лацінскую мовы ў вышэйшых i ся-рэдніх навучальных установах Пецярбурга. 3 1925 рэдактар, у 1927—29 дырэктар камі-сіі Інбелкульта па складанні слоўніка жы-вой беларускай мовы. Збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклору Беларусь
Укладальнік рукапіснай «Беларускай хрэс-таматыі» (1889—1931; зберагаецца ў Бела-рускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры i мастацтва). У ёй сабраны творы Ф.Тап-чэўскага, Я.Лучыны, А.Паўловіча, У.Сыра-комлі, А.Плуга, Цёткі, некалькі ананімных твораў. У 1893 зрабіў рукапісную копію п'есы «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча, меў рукапіс зборніка «Скрыпачка беларус-кая» Ф.Багушэвіча i інш. Матэрыялы хрэс-таматыі выкарыстаны ў працы Я.Ф.Карска-га «Беларусы» i інш. публікацыях. Э.-Ш. — ініцыятар стварэння i адзін з кіраўнікоў беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сон-ца i ў наша аконца», фактычны кіраўнік Беларускага навуковага літаратурнага гур-тка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Як актыўны ўдзельнік беларускага культур-на-грамадскага руху, ён падтрымліваў твор-чыя сувязі з Ф.Багушэвічам, А.Ельскім, А.Сапуновым, Я.Карскім, Цёткай, Я.Кола-сам, М.Багдановічам, З.Жылуновічам, А.Паўловічам, К.Буйло, Б.Тарашкевічам, Я.Драздовічам, А.Грыневічам, У.Ігнатоў-скім, з рэдакцыяй газ. «Наша ніва». Адыг-раў значную ролю ў жыцці i творчасці Я.Купалы, які ў 1909—13 жыў у яго кватэ-ры ў Пецярбургу. Ён рэдактар першага зборніка Я.Купалы «Жалейка», збярог ру-капісы многіх вершаў паэта перыяду 1909—07 (часткова апублікаваны ў 1929—30; сабраныя ім творы Я.Купалы пецярбургскага перыяду зберагаюцца ў Літаратурным музеі Я.Купалы ў Мінску). Я.Купала пры-свяціў Э.-Ш. вершы «Прафесару Б.Эпімах-Шыпілу з Новым 1910 годам» (1910), легенду «Паляўнічы i пара галубкоў» (1912). Э.-Ш. прымаў удзел у падрыхтоўцы «Ме-морыі прадстаўнікоў Беларусі на III канфе-рэнцыі народаў» (Лазана, 1916), дзе выказаны пратэст супраць паднявольнага стано-вішча беларускага народа, абгрунтавана яго права на самастойнае развіццё. Пад яго рэ-дакиыяй (з М.Байковым) выйшлі «Віцебскі краёвы слоўнік» М.І.Каспяровіча (1927), «Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны» М.В.Ша-тэрніка (1929). Аўтар рэцэнзій, у т.л. на зборнік А.К.Сержпутоўскага «Казкі i апа-вяданні беларусаў з Слуцкага павета» (1918). У 1929 Э.-Ш. перадаў АН Беларусі асабістую бібліятэку — 5 тыс. тамоў, пера-важна па беларусазнаўству. Літ:. Семашкевіч Р.М. Браніслаў Эпі-мах-Шыпіла. Мн., 1968; Александро-в i ч С.Х.Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971; Мядзёлка П.В. Сцежкамі жыцця. А.К.Каўка
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 447; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |