КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Ястржэмбскі
ЯСІНСКІ Якуб (Jasiński) (24.12.1761—4.11.1794) Паэт-рэвалюцыянер, генерал войск Рэ-чы Паспалітай, удзельнік паўстання 1794. Нарадзіўся ў Венглеве ў шляхецкай сям'і. Бацька Павел у свой час служыў у званні паручніка ў харугве ваяводзіча смаленскага Сапегі, маці — Францішка з роду Касцец-кіх. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю. У 1773—80 вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе, пасля заканчэння якога прызна-чаны падбрыгадзірам 4-й брыгады корпуса. У пач. 1789 кароль Станіслаў Аўгуст Паня-тоўскі даручыў Я. i іншым арганізаваць корпус інжынераў літоўскіх у Вільні. 3 1792 палкоўнік у інжынерным корпусе. Калі ў маі 1792 пачалася вайна паміж Расіяй i Рэччу Паспалітай, выконваў абавязкі ка-мандзіра корпуса інжынераў пры галоўнай літоўскай дывізіі, удзельнічаў у бітвах пад Мірам, Брэстам. Узнагароджаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». У 1794 узна-чальваў тайную арганізацыю «віленскіх якабіннаў». У час паўстання ўваходзіў у ча-совы рэвалюцыйны ўрад Літвы i заходняй Беларусі — Найвышэйшую літоўскую раду; атрымаў званне генерала, камандаваў дыві- зіяй. Загінуў пры абароне Прагі (прадмесце Варшавы). Меў добрыя паэтычныя здольнасці, але літаратуру не лічыў асноўнай сваёй дзей-насцю. Творчасць Я. спачатку развівалася пад уплывам сентыменталізму (жартоўныя эратычныя вершы, ідыліі, папулярныя пе-сенькі, напр., «Ясь i Зося»). 3 сярэдзіны 1780-х гадоў звярнуўся да сацыяльнай тэ-матыкі. Яго вершы i байкі набылі палітыч-ны характар, у некаторых творах заклікаў народ да адкрытай барацьбы з феадальнай тыраніяй i выкарыстоўваць вопыт Фран-цузскай рэвалюцыі. Асновай значнасці ча-лавека, праверкай яго маральных якасцей лічыў грамадскую карыснасць. Сваёй твор-часцю Я. зрабіў рашучы крок ад асветніц-тва да рэвалюцыйнага дэмакратызму. Аўтар іроікамічнай паэмы «Спрэчкі» (1788—92); як i паэма «Цянця», часткова апублікавана ў «Tygodniku Wileńskim» («Віленскі штоты-днёвік», 1819), у якой выкрываў ролю рэлі-гіі ў феадальным грамадстве, яе палітыч-ную i сацыяльную аснову. Верш Я. «Аб сталасці: Да польскіх выгнаннікаў» выда-дзены асобна ў Гродне (1793). Творы Я. выдадзены ў Кракаве (1869). А.Міцкевіч прысвяціў яму драму «Якуб Ясінскі». Літ.: М o ś с i с k i H. Generał Jasiński i powstanie Kościuszkowskie. Warszawa, etc, 1917. AM. Філатава. Іван Фердынанд Львовіч (1814 —пасля 1883) Эканаміст, рэвалюцыянер-петрашэвец. Паходзіў з дваран Мінскай губ. Скончыў Харкаўскі універсітэт (1841), выкладаў па-літэканомію i статыстыку ў Інстытуце корпуса інжынераў шляхоў зносін i Тэхнала-гічным інстытуце ў Пецярбургу. 3 восені 1848 удзельнік гуртка петрашэўцаў — гру-пы маладых утапічных сацыялістаў i дэмак-ратаў, якія імкнуліся да перабудовы сама-ўладнай i прыгонніцкай Расіі. На сходах гуртка Я. чытаў лекцыі па палітэканоміі, у якіх крытыкаваў тэорыю народанасельніц-тва Т.Р. Мальтуса, прапагандаваў ідэі Ш.Фур'е i іншых заходнееўрапейскіх эка-намістаў. На фарміраванне яго філасофскіх поглядаў паўплываў А.І.Герцэн. У галіне палітэканоміі па асобных палажэннях ён прытрымліваўся тэорыі Ф.Ж.Б.Сея, лічачы зямлю, працу i капітал крыніцамі багацця i вартасці. Крытыкаваў польскага эканаміста
Цяшкоўскага за яго сцвярджэнне, быццам крэдыт можа прынесці палёгку i ўратаван-не ад нарастаючага паўперызму народа. Стаяў за свабодны гандаль, падтрымліваю-чы ў гэтым А.Сміта i Д.Рыкардо. Прызна-ваў уплыў прамысловасці на рост дабрабы-ту i моцы дзяржавы, аднак галоўным ад-моўным вынікам прамысловага развішя лічыў утварэнне пралетарыяту. Менавіта паўперызм, на яго думку, абумовіў пашы-рэнне сацыялістычных i камуністычных ідэй на Захадзе. Паводле Я., «вопыт i тэо-рыя даказалі немагчымасць перамагчы паў-перызм рознымі мерамі, якія прапаноўвалі палітыка-эканомы: грамадская дабрачын-насць, ашчадныя касы, тэхнічная адука-цыя». Да сацыялістаў Я. адносіў тых, хто прапаноўваў палепшыць становішча пра-цоўных без ліквідацыі прыватнай уласнас-ці. Ён пісаў пра неабходнасць замены сва-боднай канкурэнцыі салідарнасню інтарэ-саў розных класаў i ўсталявання гармоніі паміж імі, крытыкаваў П.Прудона за яго патрабаванне ліквідаваць зямельную ўлас-насць i аддаваў перавагу вучэнню Фур'е, які прыватную ўласнасць пакідаў у недаты-кальнасці. Як i большасць петрашэўцаў, ён адхіляў сістэму камунізму, якая адмаўляла ўсякую ўласнасць. Разам з тым Я. крыты-каваў капіталізм за тое, што ён выклікае збядненне пэўных слаёў насельніцтва. На-конт тэорыі народанасельніцтва Мальтуса выказаў думку, што сродкі, прапанаваныя для вырашэння гэтай праблемы, бесчала-вечныя. Наогул жа эканамічныя патраба-ванні Я. не выходзілі за межы задач буржу-азнага развіцця Расіі i адлюстроўвалі аса-блівасць расійскага вызваленчага руху, калі ва ўмовах абвастрэння крызісу прыгонніц-тва дваранская рэвалюцыйнасць саступіла месца разначынскай. 2.5.1848 Я. быў арыштаваны i зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 3.1.1850 пры-гавораны да смяротнай кары, але ў той жа дзень паводле канфірмацыі на Сямёнаў-скім пляцы ў Пецярбургу пакаранне заменена на 6 гадоў катаргі. Сасланы ў Та-больскую губ. У 1857 яму дазволена вяр-нуцца на радзіму, але да 1872 быў пад на-глядам паліцыі. У 2-й палове 1850-х гадоў як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве ша-шы Масква—Варшава на тэрыторыі Магі-лёўскай губ. Аўтар мемуараў. Те: Мемуар петрашевца // Минувшие оды. 1908. №1. Jlim:. Бус ь ко В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в.: Очерки. Мн., 1990. С. 15—16. ЯСТРЭБСКІ (Ястржэмбскі) Мікалай Фёдаравіч (10.7.1808—74) Інжынер, педагог, гісторык навукі i тэх-нікі. Нарадзіўся ў Рэчыцкім павеце ў сям'і межавога суддзі. Пачатковае выхаванне i адукацыю атрымаў дома. У 1830 скончыў матэматычны факультэт Віленскага універ-сітэта. Вырашыўшы прысвяціць сваё жыц-цё інжынернай дзейнасці, ён паступіў у Пецярбургскі інстытут корпуса інжынераў шляхоў зносін. Па заканчэнні ў 1832 ін-стытута Я. пакінуты ў ім у якасці рэпетыта-ра, a ў 1837 прызначаны памочнікам пра-фесара на кафедры будаўніцтва i практыч-най механікі. Адначасова ён выкладаў пра-ктычную механіку ў Тэхналагічным інсты-туце i механіку ў 2-м кадэцкім корпусе, быў актыўным супрацоўнікам «Журнала Главного управления путей сообщения и публичных зданий», у якім змясціў шэраг навуковых артыкулаў і перакладаў. Апублі-каваў укладзены ім «Курс практычнай ме-ханікі» (т. 1—2, 1837—38), за які быў адзначаны Дзямідаўскай прэміяй. У 1843 Я. прызначаны сакратаром канферэнцыі інстытута шляхоў зносін, памочнікам рэ-дактара «Журнала... путей сообщения...», а ў 1844 — прафесарам механікі i складання заводскіх праектаў. Пасля 15-гадовай службы пры інстытуце шляхоў зносін Я. прызначаны начальнікам Магілёўскай акругі шляхоў зносін, дзе праслужыў 14 гадоў. За гэты час пад яго кіраўніцтвам была добра-ўпарадкавана Кіеўская шаша да Магілёва i ад Магілёва да Бабруйска, праведзена шаша ад Магілёва да Доўска, перабудавана Бабруйская плаціна, распрацаваны праекты мастоў цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску i цераз Дняпро ў Магілёве, у Магілёве пабу-даваны паравы млын. Пасяліўшыся канчат-кова ў Магілёве, Я. загадваў гэтым млы-ном. Незадоўга да смерці вьщау новую пра-цу «Галоўныя асновы двайной бухгалтэ-рыі». Быў вялікім аматарам мастацкай літа-ратуры i гарачым прыхільнікам літаратур-нага таленту М.В.Гогаля. Памёр i пахаваны ў Магілёве. Jlim:. Гусак А.А. Практычная механіка i «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі. Мн., 1992.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 520; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |