Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Ярашэвіч

ЯНЧУК

Мікалай Андрэевіч (29.11.1859—6.12.1921)

Вучоны-славіст (этнограф, фалькларыст, антраполаг, літаратуразнавец), пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Корніца Седлецкага вая-водства (Польшча). У 1885 скончыў Мас-

коўскі універсітэт i працаваў настаўнікам. 3 1892 памочнік бібліятэкара Румянцаўскага музея, хавальнік Дашкаўскага этнаграфіч-нага музея ў Маскве. У 1889—1903 сакра­тар аддзела этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце, заснавальнік i кіраўнік (з 1901) музычна-этнаграфічнай камісіі пры аддзеле. Адзін з заснавальнікаў i рэдактараў часопіса «Этнографическое обозрение», дзе друкавалася шмат беларус-кіх матэрыялаў. Пасля Кастрычніцкай рэ-валюцыі чытаў курс беларускай i ўкраін-скай літаратур у Маскоўскім універсітэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Беларускага універсітэта, у 1921 прафесар кафедры беларускай літаратуры i этнаграфіі БДУ. Вывучаў побыт i народную творчасць усходніх славян. Адзін з першых на наву-ковай аснове збіраў i вывучаў беларускі му-зычны фальклор i даў аб'ектыўную эстэ-тычную ацэнку беларускаму песеннаму ме-ласу. У этнаграфічна-фальклорнай працы «Маларускае вяселле ў Корніцкім прыходзе Канстанцінаўскага павета Седлецкай губер-ні» (1886) шмат звестак для параўнальнага вывучэння побыту беларусаў i ўкраінцаў, апісанні вясельных абрадаў нярэдка супра-ваджаюцца тлумачэннямі. У працу ўключа-на 35 запісаў мелодый народных песень (9 вясельных, астатнія лірычныя, жартоўныя). У каментарыях да ix прыведзены звесткі па матэрыяльнай культуры жыхароў Корніцы. У 1886 Я. наладзіў экспедыцыю ў Мінскую губ. для этнаграфічных i антрапалагічных даследаванняў. Па матэрыялах экспедыцыі напісаў працу «Па Мінскай губерні» (1889), дзе адлюстраваў жыццё беларусаў, ix духоў-ную культуру (пераважна вераванні), у да-датку змясціў 158 беларускіх народных пе­сень (пераважна абрадавых) i 33 нотныя за-пісы песенных мелодый. Вёў арганізацый-ную работу па вывучэнні Беларусі, перапіс-ваўся з многімі беларусазнаўцамі. Разам з М.М.Харузіным склаў «Праграму для збі-рання этнафафічных звестак» (1887), якая складалася з 10 раздзелаў i ахоплівала най-важнейшыя галіны побыту народа, яго аб-рады, звычаі, вераванні i забабоны. У «Эт-награфічным нарысе Беларусі» (1918—20) зрабіў выснову, што беларускі народ па сваёй культуры стаіць на адным узроўні з суседнімі народамі і мае права на сама-стойнае існаванне. Аўтар прац па антрапа-логіі (сярод ix «Некаторыя даныя да пы-тання аб антрапалагічным тыпе беларусаў».

 

 

1890), літаратуразнаўстве, мастацкім пера-кладзе, апрацовак народных песень, у т.л. беларускіх, арыгінальных музычных твораў. Літаратурныя творы пісаў на рускай мове i палескай гаворцы.

Те.: А.К.Киркор: Краткий очерк жизни и де­ятельности. М, 1888; О мнимонародных бело­русских песнях исторического и мифологичес­кого содержания // Сборник Харьковского историко-филологического общества. Харьков, 1909. Т. 8; у кн.: Александровіч С.Х., Алексан-дровіч В.С. Беларуская літаратура XIX — пачат-ку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978.

Jlim:. Шаров Н.В. Н.А.Янчук // Труды БГУ. 1922. №2—3; Бандарчык В.К. Гісто-рыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964; Петровская Г.А. Не погасла звезда: Жиз­ненный и творческий путь Н.А.Янчука. Мн., 1987; Н i с н е в i ч С. Да гісторыі збірання, вы-вучэння i выкарыстання беларускіх народных напеваў // Музыка нашых дзён. Мн., 1971.

Іосіф Бенядзіктавіч (1793—1.2.1860)

Беларускі і польскі гісторык, этнограф,юрыст. Нарадзіўся ў г. Бельск-Падляскі Беластоцкага ваяводства. У 1815 скончыў Віленскі універсітэт. У 1815—26 выкладаў у Крамянецкім ліцэі (Цярнопальская вобл.). Прафесар права Віленскага універсітэта (1826—31). Шсаў на польскай мове. Друкаваўся ў часопісе «Athenaeum» («Атэнэум»), «Pamiętnik Warszawski» («Варшаўскі дзённік») i інш. Аўтар навуковых прац «Праўплыў хрысціянскай рэлігіі на цывілізацыю славян» (1826), «Пра стан цывілізацыі Літ-вы перад i пасля заснавання акадэміі», «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілі-
зацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя» (т. 1—3, 1844—45), «Матэрыялы да статыстыкі i этнаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет» (1848), публікацыі пра Бельск, Драгічын, Супрасль i інш. Апіраючыся на звесткі Ы.Стрыйкоў- скага, А.С.Нарушэвіча, Т.Нарбута, вывучаў
паходжанне плямён, што жылі на Беларусі, фальклор i этнаграфію беларускага насельніцтва. У сваіх працах часта зыходзіў з паланізатарскіх пазіцый. Г.А.Каханоўскі.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Янушкевіч | Ясінскі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 522; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.