КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Рэвалюцыя 1905-1907 гг
Узнікненне агульнарасійскіх і нацыянальных партый. Уздымрэвалюцыйнага руху, скіраванага супраць самаўладдзя, прычыніўся да ўтварэння партый, якія ставілі на мэце заваёву дзяржаўнай улады. Раней астатніх у агульнарасійскую партыю вылучыліся народнікіУ 1902 г. з былых народнiкаў аформiлася Партыя сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (ПС-Р). Яе сацыяльную базу складалі інтэлігенцыя, сялянства, рабочыя і інш. Эсэры выступалi cупраць самаўладдзя i памешчыцкага землеўладання, за федэратыўную дэмакратычную рэспублiку, за пабудову сацыялiстычнага ладу на аснове сацыялiзацыi зямлi, ураўняльнага землекарыстання і распаўсюджвання кааперацыi. У склад ПС-Р увайшлі рэшткі створанай у 1899 г. у Мiнску «Рабочай партыі палiтычнага вызвалення Расii» (РППВР). Эсэры захавалі традыцыi «Народнай волi», у тым ліку тактыку індывідуальнага тэрору. Для гэтых мэт існавала «Баявая арганiзацыя» на чале з Р. Гершунi. Арганiзацыi ПС-Р мелiся ў Беластоку, Вільні, Віцебску, Гомелі, Мiнску. На Беларусi ў 1904 г. узнiкла асобная Паўночна-Заходняя Абласная арганiзацыя ПС-Р. Утварэнне РСДРП адбылося ў ліпені – жніўні 1903 г. у Бруселі і Лондане на ІІ з’ездзе РСДРП. Вялiкую ролю ў яго падрыхтоўцы адыграла газета «Искра», у якой публіка-валіся У. Ленін, Ю. Мартаў, Г. Пляханаў, Л. Троцкі і іншыя марксісты. Дэлегаты прынялі партыйную праграму, дзе фармулявалiся задачы бур-жуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi (праграма-мiнiмум): звяржэнне самаўладдзя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікi і інш. Праграма-максімум лiчыла канчатковай мэтай усталяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудову сацыя-лiзму. Пад час абмеркавання пункта Cтатута аб тым, хто можа быць членам партыi, была прынята фармулёўка Ю. Мартава, у адпаведнасцi з якой для членства ў РСДРП лiчылася дастатковым прызнанне праграмы, матэрыяльная падтрымка партыi i рэгулярнае асабiстае садзеянне ёй пад кiраўнiцтвам адной з партыйных арганізацый. У. Ленiн выказваўся за непасрэдны ўдзел кожнага ў працы партарганiзацыi. У рэдакцыю «Искры» абралі У. Ленiна, Ю. Мартава і Г. Пляханава, а ў ЦК партыі ўвайшлі толькі прыхільнікі У. Леніна, якія склалі большасць (адсюль – «бальшавікі»). Прапанова «меншавіка» Г. Пляханава вярнуць у склад рэдакцыі «Искры» ўсіх супрацоўнікаў выклікала выхад з яе У. Леніна. У сярэдзiне 1905 г. у РСДРП налiчвалася 14 тыс. бальшавiкоў i 12,5 тыс. меншавiкоў. На Беларусi яе буйнейшыя арганiзацыi ўзнiклi ў Мiнску, Гомелi, Вiцебску, Барысаве, Бабруйску, Магiлёве, Мазыры, Полацку. Падпарад-коўвалiся яны Палескаму (Гомель) i Паўночна-Заходняму (Вiльня) камiтэтам. У пачатку 1900-х гг. на Беларусі адбывалася фармаванне нацыянальных партый. Асобую актыўнасць выяўляла яўрэйскае насельніцтва. З яго ася-роддзя вылучыліся сіянісцкая партыя, яўрэйская сацыялістычныя рабочая партыя (нацыянальна-народніцкага кшталту) (ЯСРП), яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Паалей Цыён. З 1900 г. у Вiльні, Мiнску і інш. сталі дзейнiчаць польскія партыі: невялiкiя групы СДКПіЛ, а з 1902 г. – ППС. У той час, як СДКПiЛ iмкнулася да супрацоўнiцтва з РСДРП, ППС была прыхiльнiцай самастойнай дзейнасці. Частка партыйцаў вылучыліся ў асобную «ППС на Лiтве». Вызначальную ролю ў кансалідацыі беларускага народа, абуджэнні яго палітычнай свядомасці адыграла нацыянальная дэмакратычная інтэлігенцыя. Зiмой 1902–1903 гг. браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, В. Iваноўскi, Ф. Умястоўскi з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi «Бела-рускую рэвалюцыйную грамаду». З’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г., пазіцыянаваў сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Як вынікала з яе праграмы, канчатковай мэтай абвяшчалася знiшчэнне капiталiстычнага ладу i пераход у грамадскую ўласнасць зямлi, сродкаў вытворчасцi i транспарту. Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Меркавалася дамагацца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i культурна-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю. Недзе памiж 1904 i 1905 гг. БРГ прыняла назву «Беларуская сацыялістычная грамада» (БСГ). З моманту свайго ўтварэння яна ўстала на рэвалюцыйны шлях барацьбы з самаўладдзем, за ўсталяванне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі і самавызначэнне беларускага народа, за пераход у грамадскую ўласнасць зямлi, сродкаў вытворчасцi i транспарту Дзейнасць усіх партый яскрава выявіла сябе ў час І рускай рэвалюцыі Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У 1905 г. у Расіі адбылася буржуазна-дэмакра-тычная рэвалюцыя. Яе выклікала абвастрэнне супярэчнасцей памiж самаўладдзем i грамадствам, памешчыкамi i сялянамi, буржуазiяй i пралетарыятам, царызмам i народамi нацыянальных ускраiн; няўдалы ход i вынiкi для Расii вайны з Японiяй. Пачаткам рэвалюцыi паслужыла «Крывавая нядзеля» – расстрэл 9 сту-дзеня 1905 г. мiрнай манiфестацыi працоўных Пецярбурга, якiя ішлi да цара Мікалая ІІ (1894–1917) з просьбай аб паляпшэнні іх становішча. У выніку ад салдацкіх куль загінулі больш за 1000 чал.У адказ абураныя рабочыя i прагрэсiўная iнтэлiгенцыя ў той жа дзень выйшлi на вулiцы сталiцы пад лозунгамi «Далоў самаўладдзе!». Акцыi салідарнасці пракацiлiся па ўсёй краiне. У іх удзельнічалі каля 440 тыс. чал. На Беларусі найбольш актыўна выступілі працоўныя Мінска, Гомеля, Брэста, Смаргонi, Мазыра, Оршы, Полацка, Слонiма і інш. Арганiзатарамi выступленняў былi партыйныя камiтэты Бунда, ПС-Р і РСДРП. Чарговай падставай для рэвалюцыйнага ўздыму зрабілася святкаванне 1 мая. Дэманстрацыi, маёўкi, сходкi праходзiлi пад лозунгамi «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве дэмакратычная рэспублiка!». У Пінску і Віцебску адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Пад уздзеяннем рэвалюцыйных падзей сяляне прадпрымалі спробы дамагчыся паляпшэння свайго становiшча. У асноўным іх выступленні ўяўлялі сабой патравы панскіх лугоў, парубкi лесу, зрэдку – падпалы i разгромы ма-ёнткаў. Забастовачны рух сельскіх пралетарыяў адбываўся пад уплывам агiтацыi арганiзацый РСДРП, Бунда, ПС-Р. 6 жнiўня 1905 г. Мікалай ІІ у адказ на патрабаванні рэформ падпісаў распрацаванае міністрам унутраных спраў Булыгiным «Палажэнне аб выбарах у законадарадчую Дзяржаўную думу». Але ў выніку абвешчанага «левымі» партыямі байкоту выбары ў яе так і не адбыліся. У кастрычнiку пачалася ўсерасiйская стачка пад лозунгамi звяржэння самаўладдзя i ўсталявання дэмакратычнай рэспублiкi. На Беларусi яе пад-трымалі працоўныя 32 гарадоў і мястэчак. З далучэннем да ўсерасійскай стачкі Саюза чыгуначнiкаў дзейнасць царскага ўрада была паралiзавана. У выніку 17 кастрычніка Мiкалай II быў вымушаны абнародаваць Маніфест з «дараваннем» народу дэмакратычных свабод і заканадаўчай Думы. 18 кастрычніка па загаду губернатара П. Курлова супраць дэманстрантаў Мінска была выкарыстана зброя, у выніку чаго забілі каля 100 чал. і паранілі ўтрая больш. Меліся ахвяры ў Віцебску і Гомелі. 21 кастрычнiка абвяшчалася амнiстыя для палiтычных зняволеных i iнш. У тых умовах буржуазiя, чыноўнiцтва, iнтэлiгенцыя стварылі дзве партыi – акцябрыстаў («Союз 17 октября») i кадэтаў (канстытуцыйных дэмакратаў). Першыя на чале з А. Гучковым у пытаннi аб уладзе прытрымліваліся памяркоўна-канстытуцыйных поглядаў і не выказвалі самаўладдзю нiякай варожасці. Ідэалам кадэтаў з’яўлялася манархія, абмежаваная парламентам. Кадэты выступалі за правы асобы, прыватную ўласнасць, вяршэнства закону. У адрозненне ад сацыялістычных партый, яны абралі рэфармацыйны, негвалтоўны шлях яе рэалізацыі. Адным з лідэраў партыі быў прафесар П. М. Мілюкоў. У адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, усе сацыялістычныя пар-тыі, якія існавалі дагэтуль (РСДРП, Бунд, ПС-Р, БСГ, трудавікі і інш.), выйшлі з падполля і сталі дзейнічаць легальна. Дэмакратызацыя палітычнага жыцця выклікала непакой так званых «чарнасоценцаў» – кансерватыўных пластоў расійскага грамадства праваслаўнай веры – дваранства, чыноўніцтва і іншых, якія аб’ядналіся пад вялікадзяржаўнымі, шавіністычнымі і юдафобскімі лозунгамі. Арганізацыі чарнасоценцаў «Саюз рускага народа» і іншых утварыліся ў Віцебску, Глыбокім, Гомелі, Мінску, Оршы, Пінску. Пры падтрымцы паліцыі яны тэрарызавалі яўрэйскае насельніцтва ўсёй краіны. Бальшавікі і іншыя «левыя» арганізацыі палічылі заўчасным прыпыненне рэвалюцыі. 7 снежня 1905 г. у Маскве пачалася палiтычная стачка, якая перарасла ва ўзброенае паўстанне. У гэты ж час забастоўкi адбывалiся ў Баранавiчах, Гомелi, Мазыры, Мінску, Пiнску – усяго ў 28 гарадах i мястэчках з удзелам каля 44 тыс. Але паўстанне ў Маскве не перарасло ў агульнарасiйскае i б. падаўлена. Не абмяжоўваючыся рэпрэсіўнымі захадамі, царызм ішоў насустрач той частцы грамадства, якая імкнулася да супрацоўніцтва з уладай. Абвешчаныя выбары ў заканадаўчы орган сты-мулявалі ідэі парламентарызму. 26 сакавіка – 20 красавіка 1906 г. адбыліся выбары ў Думу i прынеслі перамогу кадэтам, якія занялі 179 дэпутацкіх месцаў з 478. У лiку 36 дэпутатаў ад 5 беларускiх губерняў былі 10 памешчыкаў, 2 ксяндзы, 11 лiберальных iнтэлiгентаў і 13 сялян. У думе былi створаны партыйныя фракцыi, пераважна правага кшталту. Асноўную ўвагу дэпутатаў прыцягвала зямельнае пытанне. 20 чэрвеня 1906 г. быў абвешчаны дзяржаўны аграрны праект, які выклікаў адмоўнае стаўленне да яго з боку дэпутатаў. Указам цара ад 8 лiпеня 1906 г. Дума была распушчана за тое, быццам яна распальвала напружанасць у грамадстве. Адначасова абвяшалася аб падрыхтоўцы да новых выбараў. Старшыня царскага ўрада П. Ста-лыпiн узмацнiў рэпрэсii супраць рэвалюцыянераў, У тых умовах сацыялiсты не сталi байкатаваць выбары ў ІІ Думу, а актыўна ўключылiся ў выбарчую кампанiю. Пасля выбараў у лютым 1907 г. з 518 дэпутатаў думы 222 належалі да сацыялiстаў, 98 – да кадэтаў. Беларускiя губернi прадстаўлялi 13 памешчыкаў, 3 святароў, 4 iнтэлiгентаў i 16 сялян. У выніку склад другой Думы быў яшчэ больш«левы». Неўзабаве жан-дармерыя паведаміла, быццам 55 думцаў з ліку сацыял-дэмакратаў рыхту-юць пераварот. 1 чэрвеня П. Сталыпін запатрабаваў адхіліць названых асоб ад удзелу ў думскіх пасяджэннях, а 16 – пазбавіць недатыкальнасці. Невыкананне гэтага патрабавання дало падставы цару Указам ад 3 чэрвеня 1907 г. ізноў распусціць Думу. Новае «Палажэнне аб выбарах у Думу» ад таго ж 3 чэрвеня 1907 г. было складзена з мэтай мiнiмiзацыi ў ёй колькасці апазiцыйных элементаў. Яно надавала значную перавагу маёмным класам, у першую чаргу вялiкарускаму дваранству праваслаўнага веравызнання. Супраць левых партый былi разгорнуты рэпрэсii, а сацыял-дэмакратычная фракцыя арыштавана. Такім чынам, абяцанні Мікалая ІІ дэмакратычным шляхам стварыць заканадаўчы орган былі адкінуты, і на гэтай падставе новы выбарчы закон быў успрыняты прагрэсіўнай грамадскасцю як «Трэцячэрвенскi дзяржаўны пераварот». У выніку восеньскіх выбараў 1907 г. з 442 дэпутатаў да крайніх правых належалі амаль 70 %. 50, умерана-правых і вялікарускіх нацыяналістаў – 97, акцябрыстаў і блізкіх да іх – 154, «прагрэсістаў» – 28, кадэтаў – 54, трудавікоў – 13, сацыял-дэмакратаў – 19 і інш. З 36 дэпутатаў ад беларускіх губерняў большасць складалі памешчыкі і праваслаўнае духавенства, па палітычным спектры – крайне правыя дэпутаты. З разгонам II i пачаткам дзейнасцi ІІІ Думы перадавой грамадскасцi рабiлася вiдавочна, што рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Царызм захаваў свае асноўныя пазiцыi i з апорай на кансерватыўныя пласты грамадства, на армiю i рэпрэсiўны апарат абрынуўся супраць свядомых рэвалюцыянераў, рабочага i сялянскага рухаў. Таму спрыяў зноў абраны дэпутацкі корпус Думы. Нягледзячы на новы выбарчы закон ідэя аб тым, быццам парламенцкім шляхам можна дамагчыся грамадскага прагрэсу, не страціла сваёй папулярнасці.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 919; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |